Як жыць шчасліва з 1,2, 3... дзецьмі?
Роза Пік-Агілера Рока
Памер: 166с.
Мінск 2013
Час, калі дзеці ўтрымлівалі слімакоў, стаў сапраўднай адысеяй, бо ў нас прыносіць жывёлаў у дом забаронена. Яны дадумаліся нарабіць дзірачак у скрынках, каб слімакі маглі дыхаць і не збеглі за ноч. Назаўтра вырашылі працягнуць слімачыя гонкі.
Калі дзіця вучыцца спыняцца, сачыць, што адбывасцца навокал, траціць вечар, назіраючы за
слімаком: як ён какае, як выпускае пену, ці хочацца яму збегчы, ці ёсць у яго чацвёра рожак, як ён паўзе, як хаваецца ў панцыр і г.д., тады гэтае дзіця пазней спыніцца, каб паразважаць над сітуацыяй або праблемай, каб разгледзіць абставіны, якія пагарпіаюць праблему або ўскладняюць сітуацыю. Яно будзе ведаць, як шукаць альтэрнатыву, каб вырашаць іх. Дзіця, якое з малых гадоў вучаць назіраць за навакольным светам, думаць, цаніць рэчы, не вырасце імпульсіўным і крок за крокам навучыцца найперш думаць, а пасля рабіць, улічваючы наступствы сваіх учынкаў. Як жа шмат праблемаў на некаторых вялікіх прадпрыемствах не вырашаюць як след, таму што не шукаюць выхаду або не ведаюць, як яго знайсці. А справа ў тым, што калі б мы прызвычаіліся быць руплівымі і ўважлівымі, то лёгка б высвятлялі, у чым справа, бо звычайна мноства розных дробязяў учыняюць праблему вялікаю.
5. АЬазязкі
На пачатку навучальнага года мы збіраемся на сямейным сходзе і разам дзелім між сабою абавязкі, мы ж дэмакратычная сям’я. Старэйшы сын бярэ паперу і аловак і запісвае па чарзе ўсе імёны, маміна і татава таксама. Побач з кожпым імем запісваецца абавязак, які яго ўладальнік сабе выбірае.
Самыя спрытныя адразу ж кажуць: <Я хачу рабіць вось гэтае і вось гэтае, таму што вунь тым я займаўся ў мінулым годзе». He ўсе абавязкі аднолькава нам падабаюцца, але ўсім вядома, што мы дапамагаем у хатняй працы, робячы свой маленькі ўнёсак у агульную справу, і гэта займае толькі пяць хвілінак на дзень. Дом належыць нам усім, а не толькі маме і тату, і мы ўсе разам дбаем аб парадку.
У доме мы працуем парамі: старэйшы клапоціцца пра малодшага. Гэтак усталявалася, калі аднойчы Лаліта надоўга трапіла ў шпіталь. Мая дванаццацігадовая дачка Тэрэ дадумалася да гэтага. Як кажуць: кожнай сястрыцы па завушніцы, і тады, калі таты і мамы не было, кожны са старэйшых павінен быў апекавацца малым братам ці сястрычкай. Калі малодшым нечага не хапае або патрэбная дапамога, яны не ідуць шукаць тату і маму, а звяртаюцца да сваёй пары. I так заўжды, калі згубіліся чаравікі, трэба дапамагчы рашыць задачу па матэматыцы, або малы ходзіць кудлаты ці не пачысціў зубы...
Што датычыць асаблівага абавязку хадзіць па хлеб, ён размяркоўваецца па месяцах, бо для гэтага трэба ўставаць з ложку раней на паўгадзіны і ісці ў краму. Мы маем дамову аб спецыяльным кошце на хлеб з начальнікам Анджы, які мае пякарню, хоць яна крыху далекавата ад нашага дома. Але мы маем зніжку ў 25 цэнтаў за кожны бохан хлеба, а калі на дзень нам патрэбна 12 боханаў, гэта добрая эканомія. Мы яго глўЖліенты. Мой муж рабіў даследаванне рынку, і адпаведна з ім у многіх пякарнях можна атрымаць больш прыбытку, калі ставіць кошт у залежнасці ад вагі тавару.
Збіраць на стол і прыбіраць кухню — абавязак, які размяркоўваецца па днях тыдня: у панядзелак гэта робіць старэйшы, у аўторак — наступны, у сераду — наступны, і так далей па чарзе. Такім чынам, расклад заўжды аднолькавы і можна вельмі добра запомніць сваю чаргу, не зазіраючы ў спіс абавязкаў, які вісіць на сцяне ў кухні. Бывалі выпадкі, калі гэты спіс знікаў,
таму што некаму не падабаліся яго абавязкі, а калі спіс знікае і няма дадатковай копіі, трэба складаць яго нанова.
Ёсць яшчэ сезонныя абавязкі: прыводзіць у парадак ровары, развешваць рушнікі пасля басейна, клапаціцца пра сад...
Абавязак выключаць святло ў хаце добра падыходзіць трохгадоваму дзіцяці, а пяцігадовае можа падымаць трубку, калі звоніць тэлефон. Такім чынам, з маленства дзеці вучацца ўспрымаць дом як сваю ўласнасць. Двухгадовае дзіця, калі яго навучыць, ужо можа засцілаць ложак. Зразумела, што гаворка ідзе аб самым простым засціланні, a ёсць яшчэ вельмі практычныя сістэмы пасцельнай бялізны, калі прасціны па ўсіх чатырох вуглах прымацоўваюцца да матраца, а наверх кладзецца покрыва на маланцы, як у спальных мяшках, і на ноч маланку можна зашпіліць, каб дзіця не скідала коўдру.
Апроч таго, апрануўшыся і выходзячы са спальні, усе павінны пакінуць піжаму складзенаю, тапкі паставіць на месца, а ложак заслаць. Яшчэ адна добрая парада — павесіць за дзвярыма торбу, куды можна складаць бруднае адзенне.
У гэтым годзе мы стварылі новы абавязак для чатырнаццацігадовай Разіты: хваліць маму і не пратэставаць з любой прычыны. Яна мусіць навучыцца глядзець на жыццё станоўча і дзякаваць за тое добрае, што мае. Ёй нельга вышукваць прычыны, каб скардзіцца на ўвесь свет... Трэба ўдакладніць, што гэтае жаданне пратэставаць звязанае з пераходным узростам.
Чатырохгадовы Рафа і пяцігадовая Лаліта ўлетку дапамагаюць развешваць бялізну. Спецыяльна для іх мы набылі невысокую сушылку, і яны развешваюць на ёй ніжнюю бялізну і шкарпэткі. Трэба пачынаць з невялікіх прадметаў адзення і навучыцца прышчэпліваць бялізну і пасля здымаць прышчэпкі, якія часам супраціўляюцца і не хочуць адшчоўквацца. Для дзяцей гэта гульня і сапраўдны выклік. Управіўшыся і развесіўшы ўсё вымытае, можна панюхаць, як добра пахне свежая бялізна: «Мама, які цудоўны пах, пахне чысцінёю >.
Пазбаўляцца ад насякомых — таксама сезонны летні абавязак, калі мы ездзім у горы. Пакідаючы вокны адчыненымі дзеля свежага паветра, можна быць упэўненымі, што ў памяшканне заляцяць насякомыя. Заўжды ёсць некалькі малодшых дзяцей, якім падабаецца ладзіць паляванне на іх. Аднаго дня яны забіваюць цэлых дваццаць мух, якія перад дожджам шукалі схованкі ў нас на кухні, іншага дня яны вырашаюць паляваць на павукоў, якія бегаюць па доме. Будынак вельмі сыры, і трэба забіваць павукоў па меншай меры раз на два дні, бо здаецца, што яны размнажаюцца імгненна. У нас стаяць трохпавярховыя ложкі, і тыя, хто спіць на самым версе, знаходзяцца амаль пад столлю. А нікому не спадабаецца, што ўначы, калі ты прыадкрываеш рот, іуды валяцца павучкі. Яшчэ ў нас жывуць доўгія сараканожкі, па спінцы ў іх валасы, а з бакоўтырчаць ножкі. Дзякуй Богу, такой бяды як мурашкі ў хаце ў нас яшчэ не было.
Падчас вакацый ніхто нам не дапамагае з хатняй працай, і ўсе дзеці маюць магчымасць навучыцца
прыбірацьу ванных пакоях і прыбіральнях, гатаваць, прасаваць бялізну, месці і мыць хату, загружаць пральную машынку, развсшваць бялізну, хадзіць у краму і разбіраць набытае. Хлопцы і дзяўчаты нароўні вучацца выконваць усю хатнюю працу. Яны вешаюць карціны, прышываюць гузікі, чысцяць трубы і ставяць кветкі ў вазы. На вакацыях не можа быць апраўданняў кшталту «у мяне няма часу» або <я страшна загружаны хатнімі заданнямі»... Таблічка, зробленая ў Excel, вісіць на сцяне і нагадвае пра абавязкі кожнага чалавека на кожны тыдзень. I такім чынам, усе выконваюць розную хатнюю прану па чарзе. Лста — залатая магчымасць навучыцца ўсім гэтым абавязкам і адначасова цудоўна адпачыць. Калісьці дзеці падзякуюць за тое, што навучыліся хатпяй працы і ўбачаць, як лёгка ім весці ўласную гаспадарку.
6. ^ы^ар нжучальнай устанош
Важнае рашэнне для кожнай сям’і — гэта выбар дзіцячага садка. Часта мы вырашаем на карысць бліжэйшай ад дома ўстановы, думаючы, што калі дзеці, напрыклад, захварэюць, можна будзехуценька забраць іх дамоў. Аднак навучальную ўстанову сапраўды варта выбраць рупліва, бо звычайна атрымліваецца, што пачаўшы дашкольную адукацыю пры пэўнай навучальнай установе, дзеці працягваюць вучыцца там і далей. У мяне ёсць сябры, якія зрабілі сапраўднае даследаванне, каб выбраць навучальную ўстанову для сваіх дзяцей, яны нават стваралі асобную табліцу для кожнай школы, якую наведвалі, і распісваліўсё па пунктах: ці мае школа добры спартовы інвентар, на якім узроўні
ідзе вывучэнне замежных моваў якая статыстыка ў іспытах для паступлення ва ўніверсітэт, колькі дзяцей вучыцца ў адным класе і г.д....
Ужо нельга без роздуму адправіць дзяцей у тую школу, дзе вучыліся мы самі або нашыя бацькі і дзяды, таму што з цягам часу навучальныя ўстановы змяняюцца. Добрая парада: падыйдзіце да школы, якую думаеце выбраць, і прасачыце за паводзінамі падлеткаў 14-16 гадоў, каб убачыць, што там за вучні. У пачатковых класах усе вельмі мілыя і сімпатычныя, але ў падлеткавым узросце гэтыя дзеці стануць сябрамі вашых дзяцей і завадатарамі іх кампаній. Пацікаўцеся, у якой ступені бацькам дазваляецца супрацоўнічаць са школаю, таму што асноўную адказнасць за адукацыю сваіх дзяцей усё адно нясуць тата і мама. Даверыць дзіцячую адукацыю спецыялізаванай установе неабходна, але мы, бацькі, не павінны забывацца, што выхаванне дзяцей — штодзённая праца без выходных дзён, і школа толькі дапамагае нам у гэтым заданні. Бацькі, сям’я і школа павінны рухацца ў адным накірунку і карыстацца аднолькавымі прынцыпамі.
Бацькі павінны ўдзельнічаць у жыцці школы, прысутнічаць на бацькоўскіх сходах і радах, і такім чынам вучыцца вучыць сваіх дзяцей, бо ніхто не нараджаецца з такім уменнем. Мы вучымся, каб атрымаць спецыяльнасць, атрымліваем навуковую ступень,кабстацьдобрыміпрафесіяналамі,алерэдка знаходзім час для таго, каб вучыцца стаць лепшымі бацькамі і сябрамі для сваіх дзяцей. Усе павінны былі б пра гэта паклапаціцца, бо нашая самая важная прафесія — стаць добрымі бацькамі. Калі нешта
ў школе нас не задавальняе, як на акадэмічным, так і на асабовым узроўні, трэба ісці размаўляць з настаўнікамі. Таксама я лічу неабходным, каб мне паведамлялі пра дрэнныя паводзіны маіх дзяцей, бо такім чынам настаўнікі дапамагаюць мне ў няпростым працэсе выхавання. Няхай лепш нашыя дзеці памыляюцца цяпер, пакуль яны малыя і мы можам дапамагчы ім выправіцца, чым яны зробяць гэта заўтра, калі вырастуць, і мы нічога ўжо не зможам зрабіць. Каб стварыць у дзіцяці матывацыю да вучобы, трэба адпаведна з пастаўленай задачай паказаць яму мэту, да якой варта імкнуцца ў кароткатэрміновай і доўгатэрміновай перспектыве.
Я ўзгадваю некаторых знаёмцаў цудоўных прафесіяналаў сваёй справы. Яны — сапраўдныя «чэмпіёны» гэтага свету, яны дасягнулі піку кар’еры: дырэктары транснацыянальнай кампаніі, вельмі ўплывовыя людзі ў фінансавай сферы краіны. Так, яны атрымалі вялікі поспех у працы, здабылі папулярнасць у нашым грамадстве, пра іх пішуць на першых старонках газет, іх імёны ўзгадваюць, калі гавораць пра значны ўплыў на эканоміку краіны... Але калі звярнуць увагу на іх асабістае жыццё, аказваецца, што некаторыя жанатыя другі раз, а з дзецьмі маюць бясконцыя спрэчкі. Стаміўшыся за многа гадоў ад такой сітуацыі ў сям’і, яны кажуць нам: «Як добра вы ўсё зрабілі, колькі спадзяванняў і колькі радасці вам даюць вашыя дзеці. Так, я маю поспех у прафесіі, я дасягнуў вышыняў, пра якія нават і не марьгў... Але на гэтым шляху я знішчыў сваё сямейнае жыццё з прычыны няведання, а не крывадушнасці, бо ніхто мяне не папярэдзіў і не