Як спраўляцца з праблемамі падлеткаў
Джын Баярд, Роберт Т. Баярд
Выдавец: Народная асвета
Памер: 160с.
Мінск 1990
Галоўная ваша турбота, калі б’юцца дзеці, гэта, напэўна, іх бяспека: вы баіцеся, каб яны сур’ёзна не пакалечылі адзін аднаго, што мела б цяжкія вынікі для абаіх: таго, хто пакрыўдзіў, і таго, каго пакрыўдзілі. Нават калі зыход не такі ўжо жахлівы, у вас можа з’явіцца страх, што яны развіваюць сваё стаўленне да жыцця праз бойку: адзін вучыцца быць задзірай, а другі ахвярай. Гэта сур’ёзныя вынікі, і яны датычаць, галоўным чынам, жыцця дзяцей. Мы прапануем: калі ўцягнуты ў бойку дзеці дастаткова дарослыя, пакіньце гэтыя пункты ў групе дзіцячага жыцця, выдзяляючы аспекты, якія датычаць непасрэдна вас.
Мяне палохае магчымасць сур'ёзнай траўмы.
Яны робяць страшэнны беспарадак, мне прыкра чуць лямант, шум бойкі, грукат мэблі, калі яны ваююць.
Яны такія шумлівыя, што суседзі скардзяцца мне.
• Бурна раздражняецца і пранізліва крычыць, калі не можа дамагчыся свайго
Вам не падабаецца, калі ваша дзіця незадаволена вамі або гневаецца на вас. Вы не хацелі б, каб вашы суседзі ці хто-небудзь іншы ведаў, што ваша дзіця падымае гвалт. Аднак успышкі раздражнення не пакідаюць істотнага следу ў вашым жыцці. Пасля такіх прыпадкаў ляманту ў дзяцей, якіх мы ведалі, балела горла, з’яўлялася хрыпата, узнікала пачуццё бездапаможнасці ад таго, што яны не змаглі дамагчыся больш адпаведным спосабам таго, чаго ім хацелася. Часам, яны адчувалі і задавальненне, якое ўзнікае, калі хоць раз узарвешся. Такім чынам, гэты пункт, напэўна, датычыць дзіцячага жыцця. Некаторыя дзеці, злуючыся, шпурляюць рэчы. У якую групу залічыць гэты пункт, залежыць, нам здаецца, ад таго, чые рэчы яны шпурляюць і чые ў выніку пашкоджаны. Калі гэта вашы рэчы, дык, безумоўна, гэта датычыць вашага жыцця. Калі рэчы сына ці дачкі, дык, гэта страта дзіцяці, калі яно іх папсуе, і мы адносім гэты пункт у групу дзіцячага жыцця.
Прыступы раздражнення не простыя. Яны звычайна ўзнікаюць як рэакцыя на нешта, што вы зрабілі. Гэта «нешта» магло ўключыць або пункт, жыццёва важны для дзіцяці («Не, ты не
пойдзеш да Джэн, пакуль не зробіш урокі»), або пункт, жыццёва важны для бацькоў («Не, я не дазволю табе ўзяць мой аўтамабіль сёння вечарам»). Раздражненне бывае вынікам таго, што вы не раз уступалі свайму дзіцяці. Па сутнасці, вы, магчыма, і выхоўвалі ў дзіцяці гэтыя выбухі раздражнення, калі часам іх узнагароджвалі. Цяпер вы павінны перавыхоўваць дзіця. Як гэта зрабіць, мы пакажам у наступных раздзелах.
Адным з аспектаў раздражнення, які датычыць вас, з’яўляецца шум. Адна маці, з якой мы працавалі, мела захворванне на вушныя перапонкі. Такім чынам, вы, магчыма, захочаце аднесці ва ўласную групу наступнае.
Шум дзейнічае мне на нервы або прычыняе мне боль.
• Пакідае балаган у сваім пакоі
Гэта праблема вельмі нервуе некаторых бацькоў, але ў большасці выпадкаў у асноўным уплывае на жыццё дзіцяці: гэта ж яно вымушана жыць, быццам у стайні, адчуваць сорам, запрасіўшы ў пакой сваіх сяброў, гэта яно не можа знайсці ў беспарадку тое, што трэба, і, магчыма, павінна насіць нямытае і скамечанае адзенне.
Бацькі часам думаюць, што іх работай з’яўляецца муштроўка дзяцей, каб яны былі чыстыя, і што важны элемент у гэтай муштроўцы — настойваць на чысціні пасцелі. Мы хацелі б пераканаць бацькоў і прапанаваць ім лічыць гэта пунктам дзіцячага жыцця. Калі б у вас быў кватарант, які б вам плаціў, наймаючы пакой, хіба вы настойвалі б, каб ён ці яна ўтрымлівалі яго ў чысціні? Мы думаем, што хутчэй за ўсё не. Калі чалавек плаціць за пакой, гэта фактычна яго ці яе тэрыторыя. Безумоўна, ваша дзіця не плаціць за пакой, але на справе атрымліваецца так, што пэўная частка дому адводзіцца дзіцяці і гэта фактычна яго тэрыторыя. Калі вы згадзіліся з намі, то захаванне парадку ў пакоі сына або дачкі залічыце ў спіс, які датычыць дзіцяці.
Брудны пакой, пэўна, датычыць вас толькі ў наступных выпадках:
He зачыняе дзверы, і я кожны раз, праходзячы міма, заўважаю беспарадак.
Пазбаўляе нас пасуды, пакідаючы яе ў сваім пакоі.
Прыцягвае мурашак і мышэй у дом, пакідаючы смярдзючыя рэшткі ежы.
Пакідае беспарадак у пакоі тады, калі да нас прыходзяць знаёмыя.
• He хоча нічога рабіць разам з сям’ёй
• Хоча быць адна часцей за ўсё
Бацькі адчуваюць сябе абражанымі, калі дзеці адмаўляюцца ісці куды-небудзь са сваёй сям’ёй і аддаюць перавагу сваім сябрам або застаюцца дома са стэрэа. Потым мы апішам некаторыя ўчынкі, якія вы маглі б зрабіць, каб павялічыць шансы ў вашых дзяцей захацець пайсці куды-небудзь з вамі, а тут мы
проста параім вам паставіць гэты пункт у групу дзіцяці. Пастарайцеся падумаць пра гэта такім чынам: вы цікавая, уважлівая, эрудзіраваная асоба, і калі дзіця не лічыць прыемным для сябе быць з вамі, гэта хутчэй яго страта, а не ваша. Прытрымайце наступныя аспекты ў запасе, калі дзеці будуць настойваць на сваім.
Адмаўляючыся быць у маёй кампаніі, ён пазбаўляе мяне магчымасці выйсці куды-небудзь, бо я ведаю, што ў час маёй адсутнасці ён будзе шкодзіць у доме, прывядзе дружбакоў і г. д.
Аб’яўляе вельмі позна, што не збіраецца ісці разам, а я не магу адмяніць папярэднія рашэнні або прыдумаць новыя планы.
• Ходзіць з непажаданымі сябрамі (у такую катэгорыю ўваходзяць сябры, якія не адпавядаюць вашаму ідэалу або намнога старэйшыя за ваша дзіця; тыя, хто трапляюць у паліцыю, праяўляюць сексуальную актыўнасць, прымаюць наркотыкі, не ходзяць у школу і г. д.)
«Мець права выбіраць сабе сябррў» — другі найбольш агульны і важны аргумент падлеткаў, з якімі мы сустракаліся. Першы аргумент — «больш свабоды». I нават гэты аргумент часта на самай справе значыць — «свабодна праводзіць час з такімі сябрамі, якіх я сам выбіраю». Мы ведаем, што добрыя бацькі лічаць сваім абавязкам несці адказнасць за тое, з кім сябруюць іх дзеці, а настаўнікі, прадстаўнікі грамадскасці часам узмацняюць гэту адказнасць. Мы чулі, як афіцэр-паліцэйскі гаварыў бацькам: «Вы адказныя за тое, з кім ходзіць ваша дзіця». Аднак і гэта той пункт, над якім у вас няма непасрэднага кантролю і які непасрэдна не датычыць вашага жыцця. Мы думаем, што ён належыць да спіса дзіцяці. Вызначце для далейшага разгляду аспекты гэтага пункта, якія датычаць вас.
Прыводзіць «непажаданых» сяброў дамоў супраць маёй волі.
Дазваляе сваім сябрам красці ў мяне.
Дурэе са сваімі сябрамі дома, калі мяне няма.
• Уцякае з дому
Першы раз, калі дзіця ўцякае з дому, гэта сапраўды балюча для бацькі і маці. Вы, напэўна, адчуваеце духоўную прыгнечанасць і боль — боль, які не дае вам думаць ні пра што іншае, a таксама навалу бясконцай трывогі, пакуты, сорам. Увесь час, пакуль дома няма вашага сына ці дачкі, вы бачыце яго ці яе ў кожным дзіцяці, што праходзіць міма вас, і кожны раз адчуваеце востры боль. I тым не менш мы не можам сказаць, што менавіта дзіця выклікае гэта балючае пачуццё. Хутчэй гэта штосьці такое, што мы самі ствараем для сябе па прычыне ўцёкаў. Часткова таму, што свята верым: мы павінны ўмець кантраляваць паводзіны дзіцяці заўсёды. Гэты ж учынак, непракантраляваны намі, парушае нашу веру і прычыняе нам боль.
У тыповай сітуацыі, калі падлетак уцякае з дому, і сам ён, і яго бацькі глядзяць на гэта як на ўчынак, мэта якога — нешта
здабыць для сябе, хаця б увагу. Каб прыдаць сітуацыі драматызм і апраўдаць фактычна незразумелы для сябе ўчынак, дзеці часта малююць сваіх бацькоў тым, хто жадае іх выслухаць, як прыгнятальнікаў і монстраў. Бацькі, напэўна, даведваюцца пра гэта. Таму нам цяжка ўпісваць гэту сітуацыю ў групу, жыццёва важную для дзіцяці. Усё гэта ўскладняе наша рашэнне, да якой групы аднесці сітуацыю ўцёкаў дзіцяці з дому. I ўсё ж мы ўпэўнены, што найбольш адпаведнае месца для яе — група, жыццёва важная для дзіцяці.
Калі мы паглядзім на дзіця як на асобу, адказную за сваё жыццё ў свеце, тады мы можам разглядаць уцёкі з дому не як нешта, зробленае на зло бацькам, а як нешта такое, што дзіця робіць на шкоду свайму жыццю, што непасрэдна ўплывае на яго жыццё. Само дзіця перажывае небяспеку, хваляванне, адзіноту волі, усведамленне таго, што робіць гэта насуперак вам, што несправядліва адносіцца да вас. Перажывае дзіця і сваё адставанне ў класе або выбыццё са школы, усведамленне таго, што кампаньёны звядуць яго з добрай дарогі, адчувае дыскамфорт начлегаў у падваротнях, садах, на дахах дамоў і г. д.
Менавіта таму мы рэкамендуем вам аднесці гэты пункт у групу, жыццёва важную для дзіцяці. Адзначце аспекты ўцёкаў, якія дзейнічаюць непасрэдна на ваша жыццё.
Пакідае мяне адказным за тыя пашкоджанні, якія можа нанесці (гэта, аднак, уваходзіць у ваш абавязак, калі дзіця і не ўцякае з дому).
Пакідае мяне ў няведанні, ці прыбіраць для яго пакой, купляць прадукты і г. д.
• Ездзіць у аўтамабілях ці на матацыкле з ненадзейнымі сябрамі
Тут самы галоўны ваш клопат — гэта бяспека дзіцяці. Вы ўяўляеце яго моцна параненым у аварыі або лічыце сябе нейкім чынам вінаватым у тым, што іншыя могуць пацярпець
у аварыі. Безумоўна, гэты пункт можа мець агромністыя вынікі для далейшага жыцця дзіцяці, а вы ў гэтай сітуацыі можаце зрабіць вельмі мала. Калі вы забароніце сыну або дачцэ садзіцца ў аўтамабіль ці на матацыкл, ваша дзіця можа знайсці магчымасць зрабіць тое самае за вашай спінай, а вы страціце нават тую малую крыху кантролю над гэтай праблемай.
Таму мы думаем, што гэты пункт належыць да спіса сына“ або дачкі. Вось аспект, які можа непакоіць вас і мець непасрэдна да вас адносіны.
Знявечанасць дзіцяці і яго непрацаздольнасць: магчымасць стаць абузай для мяне.
• П’е, курыць, ужывае наркотыкі
Гэтыя дзеянні шкодныя для здароўя, акрамя таго, яны незаконныя і, безумоўна, у жыцці дзіцяці бясследна не праходзяць. Ёсць аспекты, якія датычаць і вашага жыцця, напрыклад:
Прыходзіць дамоў п’яны або атупелы.
Трымае запасы наркотыкаў (спіртных напіткаў) дома, і мяне могуць палічыць вінаватым у парушэнні закона.
Мяне могуць прыцягнуць да судовай адказнасці.
О Сексуалызая актыўнасць
Калі сексуальная актыўнасць сына ці дачкі праяўляецца па-за сценамі вашага дома, то можа здацца, што вашага жыцця гэта датычыць толькі ўскосна, тады як на жыцці вашага сына ці дачкі гэта можа адбіцца моцна. Станаўленне характару, адносіны з іншымі людзьмі, мараль, каханне, магчымасць цяжарнасці і венерычнага захворвання — усё ад гэтага залежыць і, безумоўна, патрабуе важных рашэнняў ад дзіцяці. Калі дачка зацяжарае, то нават рашэнне аб тым, ці гадаваць дзіця самім, ці аддаць яго чужым людзям, каб яны гадавалі, ці зрабіць аборт, у большасці штатаў належыць вырашаць маладой маці. Па закону вы не абавязаны праяўляць клопаты аб дзіцяці і нават аб вашай дачцэ, калі ў яе ёсць дзіця. Яна сама па закону адказвае за сябе і за сваё дзіця.