• Газеты, часопісы і г.д.
  • Як жыць шчасліва з 1,2, 3... дзецьмі?  Роза Пік-Агілера Рока

    Як жыць шчасліва з 1,2, 3... дзецьмі?

    Роза Пік-Агілера Рока

    Памер: 166с.
    Мінск 2013
    24.5 МБ
    Крызіс чыніць розум спрытнейшым. Напрыклад, зразумела, што падручнікі пераходзяць ад аднаго дзіцяці да іншага, а калі не, то іх можна папрасіць у каго-небудзь з сяброў. Яшчэ да таго, як завяршыцца
    навучальны год, кожны кажа мне, у каго будзе прасіць падручнікі, таму што шчоўкаючы дзюбаю, можна ўбачыць, што ў верасні патрэбных кнігаўужо ні ў каго не засталося, і трэба купляць новыя.
    Тое самае адбываецца і са школьнаю формаю. Ужо дваццаць гадоў я ўваходжу ў Раду былых вучаніц школы. Апроч розных іншых справаў, мы арганізуем дабрачынны кірмаш, каб сабраць грошы для беднага раёна Барселоны, Эль Раваль. Адна з найбольш паспяховых ініцыятываў — гэта продаж ношанай школьнай формы. Напрыканцы навучальнага года людзі аддаюць нам адзенне, з якога выраслі дзеці, і мы прадаем яго па 3 еўра за прадмет. Усе мамы вельмі гэтым задаволеныя, таму што эканомія атрымл іваецца давол і значная. У гэтым годзе прыйшлі некалькі бабуляў, якія хвалююцца за сваіх унукаў і хочуць дапамагчы сваім дзецям зэканоміць. Яны ўмеюць рамантаваць адзенне так, што яно становіцца амаль як новае. Што б мы, маладыя бацькі, рабілі без дапамогі такіх бабуляў, без іх вялікага досведу і жадання дапамагчы!
    Важны момант: нельга даваць дзецям шмат кішэнных грошай. Няхай у іх кішэнях амаль ніколі не бывае грошай, і няхай іх будзе яшчэ менш, калі дзеці іх не зарабілі самі. Грошы, якія лёгка прыходзяць, лёгка і сыходзяць. Калі дзеці не зарабляюць самі, яны не ведаюць, чаго гэта каштуе — зарабіць. Калі мае дзеці ў 18 пачынаюць працаваць і кожны дзень з невялікім заробкам стомленыя вяртаюцца пасля працоўнага дня, яны нашмат лепш усведамляюць каштоўнасць грошай. Тады яны доўга думаюць пра тое, як іх выдаткоўваць. А калі хросная маці дорыць
    ім грошы на дзень нараджэння, яны адразу кідаюцца купляць «той неімаверна шыкоўны швэдар, якія ўсе цяпер носяць». Мне здаецца, што бацькі, якія даюць дзецям шмат грошай, робяць ім дрэнную паслугу. Я прытрымліваюся меркавання, што з пэўнага ўзросту яны самі павінны зарабляць на свае забаўкі і жаданні. Калі ў мяне просяць грошай на кіно або каб схадзіць з сябрамі ў кавярню паабедаць, я кажу, што я не Дзяржаўны банк Іспаніі, іпто дома абед бясплатны, а за свае «хацелкі» трэба плаціць самім.
    It Як ш samyeus?
    Нядаўна мы з мужам выехалі ўдваіх на пляж, мяне гэта вельмі пацешыла. У яго самога пясок выклікае агіду, але доктар прапісаў яму сонечныя ванны, так што я задаволеная. Там я сустрэла адігу знаёмую з сяброўкаю, мы загаварылі пра дзяцей, і калі я сказала, колькі іх маю, то першае, што пачула, было: «А як вы гатуеце?». Такія пытанні звычайна задаюць мне людзі, якія гатуюць самі. Я адразу ж адказала, што ў Ікеі прадаюць рондлі на восем літраў.
    Папраўдзе, мы не надта тлумім сабе галаву гатаваннем. Я б сказала, што мы харчуемся «павайсковаму»: макароны, печаная курыца, рыс і яешня, бульба ў мундзірах, каб кожны сам абдзіраў
    шалупінне, сасіскі... Смажаную бульбу мы ніколі не робім, бо проста нерэальна насмажыць яе дастаткова на такую колькасць людзей. Аднойчы мая дачка Разіта вырашыла насмажыць бульбы, бо ўлетку заўсёды больш вольнага часу: цэлую гдцзіну яна з дапамогаю васьмігадовага Пабла яе чысціла, пасля пачала смажыць у алеі, і калі астатнія члены сям’і ўжо скончвалі вячэраць, яна ўсё яшчэ смажыла бульбу. Але мае дзеці так любяць паесці, што ім было па вялікаму рахунку ўсё адно: яна засыпала бульбу пацёртым сырам, пасаліла, дадала соўса барбекю і маянэза, і нягледзячы на тое, што са стала ўжо паспелі прыбраць, пасярэдзіне была пастаўленая міса са страваю, і ўсе на яе накінуліся. Рафа, якому ледзьве споўнілася 4 гады, сказаў па-англійску: «Delicious’» (вельмі смачна), і мы ўсе рассмяяліся. Нават я не змагла ўтрымацца і адшчыкнула некалькі кавалачкаў, нягледзячы на тое, што сядзела на дыеце.
    Калі надыходзіць дзень нараджэння ў некага з дзяцей, я дазваляю ім выбраць меню. Улюбёная страва для хатняга святочнага стала — гэта белы рыс з яешняю і памідорамі, а калі да яго дадаць франкфурцкія сасіскі, атрымліваецца так смачна, што язык праглынеш. Дзеці могуць і два, і тры разы прасіць дадатковую порцыю, так ім падабаецца гэтая страва. У такія дні размова за сталом цячэ без спрэчак і сварак, усе ўсім задаволеныя. Зрэдку нехта злуецца, што сусед за сталом не даеў зеляніну або цыбулю, а пакінуў на талерцы. Шчасце мець старэйшых дзяцей, бо яны не саступаюць прынцыпам. «Мама, а мне ты не дазваляла нічога пакідаць на талерцы і прымушала з’ядаць усё» — кажа Магі, — «і ты, Пэпэ,
    павінен даесці зялёную фасолю, і не ўстанеш ад стала, пакуль не даясі ўсё, што на талерцы...». Часам мы, бацькі, стамляемся і перастаем заўважаць такія рэчы, таму добра, што можна разлічваць на старэйшых дзяцей, якія заўсёды нагадаюць, як і што трэба рабіць.
    Вельмі добра з дастаткова маленькага ўзросту прывучаць дзяцей есці ўсяго патроху, каб яны спрабавалі і адкрывалі для сябе мноства розных смакаў, што існуюць у свеце. Апроч таго трэба, каб яны з’ядалі ўсё, нават калі кладуць на талерку зусім трошкі. Г^так з маёю дачкою Лалітаю: калі яна заканчвае есці, усе ўсклікаюць: «Сёння Лаліта ўсё з’ела, і на талерцы нічога не засталося, гэта заслугоўвае авацый!». Лаліта — перадапошняя з маіх дзяцей. Трэба сказаць, што яна нарадзілася з вельмі хворым сэрцам і амаль два месяцы правяла ў аддзяленні інтэнсіўнай тэрапіі паміж жыццём і смерцю. Калі я нарэшце прынесла дачку дамоў, трэба было паставіць ёй зонд праз нос у самы страўнік, бо Лаліце было вельмі складана есці, a губляць вагу ёй было нельга, слабенькі арганізм не вытрымаў бы болып умяшальніцтваў. Вядома, у вялікіх сем’ях ёсць дзеці, якія ядуць усё, і тыя, каму нічога не падабаецца, як нашай Разіце. Яна ўжо старэйшая за 14 гадоў, але ёй вельмі складана есці ўсё, што даюць, і сёстры кажуць, што Разіта занадта пераборлівая і гэтак яе ніколі не будуць запрашаць у госці. Ёй гэта не важна, Разіта толькі касавурыцца на іх, папраўляе свае доўгія светлыя валасы і працягвае есці выключна тое, што ёй падабаецца. Дачку мала клапоціць, што нехта можа не запрасіць яе ў госці на
    абед, яна мае мільён сябровак і з’яўляецца старастаю свайго класа.
    У дзесяцігадовага Альвара абавязак на лета — гатаваць курыцу. Калі яго запытаць, як ён гэта робіць, Альвара адказвае: <Я бяру курыцу і мыю яе пад кранам, пасля добра абсушваю і націраю соллю і перцам. Пасля я пхаю ёй у зад яблык і добра прыціскаю, каб не ўцёк. Я сяку зеляніну і кладу яе на бляху вакол курыцы. Тады пакідаю яе на гадзіну ў печцы, і гатова». Летнія вакацыі — добры час, каб усе маглі навучыцца гатаваць, і ў нашым до.ме кожны ўмее рабіць сваю фірмовую страву. Улетку меню звычайна вельмі простас, як, напрыклад, у гэтай табліцы.
    панядзелак
    аўторак
    серада
    чацвер
    пятніца
    субота
    нядзеля
    АБЕД
    макароны
    рыс
    бульба
    спагеці
    салат
    пюрэ
    сачавіца
    кілбаса
    яйкі
    тунец
    гамбургеры
    свініна
    курыца
    сасіскі
    ВЯЧЭРА
    піцца
    сэндвічы
    франкфурцкія сасіскі
    фахітас (лаваш з мясам і зелянінаю
    бакатас (бутэрброды на багеце)
    рэшткі
    гамбургеры
    12.	Найперш мама, найперш mama
    Я не разумею пазіцыі некаторых сваіх знаёмых жанчын, калі падчас нашай размовы яны кажуць: <Я вельмі кахаю свайго мужа, але сапраўдную любоў адчуваю да сваіх дзяцей. Яны — кроў ад маёй крыві. Я насіла іх дзевяць месяцаў ва ўлонні, адчуваючы, як яны варушацца ўва мне, а пасля бачыла, як немаўлятамі яны пазнаюць мяне па адным толькі паху...». Я кажу: «Добра, няхай так, але ж і тата прыняў пэўны ўдзел у працэсе з’яўлення вашых дзяцей, праўда?» Калі мы з мужам чакалі першае дзіця, нам прапанавалі прайсці курс навучання родам без болю. I вось я, рыхтуючыся ўпершыню стаць маці і любячы ўсялякія новаўводзіны, запісалася на гэты
    курс, калі насіла сваю старэйшую дачку Кармінету. Як жа я здзівілася, убачыўшы, што ў спартовай зале, дзе праходзілі курсы, поўна і мамаў, і татаў! Я ж думала, што курсы толькі ддя цяжарных... Усім сабраным загадалі стаць на карачкі. Таты павінны былі размаўляць з дзецьмі, што знаходзіліся ў матчыных жыватах. Адна жанчына сказала, што яе муж часта ў раз’ездах, і выйсце знайшлося: ёй сказалі прыкладаць тэлефонную трубку да жывата, каб дзіця такім чынам слухала тату (тады мабільных тэлефонаўяшчэ не было). Іншая жанчына, што была ў такой самай сітуацыі, распавяла, што запісала голас мужа на плёнку І кожны дзень патроху давала слухаць дзіцяці, каб яно чула тату ў запісе.
    Мне здаецца, што не паставіць свайго сужэнца на першае месца — гэта памылка. Для таты самы важны чалавек — мама, а для мамы — тата. Яны — самыя важныя людзі ў доме. Менавіта гэта трэба бачыць дзецям, ім неабходна бачыць моцных бацькоў, якія больш за ўсё кахаюць адно аднаго, нягледзячы на бадай якія жыццёвыя змены. Дзецям неабходна бачыць, як тата цалуе маму, калі вяртаецца дадому і кажа: «Пачакай, сынок, пачакай, дачушка, спачатку я прывітаюся з мамаю, а пасля паразмаўляю з вамі. Вы добра сябе паводзілі? Мама вамі задаволеная?». Калі час ад часу тата моцна абдымае маму і прыціскае да сябе на вачах у дзяцей, — гэта проста цудоўна, бо дае дзецям упэўненасць. Ім трэба бачыць, што бацькі кахаюць адно аднаго, і таму варта кожны дзень аказваць адно аднаму маленькія праявы пяшчоты. Усе ведаюць папулярную прыказку: <Любоў — гэта справы, а не словы».
    Пяшчота добра выяўляецца, калі, напрыклад, ты прымаепі рашэнне, якое даспадобы таксама і твайму сужэнцу, а не тое, якое даспадобы толькі табс. Дзеці адразу заўважаюць такія дробязі. Яны ведаюць, што тата любіць кіно, а мама падымаецца з канапы і сыходзіць падчас самых інтрыгуючых сцэнаў, бо не можа вытрымаць такога напружання. Таму, калі ў пятніцу бацькі збіраюцца разам у кіно, дзсці цудоўна ведаюць, што гэтак мама хоча зрабіць тату шчаслівым.
    3 цягам часу людзі прыціраюцца адно да аднаго, калі ўчынкамі дэманструюць адно аднаму сваю любоў і пяшчоту. Да вясслля я рэдка чытала кнігі, за выключэннем тых, што ўваходзілі ў школыгую праграму. У маёй сям’і было 16 дзяцей, і заўжды знаходзіліся нашмат цікавейшыя агульныя заняткі, чым чытанне. Я вельмі актьгўная і жвавая асоба, таму такі спакойны занятак, як чытанне, даецца мне вельмі складана. Але мушу сказаць, што цяпер я чытаю па кнізе ў месяц. Мой муж — інтэлектуал, ён кожны дзень па цэлай гадзіне чытае газеты і апроч гэтага знаходзіць час, каб чытаць па кнізе ў тыдзень. Дома мы жартуем з гэтай яго асаблівасці, і калі нехта ў сям’і нечага не ведае, то перш чым звяртацца да Вікіпедыі або лезці ў інтэрнэт са смартфона, мы задаем пытанне тату. Ён заўжды нас здзіўляе, ён — сапраўдная энцыклапедыя! I вось я зразумела, што калі хачу праводзіць час побач з мужам, мне трэба прысвячаць больш часу чытанню. Цяпер мне вельмі падабаецца чытаць, і мы любім сядзець разам у цішыні, кожны са сваёй кнігай. Зразумела, я не чытаю навуковыя даследаванні і кнігі па філасофіі,