Як спраўляцца з праблемамі падлеткаў
Джын Баярд, Роберт Т. Баярд
Выдавец: Народная асвета
Памер: 160с.
Мінск 1990
Гэта далёка не толькі дзіцячая праблема. Кожны чалавек на працягу свайго жыцця знаходзіцца ў такой сітуацыі. 3 самага пачатку мы ўсе хочам «рабіць сваю справу самі» і ў той жа час хочам адысці ўбок ад гэтага. Кожны хоча выпрастацца, быць непахісным, самастойна прымаць свае ўласныя рашэнні і разам з тым захаваць свае старыя прывычкі: маўляў, няхай хто-небудзь іншы прымае за мяне рашэнні. Мы ўсе крыху падобныя на цыркавога льва з «Дон Кіхота», які не хацеў сядзець у клетцы, ірваўся на прастор. Аднойчы выпадкова дзверы клеткі адчыніліся, і леў выскачыў на волю. Аднак, як толькі ён гэта зрабіў, цяжар свабоды і адказнасці, якія маглі спатрэбіцца цяпер, наваліўся на яго, і леў пабег назад у клетку.
Мы ўсе многа разоў на дзень маем перад сабой такі выбар: зрабіць нешта новае, мужнае, адметнае ці проста жыць па гатовых рашэннях. Мабыць, большасць з нас выбіраюць часам адзін шлях, часам другі, але чаецей за ўсё разумна карыстаюцца зручным балансаваннем паміж гэтымі двума шляхамі. Наогул, мы нават не ўсведамляем, што пастаянна робім гэты выбар.
Аднак раз-пораз у нашым жыцці здараюцца падзеі, якія прымушаюць нас абдумваць нанава шлях, што мы выбіраем. Людзі, якія пакідаюць значны след у нашых душах, уступаюць у наша жыццё ці выбываюць з яго, або мы пазнаём нешта новае, або канчаем вучобу, жэнімся (выходзім замуж), або ў нас нараджаюцца дзеці. Кожная такая з’ява — гэта крызіс, бо ён прымушае нас зноў рабіць выбар: ці пачынаць актыўней карыстацца сваімі ўласнымі рашэннямі, ці яшчэ больш падпадаць пад чужое кіраванне. Гэта не вырашаецца канчаткова, бо з’яўляюцца ўсё новыя і новыя сітуацыі, якія зноў прымушаюць прымаць рашэнні.
Напэўна, зразумела, што аўтары гэтай кнігі аддаюць перавагу ў выбары тым, хто прымае рашэнні, а не тым, хто задавалызяецца ўжо гатовымі рашэннямі. Мы думаем, што тэарэтычна па меры таго, як чалавек развіваецца як асоба, мацнее яго здольнасць і жаданне браць усё больш жыццёвых рашэнняў пад сваю адказнасць. Вось гэта мы называем у псіхалогіі «сталець, расці, рабіцца самастойным, свабодным, пашыраць сваю свядомасць». Мы ведаем, што абодва шляхі выбару важныя і што кожны чалавек непазбежна будзе неаднойчы карыстацца гатовымі рашэннямі, але ўсё ж ён настойліва будзе імкнуцца праз усе свае «крызісы» да заваёвы права самастойна кіраваць сваім жыццём.
Калі ў вас бяда з дзіцем, зусім верагодна, што вы абое ў такім крызісе, у якім «адна частка вас» вельмі хоча карыстацца сваім розумам і жыць сваім жыццём, а «другая частка» прымушае вас прыстасоўвацца да думак навакольнага свету.
Дзіця знаходзіцца ў крызісе таму, што яно дасягнула такога ўзросту, у якім чалавек пачынае нанава ўсведамляць, што ён сапраўды асоба. Калі мы глядзім на сітуацыю дзіцяці, мы бачым, што да дзесяці-адзінаццаці гадоў падлетак вельмі многа спа-
знаў, і, пэўна, у большай сваёй частцы, пераймаючы вас. Нават дзіця, якое заўсёды моцна вам пярэчыць, мабыць, многаму вучыцца, беручы з вас прыклад: вучыцца хадзіць, а не поўзаць, гаварыць на роднай мове, карыстацца відэльцам і лыжкай, а не пальцамі, апранацца, а не хадзіць голым і г. д.
Пасля таго як дзіця навучылася ўсяму гэтаму, надыходзіць час пазнання ім яшчэ чагосьці вельмі важнага, таго, што яно таксама можа прымаць новыя рашэнні, што яно з’яўляецца асобай, незалежнай ні ад вас, ні ад каго іншага, асобай, якая распараджаецца сваім уласным жыццём. Дзеля таго каб заставацца здаровым, дзіця павінна добра зразумець, што яно не чыянебудзь копія і што імпэт да яго дзеянняў узнікае ўнутры яго, а не звонку. Інакш кажучы, для дзіцяці робіцца важным развіваць сваю асобу. Дзеля гэтага дзіця павінна прымаць пэўныя рашэнні, якія адрозніваюцца ад вашых, проста каб зразумець, што яно можа ствараць ідэі.
У нашым грамадстве ўнутраная неабходнасць рабіць гэта абуджаецца ў дзяцей недзе паміж адзінаццаццю і шаснаццаццю гадамі. У асноўным гэта здаровая і станоўчая з’ява, яна азначае, што дзіця расце, а не тое, што яно ненавідзіць вас або дрэнна скончыць. Пазней, калі падлетак пройдзе праз гэта і зразумее, што, безумоўна, ён своеасаблівая асоба, тады ён можа вярнуцца да вас і карыстацца многімі вашымі ідэямі. Але рабіць гэта ён будзе таму, што так хоча, таму, што гэта стала яго ідэямі. Патрэбны вышэйшы ўзровень сталасці, чым ён ёсць у большасці падлеткаў, для таго каб прыняць рашэнне зрабіць тое, што ім здаецца правільным, калі бацька і маці настойваюць рабіць
тое, штб самі лічаць правільным. Найчасцей дзеці дэманструюць сваю незалежнасць, робячы адваротнае і не разумеючы, што ў гэтым працэсе яны на самай справе паказваюць залежнасць.
Зараз мы хочам падкрэсліць, колькі спатрэбіцца мужнасці вашаму дзіцяці, каб наважыцца прыняць сваё ўласнае рашэнне. Ён знаходзіцца ў становішчы льва, для якога надышоў час выйсці з клеткі і прыняць свае рашэнні, але які таксама пабаяўся гэта зрабіць. Безумоўна, «адна частка» дзіцяці шчыра хоча і патрабуе волі. Гэта патрэба росту, але разам з думкай вызваліцца звычайна ўзнікаюць і нейкі страх, спакуса зноў пабегчы ў клетку, і большасць дзяцей робяць гэта многа разоў.
Дзеці бягуць назад у клетку, калі яны ведаюць, што ёсць нехта іншы, хто прыме замест іх рашэнні. Гэта можна растлумачыць прыблізна так.
1. У дзіцяці з’яўляецца адчайная думка прыняць адказнае рашэнне.
2. Яго ахоплівае панічны страх.
3. Дзіця робіць нешта такое, што, яно ведае, прымусіць вас самога прыняць замест яго рашэнне.
4. Сваёй рэакцыяй (вы правяраеце, крычыце, ухваляеце, згаджаецеся, не згаджаецеся) вы гаворыце дзіцяці, як сябе паводзіць.
Калі дзіця ведае, што нехта іншы можа сказаць яму, як сябе паводзіць, калі нехта можа накіраваць яго, ухваліць або не ўхваліць, тады дзіця можа не прымаць самастойна рашэнняў. Але калі над ім стаіць нейкі «камандзір», дык дзіця абураецца, што яму «дыктуюць», і настойліва заяўляе, што хоча свабоды, у той жа час робіць тое, што яму падабаецца, не адчуваючы ніякай адказнасці пры гэтым.
Перажыць такое адзін, другі раз не вельмі проста, і сумныя, надзьмутыя твары нашых шкадлівых падлеткаў сведчаць, як яны на самай справе адчуваюць сябе. Гэта непрыемнае адчуванне, бо дзіця не можа рабіць тое, што хоча. Нейкі ўнутраны голас падказвае яму, што нельга жыць у клетцы і проста падпарадкоўвацца або ігнараваць рашэнні іншых людзей, што трэба жыць на свабодзе і прымаць уласныя рашэнні, і гэты голас падбухторвае дзіця знутры. Узнікаюць абставіны, якія прымушаюць дзіця, прымаючы нейкае адказнае рашэнне, зноў выскакваць на свабоду. Аднак гэта ўсё роўна, што выскачыць з клеткі. Ад адной толькі думкі пра гэта становіцца жахліва, і дзіця адразу ж кідае гэту думку. Такім чынам, яно яшчэ раз правакуе вас узяць над ім кантроль і робіць нешта такое, што прымушае вас злавацца, крычаць, караць, ухваляць, ганіць, распытваць, назіраць за ім, загадваць, што яму рабіць і чаго нельга рабіць. Як толькі вы прарэагуеце такім чынам, дзіця — назад у сваю клетку. Магчыма, няшчаснае, але ў кожным разе спакойнае. Небяспека яму не пагражае. Так, аднак, доўга не працягваецца, і неўзабаве яму зноў хочацца самому кіраваць сваім жыццём. Цыкл паўтараецца, і дзіцяці зноў і зноў патрэбна маніпуліраваць вамі, каб трымаць
вас у сябе за спінаю. Часцей за ўсё вы і ваша дзіця не ўсведамляеце, што дзейнічаеце згодна з такой мадэллю.
Мы можам сказаць, што дзіця выпрацавала ў сабе згубную прывычку да адмоўнай увагі, якая праяўляецца ў заўвагах, папроках, крыку, фізічным пакаранні і г. д. Як толькі наступае магчымасць прыняць уласнае рашэнне, дзіця рэагуе так, каб справакаваць вас прыняць адказнасць замест сябе, і вы гэта робіце, быццам гаворачы дзіцяці: «Паслухай, ты павінен зрабіць гэтак і гэтак!» Неабавязкова ўсведамляючы гэта, большасць дзяцей усё ж вельмі добра разумее, якія ўчынкі могуць турбаваць бацькоў і як выкарыстаць гэтыя ўчынкі, каб справакаваць патрэбную меру парады, пакарання, абмежавання або пратэсту. У адной сям’і дзіця робіць гэта, позна прыходзячы дамоў або абзываючы бацькоў дрэннымі словамі, у другой — сцвярджаючы, што бацька ці маці абыякавыя да яго, не шкадуюць яго, у трэцяй — адмаўляючыся прыняць ванну. Адна дзяўчына-падлетак дамаглася гэтага, зрабіўшы задуменны твар і задаўшы бацьку пытанне: «Тата, што ты думаеш пра дзяўчат, якія зацяжарваюць?» Тым часам яна і не думала зацяжарваць і нават не была сапраўды зацікаўлена тым, што бацька пра гэта думае (яна ўжо ведала). Сутнасць пытання дала ёй патрэбную меру спалоханай і занепакоенай увагі, каб запэўніць яе, што бацька ўсё яшчэ дзейнічае, як вартавы пёс, і быць за сябе адказнай у яе няма патрэбы.
Для таго каб заставацца ў прыгнечаным, пакрыўджаным стане, які ствараецца адмоўнай увагай, дзеці не толькі правакуюць адмоўную ўвагу з вашага боку, яны таксама перабольшваюць гэту адмоўную ўвагу і могуць нават цалкам прыдумаць яе, калі ім спатрэбіцца. Вельмі многія дзеці расказваюць сябрам пра жорсткасць, суровасць ці халоднасць сваіх бацькоў, якіх людзі лічаць прыстойнымі асобамі. Умець размаляваць свае ўзаемаадносіны з бацькамі чорнымі фарбамі лічыцца даволі прывабнай рысай сярод падлеткаў. Дзіця дасягае бяспекі ў тым сэнсе, што паўстае як даведзеная да роспачы, незразумелая іншымі асоба. Паколькі нельга быць пакрыўджанай асобай без нягодніка, дзіця мусіць правакаваць каго толькі можа (магчыма вас) узяць ролю ўсё забараняючага дыктатара. Адзін раз — мала! I дзіця мусіць увесь час правакаваць вас на тое, каб падтрымліваць вас і сябе ў гэтых ролях. Некаторыя сваркі паміж вамі, магчыма, і здараліся галоўным чынам па прычыне дзіцячага намагання прымусіць вас зноў заняць пазіцыю «забароншчыка», а не па прычыне пытанняў, наконт якіх вы спрачаліся.
Мяркуем, многае з таго, што вас турбуе ў паводзінах дзіцяці, яно робіць не таму, што гэта яму даспадобы, і не таму, што дзіця вас ненавідзіць, а таму, каб дабіцца ад вас адмоўнай увагі і, такім чынам, выратавацца ад неабходнасці прымаць свае ўласныя рашэнні. V нейкім сэнсе дзіця прызвычайваецца да адмоўнай увагі, як да наркотыку, а вы выконваеце ролю забеспячэнца. Мы можам пайсці далей з аналогіяй і сказаць, што гэты нар-
котык шкодны: ваша адмоўная ўвага фактычна заахвочвае дзіця і далей у будучым цурацца жыццёва важных самастойных рашэнняў.