Як жыць шчасліва з 1,2, 3... дзецьмі?
Роза Пік-Агілера Рока
Памер: 166с.
Мінск 2013
Амаль год таму зусім нечакана для нас памерла нашая старэйшая дачка Кармінета. Ёй акурат споўнілася дваццаць два гады, яна скончыла ўніверсітэт і магістратуру, збіралася працаваць у Лондане. Жыццё Кармінеты было ў росквіце, яна была прыгожая, з моцным характарам, працавітая, гатовая змагацца, жадала спазнаць увесь свет, была добрай сяброўкай, цэлаежыццё чакала яе наперадзе.
Кармінета нарадзілася з сур’ёзнай формай спадчыннай кардыяпатыі, і ў тры гады, пасля мноства аперацый дзяўчынцы мусілі паставіць
кадыёстымулятар, бо яе сэрца не хацела біцца. Кармінета вяла зусім нармальнае жыццё: мы ўсёй сям’ёй ездзілі катацца на лыжах раз на год, рабілі экскурсіі, яна хадзіла ў школу, як усе іншыя дзеці. Ужо нейкі часяна гаварыла, што адчувае стомленасць, але я не звяртала на гэта шмат увагі, бо на медыцынскіх аглядах нам казалі, што ўсё ў парадку.
Провад кардыёстымулятара, пастаўленага Кармінеце ў тры гады, з таго часу не замянялі, гэта павінны былі зрабіць у дваццаць два гады. Нам прызначылі дату замены кардыёстымулятара на 1 чэрвеня 2012 года. Гэта звычайная аперацыя, без аніякай рызыкі, ніхто цяпер не памірае падчас такіх працэдураў. Як звычайна, я пайшла ў той дзень на працу: у мяне была сустрэча, якую я рыхтавала вельмі даўно. Пацалаваўшы дачку і развітаўіпыся з ёю перад уваходам у аперацыйную, я пайшла па справах, а ў шпіталі застаўся муж, каб чуваць і чытаць газету.
Каля дзясятай гадзіны муж патэлефанаваў і сказаў, што сітуацыя пагоршылася і я павінна хутка ехаць у шпіталь. Медыкі не магл і паверыць у тое, што адбывалася: усе сасуды Кармінеты пачалі рвацца. Яны не паспявалі зашываць разрывы, адусюль лілася кроў:«Патрэбная кроў!»3адзеньсяродсяброўудалося сабраць тысячу трыста пакетаў крыві — я ніколі не бачыла такога ў шпітальным банку крыві. Каля брамаў кардыялагічнага аддзялення інтэнсіўнай тэрапіі сабраўся такі вялікі натоўп, што людзі выклікалі паліцыю, каб яны пракантралявалі, што адбываецца. Прыйшла ўся сям’я і сябры Кармінеты, якія за яе перажывалі. Пацыенты пыталіся, хто мы такія, бо ніколі не бачылі столькі спакою і вытрымкі
перад абліччам такога вялікага болю.
Усе мы пайшлі развітацца з ёю. Праз тры дні Кармінета памерла, усе органы мы ахвяравалі на карысць навукі. Мы пажадалі развітацца з дачкою ў сваім доме, прыбралі мэблю і паставілі труну пасярод гасцёўні. Усе хацелі ўбачыць яе ў апошні раз і прыходзілі цэлымі сем’ямі: заставаліся пры ёй, спявалі, апавядалі гісторыі, вернікі маліліся на ружанцы. Пасярод вялікага болю адчуваўся спакой, і сыходзячы, людзі гаварылі: «Мы нібыта дакрануліся да нябёсаў». Іэта было вельмі прыгожа.
У мяне пыталіся: «Роза, як ты?». <Ну, я падымаюся а пюстай і гадзіну плачу. Пасля, вядома, я малюся паўгадзіны, як звычайна кожны дзень, і іду займацца дзецьмі, сваякамі і сябрамі, якія прыходзяць нас наведаць. Увечары, калі я застаюся адна, то ізноў пачынаю плакаць».
Пахаванне было вельмі эмацыйнае, людзі не змяшчаліся,касцёлуСаррыябыўперапоўнены.Дзеці апранулі строіўкветачку, якія я так люблю, і трымалі ў руках букецікі. Я таксама апранула каляровую сукенку, бо мы і сумавалі, і цешыліся адначасова: Кармінета пайшла ў неба. Мой сын Хуампі прачытаў вельмі кранальную прамову, якая прымусіла ўсіх расплакацца. Мясцовы айцец Масэн Манэль быў настолькі узрушаны, што сказаў напрыканцы цырымоніі: «Выйдзем жа з касцёла, каб даць свсдчанне ўсяму раёну». Людзі дзівіліся супакою, які панаваў навокал: «Як жа гэта магчыма — заставацца такімі спакойнымі, толькі-толькі пахаваўшы старэйшую дачку?» Так, гэта было сведчанне жывой штодзённай веры, якая абуджаецца не толькі ў такія
цяжкія моманты, як пахаванне дзяцей або сваякоў. Гэта было сведчанне хрысціянскай сям’і, якая трэці раз перажывала смерць дзіцяці.
Праз тры тыдні, ужо ізноў заглыбіўшыся ў штодзённыя справы і працоўныя клопаты, мой муж напісаў ліст да ўсіх медыкаў аддзялення кардыялогіі з удзячнасцю за іх старанныя спробы працягнуць жыццё Кармінеты. Яны вельмі любілі дзяўчыну, апекаваліся яе здароўем з самага нараджэння. Муж паслаў ім скрынку віна і цукеркі для медсясцёр. 26 чэрвеня мы атрымалі адказ ад галоўнага доктара аддзялення, ён пісаў пра тое, як ім пашчасціла пазнаёміцца з намі, пра цудоўнае сведчанне, якое мы далі ім, пра тое, што яны зрабілі ўсё магчымае і немагчымае, каб Кармінета жыла... Ліст быў вельмі эмацыйны і пяшчотны. Гэта вельмі каштоўна яшчэ і таму, што юрысты па чарзе дзяжураць пры выйсці са шпіталю, каб дапамагчы жадаючым скласці судовы пазоў на няшчасных мсдыкаў, што выконваюць сваю працу так добра, як толькі магчыма... На медыках, якія прыклалі ўсе свае намаганні і веды, каб працягнуць жыццё нашай дачкі, не было віны: сасуды ў Кармінеты былі нібы з папяроснай паперы, і раней ці пазней яна пакінула б нас.
15. А ў &ac калі-не^уЭзь еуЬляліся Эзед?
Гэта звычайная справа ў кожнай сям’і. Я — вялікая нядбайла, але нават з маім мужам, нашмат больш арганізаваным і разумным за мяне, падобнас здаралася. Першая гісторыя, якая мне ўзгадваецца, здарылася з Пэпаю, сястрою-блізняю Пэпэ, калі ёй было чатыры гады. Па суботах раніцаю мы заўжды рана сыходзім з дома, бо наведваем баскетбольныя і футбольныя матчы, у якіх удзельнічаюць дзеці, і заразом заходзім на закупы ў крамы ў сваім раёне. У той дзень мы зайшлі ў краму з садавіною, я была з шасцю дзецьмі, а муж з астатнімі пяццю затрымаўся ў аптэцы, купляючы для іх патрэбныя лекі.
У краме з садавіною Пэпа пачала капрызіць, бо захацела атрымаць тыя вельмі прыцягальныя галсты, якія рэкламуюць па тэлебачанні і якіх у нас дома ніколі не бывае. Я сказала, што ні ў каго няма дня нараджэння, таму галеты нельга браць. Зразумела, яна ўчыніла істэрыку. Мы сказалі, што ўсе ідзем дамоў, а яна няхай ідзе адна, падумаўшы, што яна пойдзе ззаду. Мы даволі часта ходзім гэтай дарогай, да таго ж дзеці ведаюць, што калі мама сказала ісці, трэба ісці, бо ніхто нікога не будзе чакаць. Мы вярнуліся дамоў, і я пайшла на закупы ўжо з адною Кармінетаю.
Калі мы вярнуліся, ужо быў час перад абедам, і муж спытаў, ці гэта я тэлефанавала ў паліцыю: «Яны пазванілі ў дамафон, і, зразумела, я адчыніў ім, бо аказваецца, што ўсе іншыя ў нас заўжды вельмі занятыя. Гэта была паліцыя. Пэпа подбегам пранеслася па сходах, і праз вакно мы ўбачылі патрульную машыну. Атрымліваецца, што ты згубіла Пэпу, і яе знайшла нейкая пажылая пара. Яны пакінулі яе ў паліцэйскім участку. Пэпа ведала, на якой вуліцы жыве, але не памятала нумар дома, таму яны правезлі яе па вуліцы, каб яна магла пазнаць свой дом>.
Усе яе браты і сёстры нібы звар’яцелі: яны пыталіся, як выглядае знутры паліцэйская машына і ці сядзіць унутры які-небудзь злачынца жудаснага выгляду або ўмасцы... Усе зайздросціл і сястры, бо яна праехалася ў паліцэйскай машыне пад гукі сірэны. Я ж прызнаю, што не заўважыла б яе адсутнасці да абеду, бо толькі тады, калі мы сядаем за стол, я бачу, што некага няма. Цэлы дзень усе ходзяць туды-
сюды, а я не пералічваю дзяцей кожныя пяць хвілін. Я раблю гэта выключна тады, калі мы на пляжы з малодіпымі дзецьмі, бо асцерагаюся, каб нехта не патануу.
А з мужам здарыўся нашмат горшы выпадак. Ён паехаў з некалькімі дзецьмі і са сваімі сябрамі ў вялізны гандлёвы цэнтр, што ў Самантана, паміж Уэскай і Лэрыдай, каб замяніць садовы стол. Ён паспрачаўся з супрацоўнікамі, бо стол быў з дэфектамі, а дзеці тым часам заставаліся на пляцоўцы для гульняў. Вырашыўшы неабходныя пытанні, муж сабраў усіх дзяцей у машыну. I толькі бялявенькі і канапаты Альвара, якому тады было тры гады, не пачуў або не пажадаў пачуць тату і застаўся далей гуляць.
Ледзь-ледзь па іх вяртанні зазваніў тэлефон. Муж пакінуў нумар мабільнага ў гандлёвым цэнтры, каб замяніць стол, і супрацоўнікі, бачыушы яго з вывадкам дзяцей, здагадаліся, што згубленае дзіця таксама ягонае.
Муж папрасіў мяне забраць малога, бо ўжо дамовіўся на сустрэчу з сябрамі, таму на мяне зваліліся ўсе абвінавачванні ў тым, што я нядбайная маці, і апроч таго, я мусіла выцерпець ганьбаванне, таму што накрычала на малога за тое, што ён не паслухаўся, калі тата загадаў усім сядаць у машыну... Як жа змяніліся часы! У рэшце рэшт усе задаволіліся, Альвара атрымаў вялізны пакет слодычаў і па дарозе дамоў раздзяліў іх з усімі... Я асабіста вельмі люблю салодкае. Але падобныя гісторыі здараліся не толькі з намі, з нашымі сябрамі — таксама. Напрыклад, у гэтым месяцы мы паехалі на пляж з сябрамі, у якіх
расце трое дзяцей. Старэйшая дачка, якой шэсць гадоў, згубілася і дзесьці заблукала... Бацькі шукалі яе па ўсім пляжы: Хаўер плаваўу моры, правяраючы, ці магла малая залезла на нейкі з катамаранаў на якіх мы каталіся раней, Іса і я хадзілі па пляжы. Якая ж была радасць, калі мы знайшлі яе разам з нейкаю жанчынаю: тая падабрал а малую, убачыўшы, што яна заплакала, бо ўжо стамілася бегаць па пляжы адна. Мая бедная сяброўка Іса страшна перапужалася. Яна ўпершыню згубіла дзіця, і гэта вытрапала ёй усе нэрвы.
Мы павінны навучыць дзяцей, што рабіць, калі яны згубяцца. Мы павінны добра падрыхтаваць іх, каб яны самастойна маглі выходзіць з розных складаных і канфліктных сітуацый. Напрыклад, дзеці могуць вывучыць напамяць нумар мабільнага тэлефона бацькоў.
16. Дзейі-спартоўйы і ^ужыя Эзш
Мне падабаецца чытаць газеты ў інтэрнэце. Кожны дзень мне на электронную пошту прыходзяць розныя бясплатныя газеты, на якія я падпісаная, і распавядаюць, што адбываецца цяпер у свеце. Здараецца, што ў мяне мала часу, і тады я чытаю толькі «Ю/ Buenos dias» — рубрыку ў штодзённай он-лайн газеце Те interesa, якую вядзе Алекс, муж Паломы, маёй сяброўкі і партнёршы па гульні ў падэль-тэніс. Гэтая рубрыка мне падабаецца, бо там шмат фотаздымкаў і за хвіліну можна прачытаць самыя важныя навіны з усяго свету.
Некалькі дзён таму я прачытала, што «заняткі спортам і фізічныя практыкаванні дапамагаюць
палепшыць настрой», а «дзеці, якія робяць фізічныя практыкаванні, атрымліваюць лепшыя за іншых адзнакі».
Mens sana in corpore sano — як кажа лацінскае прыслоўе, — у здаровым целе здаровы дух. Рухацца — гэта важна, і таму ў шпіталях у пасляаперацыйны перыяд пацыентаў прымушаюць патроху хадзіць кожны дзень. Ёсць сем’і музыкаў мастакоў, інтэлектуалаў... дык мне здаецца што мы — сям’я спартоўцаў. Нашыя дзеці з самага малога ўзросту, з трох гадоў ходзяць у суправаджэнні старэйшых братоўісясцёрудзіцячы садок: гэта 35 хвілінаўхады ў адзін бок і столькі ж назад. He толькі ў сонечнае надвор’е, але і ў холад, і ў дождж. Апроч таго, калі ім час выходзіць з хаты, таты і мамы дома ўжо няма, і скардзіцца бессэнсоўна. Толькі ў дзень нараджэння тата падвозіць іх да школы на машыне. Так дзеці робяцца вельмі дужымі.