Як спраўляцца з праблемамі падлеткаў
Джын Баярд, Роберт Т. Баярд
Выдавец: Народная асвета
Памер: 160с.
Мінск 1990
Інакш кажучы, у абсалютным сэнсе вашы правы не існуюць нідзе. Толькі ад вас залежыць, як вы іх сфармулюеце і ці будзеце іх дамагацца.
Калі вы, нарэшце, сур’ёзна вырашыце, што вы хочаце мець пэўныя правы, якіх вам раней не давалі, будзьце гатовы адстаяць іх. У наступных главах мы пакажам, як гэта зрабіць. Адстойваць іх неабходна таму, што, калі вы дагаджалі людзям нейкі час, яны пачынаюць думаць, што так і павінна быць, і будуць пярэчыць, калі вы запатрабуеце штосьці іншае. Калі ваш падлетак не лічыўся з вамі на працягу пэўнага часу, то, верагодна, ён упэўнены, што так і павінна быць, і будзе за гэта змагацца. Тым, што вы не патрабавалі свайго права на раўнапраўе, вы ў нейкім сэнсе далі свайму сыну ці дачцэ падставу паверыць, што вы не маеце гэтага права, і цяпер ваш падлетак прызвычаіўся да гэтага. Такім чынам, калі вы ўпершыню патрабуеце новыя правы, вам, напэўна, давядзецца падрыхтаваць вашага падлетка, каб ён прыняў іх. Тут можна ўспомніць, як сын садоўніка гуляў з прынцам у шахматы на працягу многіх гадоў. Сын садоўніка заўсёды гуляў горш, чым мог, каб выйграў прынц. Праходзіць нейкі час, і абодва пачынаюць думаць, што прынц мае права выйграваць, а сын садоўніка — не мае, проста таму, што так было заўсёды. Цяпер, калі сын садоўніка захоча вярнуць сваё «права» на законны выйгрыш, зусім верагодна, што прынц пачне пратэставаць, крыўдзіцца, думаць, што з ім абыходзяцца несправядліва.
Мы заўважылі, што, калі заўсёды пакорлівыя бацькі пачынаюць адстойваць свае правы, рэакцыя падлеткаў на гэта вельмі нагадвае рэакцыю прынца, якога абыграў садоўнік.
Задумайцеся над наступнай праўдзівай гісторыяй.
Заможны бацька забяспечваў машынамі ўсіх сваіх дзяцей, калі ім спаўнялася шаснаццаць гадоў. Чацвёртае дзіця — сын — разбіў новую машыну. Бацька купіў яму другую. Калі сын разбіў і гэту, бацька адмовіўся купляць трэцюю. Хлопец шчыра палічыў, што яго зняважылі, абразілі, абышліся з ім несправядліва. Ён прызвычаіўся да думкі, што тата забяспечвае машынамі, і шчыра верыў, што бацька не мае права адмовіць яму і на гэты раз.
Такім чынам, калі ваш падлетак робіць тое самае, пра што мы гаварылі ў гэтай главе, то, напэўна, у вас менш правоў, чым вы
хацелі б і чым вы лічыце справядлівым для сябе. Пажадана, каб вы вызначылі новыя, больш справядлівыя для сябе правы і патурбаваліся, каб не страціць іх.
Вам давядзецца папрацаваць, каб устанавіць новы пункт гледжання на справядлівасць вашых правоў адносна свайго дзіцяці, гэтак жа як вымушаны былі зрабіць у прыведзеных вышэй прыкладах сын садоўніка і бацька юнака. Вам трэба будзе даць новае азначэнне сваіх правоў і адстойваць іх.
Вось некаторыя з правоў, якія палічылі неабходнымі для сябе асобныя бацькі.
Права на асабістае жыццё.
Права на ўласныя адносіны з жонкай (мужам) і з сябрамі.
Права на тое, каб не баяцца насілля.
Права на гарантыю ўласных рэчаў.
Права на свой вольны час.
Права на пачцівае, далікатнае абыходжанне.
Права на адносіны, якія нагадваюць вуліцу з двухбаковым, а не аднабаковым рухам.
Права на належны спакой і цішыню.
Права адчуваць, што кожны нясе свой груз, што «я не кармлю гультая».
Права замкнуць свой дом вечарам і ведаць, што ніхто ўжо больш не прыйдзе.
Між іншым гэтыя «правы» не надта адрозніваюцца ад таго, што хочуць дзеці мець для сябе. Запомніце, што вы павінны гарантаваць свайму падлетку тыя ж правы, якія вы патрабуеце ў дадзены момант для сябе. Нічога не выйдзе, калі вы будзеце патрабаваць гэтыя правы для сябе, не даючы іх свайму дзіцяці.
Падсумаваўшы ўсё сказанае, адразу ж вырашыце, у чым вашы правы, і прыміце на сябе абавязак стаяць за сябе.
• Страх перад скандаламі
Наступнае, што вам трэба зрабіць пасля таго, як вы вызначыце вашы законныя правы і вырашыце абараняць іх,— гэта змірыцца са страхам перад скандаламі, з якімі вам, магчыма, давядзецца сутыкнуцца.
Бацькі часам мірацца са многім таму, што баяцца надзьмутых дзіцячых твараў, злосных позіркаў, шумных сцэн, якія могуць узнікнуць, калі бацькі адстойваюць сябе. Гэта зусім натурадьнаНікому не падабаецца нязгода ў доме і тоё жахліваё становішча, калі ты паўстаеш супраць блізкіх. Адзін з аўтараў гэтай кнігі і цяпер яшчэ вельмі добра памятае і адчувае той страх. Было гэта ў сітуацыях, якія прыводзяцца ніжэй.
Я сказала сваім дзецям, што не хачу, каб яны лазілі ў халадзільнік перад абедам. Я сядзела ў пакоі прыблізна а палове чацвёртай і пачула, як мой сын (было яму 16 гадоў) зайшоў у кухню і адчыніў халадзільнік. Я ведала, што наступнае, што трэба зрабіць, гэта сказаць, ужываючы «я-сказ»: «Сын, ты ж ведаеаз, я не любДю, каб нехта перакусваў перад абедам». Я так баялася сказаць гэта.што пачала літараль-
на калаціцца. Я адчувала амаль неадольную спакусу прыкінуцца, што нічога не чула, каб толькі не давялося гаварыць пра гэта.
Гэты страх перад скандаламі, безумоўна, можна неяк апраўдаць. Бо сапраўды на вас могуць глядзець коса ці ўстройваць вам сцэны, калі вы будзеце адстойваць свае правы, асабліва калі з вамі не лічыліся на працягу доўгага часу. Нягледзячы нават на тое, што сыну ці дачцэ вельмі патрэбны тыя абмежаванні, якія вы ўстановіце, ні адзін падлетак, незалежна ад таго, які ў яго характар, не намераны проста прыняць іх і сказаць: «Дзякуй!» I падлеткі могуць рабіць усё магчымае, каб прымусіць вас адступіцца, як толькі вы пачняце стаяць за сябе. Яны могуць казаць нешта накшталт наступнага:
Ты не клапоцішся пра мяне.
Я ненавіджу цябе.
Я ўцяку з дому.
Лепш бы я (ці ты) памёр.
Яны могуць не размаўляць з вамі, надзьмуцца, паказваючы, што вы з імі кепска абыходзіцеся. У іх могуць быць выбухі гневу, яны могуць біць рэчы.
Лінда (15 гадоў) нейкі час увільвала ад усялякай хатняй працы. Маці папрасіла яе падмесці падлогу. Нічога не кажучы, Лінда зачыніла дзверы і пабегла з дому.
Аліні (16 гадоў) мела прывычку кожную раніцу надакучаць маці наконт аўтамабіля. Маці не казала ні «так», ні «не», знаходзіла розныя адгаворкі і, нарэшце, не вытрымала. Аднойчы, у час снедання, маці сказала цвёрда: «Не!» Аліні на поўным сур'ёзе пагражала скінуць сваю хворую бабулю ў басейн.
Кэрал (14 гадоў) мела прывычку прыходзіць дадому, калі ўсе ўжо даўно павячэралі, а тады есці тое, што засталося на кухні. Але яна ніколі не прыбірала пасля сябе. Маці папрасіла, каб яна пакідала за сабой парадак, пачала настойваць на гэтым. У адказ Кэрал раззлавалася і пабіла шмат рэчаў у сваім пакоі. Пры гэтым яна крычала так моцна, што суседзі напалохаліся і выклікалі паліцыю.
Цяпер мы ведаем, што перспектыва такіх паводзін можа палохаць. Мы лічым, што чым менш вы будзеце іх баяцца, тым менш верагодна, што яны будуць мець месца. Hi адзін падлетак не будзе дарма злавацца і ўчыняць скандалы ў прысутнасці чалавека, на якога гэта не робіць ніякага ўражання.
Бываюць, аднак, выпадкі, калі страх перад скандалам нельга апраўдаць. Мы думаем, што ў такіх выпадках вы больш за ўсё баіцеся не таго, што зробіць дзіця. Чаго вы на самай справе баіцеся, дык гэта, напэўна, адной думкі аб тым, што вы будзеце адстойваць свае правы перад усімі навідавоку як сапраўдная, салідная асоба, якая асмельваецца падняць галаву і сказаць: «Я патрабую гэтыя правы для сябе». Мы добра ведаем, што гэта і сапраўды можа быць пакутліва. Мы таксама ведаем, што адстойванне сваіх правоў такім адкрытым спосабам на самай справе складае самую сутнасць добрых чалавечых адносін.
Калі вы баіцеся скандалаў, то, магчыма, гэта таму, што вы адчуваеце сябе бездапаможнымі перад імі, не ведаеце, што рабіць. Калі ж вы будзеце рабіць нешта пэўнае, канкрэтнае ў дадзены mo-
мант, гэта зменшыць страх. Мы дадзім вам парады наконт гэтага ў наступнай главе, і ў вас будзе неабходная зброя, каб справіцца са скандалам.
Зразумейце таксама, што ў час скандала вы, фактычна, аддаяце свайму сыну ці дачцэ самае каштоўнае — часцінку сябе, а ён ці яна адчуваюць вялікую патрэбу ў гэтым.
Апрача таго, калі вы наогул баіцеся скандалу, зразумейце, што такая сітуацыя з вашым падлеткам — гэта шанс пазбавіцца страху. Вы можаце навучыцца спакойна прымаць скандалы і нават атрымліваць задавальненне ад іх, таму што ведаеце, як справіцца з імі.
Практыкаванне. Калі ў вас ёсць магчымасць, паслухайце, як размаўляюць паміж сабой малыя дзеці, скажам паміж пяццю і дзесяццю гадамі. Заўважце, якія яны непасрэдныя: абураюцца, кажуць, што думаюць, камандуюць. Яны зусім не баяцца скандалаў. Як у чалавека дарослага, у вас намнога больш жыццёвага вопыту, чым у малых дзяцей. I што можа быць, калі ўсё ваша багацце пачуццяў вырвецца на паверхню? Магчыма, і вы, і ўсе іншыя будуць бачыць, што вы жывы чалавек.
Такім чынам, што датычыць скандалаў, у вас будзе зброя, каб справіцца з імі. Пасля таго як вы паспяхова перажывяце некалькі скандалаў, вы будзеце адчуваць сябе больш спакойна ў адносінах да іх і, напэўна, заўважыце, што скандалы становяцца менш частыя і не такія моцныя.
• Будзьце шчырыя
У шостай главе мы раілі вам стаць больш уважлівымі да сваіх уласных жаданняў і пачуццяў і ўжываць, гаворачы пра іх, «я-сказы». Гэтым самым вы робіце не адну карысную справу: вы становіцеся шчырым, вы робіце першы крок, каб паклапаціцца пра сябе і ў непасрэднай камунікацыі аддаяце часцінку сябе другому чалавеку. Вы таксама развіваеце прывычку, на якую можна разлічваць, каб справіцца з любым скандалам. Як толькі вамі авалодае непрыемнае пачуццё (страх перад скандалам; трывога
перад тым, што будзе; разгубленасць з-за таго, што зрабіць ці сказаць, або любое іншае непрыемнае пачуццё), вы можаце пачаць клапаціцца пра сябе, засяродзіўшыся на сваім уласным «я»; запытацца, што яно адчувае, а пасля выказаць гэта адчуванне таму, хто ў гэты момант побач з вамі.
Я не магу прыдумаць, што сказаць. Я проста не ведаю, што сказаць.
Я зусім бездапаможны ў гэтым.
Я так баюся, што згарыць дом.
3 кожнай кропляй такой сапраўднай шчырасці, якая выказваецца пры дапамозе «я-сказаў» (без «вы(ты)-сказаў»), вы адчуваеце, як да вас вяртаецца сіла, а адносіны паміж вамі становяцца больш раўнапраўныя.
Зразумейце, што галоўны аспект, які можа прывесці вас да раўнапраўных адносін і вырашыць пункты, якія закранаюць ваша жыццё,— гэта ваша шчырасць.
У заключэнне яшчэ некалькі парад бацькам, якія працуюць над праблемамі, што датычаць іх жыцця.