Як спраўляцца з праблемамі падлеткаў
Джын Баярд, Роберт Т. Баярд
Выдавец: Народная асвета
Памер: 160с.
Мінск 1990
Я ненавіджу гэта!
Бр-р-р...
Ой, няўжо ізноў!
Гэтыя адчуванні — сігналы вашага ўнутранага «я»: яно спрабуе сказаць вам: «Мне балюча... Дапамажыце мне!» Мы лічым, што вельмі важна тое, што вы робіце ў той момант, калі такія пачуцці вас апаноўваюць.
У вас можа выпрацавацца прывычка разважаць наступным чынам:
1. Раптам у вашым жыцці здараецца нешта такое, што адмоўна на вас дзейнічае.
Вы адчуваеце, што ў вас баліць галава.
Вы ўспамінаеце, што вам давядзецца няньчыцца з дзіцем.
Вы разумееце, што вас у нечым ашукалі.
Вас зневажаюць.
2. Вы разумееце, што гэтыя пачуцці адмоўныя, таму што ваша ўласнае «я» сігналізуе пра гэта балючым «свістам», кажучы: «Мне балюча».
3. 3 хуткасцю маланкі вы пераключаеце ўвагу са свайго «я» на нешта, што знаходзіцца звонку, у навакольным свеце, і пачынаеце змагацца з гэтым нечым. Вы думаеце ці кажаце:
Чаму так адбываецца?
Гэта жахліва.
Я раблю нешта не тое; я не павінен рабіць гэтага!
Я прапаў (прапала), і гэта безнадзейна.
4. Даволі часта бывае горш.
Таму, хоць вы і атрымалі выразны сігнал ад свайго ўнутранага «я» («Мне балюча»), але, каб не звяртаць на яго ўвагі, пераключыліся на нешта іншае, што, як вам здалося, было прычынай непрыемнага адчування — на надвор’е, сваё дзіця, галаўны боль, на таго, хто вас абразіў. Вы пачалі выкарыстоўваць сваю энергію на тое, каб высветліць, чаму гэта нешта іншае паводзіла сябе такім чынам; якое дачыненне маюць яго паводзіны
да таго, як сябе паводзіць; як спыніць ці супакоіць гэта нешта. Заўважце: усе гэтыя думкі падрыхтоўваюць вас да таго, каб лічыць, што на вас дзейнічае нешта такое, што знаходзіцца па-за межамі вашага ўнутранага «я», і, што больш важна, яны ніякім чынам не адносяцца да таго, чаго вам на самай справе хочацца. Вам балюча, і вы хочаце, каб вам палепшала, але ад адной такой думкі ці слоў вам лепш не стане. Наадварот, яны, здаецца, робяць сітуацыю яшчэ горшай.
Мы думаем, што, не звярнуўшы ўвагі на сігнал болю ад вашага ўласнага «я», пра які мы пісалі, вы здрадзілі яму. Вас можна параўнаць з капітанам, які пасля таго як карабель наскочыў на скалы, засяроджвае ўвагу на скале: чаму яна там апынулася? Яна ледзяная ці гранітная? НІто ж можна сказаць пра такога капітана? Ён быў бы лепшым мараком, і ў яго было б больш шансаў выжыць, каб ён паклапаціўся і зрабіў што-небудзь для выратавання карабля, якому пагражала небяспека. Гэтак жа, як мы думаем, было б лепш, каб, пачуўшы «свіст», вы засяродзілі ўвагу на сваім уласным «я», якому балюча, замест таго каб пераключаць увагу на нейкую пабочную падзею. Засяродзіўшы ўвагу на сваім уласным «я», вы змаглі б параіцца з ім наконт таго, як зрабіць, каб яму было лепей. Яно сігналізавала вам, што яму балюча. Дзейнічайце так, як быццам гэта ваш блізкі сябар, які паскардзіўся, што яму блага, і запытайцеся ў яго: чым я магу табе дапамагчы? Што можа зменшыць твой боль і зрабіць цябе болып шчаслівым? Чаго табе хочацца на самай справе і як мне дапамагчы табе ў гэтым?
Такім чынам, вы можаце разважаць па-новаму:
1. Здараецца нешта такое, што адмоўна на вас дзейнічае. Нехта вас зневажае.
2. Ваша ўласнае «я» паведамляе пра гэта, пасылаючы балючы «свіст» — сігнал прыступу трывогі.
3. Вы засяроджваеце ўвагу на сваім «я» і раіцеся з ім наконт таго, што вам трэба зрабіць, каб яму стала лепш.
Што я хачу зрабіць акурат цяпер?
4. Потым вы чакаеце хвіліну, працягваючы засяроджваць увагу не на тым, што вам перашкаджае (не на тым, хто вас зняважыў), а на сваім «я», якое сігналізуе, чаго вам хочацца і чаго не хочацца. Калі ў вас з ім досыць добры кантакт, то ў вас пачнуць з’яўляцца думкі наконт таго, што рабіць. Яны могуць датычыць ці не датычыць таго, што ўсхвалявала вас.
Сапраўды мне горача, і я хачу пайсці і прыняць душ.
Я хачу быць у добрых адносінах з тым, хто мяне зняважыў; цікава, чаму ён засмучаны? Я скажу яму гэта.
Я хачу быць далей ад гэтага чалавека. Таму я выйду з накоя.
Мне балюча, а калі я паабедаю ў рэстаране, то адчую ўвагу да сябе. Таму я еду ў рэстаран.
Ёсць вялікая перавага ў тым, што вы не прымаеце рашэння дзейнічаць, пакуль не атрымаеце сігналу ад свайго «я», бо цяпер, што б вы ні рабілі, вы робіце гэта таму, што вы так вырашылі і так хочаце рабіць, а не таму, што вамі кіруюць аўтаматычна, як робатам.
Спачатку, калі вы пачняце дзейнічаць такім чынам, вы адчуеце нейкі неспакой, а не палягчэнне. Калі так здарыцца, ведайце, што вы недастаткова прыслухаліся да свайго «я». Яно ведае, чаго вам больш за ўсё хочацца, і будзе пасылаць вам сігналы неспакою ў адказ на ваш любы неадпаведны намер. Вам трэба быць толькі больш уважлівым і цвёрда паабяцаць сабе быць больш чулым да свайго ўласнага «я».
Ваш сын абзывае вас брыдкім словам. Вы пытаецеся ў свайго «я», ад чаго вам стала б лепш. Першае, што чуеце ў адказ, гэта: «Стукніце яго!» ці «Адлупцуйце яго!». Вы б’яце свайго сына, але пасля адчуваеце сябе горш, а не лепш. Вы выйгралі гэту бітву, але выйшлі з яе вінаватым і разгубленым. Цяпер, вяртаючыся да падказкі «Стукніце яго!», вы разумееце, што яна суправаджалася прыдзірлівай думкай: «Гэта не зусім правільна». Вы поўнасцю не расслабіліся і не былі ўпэўнены наконт слушнасці гэтага свайго рашэння.
У такім выпадку лепш за ўсё было дачакацца далейшых сігналаў. Няхай вас не турбуе тое, што вы не будзеце рабіць ніякіх захадаў, пакуль не атрымаеце выразнага сігналу ад свайго «я». Падбадзёрце сябе і чакайце прымальнага сігналу, калі настане бадзёры настрой.
А што, калі ніякага сігналу-падказкі не будзе? Часам бацькі зусім не ўмеюць чуць свой унутраны голас і кажуць нам: «Я не ведаю, чаго хачу», «Няма ніякага сігналу-падказкі!». Калі гэта так, раім навучыць ваша «я» даваць вам сігналы-падказкі. Спецыяльна падумайце пра вашы магчымыя паводзіны. Раскажыце пра іх вашаму «я», і няхай яно ці ўхваліць, ці зганіць кожны варыянт. Прыдумайце дзесяткі варыянтаў для яго.
А што, калі накрычаць на гэтага чалавека?
А што, калі не звяртаць на яго ці яе ўвагі?
А што, калі крыху выпіць?
А што, калі пайсці пакатацца на ролікавых каньках?
А што, калі падысці і абняць гэтага чалавека?
А што, калі даць яму адпор?
А што, калі пазваніць сябру і дамовіцца наконт лыжнай прагулкі?
А што, калі выклікаць паліцыю?
А што, калі пайсці з дому і правесці ноч у матэлі?
А што, калі заняцца любімай справай? і г. д.
Ваша «я» дасць дакладную ацэнку (ухваляеце вы ці асуджаеце кожны варыянт). Пасля вы можаце выбраць варыянт з самай высокай ацэнкай.
Поўнасцю нашу думку можна выказаць так: вы, магчыма, прыніжалі сваё «я» ў цяжкія часы, таму што ігнаравалі гэта «я», не клапаціліся пра яго і, нарэшце, рабілі тое, што прыводзіла
да непажаданых вынікаў. Мы настойліва раім вам засяродзіць сваю адданасць у іншым кірунку. Паабяцайце сабе, што кожны раз, як вы адчуеце «свіст», вы будзеце захоўваць прысутнасць духу і рабіць усё магчымае, каб даць свайму «я» тое, што яму больш за ўсё патрэбна.
Самымі непрыемнымі фактарамі ў вашай практыцы з’яўляюцца такія, на якія вы не можаце паўплываць у поўнай меры, напрыклад надвор’е. Іншыя фактары вы можаце змяніць ці, прынамсі, зменшыць шанс іх узнікнення ў будучым. У наступных главах мы раскажам, якія асаблівыя захады садзейнічаюць таму, каб атрымаць тое, чаго вам хочацца, калі вы сутыкняцеся з TaxiMi адмоўнымі фактарамі. Аднак, незалежна ад таго, можаце вы змяніць гэтыя непрыемныя знешнія фактары ці не, самым істотным, як мы падкрэслівалі ў гэтай главе, з’яўляецца клопат пра сваё ўласнае «я».
Самае важнае і простае, што вы можаце зрабіць для сябе і свайго падлетка, — гэта кіраваць сваім уласным жыццём і рабіць з ім тое, чаго вы на самай справе хочаце. Паабяцайце сабе быць цярплівымі і клапаціцца пра сваё ўласнае «я».
ГЛАВА 7
ЯК ПАДРЫХТАВАЦЦА, КАБ ПАСТАЯЦЬ ЗА СЯБЕ
Цяпер мы пачынаем працаваць над астатнімі пунктамі ў нашым спісе — учынкамі вашага сына ці дачкі, якія турбуюць вас і сапраўды закранаюць ваша жыццё. Будзем спадзявацца, што вы ўважліва прачыталі папярэднюю частку гэтай кнігі і не стараецеся кантраляваць ваша дзіця тады, калі гэта датычыць толькі яго жыцця. Так што засталіся пункты, якія сапраўды закранаюць ваша жыццё:
He дапамагае дома.
Брыдка лаецца, абзывае мяне непрыстойнымі словамі.
Пакідае беспарадак у хаце.
Карыстаецца без дазволу маім адзеннем (фенам, транзістарам), дае карыстацца ім сваім сябрам.
Крадзе грошы, алкагольныя напіткі, каштоўныя ўпрыгожанні.
He прыбірае за сваім сабакам.
Нагаворвае шмат па тэлефоне.
Вырошчвае дома марыхуану, хавае яе ў сваім пакоі.
Калі раззлуецца, прабівае дзіркі ў сценах.
Карыстаецца маімі інструментамі і пакідае іх на дварэ пад дажджом.
Разбіў мой аўтамабіль.
Патрабуе грошай.
Пакуль мы на рабоце, збірае сяброў і арганізуе гулянкі ў доме.
Жыве на нашым утрыманні: не вучыцца і не працуе.
Пра некаторыя з гэтых фактаў мы вымушаны былі сказаць бацькам са здзіўленнем: «Чаму вы мірыцеся з гэтым?», а часам нават параіць: «Не мірыцеся з гэтым!». Бацькі, аднак, як правіла, не ведаюць, як не мірыцца з гэтым. Менавіта гэта мы і хочам вам паказаць.
Мы мяркуем, што тыя пункты, якія закранаюць жыццё бацькоў, турбуюць вас не самі па сабе. Вы, напэўна, з радасцю самі зрабілі б работу, сцярпелі боль, забяспечылі сябе тым, што вам трэба, ліквідавалі беспарадак, калі б усё гэта было часткай эфектыўнага выхавання дзіцяці, калі б вы атрымлівалі задавальненне ад таго, што зрабілі добрую справу, калі б вынікам гэтага былі добрыя адносіны з дзіцем. Мы думаем, вас турбуе тое, што стаіць за гэтымі пунктамі. Калі ваш падлетак робіць усё гэта, то ён быццам кажа:
Я не лічуся з табою.
Я не абавязаны звяртаць на цябе ўвагу.
Ты для мяне нічога не значыш.
Гэтыя патаемныя думкі абражаюць вас тым, як яны характарызуюць і вас, і вашага падлетка. Мяркуючы па іх, ён — ненадзейная і бяздумная істота, а вы для яго — проста зручная рэч ці цень, чые правы не варты ўвагі.
Думаем, што ёсць прычына, чаму вы далі волю абыходзіцца з сабою як са зручнай рэччу. Вы занадта бесхарактарны чалавек, «ануча». Тое, што вы бесхарактарны чалавек, у асноўным, вынік таго, як вы самі ставіцеся да сябе.
Каб пазбавіць вас гэтых непрыемнасцей з вашым падлеткам, мы хочам навучыць вас, як пастаяць за сябе і назаўсёды забыцца пра тое, што вы бесхарактарны чалавек.