• Газеты, часопісы і г.д.
  • Як жыць шчасліва з 1,2, 3... дзецьмі?  Роза Пік-Агілера Рока

    Як жыць шчасліва з 1,2, 3... дзецьмі?

    Роза Пік-Агілера Рока

    Памер: 166с.
    Мінск 2013
    24.5 МБ
    расказаў пра наступствы. Жанчына, з якою я жыву, нс з’яўляецца маці маіх дзяцей, а пра дзяцей я нават не ведаю, як да іх падступіцца...».
    Трэба працягваць змагацца, не мірыцца з паразаю і шукаць дапамогі. Ёсць мноства спецыялістаў якія займаюцца сямейнай тэрапіяй, ёсць мноства добрых кніг. Змагаймася далей! Іэта наіпае жыццё, яно нам належыць. Варта вяртацца і распачынаць нанова.
    7.	Фарма^ауь ліЭараў
    У нашай сям’і ўсе дзеці ўсведамляюць, што ходзяць не ў абы-якую школу, а маюць шчасце наведваць найлепшую (па нашых крытэрыях) навучальную ўстанову горада. Яны ведаюць, што атрымаюць лепшую, чым звычайная, адукацыю, і адразу ўсведамляюць гэта, калі трапляюць ў іншае, нязвыклае атачэнне. Hi тата, ні мама не згодзяцца на тое, каб ў будучыні яны засталіся абмежаванымі недавукамі. Дзіця мусіць стаць лепшым ў сферы, якой захоча займацца, незалежна ад таго, будзе яно прэм’ер-міністрам, дырэктарам транснацыянальнай кампаніі або электрыкам...
    Лідар — гэта чалавек, які клапоціцца пра іншых,
    стварае каманду, аб’ядноўвае людзей. Ён мае новыя ідэі, дзеліцца імі і пераконвае іншых. Маючы лідарскія якасці, чалавек з дзяцінства заўсёды знаходзіць які-небудзь цікавы занятак, у яго няма лішняга часу. Ён вясёлы, і ўсе хочуць быць побач з ім, бо разам з ім няма часу сумаваць.
    Іншы прыкл ад: калі аднакласніка не былоўшколе, варта, вярнуўшыся са школы, патэлефанаваць яму і пацікавіцца, чаму яго не было і як ён сябе адчувае. А найлепш будзе ўзяць для яго ў настаўніка хатняе заданне і прынесці яму дамоў.
    Аднойчы дзесяцігадовы аднакласнік Альвара месяц не хадзіў у школу, ён разбіў калена, гуляючы ў футбол. Альвара кожны дзень насіў яму дамоў хатняе заданне. Я пра гэта не ведала, пакуль аднойчы сын не перадаў мне скрынку цудоўных цукерак, якія мы вельмі любім, але не можам дазволіць сабе купляць іх часцей, чым на ўрачыстасць Трох Каралёў (традыцыйна ў гэты дзень у Іспаніі прынята абменьвацца падарункамі на ўспамін Трох Каралёў, што прынеслі дары Дзіцятку Езусу заўв. пер.)Я запытал ася ў сына, адкуль цукеркі, і вельмі здзівіл ася, калі ён распавёў, што цукеркі набыла маці Пака, каб аддзячыць за тое, што Альвара кожны дзень насіў яе сыну хатняе заданне.
    Нашыя дзеці павінны клапаціцца пра ўсіх аднакласнікаў, не толькі пра тых, з кім яны больш сябруюць, хто больш падабаецца, з кім ёсць больш агульнага і больш падабенства. Варта памятаць і пра таго аднакласніка, які стаіць у куце на школьным двары, у адзіноце, бо таўсцейшы або менш кемлівы за іншых дзяцей... Варта клапаціцца і пра таго, ад каго дрэнна пахне або ў каго заўжды цячэ з носа.
    Ёсць іспанская прымаўка, якая кажа: Хто жадае табе больш дабра, прымусіць цябе плакаць. Менавіта так, мне здаецца, што мы павінны быць больш патрабавальнымі да сваіх дзяцей і ўмець казаць ім «не». Тое, ад чаго яны не паплачуць у дзяцінстве, прымусіць іх плакаць, як толькі яны вырастуць. Калі дзеці падаюць на падлогу і плачуць, я часта кажу ім: «Жыццё — цяжкая рэч». I яны самі паўтараюць гэта адно аднаму.
    Дзеці няспынна выпрабоўваюць нас і просяць паставіць для іх межы, яны хочуць, каб калі тата кажа «не», гэта было «не», і не было сэнсу ісці плакаць да мамы, каб меркаванне змянілася. Няхай сабе дзіця стаіць на сваім і гаворыць, што ўсім яго сябрам гэта дазволена, і чаму яму аднаму нел ьга... Трэба адказаць: «Не, не і не». Дома мы іншыя, ні лепшыя ні горшыя, у нас свая філасофія жыцця і свае выхаваўчыя метады. Мы тлумачым дзецям: «Калі ты будзеш жыць не дома, ажэнішся або проста пераедзеш рабі, што хочаш. У сваім доме ты будзеш усталёўваць свае правілы пражывання. Але пакуль ты жывеш пад гэтым дахам, правілы ўсталёўваем мы, тата і мама. Мы паразмаўляем, і калі ты нас пераканаеш, добра, але калі не, трэба будзе нас паслухацца».
    Часам мы, мамы, гатовыя лепш даць дзіцяці ляндрынку, толькі б прымусіць яго замоўкнуць, але гэта дрэнная паслуга. Дзецям трэба чуць слова «не», і не варта згаджацца з імі, калі яны капрызяць і ўчыняюць істэрыку.
    &. Пра^а на істэрыку
    Дзецям часам здаецца, што яны маюць права на істэрыку, на прыступы плачу, на ўспышкі гневу і раздражнёнасці... У нашым горадзе гэта называюць «раўсці свіннёю». Яшчэ яны могуць сварыцца з бацькамі і заходзіцца ў пл ачы з бадай якой прычыны. Напрыклад, дзіця ладзіць цэлы «нумар канцэртнай праграмы» пасярод вуліцы, праходзячы паўз такую спакуслівую цукеркавую краму, што насупраць дома. Кожны тыдзень гаспадары крамы змяняюць убранне вітрын, каб ляндрынкі і слодычы выглядалі яшчэ болып апетытнымі. Дзеці прыходзяць у поўнае захапл енне і просяць: <■ Мама, купі мне адну». He, не і не. Мы гэта не купляем. I чым раней яны гэта запомняць,
    тым лепш, таму што вы не збіраецеся пераязджаць у іншае месца, і цукеркавая крама таксама. Выходзіць, што трэба неяк вырашаць праблему. Апроч таго, яшчэ адна падобная крама знаходзіцца побач са піколаю, дзе праходзяць сотні капрызных дзяцей, кожны дзень пакідаючы там некалькі манетак. У дзень нараджэння мы, канешне ж, набудзем дзецям ляпдрынак і тых смачных смактулек на палачцы, пасля якіх застаецца чырвоны язык, і вельмі забаўна разглядаць яго ў люстэрка... Некаторыя мае сяброўкі проста не могуць выходзіць з дзецьмі на вуліцу, бо ледзьве ступаючы на ходнік, малыя пачынаюць л адзіць спектаклі і прыцягваць уваіу ўсяго наваколля. Звычайна гэта здараецца з тымі маці, якія працуюць далёка ад дома і маюць звышурочную працу — тады дзеціўтакой <акторскай> мансры пачынаюць нешта вьшрошваць.
    Рэч не ў тым, што наша сям’я не можа дазволіць сабе набываць штодзённыя смактулькі дзецям, проста я лічу, што гэта некарысна. Таму што дзеці становяцца капрызнымі, таму што прыйдзецца хадзіць да стаматолага часцей. Калі дзеці просяць у нас ляндрынку, яны звычайна кажуць: «Я хачу цяпер, хачу, каб мне яе цяпер купілі, я не буду чакаць да заўтра!». Але, як усім вядома, у рэальным жыцці мы не атрымліваем адразу ўсё, што толькі захочам, трэба навучыцца чакаць і мець цярплівасць. Г^та правілы, якія трэба захоўваць.
    Ёсць яшчэ і іншая прычына: Мігель, напі стаматолаг і добры сябра сям’і, забараніў нам есці слодычы. Калі мы з’яўляемся ў яго, каб прывесці ў парадак зубы і палячыць карыес, то гэта надоўга.
    Напэўна, зубы ў нас не вельмі добрыя, таму што і месяца не праходзіць, як мы ізноў наведваем доктара. Ён дарыў нам зубныя шчоткі, вучыў правільна чысціць зубы і паказваў, як рабіць гігіену ротавай поласці... Ён вельмі клапоціцца пра нас, і сам — вельмі прыемны чалавек. Трэба сказаць, піто яго жонка Элена мае фабрыку па вырабе шэрбету і печыва, і калі ў нас нараджалася чарговае дзіця, яна заўсёды дарыла нам гару піражкоў і цукерак, якія звычайна ў нашым доме не ўбачыш. Мы вельмі любім гэтую пару і цешымся, калі яны заходзяць у госці або на вячэру.
    Бываюць выпадкі, калі дзеці не вінаватыя ў сваіх бясконцых істэрыках. Магчыма, мы не вытрымалі рэжым сну, і дзіця стамілася. Калі мы апроч гэтага яшчэ змянілі і рэжым харчавання дзіцяці, то цэлы дзень будзе панаваць поўнае бязладдзе, бо ў маленькіх дзяцей страўнік працуе як гадзіннік. Здараецца, што дзеці пастаянна плачуць, таму што ім баляць вушы, а гэта вельмі пакутна. Трэба вызначыць прычыну як мага раней, каб даць дзіцяці патрэбныя лекі і каб яно зусім не ашалела ад болю.
    Дзіцяці патрэбныя межы і правілы. Няхай яно крыкам выпрошвае нешта, трэба гаварыць яму «не». Мы не дазваляем дзецям хадзіць у кіно з сябрамі падчас перыяду экзаменаў, і няхай хоць увесь клас ідзе на прэм’еру фільма, які абяцае быць лепшым і самым касавым у гісторыі, пра што сведчаць рэкламныя постэры, развешаныя на ўсіх гарадскіх дошках аб’яваў... Такім чынам, калі дзіця настойліва хоча дамагчыся свайго ў пэўным пытанні, яно спачатку звяртаецца да таты, а калі той адмаўляе —
    ідзе да мамы, каб убачыць, ці спрацуе такі хітрык... Пасля, убачыўшы, што сілаў пераканаць бацькоў у яго не стае і атрымаўшы адмову ад абодвух, дзіця вырашае, што мае права на істэрыку: у яго псуецца настрой, яно замыкаецца ў пакоі, яго браты і сёстры таксама пачынаюць раздражняцца, бо пакой адзін на чацвярых, пачынаюцца віскат і енкі (<Ты мне ніколі нічога не дазваляеш!»), урэшце гучыць: «Больш мы ніколі не будзем размаўляць!». Будзьце спакойныя, гэта праміне, трэба даць дзіцяці час, каб яно крыху падумала і паразважала над сітуацыяй. Раззлаваны робіць двайную працу: спачатку злуецца, а пасля супакойваецца. Калі дзіця перастане істэрыць, варта сам-насам паразмаўляць з ім, даць яму рэабілітавацца, растлумачыць, што бацькі жадаюць яму толькі дабра.
    Мы, дарослыя людзі, таксама час ад часу ўчыняем істэрыкі. Напрыклад, калі нас раздражняе, што муж ці жонка недастаткова з намі ласкавыя і пяшчотныя. Нам таксама здараецца замкнуцца ў пакоі, каб выплакацца, калі келіх цярпення перапаўняецца, бо мы, жанчыны, не любім плакаць і скардзіцца пры іншых людзях. Мы пачынаем размаўляць аднаскладовымі словамі, некаторыя наогул маўчаць або амаль нічога не кажуць, а толькі: «так», «не», «як скажаш», «добра», «няхай сабе», <як хочаш», «акей»... Добрая парада для ўсёй сям’і: захоўваць добры настрой, умець пасмяяцца са сваіх і чужых недахопаў і <прусакоў>, прасіць прабачэння і ўпакорвацца, хаця, магчыма, хтосьці адзін заўжды саступае... не істотна. Трэба ўмець ізноў пачынаць спачатку ды ізноў быць шчаслівымі. Мы не можам з’яўляцца рабамі ўласнага гонару, гэта заўжды грае з намі злыя жарты.
    9. Прауа і на^учанне
    У нашай сям’і дзеці ведаюць, што галоўная іх задача — вучыцца, а мы патрабуем ад кожнага адпаведна з яго магчымасцямі. Усе дзеці розныя, і ў аднаго мы просім дзявятак ў дзённік, а для іншага і шасцёркі — больш, чым дастаткова. У шматдзетнай сям’і, напэўна, выразней бачна, як дзеці адрозніваюцца адно ад аднаго.
    Кожнае дзіця нараджаецца са сваімі здольнасцямі, разумовымі схільнасцямі ў розных сферах (здаецца, цяпер эксперты кажуць пра дзевяць розных тыпаў розуму). Раней, калі табе добра не давалася матэматыка і родная мова, цябе лічылі дурнем і пакідалі на другі год у тым жа класе. У нашай сям’і ўсе позна пачыналі гаварыць, а яшчэ некаторыя мае дзеці маюць дыслексію, то бок, першыя гады навучання ў школе заўжды былі
    складаныя. Апроч таго, мы жывем у аўтаномнай вобласці, дзе навучанне ідзе на двух мовах, а часам і на трох адначасова: па-іспанску, па-каталанску і паанглійску.