• Газеты, часопісы і г.д.
  • Як спраўляцца з праблемамі падлеткаў  Джын Баярд, Роберт Т. Баярд

    Як спраўляцца з праблемамі падлеткаў

    Джын Баярд, Роберт Т. Баярд

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 160с.
    Мінск 1990
    54.05 МБ
    Аспекты, якія датычаць менавіта вас, наступныя:
    Жывуць інтымным жыццём у маім доме.
    Спадзяюцца, што я буду гадаваць дзіця.
    •	Позна прыходзіць дамоў
    •	Вышмыгвае ноччу праз акно
    I зноў галоўны ваш клопат — гэта бяспека дзіцяці. Вам у галаву прыходзяць усе небяспечныя выпадкі, якія могуць здарыцца позна ноччу — картачная гульня, згвалтаванне і г. д. Вы хочаце, каб ваша дзіця спакойна сядзела дома. Бяспека сына ці дачкі, безумоўна,— важны фактар у іх жыцці, а на ваша жыццё ўплывае толькі тое, што вы турбуецеся пра гэта.
    Калі вы можаце, залічыце гэты пункт у спіс вашага дзіцяці, адзначыўшы тыя аспекты, якія ўплываюць на ваша жыццё. Напрыклад:
    Парушае мой спакой, з шумам уваходзячы ў дом; будзіць мяне ноччу.
    Разбівае акно або псуе дзвярныя замкі, калі прыходзіць ці выходзіць; пэцкае сцены, псуе мэблю, калі карабкаецца і чапляецца за яе.
    Пакідае дзверы незамкнутымі, у дом могуць уварвацца зладзеі.
    ф Носіць моцна дэкальтаванае адзенне
    4» Неахайна адзяваецца
    Ужывае зашмат грыму
    Тое, як апранаецца дзіця, уплывае на яго жыццё ў многіх адносінах. У некаторым сэнсе гэта сцвярджэнне таго, якім дзіця бачыць самога сябе або якім яно хоча быць. Ад гэтага ваша жыццё не залежыць, яно залежыць ад таго, як вы самі апранаецеся. У дадатак, у вас вельмі мала кантролю над тым, як апранаецца ваша дзіця, хіба толькі, калі яно проста знаходзіцца пад вашым прыгнётам. Гэты пункт мы прапануем запісаць у групу, што датычыць дзіцячага жыцця. Непасрэдна вас датычыць, напрыклад, такі аспект:
    Mae намер хадзіць са мною ў госці, а выглядае, як пудзіла ці бадзяга.
    > Ездзіць на сябравым аўтамабілі без права на язду (або крадзе машыну дзеля забавы)
    # Урываецца ў суседнія дамы і крадзе рэчы
    ® Крадзе ў мясцовым універмагу
    Безумоўна, такія незаконныя дзеянні не могуць не ўплываць на жыццё вашага дзіцяці. Яно парушае людскія правы, а ў горшым выпадку можа скалечыць чалавека. Дзіця таксама пазнае закон: спачатку тое, што лёгка яго парушыць, а потым, калі яму не шанцуе, што гэта не так і лёгка, што парушэнне закона можа мець вельмі непрыемныя вынікі. Вы не можаце непасрэдна спыніць дзіця, і калі яно працягвае сваё, то не паспее азірнуцца, як умяшаецца паліцыя. У такім выпадку ваша дзіця моцна пасталее. Безумоўна, калі вы дазволіце яму самому несці за гэта адказнасць.
    Часам бацькі вагаюцца, ці дазваляць уладам дысцыплінаваць іх дзяцей за парушэнне закона, бо лічаць, што, калі арыштуюць дзіця, гэта вельмі жахліва, усё скончана, гэты «факт» можа зламаць яго будучае жыццё. Але вам пажадана ведаць, што сутычка з законам не заўсёды з’яўляецца такой канчатковай і жахлівай. Большасць супрацоўнікаў з маладзёжнай паліцыі стаяць за дзяцей, а не супраць іх і робяць усё, што толькі могуць прыдумаць, каб вярнуць іх да нармальнага жыцця без шрамаў ці істотных пашкоджанняў. Калі ваша дзіця ўчыняе незаконныя
    дзеянні, сустрэча з законам, магчыма, адзіны сродак, які можа выратаваць дачку або сына.
    Карацей кажучы, мы прапануем вам змясціць гэтыя пункты ў спіс дзіцяці. Аспекты, якія вы можаце вычленіць з гэтай групы, бо яны датычаць вас, наступныя:
    Крадуць рэчы ў маім доме.
    Мне звоняць з паліцыі.
    Плачу за пашкоджанні, зробленыя сынам або дачкой.
    •	He хоча рабіць заданняў на дом
    •	He хоча хадзіць у школу
    •	Адстае ў вучобе
    Тое, як ваша дзіця адносіцца да школы, безумоўна, адбіваецца на яго жыцці: на які выбар яно будзе здольнае пасля, якую працу зможа выконваць, з якімі людзьмі будзе мець справу, якой асобай стане. Гэта ў самой сваёй аснове не тое, што ўплывае на ваша жыццё (вы, напэўна, ужо прайшлі ўсе класы сярэдняй школы, і ў вас няма патрэбы паўтараць іх разам з вашым дзіцем). А таксама вы, напэўна, не можаце прымусіць дзіця хадзіць у школу і добра вучыцца. Мы не бачылі таксама, каб быў толк з таго, калі прымушалі дзяцей рабіць заданні на дом. Такім чынам, гэтыя пункты можна смела ўнесці ў спіс, які датычыць толькі вашага дзіцяці. Некаторыя аспекты, якія вас бянтэжаць, вы можаце залічыць на свой конт.
    Настаўніца звоніць дамоў і абвінавачвае мяне ў тым, што дзіця дрэнна паводзіць сябе ў школе.
    Тарчыць дома ў час школьных заняткаў.
    Жыве дома нібыта кватарант-нахлебнік, які не мае ніякіх абавязкаў. (У нейкім сэнсе галоўнае ў вашых адносінах з дзіцем — забяспечваць жыллё і ежу для яго; абавязак жа дзіцяці — здабываць адукацыю для сваёй будучыні. Калі ж сын або дачка спыняюць сваю адукацыю, спадзяюцца на ўтрыманне, нічога не даюць у замен, дык гэта паразітызм.)
    •	Цэлымі днямі ляжыць, жуе што-небудзь і глядзіць тэлевізар
    Такія паводзіны дзіцяці быццам нічога асаблівага не значаць, але гэта дзейнічае бацькам на нервы. Бацька і маці не могуць прыдумаць ніякай разумнай прычыны, чаму дзіця не хоча пагуляць на дварэ, не ў сілах саўладаць з неакрэсленым пачуццём сваёй віны, якое страшэнна іх раздражняе.
    У нашай практыцы гэты пункт прынята лічыць другаснай праблемай. Звычайна бацька і маці адчуваюць злосць і бездапаможнасць з-за іншых пунктаў, і таму, што б дзіця ні рабіла, ім цяжка быць у добрым настроі. Калі вы бачыце, што нехта над вамі мае перавагу, з вамі не лічыцца, дрэнна да вас адносіцца, у вас хутчэй за ўсё будзе адмоўная рэакцыя на ўсё адносна гэтай асобы. А калі ваша ўвага звернута на больш важныя праблемы, тады становіцца лёгка кантактаваць з гэтай асобай. Мы рэкамен-
    дуем працаваць над іншымі, больш важнымі пунктамі, а гэты з упэўненасцю аднесці ў спіс, што датычыць жыцця дзіцяці. Аспекты, якія ўплываюць на ваша жыццё, можна адзначыць так.
    З’ядае ўсю агародніну.
    Забруджвае хату нямытай пасудай і акуркамі цыгарэт.
    Перашкаджае маім асабістым справам.
    Гэтага спіса можа хапіць, каб даць вам уяўленне, якія пункты можна аднесці ў спіс, што датычыць жыцця дзіцяці. Між тым ёсць цэлая група праблем, якія быццам з’яўляюцца пунктамі, што датычаць дзіцячага жыцця, але якія мы не ўключылі ў гэты спіс. Гэта пункты, звязаныя з тым, што дзіця гаворыць і як яно выказвае свае адносіны: у некаторых выпадках ваша дзіця хлусіць, абзывае вас брыдкімі словамі або насупліваецца, маўчыць. Усё гэта не павінна ўплываць на ваша жыццё, калі вы толькі не прымаеце гэтага ўсур’ёз. Аднак гэтыя пункты належным чынам не разглядваюцца пры тым падыходзе, які мы рэкамендуем для іншых пунктаў гэтай групы. Таму мы іх сюды не ўключаем, а будзем разглядваць у гэтай кнізе асобна.
    Астатнія пункты, якія засталіся ў нашым спісе, дзейнічаюць, як вы ўбачыце, непасрэдна на вас. Таму мы іх пакінем у вашым новым спісе — спісе пунктаў, якія датычаць жыцця бацькоў. Гэтыя пункты мы разгледзім у другой частцы кнігі.
    КРОК ТРЭЦІ
    Цяпер у нас ёсць асобны спіс учынкаў вашага падлетка. Яны, сапраўды, не датычаць вашага жыцця. Але просім вас аднесціся да гэтых пунктаў уважліва, бо кожны з іх патрабуе асаблівага падыходу. Пра гэта мы падрабязна раскажам у наступных главах. А пакуль што рэкамендуем наступнае:
    прачытайце ўсе парады да канца ў гэтай главе;
    затым прачытайце трэцюю і чацвёртую главы. Яны дапамогуць вам знайсці разумнае абгрунтаванне таго, як узаемадзейнічаць з дзіцем і як набыць запас даверу, на якім можна грунтаваць гэтыя ўзаемадзеянні;
    яшчэ раз прачытайце парады ў гэтай главе і на гэты раз выконвайце іх.
    Просім вас зрабіць дзве рэчы наконт пунктаў у спісе, што датычаць жыцця дзіцяці. Па-першае, адмоўцеся ад адказнасці за гэтыя пункты. Па-другое, паверце, што ваша дзіця можа прымаць правільныя рашэнні ў гэтых справах. Няхай дзіця ведае, што ў вас ёсць гэты давер.
    Многія бацькі лічаць, што гэта вельмі цяжкі крок, і вы, магчыма, адны з іх. Калі гэта так, прыходзьце да гэтага паволі, сваім уласным шляхам. Мы не хочам, каб вы адмаўляліся ад пунктаў вельмі хутка або з вялікімі намаганнямі. Калі вам давядзецца моцна прымушаць сябе, то вы, верагодна, ад іх адмовіцеся, а неспакой і абурэнне, звязаныя з імі, застануцца, гэта
    значыць, што цалкам вы не зможаце ад іх адмовіцца. Але варта крыху падштурхнуць сябе. Чым больш рашуча вы аддасце свайму дзіцяці адзін ці два пункты, тым хутчэй вы адчуеце палёгку і карысць ад гэтага, тым лепш вы будзеце падрыхтаваныя ісці далей.
    Ніжэй вы ўбачыце, як можна справіцца з гэтай задачай і як навучыцца давяраць свайму дзіцяці.
    Першае. Выберыце самы вялікі пункт, з якім вам найлягчэй справіцца.
    Наступнае. На працягу некалькіх мінут папрактыкуйцеся ў тым, каб адмовіцца ад яго спачатку ва ўяўленні. Расслабцеся найбольш для вас зручным метадам, каб адчуць сябе ў згодзе са светам, а тады некалькі разоў выканайце ў паслядоўнасці наступныя парады:
    уявіце, што вы бачыце, як ваша дзіця робіць якраз тое, на чым вы акцэнтуеце сваю ўвагу. Калі вы гэта ўяўляеце, вы адчуваеце знаёмы боль — сумесь неспакою і злосці, бездапаможнае ўсведамленне: «Мне неабходна нешта рабіць з гэтым, але няма нічога такога, што я мог бы зрабіць і што дапамагло б»;
    затым уявіце сабе, што адказнасць за гэты ўчынак будзе ляжаць не на вас, а на вашым дзіцяці і што вам больш не трэба пакутаваць ад гэтага болю;
    вас ахапляе пачуццё палёгкі і свабоды ад таго, што з вашых плячэй зняты гэты цяжар;
    у гэтым стане свабоды, калі ў вас узнікне жаданне, пацікаўцеся, што робіць ваша дзіця, не таму, што вам трэба несці адказнасць за яго ўчынкі, а таму, што ў вас узнікла новая да яго цікавасць;
    уявіце, што вы чытаеце кнігу, якая вам вельмі падабаецца, у яе добры канец і вы ведаеце гэта, але не ведаеце, які будзе наступны абзац. Калі вы ўпэўнены ў шчаслівым канцы, вы можаце цешыцца любой нечаканасцю. Уявіце цяпер, што вы паварочваецеся да дзіцяці і бачыце, што яно робіць якраз тое, што датычыць яго спіса. Вы заўважаеце гэта з цікавасцю і, галоўнае, верыце, што сын ці дачка змогуць справіцца з праблемай.
    Далей. Завучыце зварот да сына ці дачкі, у якім вы ўскладаеце на яго ці на яе адказнасць за гэты пункт. Зварот можа гучаць прыкладна так:
    — Мэт, я нядаўна непакоіўся і злаваўся, што ты не хадзіў у школу, і стараўся прымусіць цябе хадзіць. Я думаў пра гэта, і цяпер упэўнены, што гэта неразумна. Я не магу прымусіць цябе нічога рабіць, і, апрача таго, гэта, фактычна, твая справа.
    — Я добра ўсвядоміў, што ты здольны прыняць правільныя рашэнні наконт школы.
    — 3 сённяшняга дня я ўхіляюся ад тваіх школьных спраў і веру: тое, што ты вырашыш наконт школы,— будзе правільна.