• Газеты, часопісы і г.д.
  • Як спраўляцца з праблемамі падлеткаў  Джын Баярд, Роберт Т. Баярд

    Як спраўляцца з праблемамі падлеткаў

    Джын Баярд, Роберт Т. Баярд

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 160с.
    Мінск 1990
    54.05 МБ
    зможаце прыдумаць, чаму вы не хочаце сказаць «добра», ужываючы «я — сцвярджэнне».
    Джэніт: Ты можаш прыехаць і забраць мяне каля бара Уімблі.
    Тата: He, Джэніт. Мне непрыемна, як ты мяне просіш.
    Джо (у рэстаране): Мам, можна, я з’ем твой дэсерт? Маці: He, Джо. Я сама хачу.
    Джэф: Я бяру сёння вечарам машыну.
    Бацька: He, Джэф. Мне неспакойна, калі ты ездзіш на маёй машыне.
    Марыян: Мам, мне трэба ўзяць твой фотаапарат у школу, такое заданне. Маці: He. Я не люблю пазычаць свой фотаапарат.
    Вы можаце спакусіцца і перагрузіць сваё «не» дадатковымі тлумачэннямі.
    He, Джо, я галодная і асабліва люблю гэты дэсерт, а ты ўжо свой з'еў. Акрамя таго, непрыгожа прасіць чужы дэсерт.
    Не рабіце гэтак. Прытрымлівайцеся свайго кароткага непасрэднага «я-сцвярджэння». Лішняе мнагаслоўе толькі заглушае яго. I не давайце ніякіх іншых тлумачэнняў. Даваць тлумачэнні слушна тады, калі вы ў добрых адносінах са сваім падлеткам, калі вы сапраўды хацелі б сказаць «добра», але ў вас ёсць нейкая вымушаная прычына не сказаць так, вось вы і тлумачыце, чаму кажаце замест гэтага «не». Тут мы гаворым пра тыя моманты, калі нешта ў вас унутры адчувае, што яго прымушаюць, і не хоча сказаць «добра». У гэтым выпадку даваць дадатковыя тлумачэнні — значыць толькі казаць кожнаму, што вы самі лічыце, што не маеце права сказаць «не». Асабліва пазбягайце спакусы даваць тлумачэнні, якія не грунтуюцца на тым, чаго вы хочаце ўласна для сябе. Напрыклад, «Не, Джо, ад дэсерту ў цябе будуць прышчыкі». Проста коратка дайце сваю ўласную асабістую прычыну.
    Ваш падлетак можа рэагаваць па-рознаму, пачынаючы ад бадзёрага: «Ёсць, мама!» да вісклівага крыку. На вас могуць зусім не націскаць, каб вы змянілі сваё рашэнне, а могуць і здорава націскаць.
    Калі вы адказалі «не», то важна цвёрда стаяць на гэтым да той пары, пакуль вы шчыра не пераменіце сваю думку, якая датычыць паслуг. Калі націскаюць на ўступкі, выслухайце спакойна, што кажа ці робіць ваша дзіця, а пасля ветліва паўтарыце сваю адмову:
    — He, я не хачу.
    — He, я не пазычаю свой фотаапарат.
    — He, я сама хачу.
    Такім чынам, мы назвалі пяць праблемных учынкаў, якія бацькі самі часта заахвочваюць. У гэтым месцы прагледзьце, калі ласка, астатнія пункты ў сваім спісе, якія закранаюць жыццё толькі бацькоў, і прасачыце, ці не правакавалі вы гэтыя ўчынкі да іх узнікнення тым, што:
    Ужывалі «ты»? Задавалі пытанні? Загадвалі? Скардзіліся? Рабілі зневажальныя заўвагі?
    Спачатку самі рабілі, па сутнасці, тое ж самае, чым не задаволены ў сваім падлетку?
    Падавалі сітуацыі такім чынам, што рабіла ўзнікненне непажаданых паводзін больш верагодным?
    Ці не замацоўвалі вы ўчынкі пасля іх узнікнення, надаючы ім адмоўную ўвагу:
    Сварачыся? Караючы? Чытаючы натацыі? Плачучы? Перажываючы непрыемныя эмоцыі — злосць, страх, неспакой, расчараванне?
    Трывожачыся? Хмурачыся? Хвалюючыся?
    Выкарыстайце гэту главу для таго, каб з гэтага моманту вызначыць, як вы будзеце дзейнічаць далей:
    Карыстайцеся «я-сцвярджэннямі», калі гаворыце пра нешта такое, што трывожыць вас.
    Арганізуйце сваё жыццё так, каб вам было ўтульна і зручна, не патураючы тым, хто крадзе ў вас, выкарыстоўвае вас і г. д.
    Вырашыце, як вы будзеце паводзіць сябе, калі здарыцца нешта такое, што выклікае ў вас трывогу, і як вы будзеце пазбягаць пры гэтым адмоўнай увагі да падлетка.
    Калі паводзіны сына або дачкі працягваюць быць праблемай для вас пасля таго, як вы сапраўды перасталі правакаваць і замацоўваць дрэнныя ўчынкі дзіцяці, пераходзьце да метадаў, якія дапамогуць набыць упэўненасць у сабе і якія апісваюцца ў наступных главах.
    ГЛАВА 9
    СТАЯЦЬ ЗА СЯБЕ
    Калі вы добра працавалі над папярэднімі главамі нашай кнігі, дык цяпер:
    Вы цэніце здольнасць свайго дзіцяці прымаць самастойныя рашэнні і заахвочваеце яго прымаць тыя рашэнні, якія датычаць яго жыцця. Вы і не думаеце старацца кантраляваць жыццё свайго дзіцяці, нават калі раней гэта рабілі.
    3 усіх сіл вы стараецеся быць сябрам свайго дзіцяці, хочаце бачыць яго шчаслівым у яго ўласным разуменні шчасця. Вы бачыце, што дзіця здольнае і ўмее кіраваць сваім жыццём, і вам цікава ведаць, як яно гэта робіць. Вы перасталі заахвочваць і замацоўваць паводзіны свайго дзіцяці, якія вас турбуюць.
    Вы сардэчныя і ветлівыя са сваім дзіцем і, як раней, забяспечваеце дом і сям’ю ўсім неабходным для жыцця.
    Калі вы гэта ўсё робіце, вам здаецца, што вы сапраўды паважаеце правы свайго дзіцяці. Вы справядлівыя і ўважлівыя, ні ў якім разе не напрошваецеся на дрэнныя да сябе адносіны. I калі ў вас усё ж існуюць яшчэ праблемы, значыць, да вас ставяцца несправядліва, вашы правы не паважаюцца. Пара за іх пастаяць.
    Зрабіць гэта — значыць зрабіць адно з самых вартых і карысных пачынанняў, якія рэкамендуе гэта кніга. Дзякуючы яму
    намнога палепшацца вашы адносіны з дзіцем, у вас з’явіцца ўпэўненасць у сабе. Напружаныя і адначасова цудоўныя перажыванні ўнясуць у ваша жыццё радасць, ажыўленне, яны могуць нават развесяліць вас.
    Гэта частка працы з пунктамі, якія, бясспрэчна, датычаць жыцця бацькоў, самая дзейсная. Учынкі, зробленыя тымі, хто жыве з вамі, прымусяць амаль кожнага згадзіцца, што да вас ставіліся несправядліва. Гэта датычыць наступных пунктаў:
    He прыбірае за сабою.
    Раскідвае па ўсёй ваннай вільготныя ручнікі.
    Пакідае беспарадак у кухні.
    Пакідае нямытую пасуду дзе папала.
    He прыбірае за сабакам.
    He даглядае свайго сабаку.
    Крадзе вашы рэчы.
    У любую пару дня і ночы ўключае на поўную моц стэрэа.
    За поўнач урываецца ў дом, разбівае вокны, ламае дзвярныя замкі і г. д.
    Нагаворвае па тэлефоне вялікія сумы, не просячы на гэта дазволу.
    Сядзіць на вашай шыі: не ходзіць у школу і не працуе.
    He хоча дапамагаць па гаспадарцы.
    Прыводзіць дзяцей, калі вас няма дома.
    Калі вы на працы, наладжвае дома зборышчы з алкаголем, наркоцікамі, сексам.
    Вырошчвае дома марыхуану або захоўвае яе ў сваім пакоі і гэтым самым прымушае вас адказваць перад законам.
    He перастае курыць у пасцелі нават пасля таго, як прапаліў дзіркі ў пасцельнай бялізне і мэблі.
    Прабівае дзіркі ў сценах і дзвярах, псуе халадзільнік, ламае сталы і іншую мэблю, калі злуецца.
    Цяжарная дачка прыводзіць свайго сябра жыць у вашым доме без вашага дазволу або сын прыводзіць жыць у дом цяжарную сяброўку.
    Сюды таксама ўваходзяць аспекты тых пунктаў дзіцячага жыцця, якія вы трымаеце ў запасе, бо яны якраз датычаць непасрэдна вас.
    Падрыхтуйцеся патраціць тыдні, магчыма, месяц ці два, каб перамагчы цяжкасці і абараніць гэтыя пункты. Наша мэта — зрабіць карэнную перамену ў вашых адносінах: перайсці ад пачуцця абавязку перад дзіцем да прыемнага пачуцця праяўляць клопат пра самога сябе. Такога нельга дасягнуць у спешцы. Толькі павольная, сур’ёзная і настойлівая праца, крок за крокам, паступова можа дапамагчы дасягнуць гэтага.
    Прагледзьце спіс пунктаў, якія датычаць жыцця бацькоў, і выберыце які-небудзь адзін пункт. Мы хочам паказаць вам, як, працуючы над ім, выкарыстоўваць цэлую сістэму ўзрастаючых у сваім значэнні крокаў. У гэтым працэсе вы пазнаеце філасофію
    і тэхніку работы над усімі пунктамі ў спісе, якія датычаць вашага жыцця. Той пункт, над якім вы працуеце, можа вырашыцца сам сабой на любым адрэзку гэтых крокаў, але для вас гэта не павінна мець значэння, бо вы ведаеце, што не павінны адступаць, пакуль не вырашыцца ўся праблема.
    Галоўныя крокі наступныя, іх пяць:
    1.	Выразна вызначыць свае намеры. Гэты крок уключае шчырае жаданне дамовіцца, прыйсці да згоды са сваім дзіцем. Удаецца гэта ці не, усё роўна ў канцы гэтага кроку ў яснай форме вы зробіце паведамленне дзіцяці, чаго ад яго хочаце. На гэтым кроку ваша праблема можа вырашыцца. Калі не, пераходзьце да наступнага кроку.
    2.	Цвёрда адстойваць сваё жаданне супраць дзіцячага націску ўступіць яму.
    3.	Калі ўзнікае гэта праблема, паўтарыць другі крок некалькі разоў. Хутчэй за ўсё, праблема вырашыцца. Калі не, пераходзьце да чацвёртага кроку.
    4.	Устанавіць давер да свайго слова, даказаць, што вы зробіце тое, што абяцалі, каб адстаяць свае законныя правы.
    5.	Бацькоўскі байкот.
    У якасці галоўнага прыкладу мы выкарыстаем пункт: дзіця не хоча дапамагаць па гаспадарцы і жыве дармаедам. Аднак падыход, які мы апісваем для гэтага пункта, прымальны да ўсіх пунктаў, што датычаць жыцця бацькоў. Калі ў вас ужо будзе практыка прымяняць гэтыя прынцыпы да аднаго з пунктаў у спісе, перанясіце дакладна гэту працэдуру на астатнія пункты. Большасць праблем, якія датычаць жыцця бацькоў, даходзяць да нязначных прапорцый або знікаюць зусім, калі вы сумленна праходзіце праз першыя чатыры крокі. Для тых праблем, якія не знікаюць, мае сэнс прадумаць як апошні паратунак пяты і апошні крок — бацькоўскі байкот. Мы пагутарым пра яго ў дзесятай главе.
    Уявіце: ваша дзіця нічога не робіць, не хоча рабіць, «забываецца» рабіць хоць што-небудзь, каб дапамагчы вам па гаспадарцы.
    ПЕРШЫ КРОК
    Спачатку, каб устанавіць цвёрдую аснову для сваіх спланаваных дзеянняў па гэтаму пункту, ясна зразумейце, чаго вы хочаце. Гэты крок для кантакту з вашым дзіцем можа патрабаваць некаторых новых здольнасцей з вашага боку, таму абавязкова прачытайце ўсю гэту главу перад тым, як пачняце над ёй працаваць.
    Крок гэты важны, бо, хоць вам можа здавацца, што да вас ставяцца несправядліва, ваша дзіця шчыра верыць, быццам яно мае права так да вас ставіцца, або нават верыць, што менавіта так вы і хочаце, каб да вас ставіліся. Майце на ўвазе, гэта ўжо вядома, што ў любой сутычцы, той бок, які, на думку іншых, мае рацыю, карыстаецца велізарнай пераваіай. Вы, магчыма, заўважылі на прыкладзе звяроў, што нават маленькі сабачка можа гнацца за вялікім са свайго двара, бо абодва сабакі ведаюць, што «праўда» на баку малога.
    Ваша мэта ў гэтым кроку: устанавіць у свядомасці — і вашай і вашага дзіцяці — яснасць, а значыць, і справядлівасць вашых прэтэнзій. Паколькі пункты, якія датычаць жыцця бацькоў, паказваюць тое, з чым амаль кожны можа згадзіцца, што да вас ставяцца несправядліва, вам можна спадзявацца, што нейкая доля дзіцячайдушы таксама прызнае справядлівасць вашага патрабавання,
    калі толькі вы прадставіце яго дзіцяці ў пераканаўчай форме. Цяпер, калі ваша дзіця паўторыць свой дрэнны ўчынак, яно павінна адчуваць сябе не як абаяльны бунтаўшчык, але як той, хто ўчыняе несправядлівасць. А гэта адчуванне не такое ўжо прыемнае.