Як спраўляцца з праблемамі падлеткаў
Джын Баярд, Роберт Т. Баярд
Выдавец: Народная асвета
Памер: 160с.
Мінск 1990
Кожны падлетак адчувае патрэбу ўзаемадзейнічаць і бунтаваць супраць акрэсленай сапраўднай асобы. Пад акрэсленай сапраўднай асобай мы маем на ўвазе асобу, якая бярэ ініцыятыву задавальнення сваіх уласных патрэб у свае рукі і робіць тую ці іншую справу таму, што хоча яе рабіць. Для большасці дзяцей лепш за ўсё адпавядаюць гэтай функцыі іх бацькі.
Карацей кажучы, вельмі верагодна, што вашаму падлетку не хапала, акурат, той часткі вашага «я», якая клапоціцца пра сябе. Таму мы настойліва раім: няхай ваша асоба, вашы жаданні, патрэбы і пачуцці стануць цэнтрам вашай увагі.
Давайце пачнём працаваць над гэтым адразу ж.
Першае, аб чым мы вас просім, — навучыцца думаць і гаварыць на мове вашага ўласнага «я», гэта значыць, ужываючы станоўчыя сцвярджэнні ад першай асобы («я-сказы», ці «я-сцвярджэнні»).
Смелыя думкі пастаянна бурляць у глыбіні вашай душы. Яны ўзнікаюць у форме сцвярджэнняў ад першай асобы:
Я хачу з’есці бутэрброд.
Я не магу цярпець.
Я ўпадабаў гэту карціну.
Я адчуваю стомленасць.
Я збіраюся памыць машыну.
Гэта рэальная, пераканаўчая, акрэсленая інфармацыя ад вас вашаму «я». Яна ўзнікае, заўсёды спадзеючыся, што вы яе пачуеце і неяк адрэагуеце на яе, але вельмі часта спатыкаецца аб перашкоду яшчэ да таго, як гэта можа адбыцца. Гэта перашкода складаецца з шэрага такіх нясмелых думак, як: «Калі я буду звяртаць увагу на гэты новы парыў і скажу аб ім услых ці здзейсню яго:
Мяне не будуць любіць людзі.
Гэта можа абразіць субяседніка.
Гэта будзе эгаістычна.
Я буду рэагаваць занадта эмацыянальна.
Гэта будзе няветліва» і г. д.
Гэтыя думкі не могуць прайсці праз такі бар’ер, а калі і праходзяць, дык толькі ў аслабленай, скажонай форме. Яны ператвараюцца ў пытанні, у свярджэнні ад другой ці трэцяй асобы, у адмоўныя сказы.
Напрыклад, вы з сябрам едзеце на аўтамабілі за горадам і вам прыходзіць думка: «Я хачу з’есці бутэрброд». Тут жа ўзнікае бар’ер: «Сказаць так было б няветліва» ці «Гэта прагучала б эгаістычна». I вы ўслых выказваеце сваё жаданне так: «Можа, нам спыніцца і перакусіць?» або «Ці не хацелі б вы спыніцца і штонебудзь з’есці?». Аналагічна:
Я хачу спаць
можа стаць
Чаму мы не ідзём спаць?
Я абражаны і зняважаны
можа стаць
Вы нядобры
Я шчаслівы (шчаслівая)
можа стаць
Як вы сябе адчуваеце?
Я хачу спакою і цішыні сёлета
можа стаць
Сынок, чаму б табе не знайсці работу на лета?
Такім чынам, калі мы пачынаем выказваць свае думкі ўслых, яны ўжо больш не з’яўляюцца рашучымі. Заўважце, як кожны з нас спіхвае адказнасць на таго, каму яна адрасуецца. Мы думаем, што такія сказы таму і выклікаюць у субяседніка антаганізм, што, фактычна, сілком прымушаюць гэтага чалавека браць на сябе ініцыятыву прыняцця рашэння.
Калі адзін і другі маюць прывычку перакладваць адказнасць на іншага, дык гэта можа ў рэшце рэшт прывесці да таго, што яны будуць рабіць зусім не тое, што ім хочацца.
Вы хацелі б пайсці ў кіно?
He ведаю, а вы?
Я думаў, можа, вы хацелі б пайсці.
А які фільм вы хацелі б паглядзець?
He ведаю, а вы?
Мы настойліва раім, каб вы вярнуліся да першапачатковых думак — непасрэдных, станоўчых сцвярджэнняў ад першай асобы.
Мы добра разумеем, што існуюць перашкоды. Вы можаце ўздрыгнуць ад адной думкі, што можна карыстацца «я-сказамі», і падумаць: «Гэта будзе абразліва для людзей» ці «Людзям гэта не спадабаецца». Гэтыя бар’ерныя думкі моцныя, і ні адзін з аўтараў гэтай кнігі да гэтага часу цалкам не пазбавіўся іх. Тым не менш мы можам сцвярджаць.
Гэтыя бар’ерныя думкі вельмі перабольшаныя. Страхі, якія яны выклікаюць, зусім не адпавядаюць таму, што на самай справе можа здарыцца, калі вы пачняце ўжываць «я-сказы».
Хутчэй за ўсё вынікі, якіх вы баіцеся, з’явяцца не тады, калі вы будзеце карыстацца «я-сказамі», а тады, калі вы будзеце гаварыць ад другой асобы.
Праз кароткі час пасля таго як вы пачняце ўжываць «я-сказы», як і большасць людзей у такім выпадку, вы адчуеце хутчэй станоўчы, чым адмоўны, эфект: у вас палепшацца адносіны з усімі, хто вас акружае.
Калі ж пасля таго як вы пачняце карыстацца «я-сказамі», і бываюць непрыемныя вынікі, дык яны звычайна нязначныя і часовыя.
Больш працяглы эфект «я-сказаў» на вашы адносіны з іншымі людзьмі прыводзіць звычайна да станоўчых вынікаў.
Наступнае практыкаванне датычыць «я-сказаў».
• Практыкаванне пятае
Цяпер прыдумайце некалькі «я-думак». Закончыце кожны з наступных трох сказаў па-рознаму і паспрабуйце прадумаць іх (проста каб паглядзець, што з гэтага будзе).
Я адчуваю сябе... (усхваляваным, разгубленым, поўным надзей, стомленым, галодным, раздражнёным, нецярплівым і г. д.).
Я хачу... (адправіцца ў плаванне, мець лепшы аўтамабіль, адчуваць сябе шчаслівым, мець больш сяброў і г. д.).
Я збіраюся... (паклапаціцца пра сябе, легчы паспаць, пачытаць і г. д.).
Заканчваючы сказы, можаце не хвалявацца, што некаторыя з іх не будуць адпавядаць рэчаіснасці. Прыміце гэта практыкаванне як гульню і паспрабуйце розныя віды сказаў (проста каб патрэніраваць свой унутраны голас).
Лічыце сваім заданнем: скласці і кожны дзень на працягу наступнага тыдня прагаворваць услых хоць тры прыблізна такія сказы:
Я адчуваю...
Я люблю...
Я хачу...
Пакуль вы не навучыцеся свабодна карыстацца «я», не ўжывайце «вы» і «мы» ў гэтых сказах. Звярніце ўвагу на тое, што сказ, у якім ёсць «ты», можа быць «ты-сказам», нават калі часткай сказа з’яўляюцца словы «я адчуваю» ці «я хачу». Напрыклад:
«Я адчуваю, што ты зрабіў гэта знарок» і «Я хачу, каб ты зрабіў гэта адразу ж» — гэта «ты-сказы», тады, як: «У мяне псуецца настрой, калі ты карыстаешся маімі рэчамі» — гэта «я-сказ». Дамовімся, што сказ — гэта стрэлка. Калі стрэлка паказвае на вас, то гэта «я-сказ»; калі на каго-небудзь іншага — гэта «тысказ».
Каб хутчэй навучыцца думаць станоўчымі я-сказамі, адначасова адвыкайце думаць і гаварыць інакш. Існуюць славесныя выразы, якія не даюць вам клапаціцца пра сябе. Замест іх вы можаце навучыцца ўжываць іншыя, больш праўдзівыя і эфектыўныя выразы.
• Практпыкаванне шостае
Кожны дзень выбірайце для сябе па адной з наступных моўных мадэляў. Прасачыце, як часта вы ёю карыстаецеся і выпрацуйце ў сабе прывычку ўжываць замест яе іншы выраз.
Вымушаны
Павінен
Гэтыя словы ўжо гавораць, што вы не з’яўляецеся ініцыятарам сваіх выказванняў, а дзейнічаеце толькі таму, што нейкая вонкавая сіла загадвае вам. Кожны раз, як вы адчуваеце спакусу ўжыць адно з гэтых слоў, замяніце іх словам «хачу» і паглядзіце, як вы гэта ўспрымеце.
Замест:
Я павінен (павінна) прыйсці на работу к тром гадзінам.
Я павінен (павінна) пазваніць туды.
Я вымушаны (вымушана) выканаць гэта даручэнне.
Паспрабуйце:
Я хачу прыйсці на работу к тром гадзінам.
Я хачу пазваніць туды.
Я хачу выканаць гэта даручэнне.
Адмаўленні (не, не робіць, не можа, не хоча, не з’яўляецца і г. д.)
Адмаўленне паказвае на нешта такое, чаго не існуе, і такім чынам выяўляе адваротны бок таго, што вы на самай справе маеце на ўвазе. Кожны раз, як вы адчуеце спакусу ўжыць адмоўнае сцвярджэнне, уявіце, што вы апынуліся пасля караблекрушэння на бязлюдным востраве і пілот верталёта, пралятаючы над вамі толькі адзін раз, крыкнуў і запытаўся, што вы хацелі б, каб ён вам скінуў з прадуктаў. Было б найлепш, каб вы сказалі, што вам трэба. Калі б вы пачалі пералічваць, што вам не трэба (мне не трэба парфума, мне не патрэбны вячэрні касцюм, мне не трэба шакаладных цукерак), вы маглі б памерці з голаду.
Інакш кажучы, не ўжывайце адмаўленняў у сваёй гутарцы, пакуль не зможаце добра абыходзіцца толькі станоўчымі фразамі.
Пытанні
Яны проста вымушаюць таго, да каго вы звяртаецеся, браць на сябе адказнасць за пачуццё ці думку, якая напачатку належала вам. Зрабіце іх станоўчымі.
Замест: Паспрабуйце:
Дзе ты быў (была)? Я непакоіўся (непакоілася) за
цябе, бо чакала, што ты будзеш дома пасля пяці гадзін.
Дзе б ты хацеў (хацела) Я хацеў бы (хацела б) павяпавячэраць? чэраць у італьянскім рэстаране.
Ты, вы, мы, яно
Мы разумеем, што наўрад ці можна размаўляць і не ўжываць некаторых з гэтых моўных мадэляў. Аднак, каб завастрыць вашу ўвагу на тым, як вы на самай справе карыстаецеся імі, пастарайцеся дзень або два ўжываць гэтыя словы толькі пасля «каб» ці «калі», ды і то не кожны раз.
Парадаксальна, але, просячы, каб вы так старанна працавалі над моўнымі мадэлямі, мы на самай справе хочам дапамагчы вам стаць больш спантаннымі, непасрэднымі.
• Практыкаванне сёмае
Знарок зрабіце што-небудзь «спатканнае». Вырашыце хоць бы тры разы на дзень рабіць штосьці нязначнае дзеля забавы — тое, што не ўваходзіць у ваш абавязак. Няхай гэта зыходзіць ад вас і робіцца пад уплывам моманту. Ведайце, што на ўсё гэта можа спатрэбіцца толькі дзве ці тры хвіліны.
Замест таго каб адразу мыць пасуду, спачатку ідзіце і пасядзіце некалькі хвілін на ганачку.
Выходзячы да аўтамабіля, падыміце каменьчык і паспрабуйце папасці ім у ствол дрэва.
Гатуючы снеданне, паспытайце новае блюда: напэўна, разынкі з апельсінавым сокам — смачная рэч.
Калі вы настроіцеся пачуць гэтыя імпульсы, вы пачняце заўважаць, што ваша ўнутранае «я», ваш сігналізатар, пасылае вам шмат нямоцных узбуджальных сігналаў. Гэта тыя самыя смелыя думкі, якія вы, магчыма, раней заглушалі ў сабе.
Прыведзеныя вышэй практыкаванні маюць на мэце тое, каб вы найлепш навучыліся прыслухоўвацца да таго, што мы называем вашым уласным сігналізатарам. Вы, напэўна, заўважылі, што не можаце, напрыклад, праўдзіва закончыць сказ «Я люблю...», не зрабіўшы спачатку мысленнага агляду свайго стану, сваіх жаданняў, каб упэўніцца, што вам на самай справе падабаецца.
Пад гэтым мысленным аглядам мы маем на ўвазе тое, што вы кансультуецеся са сваім уласным «я». Мы просім вас раіцца са сваім «я» рэгулярна. На працягу дня час ад часу праводзьце
мысленны агляд, каб убачыць, якія сігналы пасылае вам ваша «я», і дайце сабе магчымасць падумаць: «Я адчуваю сябе так і так, я маю намер...» і г. д.
Цяпер мы падыходзім, бадай, да самага складанага ў гэтай кнізе. Магчыма, вам будзе досыць цяжка навучыцца раіцца са сваім уласным «я», калі ўсё ў вашым жыцці ідзе даволі добра. Важна навучыцца раіцца з ім і тады, калі ў вашым жыцці не ўсё ладзіцца.
Ці знаёмыя вам адчуванні неспакою, страху, злосці, якія ўзнікаюць час ад часу на працягу дня? Магчыма, яны з’яўляюцца ў вас у выглядзе такіх думак, як: