Як жыць шчасліва з 1,2, 3... дзецьмі?
Роза Пік-Агілера Рока
Памер: 166с.
Мінск 2013
Акрамя штодзённага шпацыру і школьных заняткаў спортам дзеці запісаныя на дадатковыя заняткі: хлопчыкі — на футбол, дзяўчынкі — на баскетбол. Такім чынам, два разы на тыдзень у іх трэніроўкі, а па суботах — матчы. Я заўжды кажу ім: «Лепш біце па мячы, чым забівайце сабе чым-небудзь галаву», таму што большасць дзяцей атрымалі ў спадчыну маю жвавасць і нэрвовасць. А паколькі мы жывем у адносна невялікай кватэры, атрымліваецца добра, калі яны прыходзяць дамоў крыху стомленыя ад напружаных заняткаў спортам: тады ў дзяцей менш жадання сварыцца між сабою...
Дзесяцігадовы Альвара — добры спартовец, звычайна ён перамагае ва ўсіх школьных
спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы; у гарадскіх спаборніцтвах Барселоны і ўсёй Каталоніі ён часта ўзыходзіць на подыум пераможцаў. Сябры прызнаюць яго першынства ў прэстыжнай сферы спорту, і ён, саромеючыся, згаджаецца. У гэтым узросце дзеці вельмі схільныя да канкурэнцыі, і аднакласнікі задаюць Альвара пытанні, як яму ўдаецца паўсюль перамагаць. Альвара кажа, што не ведае: ён проста пачынае бегчы, а калі азіраецца назад і бачыць, што нехта набліжаецца да яго ззаду, тады бяжыць яшчэ хутчэй.
— «Раскажы нам, чым мама цябе корміць».
— «Дома мы ямо макароны, рыс, гамбургеры, сасіскі...»
To бок, ён есць тое самае, што ўсе іншыя, і таму ўрэшце гаворыць: «Я не ведаю, чаму паўсюль перамагаю. Я трэніруюся разам з вамі, як і ўсе іншыя ў школе, я не раблю нічога асаблівага. Напэўна, я проста такім нарадзіўся»... Альвара — вельмі шчыры хлопчык.
Нам падабаецца займацца камандным спортам, каб дзеці разумелі, што перамога — заслуга каманды, а не толькі іх адных, што ўсім разам дасягнуць перамогі можна хутчэй і меншымі высілкамі. Калі нехта адсутнічае і не прыходзіць на матч, тады ўся каманда прайграе. 3 іншага боку, мы вучым дзяцей з малога ўзросту браць на сябе абавязкі: калі ты гуляеш у школьнай лізе, прапускаць трэніроўкі нельга; калі ў суботу прызначаны матч, а сябры запрасілі цябе на выходныя, можна ехаць туды толькі пасля гульні, каб не падвесці сваю каманду. Трынаццацігадовы Габі вельмі добра разумее, што мы нясем адказнасць
за футбольную каманду, якую арганізавалі разам з яго сябрамі, і злуецца, калі сябры разважаюць не пакаманднаму.
Камандная гульня вучыць дзяцей, што ёсць добрыя і не вельмі добрыя гульцы, ёсць тыя, хто гуляе сам за сябе, і тыя, хто найперш думае пра каманду. Некаторыя мае дзеці вельмі любяць «перацягваць коўдру на сябе», і я раблю ўсе магчымыя спробы навучыць яго думаць таксама пра астатніх гульцоў, нават калі гэта азначае не забіць гол. Я хачу даць яму разуменне таго, што проста неабходна даслаць пас вунь таму няўклюднаму таўстунчыку, таму што гэта падтрымае ў ім ўпэўненасць у сваіх сілах і з цягам часу ён навучыцца гуляць леппі.
Дзіця, якое займаецца спортам, — гэта здаровае дзіця, як я ўжо казала на самым пачатку. Настойлівасць і любоў да спорту, якую дзеці адчувал і з малых гадоў яны будуць адчуваць і падлеткамі — у тым няпростым узросце, праз які праходзім мы ўсе. Гэтак, напрыклад, юнак, што мае матч у суботу a 9 раніцы, не будзе напівацца ў пятніцу ўвечары, каб на наступны дзень не было пахмелля.
Іэта праўда, што дзеці, якія займаюцца спортам, выглядаюць больш атлетычнымі і прывабнымі. Яны ўмеюць прымаць выклік, могуць падтрымаць болып тэмаў для размовы, а гэта яшчэ адзін спосаб сацыялізацыі і магчымасць утварыць трывалае сяброўства, якое загартоўваецца ў супольных выпрабаваннях і высілках дзеля дасягнення адной і той жа мэты: < Вось жа добрай лазні я яму даў учора, калі гулялі ў падэль-тэніс!>
Малаактыўныя дзеці, якія праводзяць дні перад
тэлевізарам або за відэагульнямі, звычайна бываюць капрызнымі цюхцямі. Спорт добра ўплывае на чалавечы настрой, незалсжна ад выніку матча. Я, напрыклад, імкнуся кожны панядзелак апоўдні гуляць у падэль-тэніс, а ў добрае надвор'е іду крыху паплаваць на спіне.
Улетку, калі мы ходзім у бассйн, то ніколі не смажымся на сонцы цэлы дзень. Дзеці могуць пагуляць у карты каля вады, але калі я іду плаваць, яны таксама мусяць праплыць як мінімум па дзесяць разоў туды-назад кожны. Такім чынам, раніцаю мы ходзім плаваць, а ўвечары выбірасмся на дзвюхгадзінны шпацыр па навакольных лясах: пеіпкі або на роварах.
Цяпер па вечарах мы некалькі дзён шпацыравалі разам з маёй сяброўкай Крыстынай, якая рыхтуецца да конкурса, каб атрымаць павышэнне ў працы, і таму мае некалькі дзён адпачынку. Я вельмі цешуся, бо мне ёсць з кім паразмаўляць на працягу тых васьмі кіламетраў, якія мы праходзім кожны дзень.
Разам з сямнаццаццю дзецьмі мы ездзілі ў Мунт і там трапілі пад жудасны віхор з дажджом, але гэта была цудоўная вандроўка. 3 некалькімі дзецьмі мы на роварах ездзілі да крыніцы ў Сала. Рафа, якому чатыры гады, дамогся таго, каб узяць свой дзіцячы ровар. Старэйшыя папярэджвалі яго, што дарога будзе складаная, і вельмі здзівіліся, таму што ён здолеў даехаць да вяріпыні гары, да крыніцы, на сваім чатырохкалёсным роварчыку, хоць у пэўны момант мусіў злезці з яго і пхаць наверх. Нават я сама змардавалася, пакуль дайшла з гары дамоў, абапіраючыся на свой кіёк, а Рафа даехаў дадому
адным з першых і закрычаў: «Мама, а я прыехаў псрш за цябе!»
У кожнай сям’і ёсць свае ўлюбёныя заняткі. Бацькі абавязаныя дапамагчы сваім дзецям знайсці тое, што ім даспадобы, і навучыць атрымліваць ад гэтага занятку асалоду, хоць самі могуць і не падзяляць іх зацікаўленасцяў. Мая роля ў сям’і — перадаваць радасць і захапленне ад заняткаў спортам, таму што у мужа хворыя калені і ён не можа залішне іх напружваць.
V. Як Ьжійь ^ыхо^ныя на ўсе ЮО?
Да выходных трэба рыхтавацца загадзя, у залежнасці ад густаў сям’і: ад таго, любіце вы хадзіць у музеі і на канцэрты ці займаецеся экстрэмальным спортам і г.д. Нам падабаецца камандны спорт, шпацыры, сямейныя хатнія кінапрагляды, мы любім хадзіць да сяброў у госці і ў музеі.
Такім чынам, па суботах раніцаю мы звычайна вандруем ад школы да школы або да спартыўнага клуба і глядзім матчы па футболе і баскетболе. Пачынаючы a 9 раніцы, за дзень мы паспяваем паглядзець тры матчы. Мы — вялікія заўзятары:
прыходзячы на матч, пытаемся, які цяпер лік, a калі наша каманда прайграе, пачынаем усе разам крычаць, каб падтрымаць гульцоў. Між іншым, мы ўмеем зычна крычаць! Калі на полі абражаюць майго трынаццацігадовага сына Габі, які яшчэ не выцягнуўся і невысокага росту, і яго валяць на зямлю, я ўздымаю віскат: «Гэй, гэта мой сын, уважліва!». Нібыта ён у мяне адзіны сын... і тады сябры смяюцца, бо ведаюць, што дзяцей у нас нашмат больш. Часам мае дочкі, якія больш дбаюць пра манеры і прыстойнасць, пачынаюць саромецца і гавораць: «Мама, давай цішэй». Але мне здаецца, што ў глыбіні душы ім падабаецца, калі я з’яўляюся на полі з сямю меншымі брацікамі і сястрычкамі і мы гучна заўзеем на матчы. Наколькі я ведаю, цяпер яшчэ нікому не забаронена крычаць на футбольным полі, але праўда і тое, што пры гэтым не трэба забывацца пра супернікаў. Прыйшоўшы на поле, мы заўсёды вітаемся з сем’ямі нашай каманды і сеім’ямі другой каманды і напрыканцы матча, калі супернікі перамаглі, мы заўжды іх віншуем.
Суботнія абеды — асаблівая рэч, мы заўжды збіраемся ў коле сям’і і з запрошанымі гасцямі за круглым сталом. Гэта доўтая гасціна, мы абмяркоўваем матчы, якія глядзелі з раніцы («суддзя бьгў на баку супернікаў», «нікчэмны гол ён мне закінуў», <гэты пад нумарам 10 брудна гуляў»...) і яшчэ тысячу розных гісторый. Пасля мы выбіраем фільм і глядзім яго ўсе разам. Старэйшыя заўжды саступаюць, і мы глядзім якое-небудзь дзіцячае кіно, каб задавальненне атрымалі ўсе, і дваццацігадовыя, і трохгадовыя. Тады мы з мужам імкнемся зрабіць
сабе сіесту, каб паспаць, і просім, каб дзеці нас не іурбавалі залішне і не грукалі у дзвсры, калі ізноў пасварацца або паб’юцца.
Увечары ў суботу мы любім пайсці на шпацыр з самымі маленькімі. У пяці хвілінах хады ад дома ёсць сцежка, якая віецца па горным схіле і называецца Дарогаю водаў. Адтуль відаць усю Барселону і мора ўнізе. Можна разгледзець сабор Святой Сям’і Гаўдзі, катэдральны сабор, вежу Агбар, палац на гары Монжуік і дыхаць гіры гэтым здаровым паветрам. Дзеці бегаюць туды-сюды, падбіраюць палкі, робяць з іх дзіды і кінжал ы, лашчаць сабаку, які прабягае міма, а ў гэты час тата і мама могуць крыху паразмаўляць і атрымаць асалоду ад прыгожага краявіду і водару хвоі. Вельмі прыемна таксама спусціцца на пляж Барселоны і прайсціся па прыморскім бульвары, дзе катаюцца на роліках і самакатах. Дзеці, якім трэба вучыцца, застаюцца ў гэты час дома, і малодшыя не перашкаджаюць ім сваімі крыкамі і гульнямі.
Узімку пляж таксама прывабны. Мне вельмі падабаецца слухаць шум хваляў, якія б’юцца аб пясок, падабаецца, што твар ад вільготнага паветра пакрываецца соллю, падабаецца бегаць, шпацыраваць, размаўляць, абмяркоўваць тое, што мы бачым. У такой спакойнай атмасферы малыя адкрываюцца і шчыра распавядаюць пра свае клонаты і спадзяванні. Мне падабаецца распытваць іх пра школьных сяброў, раіць, як дзеці могуць ім дапамагчы, даведвацца, ці дзеці перажываюць за іх.
Па нядзслях мы застаемся ў ложку даўжэй, пасля гатуем асаблівы сняданак і снедаем цэлую гадзіну. Нам падабасцца есці хлеб з памідорамі і аліўкавым
алеем, кілбасу, сыр, вострую кілбасу чарыса (найлепш з Кантьшпалас), масла з варэннем, мёд, паштэт, сабрасада — свіную кілбасу з перцам, мяккі сыр, хамон, злакавыя шматкі з малаком (вы ўжо ведаеце, што з прычыны крызісу сям’я адмовілася ад Кола-као). Мы размаўляем пра тое, ці хадзіў хто на вечарынку ўчора ўвечары, і тыя, хто хадзіў, распавядаюць, як паводзілі сябе прысутныя і ці развітваліся з гаспадарамі і дзякавалі ім. Пасля трэба прыбраць у хаце, і ўжо надыходзіць першая гадзіна, і мы ўсе разам ідзем на Імшу ў мясцовы храм. Так, усе разам — і малыя, і вялікія. Абед мы гатуем таксама разам, а перад абедам бывае нядзельны аперытьгў.
Увечары па нядзелях нам падабаецца хадзіць у музеі, мы імкнемся загадзя даведацца з газет або з інтэрнэту, якія выставы цяпер праводзяцца.
Калі на выходныя нічога не плануецца, то ў хаце можна ўбачыць стомленага тату, які хоча пачытаць; малодшых дзяцей, якія сварацца, бо, замкнёныя ў хаце, не могуць выцерпець; старэйшых дзяцей, раздражнёных, бо не могуць вучыцца; яшчэ дзяцей, якія з парасонам замест пісталета ганяюцца за Тамасам і даймаюць яго, бо ведаюць, што калі яго хоць крыху кальнуць, малы адразу кінецца ў плач. Таму лепш за ўсё выходзіць з хаты на шпацыр. У пяці хвілінах хады ад нашага дома знаходзіцца вуліца Дыяганаль, што перасякае горад з поўначы на поўдзень. Там ёсць роварная дарожка, таму мы ідзем туды, малодшыя дзеці бяруць свае роварчыкі і рол ікі, а старэйшыя далучаюцца да нас, калі скончваюць рабіць урокі. Дзеці бегаюць, даюць выхад эмоцыям, і мы ўсе разам вельмі добра праводзім час.