• Газеты, часопісы і г.д.
  • Як жыць шчасліва з 1,2, 3... дзецьмі?  Роза Пік-Агілера Рока

    Як жыць шчасліва з 1,2, 3... дзецьмі?

    Роза Пік-Агілера Рока

    Памер: 166с.
    Мінск 2013
    24.5 МБ
    Роза Пік-Агілера Рока
    Як жыць
    йічасмёа 3
    1.2. з...
    срецый?
    Гродзенская дыяцэзія Рымска-каталіцкага Касцёла ў Рэспубліцы Беларусь
    УДК 272 ББК 86.375
    Р66
    Nihil obstat Цэнзар доктар тэалогіі кс. Уладзімір Гуляй
    3 дазволу Курыі Гродзенскай дыяцэзіі Рымска-каталіцкага Касцёла ў Рэспубліцы Беларусь № 378/16 ад 2.09.2016 г.
    Назва арыгіналу:
    Rosa Pich-Aguilera Roca
    «(.COMO SER FELIZ CON i, 2,3... HUOS?»
    Пераклад з іспанскай мовы Юліі Шэдзько.
    ISBN 978-985-6940-89-0
    © Rosa Pich-Aguilera Roca, 2013.
    Прысвячаю гэтую кнігу маёй дачцэ Кармінеце, якая адышла на неба ўсяго год таму, у дваццаць два, у росквіце жыцця і зусім нечакана. Яна нястомна змагалася да самага канца, паказаўшы вялікую мужнасць перад абліччам хваробы, і памерла шчасліваю і поўнаю надзеі.
    А таксама (як жа інакш) прысвячаю кнігу майму мужу, вернаму сябру і другой палове, які заўжды знаходзіцца побач, з кожным днём патрабуючы ад мяне больш і больш і выказваючы ўсё болыігую любоў да мяне, сапраўднаму нон-канфармісту і добраму сябру для сваіх сяброў.
    Майму дваццацігадоваму сыну Перыка, з удзячнасцю за дапамогу ў карэктуры кнігі на працягу ўсяго жніўня. Ён рабіў гэта па меры магчымасці, паміж матчамі ў падэль-тэніс і футбол, з вялікаю пакораю, бо, зразумела, заўжды знойдзецца пешта цікавейшае, чым вычытваць маміну кнігу...
    I маім сябрам, якія ўлетку кідалі кнігі, якія чыталі, каб дапамагчы мне ўнесці праўкі.
    Змест
    Уводзіны	5
    1.	Сямейныя пасілкі	9
    2.	Круглыстол	13
    3.	Змены да лепшага і самаўдасканальванне	15
    4.	Цуд і прыгажосць прыроды	19
    5.	Абавязкі	23
    6.	Выбар навучальнай установы	29
    7.	Фармаваць лідараў	33
    8.	Права на істэрыку	37
    9.	Праца і навучанне	41
    10.	Як дацягнуць да канца месяца?	47
    11.	Як вы гатуеце?	53
    12.	Найперш мама, найперш тата	57
    13.	Багацце ў дзецях: колькі дзяцей патрэбна?	63
    14.	Ад жыцця да смерці	71
    15.	А ў вас калі-небудзь губляліся дзеці?.	81
    16.	Дзеці-спартоўцы і дужыя дзеці	85
    17.	Якбавіць выходныя наўсе 100?	91
    18.	Пайсці куды-небудзь з сябрамі?	95
    19.	Ці атрымліваецца паспаць усю ноч без перапынкаў?	99
    20.	Матчына мультызадачнасць, татава мультыпрацоўнасць	105
    21.	Пахвала і пакаранне	111
    22.	Госці	117
    23.	Аяксправыўложку?	121
    24.	Бабулі і дзядулі — гэта скарб	127
    25.	Нарэшце насталі вакацыі!	133
    26.	Вучыць з дапамогаю гульні	137
    27.	Размаўляць з дзецьмі... быць сябрамі	141
    28.	Спрэчкі таты і мамы	147
    29.	Часдлясябе	150
    30.	Роза, у чым твая таямніца?.	157
    УшЭзіны
    Пяць гадоў таму брытанскі тэлеканал BBC звязаўся з намі і прапанаваў зрабіць тэлеперадачу «Самая вялікая сям’я ў свеце». Як толькі перадача выйшла ў эфір, у нас пачалі браць мноства інтэрв’ю: для тэлебачання, друкаваных і інтэрнэт-выданняў, штотыдпёвікаў, радыё... Але нам не хочацца ўскладняць сваё штодзённае жыццё, таму мы вырашылі даваць два інтэрв’ю на год.
    Тры гады таму маці школьнага сябра майго сына Пэпэ даведалася, што ў мяне 18 дзяцей, і вельмі ўпрошвала мяне даць інтэрв’ю для электроннай версіі газеты, дзе яна працавала... Я вырашыла згадзіцца, але не з той прычыны, што ў іншых падобных выпадках, а каб дапамагчы: гэтая мая сяброўка тады толькі што выйшла з дэкрэтнага адпачынку, а я ведаю, як сябе адчуваеш, вяртаючыся пасля гэтага да працы. Інтэрв’ю з’явілася ў электроннай версіі La Vanguardia (штодзённай газеце, якая мае вялікі ўплыў у Каталоніі). Паколькі тады пачынаўся перыяд вакацый і паўсюль панаваў эканамічны крызіс, мы гаварылі пра тое, чым можна заняцца з дзецьмі на вакацыях. Артыкул меў вялікі поспех, прынамсі пра гэта сведчыла тое, што ў дзень выхаду яго прачыталі 35.000 чалавек.
    Таксама мяне вельмі здзівіла, калі ў гэтым годзе ўвесну 1 Канал тэлебачання зрабіў сюжэт з нашым удзелам для праграмы пядзельных вячэрніх навінаў. Людзі дасведчаныя ведаюць, што ў гэты час перадачы маюць найболыпую колькасць гледачоў. Стомленыя, мы ў выходныя ўрэшце сядаем перад тэлевізарам, каб адпачнуць і даведацца, што важнага адбылося за апошні час. А ў нашыя дні сям’я, дзе расце столькі дзяцей, здольная глыбока ўразіць гледача. Сюжэт доўжыўся каля трох хвілін: журналісты хацелі ведаць, як праходзіць будзень у такой вялікай сям’і, як нашая. У нас шмат сяброў ва ўсіх кутках Іспаніі, і ў гэты самы вечар мы сталі атрымліваць безліч паведамленняў на WhatsApp і званкоў: усе казалі, што бачылі нас па тэлебачанні, што ўсе мы такія прыгожыя, а рэпартаж — < проста бомба >, што яны так моцна цешацца, што «дзеці так выраслі»...
    У Іспаніі 19 сакавіка адзначаецца вялікае свята: гэта дзень святога Юзафа, апекуна працаўнікоў. У крызіс, які мы перажываем, чытачам неабходна бачыць у прэсе хоць якія-небудзь прыемныя навіны. Тамузгэтайнагодынаспапрасілідацьінтэрв’юдля£/ Magazine — нядзельнага дадатка вельмі папулярнай штодзённай газеты El Mundo. Яны надрукавалі вялізны каляровы фотаздымак нашай сям’і на цэлую разгортку часопіса, у чарговы раз здзівіўшы грамадскасць. Інтэрв’ю распавядала пра тое, як мы пераадольваем жыццёвыя цяжкасці. Апроч таго, святы Юзаф — апякун некалькіх членаўнашай сям’і, мы асабліва святкуем гэты дзень. Імя майго мужа — Хасэ Марыя, і нашых двайнятаў завуць Хасэ Марыя і Марыя Хасэ, а мы скарачаем імёны да мянушак Пэпэ і Пэпа.
    Муж і я марылі мець вялікую сям’ю. Ажаніліся мы маладымі: яму было 28, а мнс — 23. I у абодвух былі вялікія сем’і, у яго — 14 братоў і сясцёр, у мяне — 16. Праз год пасля вяселля мы радасна віталі на гэтым свеце нашу першую дачуіпку, але ўжо праз некалькі гадзін яе забралі ад нас і перавялі ў іншы, лепш абсталяваны шпіталь. Аказалася, што дзіцятка нарадзілася з цяжкай кардыёпатыяй. У першыя дні дактары папярэджвалі, што яна не пражыве болып за тры гады, але, хвала Богу, дзякуючы аперацыям і кардыёстымулятару яна дажыла да 22-х. Хаві, нашае другое дзіця, памёр у паўтара гады, таксама з прычыны хваробы сэрца. Наіпае трэцяе дзіця, дачушка Мантсіта, памерла, калі ёй было 10 дзён, яна нарадзілася без аорты. Менш чым за два месяцы мы пахавалі дваіх дзяцей, і былі зусім не ўпэўненыя, піто старэйшая дачка выжыве: гэта бьгў цяжкі час.
    Медыкі раілі нам не нараджаць больш дзяцей, бо дагэтуль усе яны нараджаліся хворымі, а значыць і наступныя будуць мець праблемы. Нам выразна і настойліва даводзілі: «Вы не павінны мець больш дзяцей->. Але здараецца, што навука памыляецца ў прагнозах, і мы выраіпылі далей трымацца сваіх намераў мець вялікуіо сям’ю. Ніхто не мае права зазіраць у сужэнскі ложак. Рашэнне таты і мамы даць пачатак новаму жыццю — гэта рашэнне толькі гэтых дваіх, і толькі мы маем права на гэтае рашэнне. Hi свякроўка, ні маці, ні сяброўка, ні бабуля, ні сястра, ні сусед, ні дзяржава, ні старшыня кабінету міністраў не маюць права вырашаць будучыню тваёй сям’і. Нават добрыя і мудрыя людзі, якія вельмі нас любяць, раілі нам не мець болып дзяцей. Аднак мы цвёрда разумелі, што ніхто не можа вырашаць
    замест нас. Мы былі маладыя, і будучыня належала нам.
    Цяпер у нас 15 дзяцей, якія ЖЫВУЦЬ.
    У мінулым чэрвені нас запрасілі на семінар па справах сям’іў Дуброўнік. I на той сустрэчы мяне зноў настойліва прасілі напісаць кнігу і распавесці пра досвед свайго жыцця. Мая добрая сяброўка Жэлейка сказала: «У цябе няма магчымасці вандраваць па ўсім свеце і дзяліцца сваім жыццёвым досведам. Трэба ўсё запісаць, і гэтак ты здолееш прамовіць да болыпай колькасці людзей>.
    Яе парада пераканала мяне, што надышоў час напісаць кнігу. Мне 47 гадоў, ужо 24 гады я ў сужэнстве, у мяне 18 дзяцей, магчыма, мы — сям’я з найбольшайколькасцюдзяцей-школьнікаўуіспаніі. I цяпер, падчас вялікага эканамічнага крызісу, нас гучна ўпрошваюць распавесці з першых вуснаў пра тое, як мы яго перажываем. Нам заўжды задаюць тое самае пытанне: «Як вы даеце рады?». Я ўзялася за справу, і ў ліпені напісала кнігу, якую вы трымаеце ў руках.
    I Сямейныя пасілкі
    Пасілак — самая важная сустрэча на працягу дня, магчымасць для кожнага члсна сям’і падзяліцца сваімі перажываннямі і распавесці гісторыйкі з асабістага жыцця ў асяродку цеплыні і прыязнасці. Кожная сям’я павінна вырашыць, які пасілак будзе ў яе галоўным: некаторыя бацькі вяртаюцца дадому позна ўночы, і ў гэтых сем’ях сняданак становіцца галоўным пасілкам. На вакацыях галоўны пасілак — гэта звычайна абед, а на працягу навучальнага года, калі дзеці ходзяць у школу, найлепшым супольным часам можа стаць вячэра. У нашай сям’і стравы простыя, але мы добра ўпрыгожваем іх і гатусм з вялікаю любоўю. Мне падабаецца дадаваць нешта асабістае ў аздабленне стала: напрыклад, раскласці на ім зялёнае лісце, якос я збіраю па дарозе з працы дамоў. Каб падаваць стравы на стол, мы
    выкарыстоўваем вялікую шырокую місу і імкнемся раскладаць ежу густоўна, каб бачна было, што мы пра гэта паклапаціліся. У вялікіх сем’ях штодзённы пасілак часцей за ўсё бывае просты, таму што мы, бацькі, ходзім на працу і не маем часу і атаваць складаныя стравы. Але можна дадаць адценне радасці ў аздабленне стала, каб зрабіць сямейную сустрэчу болып прыемнаю.
    Падчас пасілку кожны мае час распавесці пра свой дзень: пра настаўнікаў, сяброў, пра тое, што бачыў на вуліцы, каго сустрэў, што цікавага здарылася, што незвычайнага адбылося на ўроку матэматыкі... Тата распавядае забаўную гісторыю, якая мела месца на працы, а мама гаворыць пра свае апошнія прыгоды.
    Важна, каб за сталом з’яўлялася актуальная тэма для абмеркавання, каб выхоўваць дзяцей і знаёміць іх з правільнымі жыццёвымі прынцыпамі. Неабходна ведаць, што мяркуюць на той ці іншы конт самі дзеці і паказаць ім, што добрае, а што дрэннае, дапамагчы вырашыць праблему. Да таго ж, пасілкі становяцца цікавейшымі, калі абмяркоўваць падчас іх самыя гарачыя навіны дня.
    Нядаўна нашай дачцэ Кукі споўнілася 18 гадоў, і мы зладзілі дома святкаванне. На наступны дзень падчас сямейнага пасілку мы абмеркавалі тое, як усе былі апрануты, як паводзілі сябе, каб дзеці рабілі высновы. Мы ўзгадалі, хто разносіў стравы, хто займаўся напоямі, хто паклікаў танчыць госця, які самотна сядзеўу куце, хто развітваўся, хто дзякаваў...
    Наша сям’я шмат смяецца падчас такіх пасядзелак, таму што кожны распавядае сваю забаўную гісторыю з гэтага дня. Я памятаю як
    аднойчы Пэпа, якая нс паспела схадзіць у душ перад вячэраю, слёзна прасіла не распавядаць ніякіх гісторый без яе, таму што інакш яна прапусціць частку вясёлай размовы.