Як спраўляцца з праблемамі падлеткаў
Джын Баярд, Роберт Т. Баярд
Выдавец: Народная асвета
Памер: 160с.
Мінск 1990
He разлічвайце, што паводзіны вашага дзіцяці значна зменяцца ў выніку гэтага кроку. . Аднак, калі вы ўжо скончылі з гэтым крокам, вам трэба цяпер выразна вызначыць, што, на вашу думку, справядліва, а ваша дзіця або згодзіцца з вашым пунктам гледжання, або адмовіцца пра гэта з вамі гаварыць. He вялікая розніца, што здарыцца, бо ў любым выпадку дзіця хутчэй за ўсё будзе зноў паводзіць сябе дрэнна, але вы выкладзіце сваю канцэпцыю справядлівасці, а гэта дасць трывалую аснову для наступных крокаў.
Вось эфектыўны спосаб здзейсніць гэты крок.
Выберыце такі час, калі вы і ваша дзіця ў добрым настроі, і ветлівым сяброўскім тонам паведаміце ў трох сказах, што вы не задаволены пэўнай сітуацыяй, хочаце, каб яна змянілася і каб у гэтым вам дапамагло дзіця. Усе тры сказы павінны пачынацца словам «я», толькі трэці сказ павінен мець слова «ты» ці «твой». Сказы могуць гучаць прыблізна так:
Першы сказ: «Джон, я не задаволена тым, як размеркаваны ў нашым доме абавязкі па гаспадарцы», або ў залежнасці ад пункта, над якім вы будзеце працаваць:
тым, што ў нашым доме не прыбіраецца за сабакам;
тым, што маё адзенне знікае;
тым, што ў нас былі людзі, калі мяне не было дома;
што часта чую непрыстойныя словы;
шумам ад гэтага стэрэа».
Другі сказ: «Я хачу перамен у гэтай сітуацыі, каб усё стала больш справядліва», або:
«Я настойваю на больш справядлівым уладкаванні нашых спраў, больш справядлівай дамоўленасці».
Трэці сказ: «Я хацеў бы (хацела б) пачуць тваю параду, як я мог бы (магла б) гэта вырашыць», або:
«Я разлічваю на тваю дапамогу ў выпрацоўцы плана для гэтай перамены».
«Я змагу зразумець і ацаніць любую тваю дапамогу ў вырашэнні гэтага пытання».
«Мне было б цікава, каб ты прапанаваў якое-небудзь выйсце з гэтай сітуацыі».
Рэакцыя вашага дзіцяці, магчыма, будзе такая: выкажа сваю гатоўнасць абгаварыць, як можна пачаць супрацоўніцтва з вамі; дасць вам зразумець, што прапанова ваша адхіляецца. Калі ў яго адказе вы адчуеце гатоўнасць гутарыць з вамі, пачынайце працаваць разам, напрыклад, так:
Маці: Карл, я незадаволена тым, што ў нашым доме заўсёды беспарадак, і мне крыўдна, што я адзіны чалавек, хто з гэтым змагаецца. Я хачу больш справядлівых адносін да сябе. Я хацела б, каб ты мне дапамог змяніць гэта становішча.
Карл: Мне таксама не падабаецца, што ў хаце беспарадак (часам дзеці гавораць і такое).
Маці: Я хацела б, каб ты мне дапамог у вырашэнні гэтага пытання. (Адстойвайце сваё, дамагаючыся больш справядлівай дамоўленасці.)
Карл: Што ж, з сённяшняга дня я пастараюся быць не такім неахайным.
Маці (па падказцы ўнутранага голасу): Я хачу пачуць нешта больш пэўнае, чым тое, што ты кажаш. Я ахвотна гатавала б абеды і прыбірала кухню, калі б ты кожны тыдзень прыбіраў пакой і ванную.
Карл: Калі так неабходна, я лепш буду прыбіраць кухню, чым ванную.
Маці: Добра. Няхай будзе так.
Калі ваша дзіця адкажа на першыя тры пытанні так, дык павіншуйце сябе. Вы атрымалі згоду на тое, што можа быць справядлівым. Хоць, напэўна, вы атрымаеце адказ, які вас не задаволіць. Калі вы скажаце свае тры сказы, дзіця можа паспрабаваць перавесці размову на нешта іншае, напрыклад: хто больш за ўсіх забруджвае той ці іншы пакой або на той факт, што пыласос сапсаваны, або яшчэ на нешта, каб адцягнуць вашу ўвагу ад асноўнага. Сын ці дачка можа проста пакінуць вас, абразіць, буркнуць нешта, павесіць галаву і прыняць міну заклапочанасці, збянтэжанасці. Калі здарыцца нешта такое, проста настойліва дамагайцеся супрацоўніцтва, паўтараючы трэці сказ.
Мне сапраўды хацелася б разлічваць на тваю дапамогу ў гэтым.
Я хацела б ведаць твае думкі, як можна вырашыць гэту праблему.
Калі пасля трох ці чатырох паўтораў вы нічога не пачуеце ў адказ, ніякага намёку на супрацоўніцтва, працягвайце паўтараць варыянты трэцяга сказа, затым пачынайце ўжываць падрыхтоўчыя прапановы для дагавору, выкарыстоўваючы «я-сказы».
Я з прыемнасцю гатавала б кожны дзень абеды, калі б ты ўзяў на сябе абавязак прыбіраць у двары.
Мне было б прыемна, каб ты ўзяў на сябе клопат трымаць у чысціні пакой.
Я адчувала б сябе цудоўна, калі б кожную суботу магла разлічваць на тры гадзіны тваёй стараннай дапамогі.
Або, калі вы працуеце над іншым пунктам:
Я была б не супраць сабакі, калі б ты за ім прыбіраў.
Я згадзілася б цярпець стэрэа гадзіны дзве вечарам, калі б у іншыя гадзіны дня і ночы магла разлічваць на цішыню.
Выкажаце сваё пажаданне, пачакайце, якая будзе рэакцыя, і калі зноў — адбой, проста скажыце тое самае яшчэ раз у іншай форме. He спяшайцеся: гаварыце паволі і раскована. Кожны раз ясна і ветліва выказвайце сваё пажаданне і чакайце (на дзіця робіцца націск даць адказ, дык няхай гэты націск робіць
сваю справу). Можаце чакаць секунд пятнаццаць паміж адным і другім сцвярджэннем.
Калі вы так трымаецеся, спакойна і ветліва, ігнаруючы намаганні дзіцяці адцягнуць вашу ўвагу, не адступаеце ад сваіх жаданняў, дзіця ў рэшце рэшт можа даць згоду на супрацоўніцтва з вамі. Напрыклад:
Дэйві: Добра, дык што ты хочаш каб я зрабіў? (He звяртайце ўвагі на тон выказвання. Дамагайцеся згоды словам, калі гэта магчыма.)
Бацька ці маці: Я задаволіўся б (задаволілася б) тым, каб на лужку перад домам трава была роўна падрэзаная.
Дэйві: I не думаю займацца такой катаржнай работай! (He звяртайце ўвагі, разумныя ці неразумныя заўвагі ўстаўляе ваша дзіця. Заставайцеся засяроджаным на тым, каб справядліва размеркаваць абавязкі.)
Бацька ці маці: Я хачу разлічваць на справядлівы ўдзел кожнага ў хатніх клопатах сям’і.
Дэйві: Чаму вы не дамагаецеся ад Сыс гэтага ўдзелу? (He звяртайце на гэта ўвагі, старайцеся атрымаць згоду.)
Маці: Я адчувала б сябе лепш, калі б хто-небудзь варыў абеды або прасаваў бялізну.
Дэйві: О-о... (непрыстойнае слова); Тады я вазьму на сябе прасаванне. (He звяртайце ўвагі на лаянку і незадаволены тон. У вас адна мэта: выбіць у яго словы згоды.)
Бацька ці маці: Я гэтым задаволены (задаволеная).
Калі пасля пятнаццаці ці дваццаці хвілін дзіця ўсё яшчэ не хоча гаварыць на тэму справядлівага размеркавання абавязкаў або калі яно проста выходзіць з пакоя, наадрэз адмаўляецца працягваць размову, тады на некаторы час пакіныде гэту тэму і праз некалькі гадзін або на наступны дзень паўтарыце ўвесь гэты крок. Зрабіце тры такія спробы (можна і больш, калі вам хочацца), пакуль не пераканаецеся, што дзіця і не збіраецца дапамагаць вам вырашыць праблему. Калі вы адчуеце, што далі яму яўную магчымасць зрабіць свой вывад, тады адзін раз скажыце ясна, як, на вашу думку, было б справядліва і чаго вы чакаеце. На гэтым спыніцеся. Ужывайце «я-сказы», пазбягайце ўстаўляць у іх «ты», «твой», «цябе».
Я думаю, было б справядліва, калі б я магла разлічваць, што ты будзеш прыбіраць пакой кожны тыдзень, менавіта на гэта я і буду разлічваць.
Я думаю, было б справядліва, калі б я купляла прадукты і магла разлічваць на тое, што ты будзеш дапамагаць мне гатаваць абеды. Я спадзяюся, так і будзе.
Я лічу, было б добра, калі б я ведала, што ты збіраешся атрымаць адукацыю і дапамагаць мне чым-небудзь па гаспадарцы. Я дамагуся, каб адно з маіх пажаданняў здзейснілася.
Я думаю, было б справядліва, калі б за ўсё тое, што разбі-
ваецца ў гэтым доме, было заплочана, і я на гэта разлічваю.
Калі вы змаглі атрымаць ад свайго дзіцяці згоду на словах, закончыце гэты крок, сфармуляваўшы сумарнае сцвярджэнне.
Тады я буду гатаваць абеды і разлічваць, што пакой і кухня будуць прыбраныя.
Тады я буду выконваць сваю работу і разлічваць, што кожны тыдзень усё, што трэба, будзе адпрасавана.
Тады я буду разлічваць, што, калі я адсутнічаю, нікога, акрамя цябе, у доме не будзе.
Тады я разлічваю, што за ўсё, што знішчана, будзе заплочана.
Тады я згодна, што буду чуць стэрэа толькі паміж 9 і 11 гадзінамі вечара.
Калі вы старанна правялі гэты крок, то ведайце, вы даказалі кожнаму, што вы справядлівы, шчыры чалавек і хочаце, каб праблема была вырашана. Вы таксама зрабілі яснае папярэджанне, на што вы спадзеяцеся, і ёсць нязначная верагоднасць, што вы вырашыце сваю праблему. Але незалежна адтаго, вырашыцца яна ці не, вы ўсё ж зрушылі справу з месца і знайшлі глебу, на якой узнікла непаразуменне з дзіцем, і тут, безумоўна, праўда на вашым баку.
3 гэтага моманту, калі вы сапраўды стаіце цвёрда на сваім, дзіця можа ахвотна згадзіцца з вамі, і калі вы дамагліся гэтага, не страціўшы годнасці і гордасці, дык з вашай сітуацыяй усё будзе добра.
Ва ўсякім разе, пасля таго, як вы выказалі свае канчатковыя патрабаванні, перачытайце «Другі крок» так, каб вы былі цалкам гатовыя прыступіць да наступнага. Падрыхтуйце кароткі сказ, які будзеце ўжываць у гэтым кроку, і захавайце яго ў памяці. Затым не думайце пра гэту праблему, пакуль не пачуеце чарговага «свісту»-сігналу. He звяртайце ўвагі, робіць ваша дзіця сваю работу ці не. Калі дзіця робіць яе, не звяртайце ўвагі на метады, якімі яно карыстаецца пры гэтым. He правярайце, ці зроблена работа, і не напамінайце пра яе дзіцяці. Лепш старайцеся радавацца свайму ўласнаму жыццю і, пакуль вас не вельмі турбуе гэты пункт, не чапайце яго.
Міне некалькі гадзін або дзён пасля таго, як вы аб’явілі свае патрабаванні, і хутчэй за ўсё ваша задаволенасць і камфорт парушацца старым знаёмым «свістам»-сігналам.
Калі ваша дзіця абяцала дапамагчы вам у суботу раніцай, а вы бачыце, што яно ўжо сышло з дому на цэлы дзень, вы адчуеце той «свіст».
Калі ваша дзіця павінна было навесці парадак у двары,
вы, зірнуўшы ў акно, заўважыце, што лісце толькі напалову падрэзана, прылады валяюцца, вы адчуеце «свіст». Калі вы сказалі, што не хочаце, каб чужыя дзеці прыходзілі ў дом у час вашай адсутнасці, і ўбачыце доказ Taro, што дзеці прыходзяць, вы адчуеце «свіст».
Калі вы сказалі, што не хочаце ні чуць, ні бачыць стэрэа, акрамя вечара, а ў сярэдзіне дня вас аглушыць музыка, вы адчуеце «свіст».
Калі вы сказалі, што спадзеяцеся, што сабака будзе накормлены, і заўважыце, што ён усё яшчэ галодны, вы адчуеце «свіст».
Калі вы заўважыце, што работа яшчэ не зроблена, але не адчуеце ніякага «свісту», ніякага хвалявання — нічога не рабіце! Ваша задача — не сачыць за тым, ці зробіць дзіця работу, ваша задача — клапаціцца пра свае «свісты», Калі работа не зроблена і вы не адчуваеце «свісту», тады, напэўна, вас гэта не трывожыць, і няма больш ніякай праблемы. Карацей кажучы: няхай не сам пункт, а «свіст» будзе вашым правадніком у далейшым. Як толькі вы адчуеце «свіст», праблема, над якой вы працуеце, з’явілася зноў. Тады пераходзьце да другога кроку — цвёрда стоячы на сваім жаданні.