Як жыць шчасліва з 1,2, 3... дзецьмі?
Роза Пік-Агілера Рока
Памер: 166с.
Мінск 2013
Гэта час, калі мы забываемся пра сябе і думаем пра іншых, а не толькі пра ўласны страўнік. Хачу заўважыць, што мы ўсе ў сям’і ямо вельмі шмат, і нам гэта падабаецца. Асабліва гэтатычыцца пяцігадовага Тамаса, ён звычайна дзякуе напрыканцы пасілкутак: «Дзякуй за гэтую ежу: спачатку за макароны, потым за паляндвічку, і за мандарыны на дэсерт. А, дарэчы, што ў нас будзе сёння на вячэру?».
У нас дома падчас пасілкаў пануе прынцып: служы таму, хто сядзіць побач. Паднясі вады, падай хлеба, дастань сурвэтку, падкладзі яшчэ ежы... Трэба думаць пра інпіых і пакіігуць лепшы кавалак паляндвіцы для суседа, а для сябе пакінуць крыху падпалены. Такім чынам, мы вучым дзяцей клапаціцца пра іншых.
Тэлевізар на гэтыя важныя сямейныя сустрэчы не запрошаны. Мы пакідаем яго ў гасцёўні, добра зачыняем дзверы, і ён не можа перашкодзіць нашым вясёлым і сумятлівым размовам.
2. Круглы стол
У маім бацькоўскім доме мы елі за вялізным крутлым сталом, два метры ўшыркі, які мой тата замовіўу мясцовага цссляра. Вакол стаяліпяцьлаваў, на кожнай можна было змясціцца ўтраіх свабодна, a ўчацвярых вельмі цесна. Давялося навучыцца есці, прыціснуўшы рукі да цела, таму што, каб трымаць іх вольна, проста не было месца.
Калі я стала жонкаю, і нашая ўласная сям’я стала расці, мы з мужам падумалі, што ідэальна было б займець свой круглы стол для сямейных пасілкаў. Нам таксама зрабілі яго на замову. Пасярэдзіне стала, на той жа вышыні, што і сама стальніца, умайстравана кола, якое круціцца, і такім чынам кожную страву лёгка дастаць са стала. Такім чынам, мы ставім начынне з ежаю пасярэдзіне, і кожны бярэ, піто хоча, паварочваючы да сябе кола. Трэба
вучыцца есці ўсё, і мы імкнемся прымусіць дзяцей каштаваць таксама і тое, што ім не падабаецца. Калі па пятніцах мы хадзілі па вячэру да Аві (як называлі дзядулю), і тады, калі нехта з дзяцей быў пераборлівы да страваў на стале, мой тата паўтараў ім вядомую ангельскую прымаўку: In this house we eat everything, a little bit more, a little bit less — У гэтым доме мы ямо ўсё, трошкі больш ці трошкі менш.
Апрочтаго, круглы стол дапамагае весці агульную гутарку. Варта толькі ўзгадаць, як імы супольна ходзім у рэстаран, што звычайна бывае раз на год. Усе бясконца просяць, каб ім перадалі соль, хлеб або аліўкавы алей, такім чынам перарываючы агульную, адну на ўсіх размову. Неабходна навучыцца слухаць.
Усім цікава ведаць, што адбылося з Магі і якія прыгоды здарыліся ў школе з Пабла, ёсць тысяча гісторый, якімі трэба падзяліцца і мала часу, каб іх распавесці. Гэта так цікава, калі малодшыя імкнуцца хітрыкамі ўлезці ў кампанію дарослых, каб далучыцца да гутаркі і паслухаць анекдоты, a назаўтра скардзяцца, што да іх не дайшла чарга, каб паразмаўляць.
За круглым сталом нам, бацькам, з аднаго пагляду бачна, хто стомлены, хто ўстрывожаны, хто раззлаваны, а хто задаволены. Ледзьве зазірнуўшы ў вочы дзіцяці, мы ўжо ведаем, як яно пачуваецца.
Хачу яшчэ сказаць, што мы шмат смяемся, калі збіраемся разам, а калі пры стале застаецца адна жаночая кампанія, рагочам так, што аж жываты баляць.
3. Змены Эа лепшага
! самаў^асканальзанне
У нашым доме ўсе — адна каманда, усе дапамагаюць адно аднаму. Мы добра ведаем адно аднаго: нашыя недахопы і моцныя бакі, добра ўсведамляем уласныя магчымасці і небяспекі, якія нам пагражаюць. Таму мы збіраемся адзін раз улетку і адзін раз зімою, каб запісаць, якія змены да лепшага патрэбныя нашай сям’і і кожнаму асабіста. Мы супольна за адну хвіліну запаўняем ліст паперы, які вешаем пасля ў сталовым пакоі, каб не забыцца.
Пачынаем са зменаў, неабходных тату і маме. Напрыклад, тата не павінен есці хлеба, бо ён не займаецца спортам, і ад назапашвання вугляводаў у яго баліць пячонка. Змены, неабходныя маме —
гэта не надта камандаваць татам. Мой муж кажа, што ў мяне ўжо дастаткова дзяцей, каб камандаваць імі. Калі да нас прыходзяць госці, яны таксама чытаюць спіс неабходных нам зменаў, бо ён вісіць навідавоку, і ўсіх захапляе сама гэтая ідэя. У рэшце рэшт, мужчыны заўжды адчуваюць, што жонкі імі камандуюць.
Дзевяцігадовая Пэпа павінна пачаць больш усміхацца, не таму, што заўжды злуецца, а таму, што яна вельмі сур’ёзная дзяўчынка... Але жыць побач з усмешлівым чалавекам нашмат прыемней.
Шасцігадовы Тамас — плакса, а браты забаўляюцца, слухаючы, як ён лямантуе, і няспынна даймаюць яго, малы ж раздражняецца ад кожнай дробязі. Таму ён павінен дасягнуць таго, каб плакаць толькі аднойчы на дзень. Калі ён ужо паплакаў з раніцы, то ўвечары ўжо не павінен гэтага рабіць.
Васямнаццацігадовая Кукі — шапаголік. Яна адчувае неадольную прагу хадзіць па крамах і вяртацца, несучы па чатыры пакункі ў кожнай руцэ. Яна, каб змяніцца да лспшага, мусіць навучыцца хадзіць па крамах, але нічога не купляць, а яшчэ пазычаць сёстрам сваё адзенне. Калі Кукі вяртаецца дамоў пасля шпацыру з сяброўкамі без ніводнага пакунку ў руках, сёстры жартуюць з яе, сустракаючы гучнымі воплескамі і ўсклікаюць: «Геніяльна, Кукі, ты здолела! Паглядзім, колькі ты вытрымаеш без аніякіх закупаў...».
Дзевяцігадовы Альвара вельмі сарамлівы. Ён — добры атлет, і раней, калі мы пра яго размаўлялі, ад няёмкасці хаваўся пад стол. На наступны год ён ужо проста закрываў твар рукамі, а цяпер адно толькі чырванее, калі мы яго хвалім.
Рафа, якому нядаўна споўнілася чатыры гады, вельмі адказна ставіцца да зменаў, якіх павінен дасягнуць. Сёння ў нас былі госці, гэта звычайная справа, і мы распавядалі ім, што ўлетку ўсе імкнемся яшчэ больш рупліва працаваць над асабістымі зменамі да лепшага. Падчас абеду госці ў кожнага з дзяцей запыталіся, якое заданне перад імі стаіць. Старэйшыя адказваюць на такія пытанні не задумваючыся, бо вельмі добра ведаюць, чаго мусяць дасягнуць. Але як жа здзівіліся ўсе прысутныя, калі задалі пытанне Рафу. Ён вельмі сур’ёзна ўзяўся адказваць, адначасова грызучы персік, і сок сцякаў у ягоз кугкоўвуснаў: «Маёзаданне — навучыцца казаць “калі ласка”, калі я нешта прашу». I ён ўсміхнуўся з-пад ілба. Калі мы не ставім перад дзецьмі аніякіх патрабаванняў яны так і плывуць па цячэнні. «Ён жа яшчэ зусім малы!», «Ён нічога не зразумее», «Мы яго навучым, калі ён крыху падрасце»... He! Малыя маюць права, каб ад іх патрабавалі гэтакжа сур’ёзна, як і ад старэйшых, толькі ў адпаведнай узросту меры. Рафа не хоча заставацца ззаду, калі ўсе астатнія выпрабоўваюць ўласную настойлівасць, імкнучыся змяніцца да лепшага. Апроч таго, у ягоным выпадку мы ўлічваем яшчэ і яго жаданне хутчэй вырасці і стаць дарослым...
Пяцігадовая Лаліта павінна навучыцца добра засцілаць ложак.
Трынаццацігадовы Габі павінен перастаць перашкаджаць і дакучаць кожнаму, хто праходзіць побач.
Чатырнаццацігадовая Разіта павінна перастаць пратэставаць з любой прычыны. Мушу, аднак, сказаць, што такія яе паводзіны натуральныя для падлетка.
Такім чынам, адно за адным усе мы вызначаем, як павінны змяніцца да лепшага, і калі дасягаем пастаўленай мэты, ставім перад сабою іншую. Мы заўжды ў стане змагання і спрабуем удасканаліцца ў нечым. Жаўнеры ніколі не аслабляюць увагі і нават не спяць, бо незаўважна можа з’явіцца вораг.
4. ЦуЭ і прыгажосць прыро^ы
Сёння была такая залева! 3 тых, што здараюцца ўлетку і ад якіх, здаецца, вось-вось абваліцца дах у доме. Мы абедалі на тэрасе, а вакол была сапраўдная вадзяная заслона. Маланкі бліскалі так ярка, што нагадвалі традыцыйныя феерверкі на ўрачыстасць святога Яна. Здавалася, нібы петарды выбухалі з усіх бакоў (муж забараняе дзсцям падпальваць вялікія пстарды). Гару, што насупраць нашага дома, было амаль не разгледзець. Мой малодшы сын Рафа ўсё шчыльней уціскаўся ўтатавы калені кожны раз, калі чуліся грымоты або бліскалі маланкі.
Калі дождж скончыўся, я прапанавала дзецям пайсці пазбіраць слімакоў. Я дагэтуль памятаю, як ў дзяцінстве хадзіла са сваімі роднымі і стрыечнымі братамі і сёстрамі пгукаць іх. Мы нацягвалі швэдры, абуваліся ў гумовыя боты і, узброеныя кошыкамі,
ііплі паляваць на слімакоў. Як жа мой тата любіў слімакоў з вострым таматным соусам па рэцэпце Мары Пэпы!
Канешне ж, Тамас пачаў ныць, што гэта нудота, і чаму мы кожны вечар павінны рабіць такія вылазкі і шукаць гэтых істотаў, што Пэпэ б’ецца, што яго гэта ўжо дастала... Здаецца, у малога комплекс брыдкага качаняці.
Але калі мама кажа ісці, трэба ісці. Нікога чакаць не будуць. Дзеці пабралі скрынкі з-пад абутку, знайшлі нейкую пластыкавую пасудзіну і некалькі бляшанак з-пад печыва. Мая сястра Каці засталася ў хаце. Яна носіць сёмае дзіця, малыя дачушкі бясконца плачуць, і сястру гэта знясільвае. Такім чынам, мы ўсе разам рушылі паляваць на слімакоў. Спачатку мы знаходзілі мала, але як толькі дайшлі да пшанічнага поля, пачаліся няспынныя воклічы: «Мама, вось адзін, а вось яіпчэ адзін, глянь, які вялізны, вось гэта слімачышча! Чаму гэныя такія маленькія? Гэта дзеткі? А што, яны іншага колеру? Маленькія зусім белыя і ў іх панцыр мякчэйшы. Мама, я яго выпадкова раздавіў, калі лавіў. Мама, гэтая драбяза пакідае вялікія доўгія какашкі. Яны пастаянна выпускаюць пену...»
Каб назіраць за прыродаю, трэба спыніцца, нахіліцца долу разам з дзіцём, каб быць з ім аднаго росту, бачыць тое, што бачна яго вачам, і назіраць за тым, што адбываецца навокал. У той дзень мы ўбачылі на полі пшанічнае калоссе, якое ляжала на зямлі. Недалёка ад нас бабулька шпацыравала са сваім пудзелем і распавяла нам, што здарылася: «Авой, такая бяда! У гэтым годзе залішне ўгнаілі палі, і калоссе вырасла вельмі вялікае. Месяц таму быў
моцны вецер, і калоссе сагнулася да зямлі, бо зашмат важыла, а самі сцябліны былі нсвысокія». Вось мы даведаліся і яшчэ нешта новае.
Вяртаючыся дамоў, мы пайпілі праз лес, які атачае мястэчка. Была моцная залева, на дарогу сям-там скаціліся вялікія камяні, і цяпер можна было ўгледзець, як у яго карэнні, зарослым нейкім павуціннем, бегаюць мурашкі. Пахла вільготнымі хвоямі, намоклай зямлсю, зжатаю пшаніцаю. Часам мы спыняліся паслухаць новую птушыную песню з тых, што чуліся па ўсім лссе. Наскочылі на рэшткі пакусанай і растрыбушанай шышкі і супольна вырашылі, што недзе тут ёсць вавёрчына гняздо.
Вярнуўшыся ў свой сад, мы канешне ж зладзлі слімачыя гонкі! Тамас разам са стрыечным братам Тато пасадзілі сваіх слімакоў у пірацкі карабель, a самага вялікага — на мачту, каб ён кіраваў караблём. Аніта разам з Пэпаю і Мірыям вырашылі пасадзіць слімакоў у лялечную хатку, паклаўшы туды лісце шаўкавіцы, і доўга назіралі, як слімакі выпаўзаюць праз вокны хаткі. Хлопцы накрэслілі маршрут, і кожны паставіў на старт свайго найболыпага слімака, каб паглядзець, хто выйграе. Усе крычалі, падбадзёрваючы сваіх «спартсменаў», якім ужо і імёны далі. Нарэшцс зрабілася так позна, што трэба было ісці за ліхтарамі.