Як спраўляцца з праблемамі падлеткаў
Джын Баярд, Роберт Т. Баярд
Выдавец: Народная асвета
Памер: 160с.
Мінск 1990
Такім чынам, дамагаючыся кантролю над жыццём свайго дзіцяці, можна трапіць у страшэнную бяду, калі ваша намаганне
ўзяць кантроль у свае рукі ў дадзены момант праваліцца. Калі ж вам удаецца ўзяць кантроль, ваша дзіця страчвае магчымасць вучыцца кіраваць сабой.
Цяпер паспрабуем апісаць яшчэ адну філасофію — філасофію, якая, мы спадзяёмся, аблегчыць некаторыя вашы праблемы, што зараз стаяць перад вамі. У выніку ў вас і ў вашага сына ці дачкі будзе лепшае самаўяўленне пра сябе. Гэта не сістэма ідэй, якую трэба цалкам праглынуць, а хутчэй некалькі асноўных меркаванняў, з якіх вы можаце развіць свае ўласныя ідэі.
Пакуль ваша дзіця малое, яно патрабуе пэўных клопатаў для таго, каб выжыць. Дзіця трэба карміць, купаць, трымаць у цяпле. Такім чынам, вы, мабыць, аддалі нейкую долю вашай любві, якая ў ранніх гадах была неабходная для яго фізічнага росту.
Вельмі хутка, аднак, дзіця пачынае вырастаць з гэтых фізічных патрэб — становіцца здольным поўзаць, хадзіць, самастойна есці, апранацца, мыцца. Яно становіцца здольным прымаць нейкую адказнасць за сябе і за сямейныя планы. Пра невялікія фізічныя патрэбнасці думаць даводзіцца яшчэ доўга, але неабходнасць у гэтых клопатах з цягам часу змяншаецца, і ўжо пасля трынаццаці гадоў у асноўным знікае. Лічым, што гэтыя клопаты пра фізічны стан дзіцяці стаяць побач з любоўю.
Але ёсць іншая любоў, якая таксама патрэбна дзіцяці для Taro, каб жыць. Гэта любоў-клопат пра ўнутраны свет істоты, што робіць чалавека чалавекам, гэта унікальная энергія ці ініцыятыва, што адухаўляе чалавека. Мы сказалі б, гэта любоў да здольнасці іншай асобы прымаць свае рашэнні. 3 самага пачатку ваша дзіця выявіла унікальныя індывідуальныя спосабы паводзін, якія ўласцівыя толькі яму. Яны спрыяюць станаўленню унікальнай асобы, якую не зблытаеш з кім-небудзь іншым. Дзіця не толькі мае унікальную сістэму генаў, яно не толькі унікальнае фізічна з непаўторнымі адбіткамі пальцаў, але і мае індывідуальны спосаб рабіць усё. Яно безупынна прымае рашэнні, якія нелыа прадбачыць, якія толькі здзіўляюць вас: рашэнні, з кім сябраваць, якой ежы аддаць перавагу, якімі думкамі заняць галаву і г. д. Гэтыя індывідуальныя асаблівасці і ёсць тое, што вы можаце найбольш натуральна палюбіць у сваім дзіцяці. Вы церпіце няўдачу, калі засяроджваеце сваю ўвагу на тым, што ваша дзіця робіць і чаго не павінна рабіць, чаго яно не робіць, а што павінна быць ім зроблена. Гэтыя індывідуальныя асаблівасці зыходзяць з чалавечага ўнутранага свету, той яго часткі, якая робіць чалавека унікальнай асобай. Гэта яны сведчаць, што перад намі жывы чалавек, а не лялька ці робат.
Гэта захапленне і жаданне унікальнасці паводзін іншай асобы і прыняцця ёю рашэнняў і з’яўляецца тым, што мы разумеем пад вышэйшым узроўнем любві.
Даць свайму дзіцяці такую любоў — гэта самае важнае, што вы можаце для яго зрабіць. Вы, напэўна, ужо рабілі гэта ў нейкай ступені на працягу многіх гадоў. I хоць, магчыма, у дадзены момант вы раззлаваны, пакрыўджаны на дзіця, вы не маглі
б наогул мець ніякіх адносін з ім, калі б раней ніколі не шанавалі адзін аднаго як асобу. Але спосабы мыслення і дзеяння, звязаныя з усведамленнем абавязку, могуць толькі загубіць гэту любоў да дзіцяці. Таму мы пагутарым пра тое, як вы можаце даць свайму дзіцяці любоў вышэйшага ўзроўню.
У асноўным ёсць два шляхі, як перадаваць гэту любоў, і абодва неабходныя, каб выцягнуць з бяды і вас, і ваша дзіця. Адзін шлях — гэта мадэліраванне. Ён заключаецца ў тым, што ваша дзіця бачыць, што вы задаволены сваім духоўным станам, сваім унутраным «я» і клапоціцеся пра яго. Пра гэта мы пагаворым у главах 5—9. Другі шлях — гэта актыўнае жаданне і заахвочванне здольнасці дзіцяці прымаць свае унікальныя рашэнні. Прапануем вам уключыць усе рычагі свайго мыслення, каб усё, што вы робіце, было накіравана на тое, каб заахвоціць дзіця прымаць рашэнні. Калі вы гэта робіце, вы аўтаматычна становіцеся карысным для яго на ўсіх узроўнях.
Вось асноўны акцэнт, які мы хочам зрабіць у гэтай главе: магчыма, вы дазволілі сабе быць спакойным за дзіця толькі тады, калі яно адпавядае стандартам грамадства; калі гэта так, дык і вы, і ваша дзіця — абодва ашуканыя; замест гэтага вы можаце навучыцца быць спакойным за сваё дзіця толькі тады, калі яно ўмее прымаць самастойныя унікальныя рашэнні.
У гэтым напрамку вы можаце зрабіць адразу тры выразныя крокі:
1. Адвыкайце ад сваёй прывычкі прымаць рашэнні замест сына ці дачкі.
2. Вучыцеся быць задаволеным тым, што ваша дзіця само прымае рашэнні.
3. Змяніце некаторыя думкі і перакананні наконт свайго дзіцяці.
Тая праца, што мы прапануем у другой главе,— перадаць свайму дзіцяці адказнасць за пункты, жыццёва важныя для яго, дае вам магчымасць зрабіць першы правільны крок.
Другі крок — уменне быць задаволеным тым, што дзіця прымае рашэнні,— мае карысць і для вас, і для дзіцяці. Спатрэбіцца практыка, пакуль вы зможаце атрымаць хоць невялікае задавальненне ад тых турботных для вас рашэнняў, якія цяпер прымае Barna дзіця. Але, калі вас пакіне пачуццё, што вы несяце адказнасць за іх, вы, верагодна, адчуеце сябе вальней і заўважыце пафас, гумар, гуманнасць сітуацыі. Маленькая частачка вас, магчыма, ужо і робіць гэта. Недзе ў куточку вашай свядомасці часам вы раптам здзівіцеся і пацешыцеся тым, што і як ваша дзіця робіць. I тое, як яно намагаецца знайсці месца ў жыцці, вас дзіўна ўразіць, і вы зразумееце, як гэта ўсё чалавечна, неадназначна і ўражліва.
Адчуванне перспектывы дапамагае радавацца сваім дзіцем. Вы, гледзячы на яго, можаце прыгадаць некаторыя наіўныя, бязладныя, хаатычныя ўчынкі, якія самі рабілі, калі былі ва ўзросце свайго дзіцяці. Або можаце ўявіць сабе, што гэта суседскае дзіця робіць так, як ваша, а вы на ўзбочыне сочыце за ім. Чаму суседзі і іншыя дарослыя больш атрымліваюць радасці ад дзяцей і лепш умеюць размаўляць з імі, чым бацькі? Пэўна, таму, што суседзі не лічаць сваім абавязкам прымаць рашэнні замест гэтых дзяцей. Калі дзіця неахайнае або гадзінамі глядзіць тэлевізар, сусед можа проста заўважыць гэта і толькі падзівіцца, што жыццё ідзе сваім ходам, а не гаварыць дзіцяці: «Ты павінен адзявацца ахайна» і г. д. Чаму ж бацька ці маці не могуць рашыцца на такія адносіны: стаць больш свабодным і проста цешыцца сваім дзіцем?
Самі гэтага не ведаючы, вы, магчыма, падыходзілі да сваёй дачкі з думкай: «Яна павінна рабіць вось так. Пабачу, ці робіць яна тое, што трэба, і ўхвалю або зганю тое, што яна робіць». Калі вы хочаце болып цешыцца сваім дзіцем, старайцеся змяніць гэты падыход і думаць такім чынам: «Цікава, што яна цяпер робіць?» Вам патрэбна прыемнае пачуццё зацікаўленасці. Вам не трэба ні ўхваляць, ні ганіць. Вы толькі цешыцеся, быццам глядзіце спектакль. Калі будзе так, тады вы зразумееце, што ваша дзіця незвычайнае і што адна з вялікіх узнагарод бацькі або маці — цешыцца гэтымі бясконцымі здзіўленнямі. Вы таксама зразумееце, што вы ведаеце больш, чым ваша дзіця. Вы зможаце добра ўбачыць, што яно набліжаецца да выніку, які прынясе яму боль, і ў гэты час самае лепшае — гэта стрымаць сваю трывогу, і няхай будзе, што мелася быць. Нейкім чынам вы ў сітуацыі некага, хто назірае за вусенем, які выбіраецца з кокана. Сапраўдны вусень павінен змагацца сам, каб выпаўзці з кокана, і ў нейкім сэнсе «пакутаваць», каб быць дастаткова дужым абабіць свае крылы і паляцець. Калі яму «дапамагчы» выбрацца з кокана, ён хутка памрэ. Ведаючы гэта, разумеючы, бацька і маці, хоць і бачаць, што сын або дачка прымаюць рашэнні, якія яўна пры-
вядуць да болю, могуць дапусціць гэтыя рашэнні і пры гэтым ацаніць сітуацыю і цешыцца ёю. Яна чалавечная і непазбежная, у ёй выяўляецца патэнцыял дзіцяці і адбываецца яго новае нараджэнне.
Карацей кажучы, мы хочам, каб вы дазволілі сабе цешыцца паўнатой жыцця і непрадказальнасцю ўчынкаў свайго дзіцяці, нават калі тое, чым яно здзіўляе, спачатку толькі засмучае вас.
Калі вы хочаце больш дакладных парад, як радавацца самастойнасці свайго дзіцяці, паспрабуйце вось гэтыя практыкаванні.
Пералічыце ў думках дзесяць учынкаў, зробленых вашым дзіцем за нядаўні час, якія вы лічыце нязвыклымі і нечаканымі. Для кожнага ўчынку прыгадайце нейкі аспект таго спосабу дзеяння, які дзіця ўжывала і які выклікае ў вас захапленне, забаўляе вас. Знайдзіце нейкі аспект у кожным выпадку, што паказвае, якое наіўнае можа быць ваша дзіця. Прыгадайце ўчынак, які нагадвае вам штосьці такое, што і вы рабілі ў мінулым, або такое, што ўласціва спосабу дзеяння толькі вашага дзіцяці і па чым вы адразу пазнаяце яго ў гэтым учынку. Знайдзіце такі аспект, пра які вы можаце падумаць: «Я разумею, чаму ён гэта зрабіў».
Калі вам цяжка думаць пра гэтыя пункты, паспрабуйце як-небудзь прадбачыць, што ваша дзіця зробіць і скажа на працягу пяці хвілін. Скажыце што-небудзь свайму дзіцяці прыблізна так: «Мне сапраўды цікава: што адбудзецца ў тваім жыцці?» і адзначце, ці здолелі вы прадбачыць загадзя, якая будзе яго рэакцыя. Калі вы маглі прадбачыць дакладна, дык цешцеся, што вы мелі рацыю. Калі вы не маглі, дык цешцеся непрадказальнасцю і нечаканасцю рэакцый.
Прыгадайце, чаго вашаму дзіцяці вельмі хацелася. Заўважце, ці ёсць у вас, калі вы думаеце пра гэта, крыху разумення і жадання бачыць, як дзіця здабывае тое, чаго яно хоча. Гэта жаданне, каб дзіця мела або зрабіла тое, чаго яно хоча, або стала, кім яно хоча, і з’яўляецца часткай любві і радасці, пра якія мы гаворым.
Трэці крок, які вы можаце зрабіць, каб выказаць сваю любоў да дзіцяці, змяняючы свае думкі і перакананні ў станоўчы бок, з’яўляецца жыццёва важным дзякуючы сваёй магутнай сіле, з якой узаемадзейнічаюць чалавечыя перакананні і дзеянні. He ведаючы пра гэта, мы абавязкова дзейнічаем так, каб нашы спадзяванні здзейсніліся. Такім чынам, калі вы перакананы, што ваша дзіця благое, бездапаможнае ці баязлівае, вы, не ведаючы таго, будзеце дзейнічаць і ўплываць на яго так, каб яно стала такім. Разам з тым, калі вы верыце, што ваша дзіця ў сваёй аснове добрае, умее прымаць правільныя рашэнні і цалкам здольнае кіраваць жыццём, вы абавязкова і без намагання будзеце
ўплываць на яго ў гэтым кірунку. Нават калі вы не скажаце пра гэта ні слова, ваша дзіця засвойвае вашу веру ў яго па вашых паводзінах і потым пачынае рабіць усё так, каб гэта здзейснілася.