• Газеты, часопісы і г.д.
  • Як спраўляцца з праблемамі падлеткаў  Джын Баярд, Роберт Т. Баярд

    Як спраўляцца з праблемамі падлеткаў

    Джын Баярд, Роберт Т. Баярд

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 160с.
    Мінск 1990
    54.05 МБ
    Цяпер, калі вы прачыталі і прадумалі змест гэтай главы, а таксама трэцяй і чацвёртай глаў, калі вы зрабілі ўсё, што мы прасілі вас зрабіць, вы гатовы фармальна перадаць кантроль над жыццём вашага сына ці дачкі ў іх рукі.
    ГЛАВА 6
    ВЯРНУЦЬ АДКАЗНАСЦЬ ЗА СВАЁ ЎЛАСНАЕ ЖЫЦЦЁ
    Давайце цяпер падумаем, як паспяхова справіцца з астатнімі праблемамі, з пунктамі ў спісе, якія датычаць толькі жыцця бацькоў. У гэтай і ў наступнай главах мы дапаможам вам заняць прынцыповую пазіцыю, якая дасць вам магчымасць справіцца з гэтым. Гэта пазіцыя, якую мы называем «клопат пра сябе» і пад якой разумеем, што вы паважаеце, клапоціцеся і, безумоўна, любіце сваё ўласнае «я».
    Калі ў вас непрыемнасці з-за таго, што ваш сын ці дачка робіць нешта не так ці з-за якой іншай прычыны, то хутчэй за ўсё вы так ці інакш не звярталі ўвагі на свае ўласныя жаданні, патрэбы, імкненні. He ўсведамляючы гэтага, вы ігнаравалі свой унутраны голас.
    У кожным з нас сядзіць сігналізатар, нешта такое, што пастаянна пасылае нам смелыя думкі:
    Я адчуваю...
    Я хачу...
    Я магу...
    Я ўмею...
    Я буду...
    Я маю намер...
    Паміж вамі і гэтым унутраным сігналізатарам існуе пэўная сувязь. Вы чуеце яго, паважаеце яго і давяраеце яму накіроўваць вашы паводзіны (і яму, у сваю чаргу, можна давяраць), Можна
    лічыць, што ваша галоўная задача ў жыцці — рэалізаваць ваша ўласнае «я».
    Аднак многія з нас вельмі рана пачынаюць ігнараваць, нават баяцца гэтага ўнутранага голасу. Мы робімся такімі, што нават не чуем яго і прызвычайваемся ў сваіх паводзінах кіравацца сігналамі звонку.
    Большасць людзей лічылі, што «добрыя бацькі» павінны паводзіць сябе менавіта так: гэтыя іх думкі былі абумоўлены грамадствам, а не ішлі ад іх саміх, ад іх уласнага цвярозага розуму.
    Нярэдка ігнараванне свайго ўласнага ўнутранага голасу прыводзіць да таго, што чалавек пачынае чуць і клапаціцца пра тое, што трэба іншым, але не чуе ці не звяртае ўвагі на свае ўласныя жаданні і патрабаванні.
    Адзін здольны начальнік, седзячы ў рэстаране і мерзнучы з-за таго, што кандыцыянер быў не адрэгуляваны, лічыў неабходным моўчкі цярпець холад. Аднак, калі яго жонка паскардзілася, што ёй холадна, ён адразу ж папрасіў афіцыякта адрэгуляваць кандыцыянер — для яе.
    Адна маладая маці купляла толькі тыя прадукты, які адпавядалі густам кожнага члена сям’і, яна не ўлічвала толькі сваіх густаў. Ёй проста не прыходзіла ў галаву, што яна можа купляць і тое, ійто сама любіць.
    Можна да такой ступені ігнараваць свой унутраны голас, што ў рэшце рэшт ваш настрой будзе вызначацца не тым, чаго хоча і што адчувае ваш унутраны голас, а тым, чаго хочуць і што кажуць іншыя. Зусім магчыма, ваш настрой вызначаецца паводзінамі вашага сына ці дачкі такім чынам:
    Калі ваша дзіця «добрае», робіць поспехі ў школе, вы адчуваеце сябе добра.
    Калі ваша дзіця кепска сябе паводзіць ці ў яго не ўсё добра, яму не ўсё ўдаецца, вы адчуваеце сябе няшчасным.
    Калі з вамі адбываецца менавіта так, то ваш настрой вызначаецца нейкай сілай, якая знаходзіцца па-за межамі вашага ўласнага «я». Гэта падобна на тое, быццам вы захапілі ўладу, каб кіраваць сваімі ўласнымі пачуццямі, сваім жыццём, але на самай справе аддалі гэту ўладу свайму падлетку. I цяпер ён вызначае ваш настрой; і ўсё, што вы можаце зрабіць, гэта адчуваць сябе бездапаможным і абураным тым, як ваш сын ці дачка выкарыстоўваюць гэту ўладу.
    Мы думаем, што кожны раз, калі вы менавіта такім чынам шукаеце дапамогі па-за межамі свайго ўласнага «я», ігнаруючы свой уласны ўнутраны сігналізатар, вы здраджваеце сабе. Калі б вы былі па-сапраўднаму ўважлівыя да свайго ўнутранага голасу, то вы чулі б, як ён ускрыквае ад болю кожны раз, калі вы робіце так. Між тым у гэтага ўнутранага голасу ёсць заступнік — вы самі. I калі вы не прыслухоўваецеся да яго, то атрымліваецца так,
    быццам заступнік пакінуў яго. I менавіта ў такі час узнікае адчуванне прыгнечанасці, абурэння, расчаравання. Бацькі амаль заўсёды перажываюць гэтыя непрыемныя пачуцці, калі маюць справу з падзеямі знешняга свету, такімі, як кепскія паводзіны іх дзяцей.
    Я прыгнечаны (прыгнечаная) тым, як мой сын апранаецца.
    Я засмучаны (засмучана), бо яна не хоча хадзіць у школу.
    Мы мяркуем, аднак, што ў больш глыбокім сэнсе гэтыя пачуцці заўсёды выкліканы здрадай свайму ўнутранаму голасу, які ўсё больш і больш даводзіцца да адчаю і заглушаецца, калі ігнаруюцца яго сігналы.
    3.	Р. 1 Д. Баярд
    65
    Для далейшай работы з кніжкай важна зноў устанавіць кантакт з гэтым унутраным сігналізатарам, паабяцаць сабе клапаціцца пра яго і быць яму адданым, даць яму магчымасць заняць сваё законнае месца ў якасці аўтарытэту ў вашых паводзінах. Мы настойліва раім вам пачаць клапаціцца пра свае ўласныя жаданні і патрэбы.
    У гэтай главе мы даём некалькі канкрэтных практыкаванняў, прызначаных для таго, каб дапамагчы вам навучыцца прыслухоўвацца да свайго ўнутранага голасу. Першыя чатыры практыкаванні трэба выканаць, калі вы чытаеце гэту главу першы раз. Астатнія тры — тады, калі вы сур’ёзна вырашыце абараніць свае ўласныя правы.
    •	Практыкаванне першае
    Падумайце пра ўсіх, аб кім вы павінны клапаціцца. Цяпер, перад тым як чытаць далей, пералічыце іх па пальцах.
    Пасля таго як вы пералічыце ўсіх, каго зможаце ўспомніць, задайце сабе такое пытанне: а сябе я ўключыў (уключыла) у гэты спіс?
    Многія бацькі, з якімі мы сустракаліся, трацяць шмат энергіі на клопаты пра іншых і ахвотна накіроўваюць свае клопаты на ўвесь свет — але толькі не на сябе. Ці разумееце вы, як гэта заглушае іх унутранае «я»?
    •	Практыкаванне другое
    Каб упэўніцца, што вы цвёрда ўключылі сябе ў спіс людзей, пра каго абавязаны клапаціцца, уявіце сабе: у вас раптам з’явілася яшчэ адно дзіця, дзіця, на якое вы звярталі мала ўвагі. Гэта дзіця — ваша ўласнае «я». Цяпер запытайцеся ў сябе, ці аддавалі вы гэтаму дзіцяці столькі ж часу, клопатаў і ўвагі, колькі іншым людзям, пра каго вы клапаціліся. Ці ёсць сэнс у тым, што вы адносіліся да свайго «я», як мачаха з казкі да Золушкі, і аддавалі перавагу ўсім іншым гэтак жа, як і мачаха сваім родным дзецям.
    Цвёрда вырашыце: з гэтага^асу, што б вы ні рабілі ў жыцці, вы будзеце клапаціцца пра сваё ўласнае «я».
    •	Практыкаванне трэцяе
    Вазьміце ручку і паперу і, перш чым чытаць далей, запішыце свой адказ на наступнае пытанне: што я павінен свайму дзіцяці?
    Цяпер запішыце адказ на такое пытанне: чым маё дзіця абавязана мне?
    Пасля таго як адкажаце на гэтыя два пытанні, параўнайце абодва адказы. Ці атрымаўся ў вас адказ, які можна параўнаць з вуліцай з двухбаковым рухам, так, што вы і ваша дзіця абавязаны адзін аднаму амаль пароўну? Ці ў вас аднабокі адказ? Калі адказ аднабокі, паспрабуйце паразважаць інакш і паглядзіце, ці задавальняе вас наступнае: «Я нічым не абавязаны свайму дзіцяці. Маё дзіця нічым не абавязана мне. Мы абодва воль-
    ныя людзі і можам жыць па-свойму. Мы вольныя рабіць тое, што хочам». Паспрабуйце падумаць і наступным чынам: «Я нікому нічым не абавязаны. Я абавязаны сам сабе». Паглядзіце, ці задавальняе гэта вас.
    •	Практыкаванне чацвёртае
    Скажыце наступныя сказы ўголас і паслухайце, як яны гучаць:
    Я маю права на сваё асабістае жыццё.
    Я маю права на тое, каб са мною абыходзіліся далікатна.
    Я маю права на шчасце.
    Я маю права распараджацца сваім часам.
    Цяпер запытайцеся ў сябе: «Хто адказвае за тое, каб у мяне былі свае правы?»
    Паспрабуйце знайсці адказ у наступным сказе: «Я абавязаны гэтымі правамі свайму ўласнаму «я».
    Магчыма, што гэтыя думкі здадуцца вам нязвыклымі, нават жахлівымі. Бацькі часам пярэчаць нам, усклікваючы: «Хіба не эгаістычна клапаціцца пра сябе? Хіба не амаральна? Староннія людзі будуць мяне асуджаць, я буду адчуваць сябе ўвесь час вінаватым».
    Мы не раім вам стаць эгаістычнымі ці груба абыходзіцца з іншымі людзьмі. Але мы настойваем, каб ваша ўласнае «я» мела такія ж правы, як і ва ўсіх блізкіх вам людзей, і каб вы верылі, што, робячы так, вы не толькі не пакрыўдзіце іншых, але і прынесяце ім карысці.
    Аддаваць можна толькі тады, калі ў вас ёсць што аддаць. Калі б вакол вас тысячы людзей паміралі ад смагі, а ваша вядро было пустое, то пакуль вы не напоўнілі б вядро, вы нічога не змаглі б зрабіць для іх. Навучыцца любіць сябе і клапаціцца пра сваё ўласнае «я» — значыць напоўніць вядро. Калі вы навучыцеся рабіць гэта, вы нават лепш, чым раней, зможаце клапаціцца пра іншых. Бо цяпер вы будзеце клапаціцца пра іх таму, што хочаце, і тады, калі хочаце, а не таму, што «павінны». Такая дапамога («таму, што я хачу») намнога больш важная, чым дапамога проста па абавязку.
    Вы можаце ўзяць на сябе функцыю канала, па якім перадаецца энергія на карысць іншым. У такім выпадку заўсёды помніце, што энергія можа перадавацца толькі тады, калі канал адкрыты і свабодны. Быць у добрых адносінах са сваім уласным «я», прымаць яго кіраўніцтва — значыць адкрыць гэты канал.
    Мы мяркуем, што тое, што робіць жывую істоту шчаслівай,— гэта, у асноўным, адносіны, заснаваныя на любві і супрацоўніцтве, дапамозе па жаданню і ўсведамленні таго, што ўсе шчаслівыя. Калі па-сапраўднаму даць вашаму сігналізатару свабоду, то ён прывядзе вас да гэтага. Такім чынам, вы не павінны
    баяцца, што ён падштурхне вас да эгаістычных, разбуральных учынкаў. Давярайце яму, і ён будзе варты вашага даверу.
    I нарэшце, калі вы будзеце клапаціцца пра сябе, гэта пойдзе на карысць не толькі вам, але і вашаму дзіцяці. Кожны раз нас здзіўляе тое, што, як толькі людзі пачынаюць клапаціцца пра сябе, карысць ад гэтага атрымліваюць і дарагія ім людзі. Калі ваша дзіця-падлетак робіць тое, што значыцца ў спісе ўчынкаў, якія датычаць толькі бацькоў, то дзіця, напэўна, ставіцца да вас не як да рэальнага, жывога чалавека, а як да якоганебудзь ценю, прылады, рэчы. Можна сказаць, што ваш падлетак адносіцца да вас прыблізна так, як ён адносіўся б да бензазапраўкі (нечага такога, што дае магчымасць пажывіцца, але не мае пачуццяў, годнасці і не заслугоўвае ні ўвагі, ні нават падзякі, з’яўляецца нечым такім, чым проста карыстаюцца). Няма нічога добрага ў тым, калі чалавек расце з такімі поглядамі на другога чалавека. Калі вы будзеце ўсур’ёз прымаць сігналы свайго ўласнага «я», гэта прынясе карысць і вашаму падлетку таксама, бо ён паступова пачне ўсведамляць вас як акрэсленую сапраўдную асобу.