Як спраўляцца з праблемамі падлеткаў
Джын Баярд, Роберт Т. Баярд
Выдавец: Народная асвета
Памер: 160с.
Мінск 1990
— Я ўсё яшчэ зацікаўлены і зраблю ўсё, што ў маіх сілах, каб дапамагчы табе, калі ты мяне папросіш, але ў асноўным з сённяшняга дня гэта твая справа.
Вы можаце заўважыць, што гэты зварот складаецца з шасці
сказаў, дзе «я» з’яўляецца дзейнікам у кожным сказе, і што ў гэтым звароце няма пытанняў. Такія сказы мы называем «я-сказы» ці «я-сцвярджэнні». Ніжэй мы пагаворым пра больш эфектыўныя ўзоры сказаў, а на гэтым этапе проста прапануем вам у меру магчымасці бліжэй прытрымлівацца нашага прыкладу: сцвярджайце, што вы адчуваеце і што збіраецеся рабіць, а не гаварыце дзіцяці, што яно можа ці павінна рабіць. Укладвайце тое, што маеце сказаць, у «я-сцвярджэнне». Рабіце гэта коратка і не задавайце пытанняў: «Чаму не хочаш ісці ў школу?», «Ты хацеў бы, каб я пагаварыў з тваім настаўнікам?», «Ты сёння хадзіў у школу?» і г. д.
Наступнае. Прарэпеціруйце кароткае сцвярджэнне па пункту, што вы адклалі на свой адрас. Напрыклад:
— Я не маю намеру цікавіцца далей тваімі школьнымі справамі, але ў мяне ёсць сякія-такія пажаданні.
— Я хачу, каб у нашым доме не было дзяцей тады, калі ідуць заняткі ў школе.
— Я хачу ведаць, што ў нас дома кожны выконвае свае абавязкі. Я не хачу карміць паразіта.
Заўважце, што гэты зварот цалкам складзены з «я-сказаў». Ён выяўляе тое, што вы адчуваеце, чаго хочаце, што намераны рабіць. Фармулюйце свае даручэнні ясна і коратка.
Практыкуйцеся ў сваім сцвярджэнні, пакуль не будзеце ім задаволены.
Далей. Ідзіце да свайго сына або дачкі і скажыце яму ці ёй шчыра і проста, што вы прынялі рашэнне наконт пэўнага пункта і якое яно.
Потым. На працягу некалькіх наступных дзён ці тыдняў такім жа чынам дайце дзіцяці магчымасць адказваць за астатнія пункты спіса, якія датычаць яго.
Можа так здарыцца, што, калі вы ўсё гэта скажаце, вы ўбачыце нечаканую рэакцыю сына ці дачкі. Мы назіралі розныя рэакцыі ў дзяцей: радасць, раздражненне, крыўду («Вам усё роўна!»), адмаўленне адказваць за сябе, яўную апатыю. Здаралася і так, што не было ніякай відавочнай рэакцыі наогул. Мы вам раім спакойна выслухаць усё, што дзіця скажа ці зробіць у адказ на ваша сцвярджэнне, і далікатна паўтарыць тое, чаго вы хочаце. Засяродзьце сваю ўвагу не на рэакцыі дзіцяці, а на вашым уласным рашэнні прытрымлівацца «я-сцвярджэнняў»: не задаваць пытанняў і гаварыць коратка.
Бацькі таксама па-рознаму рэагуюць на тое, што мы прапануем рабіць у гэтай главе. Некаторыя адразу адчуваюць палёгку. Многія іншыя ўсклікваюць з недаверам: «Дык што: проста дазволіць дзіцяці рабіць тое, што яно хоча?» Некаторыя выказваюць шкадаванне, што яны не нясуць адказнасці: «Гэта значыць адмовіцца быць павадыром?» або «Толькі я нясу адказнасць за сваё дзіця!». Даволі часта можна пачуць ад бацькі ці маці нешта такое: «Калі я так зраблю, значыць, дзіця ўзяло верх?» Усе гэтыя сумненні натуральныя і зразумелыя, усе яны зыходзяць са шчырага
бацькоўскага жадання зрабіць як найлепш для выхавання свайго дзіцяці. У наступным раздзеле мы разгледзім, чаму вы так рэагавалі на тое, што мы прапанавалі вам зрабіць. Тут мы проста скажам, што, калі вы зробіце тое, што прапануецца ў гэтым раздзеле, вы зробіце асноўны крок у вырашэнні вашай праблемы. Мы гэта гаворым незалежна ад таго, як (радасна, злосна ці раўнадушна) ваша дзіця прарэагавала на ваша сцвярджэнне і як (цяжка ці лёгка) гэта было для вас зрабіць. Вы зрабілі першы крок да таго, каб узяць у рукі сваю праблему. Цяпер наступае час саліднай працы, якая грунтуецца на гэтым першым кроку.
У чацвёртай главе мы пакажам, як гэта сітуацыя можа развівацца далей, а таксама некаторыя спосабы кіравання гэтым развіццём.
На гэтым месцы вы, магчыма, засталіся з цэлым шэрагам пунктаў свайго першага спіса — учынкамі, якія робіць дзіця, але якія датычаць вашага жыцця. Яны важныя, і ў другой палавіне кнігі мы будзем займацца імі разам з тымі аспектамі пунктаў дзіцячага жыцця, якія вы трымалі ў запасе.
ГЛАВА 3
ЧАМУ TAK ЦЯЖКА ЎСКЛАДАЦЬ АДКАЗНАСЦЬ ЗА ДЗІЦЯ НА ЯГО САМОГА?
У папярэдняй главе мы вам прапанавалі зрабіць тое, што псіхатэрапеўты называюць «адмовіцца ад кантролю». Мы вельмі добра ведаем, што для вас гэта шмат цяжэй зразумець і зрабіць, чым для нас пра гэта напісаць. Вам, мабыць, вельмі цяжка нават падумаць пра тое, што гэтыя пункты можна аднесці ў групу, якая датычыць жыцця дзіцяці. I нават, калі вы належыце да тых бацькоў, што ўспрымаюць нашы ідэі, вы ўсё роўна можаце адчуваць некаторыя сумненні наконт мудрасці свайго ўспрыняцця. Што прыводзіць да гэтых сумненняў і ўскладняе выкананне нашых прапаноў?
Нам думаецца, што мы разумеем, чаму гэта так цяжка і нават страшна думаць пра тое, што можна дазволіць дзіцяці рабіць свае ўласныя памылкі. Думаем, гэта таму, што вы хочаце быць добрым бацькам ці маці і лічыце, што гэта выяўляецца ў наступным.
Гэта мой абавязак — сачыць за тым, каб сын ці дачка выхоўваліся пэўным чынам. Гэта мая справа — зрабіць усё дзеля таго, каб дзіця стала сумленным, уважлівым да іх, каб хацела і магло забяспечыць сваё жыццё, мела добрую рэпутацыю, выкарыстала свой патэнцыял. Гэта мая задача — сачыць за тым, каб дзіця добра паводзіла сябе на людзях, хадзіла ў школу, было чыстае, накормленае і г. д.
Гэта мая справа — кіраваць дзіцем. Яго справа — выконваць мае ўказанні.
Мой абавязак — клапаціцца аб дзіцяці: яно не прасіла, каб яго нарадзілі.
Калі маё дзіця трапіць у бяду, гэта мая справа — выцягнуць яго з бяды.
Справядліва і натуральна прынесці сябе ў ахвяру дзеля шчасця свайго дзіцяці, бо яго здароўе і дабрабыт важнейшыя, чым маё шчасце.
Гэта мая справа — клапаціцца пра бяспеку дзіцяці: менавіта я павінен быць напагатове ў небяспечных сітуацыях і ахоўваць сваё дзіця ад іх.
Гэта мая справа — ахоўваць дзіця ад пакут, ад таго, каб у яго не было расчараванняў, гора, няўдач.
Многія бацькі жывуць прыблізна па такіх ідэях, і часта гэта не так блага. Вядома, што нямала людзей выхаваны на гэтых ідэях і жывуць быццам добра. Калі ў вас бяда з дзіцем, вы, мабыць, клапатлівы і сумленны чалавек, які стараецца выкарыстаць некаторыя з гэтых ідэй у выхаванні. Таму вы прымушаеце дзіця ісці ў школу, вырашаеце, з кім яно павінна сябраваць, клапоціцеся, каб яно мела грошы на снеданне ў школе, чыстае адзенне, было прычэсана і г. д. Ніхто не ведае, чаму гэтыя ідэі «апраўдалі» сябе для такой вялікай колькасці бацькоў і дзяцей. Магчыма, яны будуць прыдатныя і ддя вас. Але можа так здарыцца, што вы або ваша дзіця адчуеце: нешта ў гэтых ідэях незавершанае і таму недасканалае. I вы са сваёй бядой будзеце імкнуцца да іншых шляхоў. Той самы факт, што ў вас зараз бяда, можа аказацца для вас абаіх дзвярамі, праз якія можна прарвацца да больш вольнага і шчаслівейшага ладу жыцця, да іншых свежых ідэй.
У чым недахоп ідэй, пра якія мы гаварылі вышэй, апрача Taro важнага факта, што яны не працуюць на вас? Думаем, галоўны іх недахоп у тым, што яны адлюстроўваюць зняважлівыя погляды на тое, што такое дзіця і што такое вы. Гэтыя ідэі нязменна вызначаюць ваша дзіця як даволі бездапаможную істоту, якая не можа кіраваць сваім жыццём, а патрабуе вашага кіраўніцтва, вашай падтрымкі, усведамлення, што вы клапоціцеся, каб яно правільна жыло. Яны не ўлічваюць таго, што дзіця мае права на ініцыятыву або здольнае зрабіць тое, што яму патрэбна. Гэта зняважлівы погляд на вашага сына ці дачку. Разам з тым гэтыя ідэі вызначаюць вас як чалавека, які мае значэнне не сам па сабе, а толькі ў сувязі з паводзінамі дзіцяці: вы вартыя павагі толькі тады, калі вы «добры бацька ці маці». Вартасць вашай асобы залежыць не ад таго, што вы робіце самі, што вы сабой уяўляеце, a толькі ад таго, што ваша дзіця робіць і якое яно ёсць. У сваю чаргу асоба дзіцяці і яго вартасць залежаць не ад таго, што яно думае або чым яно з’яўляецца, а ад таго, як яно апраўдвае вашы спадзя-
ванні. Вы вызначаеце адзін аднаго, і ніхто з вас не з’яўляецца самапаважным індывідам.
Безумоўна, такія ідэі прыводзяць дзіця да нізкай самаацэнкі. Яму, па сутнасці, гавораць: «Ты не ўмееш прымаць правільныя рашэнні, ты бездапаможны, табе патрэбен нехта іншы — тата ці мама, каб думалі за цябе» і далей: «Ты не адказваеш за свае ўчынкі, тата ці мама адказвае за іх».
У нейкім вельмі глыбокім сэнсе гэтыя ідэі зніжаюць таксама і вашу самапавагу. Спачатку яны ставяць перад вамі задачу, з якой вы можаце справіцца. Як быццам грамадства праз гэтыя ідэі сказала вам: «Ты добры чалавек толькі тады, калі ты добры бацька ці маці, а добры бацька ці маці кіруе сваім дзіцем». Тым часам ваш розум і тое, як ваша дзіця на справе паводзіць сябе, кажуць вам: «Я не магу кіраваць сваім дзіцем». Такім чынам, агульная выснова такая: «Я павінен, а не магу кіраваць гэтай асобай!» He дзіва, калі ў выніку вы адчуваеце сябе нешчаслівым, пачынаеце верыць, што вы ні на што не варты чалавек.
Калі бацька і маці прызвычаяцца думаць так, можа здарыцца, што іх абавязак адносна падлетка-дзіцяці будзе выконвацца неадпаведна. Аднак, хоць мала хто з нас калі-небудзь «вучыўся» быць бацькам ці маці, мы навучыліся кіраваць пэўнымі дзеяннямі сваіх дзяцей для іх жа дабра («Нельга ехаць па вуліцы на веласіпедзе»). Потым, калі нашы дзеці падраслі, мы прытрымліваліся старых, з цягам часу ўсё болып неадпаведных кантрольных прывычак «для іх жа дабра» («Не, табе нельга бачыцца з Білам пасля таго, як яго выпусцілі з дома непаўналетніх»). Гуляць на вуліцы магло б стаць фатальным для дзіцяці, у той час як для падлетка працягваць таварыства з Білам, магчыма, і не было б фатальным. Такім чынам, вы, мабыць, па прывычцы кіруеце сваім дзіцем. Гэта было правільна, калі яно было малое, але няправільна цяпер.
Часам мы ўражаны кантрастам паміж тымі дзецьмі, якія бунтуюць супраць бацькоўскага кантролю, і паслухмянымі дзецьмі. Чэсам небунтуючае дзіця пачынае залішне залежаць ад бацькоўскай улады і дасягае сталасці непадрыхтаваным да самастойнага жыцця.
Эніны бацькі былі вельмі засмучаны з-за таго, што шаснаццацігадовая дачка паўставала супраць іх загадаў. Раней яна была самая лепшая вучаніца, а цяпер стала пасрэднасцю, пачала цікавіцца хлопцамі. Крызіс абвастрыўся, калі Эні ўзбунтавалася супраць загаду бацькоў пакінуць працу ў магазіне, дзеля таго каб больш часу адводзіць на падрыхтоўку да ўрокаў. Эніна старэйшая сястра, якой дваццаць тры гады, на думку бацькоў, была выдатным падлеткам і ніколі не прыносіла ім клопатаў. Аднак у дваццаць тры яна ўсё яшчэ жыла дома з бацькамі, на працы доўга не вытрымлівала, хацела толькі заставацца ў сям'і і прыбіраць у хаце. У яе не было грамадскага занятку, пра які можна было б пагутарыць. Як вы здагадваецеся, мы намякнулі бацькам, што іх старэйшая дачка ў будучым можа мець больш сур’ёзную праблему, бо, застаючыся пад кантролем бацькоў, яна не навучылася клапаціцца пра сябе.