• Газеты, часопісы і г.д.
  • Як спраўляцца з праблемамі падлеткаў  Джын Баярд, Роберт Т. Баярд

    Як спраўляцца з праблемамі падлеткаў

    Джын Баярд, Роберт Т. Баярд

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 160с.
    Мінск 1990
    54.05 МБ
    Карацей кажучы, адзінае, што дзіця, магчыма, і атрымлівала дагэтуль у сваім жыцці, дык гэта адмоўную ўвагу — лаянку, асуджэнне сваіх учынкаў, парады з папярэджаннем, выказванне трывогі (што з ім будзе) і вашы яшчэ большыя намаганні забяспечыць над ім кантроль.
    Вы, пэўна, і складалі, акурат, такую мадэль адносін са сваім дзіцем. Таму ў гэтай кнізе мы тое і робім, што просім вас адмовіцца ад сваіх намаганняў кантраляваць рашэнні, якія фактычна належаць сыну ці дачцэ. У адказ на гэта дзіця, верагодна, паспрабуе справакаваць вас узяць назад увесь кантроль над ім. Яно можа зрабіць любы ўчынак з тых, якія мы пералічылі ў самым пачатку кнігі, або перайсці мяжу дзеяння ў тых рамках, у якіх вы далі яму волю, або ў яго паводзінах могуць з’явіцца зусім новыя правакацыйныя ўчынкі.
    Мы хочам, каб вы спакойна рэагавалі на такія праявы, і прапануем вам падрыхтавацца да гэтага наперад. Прааналізуйце нашы рэкамендацыі наконт таго, што можна зрабіць, калі дзіця дзейнічае такім чынам. Спачатку, аднак, паверце, што, чым больш вы будзеце падрыхтаваныя да сустрэчы з такімі рэакцыямі, тым больш верагоднасці, што яны будуць менш інтэнсіўныя. У сітуацыях, калі бацькі пачалі пазбаўляцца ад кантролю (што мы просім і вас зрабіць), дзеці тым менш мучаць і правакуюць іх, чым больш шчыра і рашуча бацькі на самай справе перастаюць кантраляваць іх. Чым больш цвёрда вы вырашылі выконваць усё, што пачалі ў другой главе, тым хутчэй дзеці зразумеюць, што вы на самай справе намераны здзейсніць, павераць, што вы сапраўды хочаце, каб яны самі пра сябе клапаціліся, і пачнуць рабіць гэта.
    Вось некалькі спосабаў, як вы можаце дзейнічаць, калі паводзіны падлетка сталі горшыя пасля таго, як вы пакінулі кантроль над пунктамі, што датычаць жыцця дзіцяці.
    Калі вам стане вядома, што паводзіны, якія вас непакоілі, не змяніліся, дык, пэўна, вашай першай рэакцыяй будзе ўспышка злосці, расчараванне, пачуццё безвыходнасці. Калі гэта так, стрымайцеся і нічога не гаварыце дзіцяці пра яго паводзіны, пакуль вы не пазнаёміцеся з наступнымі пунктамі.
    1.	Ваша перажыванне злосці, расчараванне ці пачуццё безвыходнасці — першы крок да адмоўнай увагі, якую вы такім чынам усё-такі аддаяце свайму дзіцяці, за якую яно хоча зачапіцца, але чаго не павінна здарыцца. Калі вы будзеце і далей выказваць гэту адмоўную ўвагу, гэта можа толькі замацаваць безадказныя паводзіны дзіцяці.
    2.	Памятайце, што паводзіны сына ці дачкі (мы ўсё яшчэ маем на ўвазе пункты, што датычаць дзіцяці) уплываюць на яго ці на яе жыццё, а не на ваша. А што
    датычыць злосці, расчаравання, пачуцця безвыходнасці, дык ці не могуць яны быць уласцівыя і дзіцяці? Вазьміце сябе ў рукі і вярніцеся да далёкай перспектывы гэтай сітуацыі.
    Калі гэта не дапаможа вам пазбыцца адмоўных пачуццяў, пастарайцеся ўявіць сабе, што гэта не ваша дзіця, а ваш сябар аднаго з вамі ўзросту (ці ваша цётка, ваш дзядзька) так сябе паводзіць. Тады вы, можа, успрымеце гэта не так блізка і будзеце проста шкадаваць, здзіўляцца, а магчыма, вам будзе цікава, што нейкая асоба мае гэту праблему.
    3.	Праўда, што ваша дзіця быццам падштурхоўвае вас зноў узяць на сябе кантроль над ім, але праўда і тое, што ёсць у ім такая частка, якая хоча (і якой неабходна) быць вольнай ад кантролю. Паверце, што гэта частка вашага дзіцяці вельмі добра можа прымаць рашэнні і гатова перайначыцца, як толькі скончацца ўсе непаразуменні паміж вамі.
    Якая б ні была ваша першая імпульсіўная рэакцыя на рэцэдыў у паводзінах дзіцяці, будзьце паслядоўныя і не ўзнаўляйце кантролю. Стрымайце імгненны парыў адказаць так, як вы прызвычаіліся дагэтуль: пашкадаваць дзіця, выказаць трывогу, задаць пытанні, адмоўна кіўнуць галавой, даць якіянебудзь парады. He рабіце гэтага! Няма сумнення, што вы будзеце спатыкацца шмат разоў да таго часу, пакуль цалкам пераадолееце прывычку парывацца кантраляваць сваё дзіця, але пачынайце столькі разоў,. колькі спатрэбіцца, пакуль не дасягняце мэты. Думайце пра сваю адмоўную ўвагу да дзіцяці, як пра небяспечны наркотык, і адмоўцеся выдаваць яго
    надалей.
    Што рабіць замест гэтага?
    Заставайцеся сардэчнымі, ветлівымі ў абыходжанні з дзіцем. Паколькі раней вы былі пастаўшчыком адмоўнай увагі, цяпер старайцеся даставіць што-небудзь абсалютна іншае. Ёсць два істотныя элементы адмоўнай увагі. Яны наступныя: 1) гэта ўвага адмоўная, 2) яна заўсёды мае высокі зарад. Адносіны, якія маюць расслаблены і адначасова нізкі тон, звычайна забяспечваюць добрае супрацьяддзе. Увесь час думайце: «У мяне ўсё добра, праблема ў кагосьці іншага», «Гэта асоба мне нічога не зрабіла».
    Наогул, засяроджвайце ўвагу на сваёй уласнай дзейнасці так, каб не заўважаць, робіць ці не ваша дзіця тое, што датычыць толькі яго. Калі вы і заўважыце гэты яго ўчынак, паспрабуйце нічога не рабіць, пакуль вы: 1) не можаце выкінуць гэта з галавы і ўсё яшчэ адчуваеце сябе прыгнечаным або 2) пакуль ваша дзіця не скажа вам пра гэта непасрэдна ці не зробіць гэтага проста перад вашымі вачамі або пакуль нехта іншы (паліцыя, школьныя ўлады, сусед) не скажа
    Прыходзілі сёння са школы быў на занятках дзесяць дзён. Я ведаю, што ты ездзіш на каскі.
    паведаміць, што ты не
    сябравым матацыкле без
    пра гэта. He станавіцеся сышчыкам і не сачыце, як ваша дзіця паводзіць сябе.
    Калі вы атрымаеце сапраўды дакладную звестку, што той учынак, які вас непакоіць, адбываецца, пагаварыце з дзіцем, калі вам гэтага хочацца. Але зрабіце гэта так, каб дзіця адчула, што вы несяце адказнасць за свае паводзіны і адмаўляецеся браць адказнасць за яго паводзіны. Вы можаце гэта зрабіць, карыстаючыся «я-сказамі», сказамі, якія сведчаць, што вы думаеце, адчуваеце, збіраецеся зрабіць, чаго вы хочаце.
    Вось пералік таго, што вы можаце ўжываць замест адказаў адмоўнай увагі, да якіх прызвычаіліся раней.
    1.	Выказвайце ясна ў адным сказе тое, што хочаце сказаць. Калі вы даведаліся пра ўчынак не ад самога дзіцяці, скажыце яму пра гэта:
    3 паліцыі пазванілі, што цябе падабралі п’яным у грамадскім месцы.
    2.	Скажыце дзіцяці, што вы думаеце наконт гэтай сітуацыі, ужываючы ў гутарцы «я-сказы»:
    Я цікаўлюся гэтым.
    Я засмучаны гэтым.
    Я перажываю, калі пра гэта чую.
    Я здзіўлены гэтым.
    3.	Напомніце, якія вы прадбачыце вынікі:
    Я лічу, што калі ты будзеш гэта рабіць, будзе тое і тое.
    Калі вас вельмі непакоіць нейкі ўчынак, намалюйце дзіцяці фантастычную карціну таго, што можа здарыцца. He пашкодзіць і падыграць, часам нават карысна перабольшыць да абсурду. Паколькі вы адказваеце за фантазію (малюючы яе ў «я-сказах» як ваш пункт гледжання), гэта не пакрыўдзіць дзіця і не справакуе яго на выкананне таго, пра што вы гаворыце.
    Я ўяўляю, як ты выйдзеш са школы і на вуліцы цябе згвалцяць.
    Я баюся, што ты паедзеш на матацыкле і трапіш у аварыю, знявечышся, і цябе завязуць у бальніцу. Там давядзецца рабіць аперацыю. У цябе пашкодзіцца розум, і ты будзеш гібець.
    4.	Прызнайце сваю бездапаможнасць, калі вы гаворыце, чаго вам хацелася б ад вашага дзіцяці:
    Я хачу, каб ты скончыў сярэднюю школу, але я ведаю, што не магу табе гэта загадаць.
    Я хачу, каб ты а дзесятай гадзіне быў ужо дома, але ведаю, што не магу прымусіць цябе нічога рабіць.
    Я хачу, каб ты адмовіўся ад марыхуаны, але ведаю, што я бездапаможны зрабіць гэта.
    5.	Калі гэта магчыма і вы на самай справе гэтага хочаце, адзін раз нагадайце дзіцяці, што ў вас ёсць жаданне яму дапамагчы, калі яно не супраць гэтага. Калі ваша дзіця толькі папросіць дапамогі, запэўніце, што вы яму проста аказваеце дапамогу, а не бераце ўсю сітуацыю на сябе. Распытайце, якая дакладна дапамога патрэбна ад вас, а тады прымайцеся за справу. Далейшыя ідэі няхай зыходзяць ад дзіцяці. Калі ваша дапамога больш не патрэбна, выходзьце з гэтай «гульні».
    6.	А вось гэты крок вельмі важны. Сцвярджайце, што ваша дзіця можа і будзе прымаць правільныя жыццёвыя рашэнні:
    Я ведаю: ты прымеш правільныя для сябе рашэнні.
    Я ўпэўнены: ты вырашыш усё як найлепш.
    Я ведаю: у цябе ёсць усё, каб у рэшце рэшт зразумець гэта.
    Агульная думка, якую вы можаце выказаць тады, калі заўважыце, што дзіця робіць нешта такое, што датычыць яго, але што, аднак, турбуе і вас, прыблізна гучыць так:
    Я разумею з запіскі са школы, што ты правальваешся ў гэтым семестры. Я табе спачуваю, але ведаю: ты сам знойдзеш выйсце, каб справіцца з гэтым найлепшым чынам. Калі я табе магу ў чым-небудзь дапамагчы, скажы мне.
    Я заўважаю, што ты паспрабаваў марыхуаны. Я ўсё думаю, што ты прападзеш, сапсуеш сабе розум, страціш здольнасць займацца гімнастыкай і вучыцца. Хацелася, каб ты пакінуў гэта, хоць ведаю, што не магу прымусіць цябе што-небудзь зрабіць. Спадзяюся, што б ні было,— ты ўсё ж зможаш прыняць правільнае для сябе рашэнне.
    Ваша дзіця можа зрабіць нешта такое, у выніку чаго людзі прымусяць вас умяшацца. Напрыклад, суседзі могуць паскардзіцца, што ваш сын зрабіў нейкую шкоду. Паліцыя можа пазваніць вам сярод ночы і сказаць, што ваша дзіця арыштавана і знаходзіцца зараз у доме для непаўналетніх, што вы павінны забраць яго.
    У такіх сітуацыях дзіця, у нейкім сэнсе, падключыла грамадства, каб націснуць на вас і каб вы ўзялі адказнасць за яго. Было б найлепш не здавацца нават пад такім націскам. Рабіце тое, што лічыце патрэбным у такой сітуацыі, спакойна, не паддаючыся жаданню аблаяць дзіця, абвінаваціць яго, распытаць, а таксама не паддаючыся другому, унутранаму, націску: адчуваць сябе вінаватымі за тое, што ваша дзіця зрабіла нешта дрэннае. Гэта можа быць цяжка для вас, і мы не намераны трактаваць гэта як забаўку. Калі загадзя прадумаць, што вы зробіце, як вам пазвоняць, напрыклад, з паліцыі, дык, пэўна, гэта вам дапаможа. Вестка пра дрэнныя паводзіны дзіцяці можа застаць вас знянацку, і ці не лепш сказаць сабе наперад: «Што б ні здарылася, я спакойна і разважліва прыму самае лепшае магчымае рашэнне, не буду ўступаць націску зрабіць тое, што некаму іншаму хочацца, каб я зрабіла».
    Калі вы застаняцеся ў расслабленым стане, дык, магчыма, зможаце прадэманстраваць, што вы сапраўды разумееце: ваша дзіця, а не вы нясе адказнасць за свае дзеянні. Калі звоніць, напрыклад, сусед, пастарайцеся зрабіць так, каб дзіця само гаварыла з ім па тэлефоне і ўладжвала свае справы. Калі школьныя ўлады паведамляюць, што ваша дзіця дрэнна сябе паводзіць, скажыце, што вы даяце ім поўную волю рабіць з вашым дзіцем тое, што яны робяць з тымі, хто гэтак сябе паводзіць, і адразу перадайце іх паведамленне дзіцяці. Калі вы атрымаеце са школы злавесны ліст, адрасаваны бацькам, перадайце гэты ліст свайму дзіцяці («Думаю, гэта табе, Боб»). Калі паліцыя скажа вам забраць сына ці дачку з дома для непаўналетніх, зрабіце гэта тады, калі зручна для вас: не ўскаквайце з пасцелі, каб туды пайсці, і не парушайце