Як жыць шчасліва з 1,2, 3... дзецьмі?
Роза Пік-Агілера Рока
Памер: 166с.
Мінск 2013
№. Пайсуі куЭы-неЬуЭзь з ся^рамі?
Так, каб падтрымліваць гармонію ў сужэнстве і спакой у сям’і, гэта абсалютна неабходна. Я памятаю, як аднойчы дзеці сказалі нам: <Тата і мама, вы ўжо даўно нікога не запрашалі да нас на вячэру». Іэта дрэнны знак. Я зрабіла высновы: і праўда, то быў час, калі мы абое вельмі шмат працавалі, разблытвалі розныя складаныя сітуацыі і таму страшна стамляліся. Да таго ж, мы былі крыху знерваваныя і нават час ад часу злаваліся і зрываліся на крык, а гэта для нас нехарактэрна. Трэба адзначыць, што цяпер амаль кожны дзень нехта прыходзіць у наш дом на вячэру. Цяпер мы запрашаем сяброў разам з дзецьмі, бо вельмі часта іх дзеці — аднакласнікі І сябры нашых, а паколькі
дзеці рознага ўзросту, заўсёды знойдзецца нехта блізкі па духу.
Напрыклад, на мінулым тыдні я запыталася ў мужа, хто бываў у нашым доме ў апошні час, бо я сама тады выязджала з Барселоны з дзевяццю малодшымі, а дома з мужам засталіся старэйшыя дзеці. Ён распавёў мне, што ў гасцях была сям’я з Харватыі з трыма дзецьмі; пасля да нашага сына Перыка, які вучыцца ў Памплоне, на 10 дзён прыязджалі двое сяброў з універсітэцкага інтэрната, Хаві і Маркас; яшчэ была жанчына з Літвы, якая прыязджала працаваць і пісаць навуковае даследаванне ў Валенсіі і затрымалася ў Барселоне на 15 дзён; і ўрэшце, сваякі з Вільні, якія праязджалі праз Барселону па дарозе ў Мадрыд. У рэшце рэшт, паколькі цяпер ложкаў у нашым доме ў Барселоне хапае, мы прымаем усіх, хто нас просіць.
Учора была нядзеля, і мы запрасілі дзве сям’і правесці дзень у Кастэльтэрколь: Хаўера, які займаецца продажам хатніх жывёлаў і яго жонку Ісу і Бальда з Пакі, нашых вялікіх сяброў якіх мы вельмі цэнім. Мы пакінулі дзяцей есці макароны з кілбасой на тэрасе, а самі, тры сужэнскія пары, пайшлі ў мясцовы бар. Мы вельмі даўно адно аднаго не бачылі і хацелі шмат пра што паразмаўляць. Усе шмат смяяліся, гаварылі пра дзяцей, летнія планы, выезд на Мальёрку, пра школы і, канешне ж, узнікла тэма бацькоў нашых мужоў і жонак.
У доме ў Кастэльтэрколі мы займаем памяшканні на ніжнім паверсе старой вежы, якія гадоў пятнаццаць таму былі пераробленыя са службовых пакояў. У былой вугальнай павеці спяць
дзевяць дзяўчынак, у ложках па трое; хлопчыкі — у былой пральні, таксама ў агульных ложках; а мы ў кладоўцы. Гэтая частка дома вельмі вільготная, а паколькі ў майго мужа з 18 гадоў праблемы са спінаю, памяшканне зусім яму не падыходзіць. Таму мы некалькі разоў замянялі матрас, і муж хоча, каб я набыла яшчэ адзін, а я адказала на гэта, што няхай ён сам выбірае і купляе, бо інакш зноў захоча замяніць купленае, а я застануся вінаватая.
Урэшце, насмяяўіпыся з сябрамі з такой нашай штодзёнпай хатняй спрэчкі, мы прыйшлі да высноваў, што напэўна гэта ўжо прыкметы старасці або наступствы мінулай аварыі, і колькі б матрасаў мы не набылі, муж усё адно будзе прачынацца з болем у спіне. На шчасце, гэта сказаў яго сябра, бо калі б я нешта падобнае сказала...
Таму я і гавару, што выходзіць некуды разам з сябрамі — гэта добра. Калі няма грошай ісці ў рэстаран, можна зладзіць вячэру дома, і кожны прынясе з сабою нейкую страву. Мая сяброўка Крыс, якая працуе ў цукерні «Sweet in a box», заўжды дапамагае мне аздабляць сямейныя святы сваім наборам слодычаў. На такіх вячэрах выяўляюцца ўсе гэтыя дробныя дзівацтвы і непрыемныя рысы, уласцівыя ўсім нам, і пасярод агульнага смеху спрэчкі набываюць мірнае цячэнне і не становяцца прычынаю раздражнення і сямейных скандалаў. Мы бачым, што той, хто не зацыкл іваецца на рэжыме дня, у сваю чаргу зацыкліваецца на чысціні або на тым, кабулетку захінацьна вокнахусешторы,кабсонца не трапляла ўнутр і хата не награвалася. Кожны тлуміць галаву па-свойму: мой муж звычайна на сяброўскіх
вячэрах кажа: «А вось мая жонка зашмат камандуе». A я кажу яму, што ён гэта ведаў і закахаўся ў мяне такую, а мяне з маладосці сяброўкі клікалі Камандзіршаю, і я з таго часу не змянілася. Гэта не азначае, што я не прыкладаю высілкаў, каб памаўчаць і дазволіць мужу камандаваць, калі мы разам. Я заўжды кажу, што ў нашым доме муж — кароль, а я — яго намеснік. Трэба імкнуцца выпраўляць хібы, што разбураюць сужэнства, і адначасова цярпліва мірыцца з тымі рысамі мужа або жонкі, якія нам не даспадобы, таму што выпраўляць іх вельмі цяжка. Я ўжо распавядала вам, што мая асабістая змена да лепшага, да якой я павінна імкнуцца і якая адзначаная ў спісе ў сталовым пакоі, гэта «Не камандаваць татам».
Выходзіць некуды з сябрамі — гэта добра, бо часта падчас з размоваў з імі мы ўсведамляем, што прычыны, якія выклікаюць вялікія сямейныя скандалы, — гэта насамрэч дробныя недахопы, дзівацтвы... Гэтак вырашаюцца справы, з якіх мы раздзьхмуваем вялікія праблемы і сваркі ў сям’і. Абмеркаваўшы іх ў сяброўскай атмасферы, мы бачым, што гэтыя дзівацтвы нам непатрэбныя, і з дробязямі, якія так раздражняюць мужа або жонку, варта змагацца. Але трэба быць цярплівымі, бо нават калі цябе папраўляюць, недахопы не знікаюць імгненна.
19. Ці атрымліеаеша паспаць усю ноч Ьез перапынкаў?
Усім добра вядомае зло ў сужэнстве — гэта немагчымасць паспаць усю ноч, не прачынаючыся. На працягу некалькіх гадоў, пакуль дзеці маленькія, мы мусім уставаць уначы і ісці за вадою, каб даць папіць малому, што енчыць як апантанае: «Вады, вады, вады! >... Зразумела, калі б мы не давалі дзіцяці перад сном бутэрброд з вэнджаным хамонам або салёны суп, яму на світанні не захацелася б піць. ІІакуль дзеці малыя, мы даем ім хамон толькі на абед, але не ўвечары, каб пасля ім не трэба было піць.
Наогул, калі прытрымлівацца рэжыму дня, дзіця не навінна прачынацца ўначы. Трэба імкнуцца захоўваць яго біярытмы, толькі каб гэта не надта разыходзілася з сямейнымі раскладамі. To бок, няхай дзіця есцьу вызначаныя гадзіны, крыху спіцьудзень, выходзіць паіппацыраваць і пазаймацца спортам, a пасля ўвечары, чысценькае і расслабленае цёплай ваннай, ідзе спаць у адпаведны час, не робячы істэрык.
Нельга патрабаваць, каб дзіця, якое ўвесь дзень не выходзіла на вуліцу, спала тры гадзіны ўдзень і ела абы-як, пайшло спаць у час, трэба прымаць да ўвагі яго біялагічны гадзіннік.
Звычайная справа, калі двухгадовае дзіцятка мае начныя страхі, якім спрыяс тое, што яго старэйшы брат любіць глядзець фільмы жахаў, а сястра пужае яго, ходзячы па хаце пераапранутаю ў вядзьмарку, з такою маскаю на твары, якая нават у мяне выклікае агіду. Гэта ж так забаўляе: даймаць маленькага браціка і глядзець, як ён пужаецца і бяжыць шукаць мамчынуспадніпу!..Угэтымузросцедлядзіцяцілепш пакідаць святло ўключаным на ноч у калідоры або ў прыбіральні побач з яго пакосм, і растлумачыць, што мама і тата спяць у суседнім пакоі. Яшчэ мы разам з ім нахіляемся і зазіраем пад ложак або калыску, каб паказаць, што там нікога няма, а дзверы ў дом добра зачыненыя. Да таго ж, тата вельмі моцны, і ніхто не здолее забрацца ў дом, а калі забярэцца, тата ў імгненне вока выкіне злодзся вон.
Нядаўна быў дзень нараджэння Ані, і яна з гэтай нагоды папрасіла дазволу паглядзець фільм
на маім кампутары, таму што на лецішчы ў гарах ў нас няма тэлевізара — і так ёсць шмат чым заняцца, апроч таго, каб сядзець у доме перад экранам. Такім чынам, у дзень народзінаў я пасля абеда дазволіла дзецям паглядзець мультфільм Дыснэя і Піксар «Смелае сэрца», а сама пайшла прылегчы. Калі я ўстала, то ўбачыла, як мае дзевяць дзяцей і Аляксандра, сяброўка Пэпы, якая гасцюе ў нас ужо тыдзень, сядзяць на маленькай трохмеснай канапе адно ў аднаго на галавах, каб усе маглі ўбачыць, што адбываецца на невялікім экране кампутара, а там паказваюць сцэну жорсткай пагоні лясных жывёлаў. Вось ведайце, да мяне ў ложак ужо даўно не прыходзілі дзеці, а пасля гэтага прагляду на світанні з’явіліся адразу двое: Лаліта, якая не магла заснуць, бо баялася, і Пабла з гэтай жа прычыны. А яшчэ адно малое напрудзіла ў ложак... Калі дзеці глядзяць фільмы са страшнымі сцэнамі або сцэнамі жорсткасці, мы гарантавана будзем мець бойку на працягу дня, бо яны паўтараюць тое, што бачылі ў кіно. Калі гэта быў баявік, дзеці будуць хадзіць па хаце, «забіваючы> адно аднаго, калі трылер — уначы яны прыйдуць да цябе ўпакой...
У кожнага дзіцяці ёсць свой ложак. Іэта нармальна, што дзіця, спужаўшыся, бяжыць у ложак да таты і мамы, але нікому не прыносіць карысці. Перш за ўсё, гэта пытанне гігіены, а па-другое, такім чынам нікому не магчыма адпачыць: дзіця ўсю ноч круціцца і штурхаецца, не даючы спаць бацькам. Важна з самага маленства растлумачыць гэта дзецям і не саступаць ім, інакш кожную ноч яны будуць
імкнуцца спаць з бацькамі, а на наступны дзень тата пойдзе змучаны на працу, а мама будзе без канца крычаць, бо таксама вельмі стомленая.
Кладучы дзяцей спаць, мы ідзем разам з імі ў пакой, абдымаем, цалуем і кажам: «Дабранач і да заўтра! Добрых сноў!». Мне падабаецца пасядзець крыху з кожным дзіцем і падвесці вынікі дня. Напрыклад, я магу пахваліць дачку за тое, што яна саступіла сястрычцы сваю ляльку, якая так ёй падабаецца і мае такі цудоўны касцюмчык, падораны на дзень нараджэння, дазволіўшы малой пагуляцца з ёю, нягледзячы на roe, што яна можа ляльку зламаць. Так, я бачыла, як цяжка дачцэ было на гэта згадзіцца, і цяпер, калі мы сам-насам, хачу яе пахваліць. Але мне не спадабалася, як яна ляснула дзвярыма, не атрымаўшы той ёгурт, які я захоўваю спецыяльна для таты. Такім чынам, размаўляючы з усімі дзецьмі сам-насам, я вучу іх разумець, што такое дабро, і паляпшаць тое, што трэба палепшыць. У рэшце рэшт, мы ставім на заўтра мэту не пабіцца падчас сняданку за блакігны кубачак з Мікі-Маўсам, які толькі адзін на ўсіх і ўсім падабаецца.
Некаторыя бацькі пакідаюць дзяцей чытаць у адзіноце ў сваім пакоі. Мы звычайна чытаем усе разам у гасцёўні, і гэтак падбадзёрваем тых, каму цяжка даецца доўгае чытанне. Да таго ж, памяшканні ў дзяцей невялікія, кожны дзеліць пакой з чатырма братамі або сёстрамі. Чытаючы ў гасцёўні, яны не спрачаюцца і не сварацца ад таго, што нехта выключыў або запаліў святло: «Дай жа мне заснуць! Я так стамілася!». Увечары ў пакоі ідуць, каб класціся
спаць, а той, хто хоча пачытаць або пагуляць, мусіць рабіць гэта ў гасцёўні.
Калі дзіця на працягу дня адчула дастаткова любові, тады ўначы яно не будзе патрабаваць сабе пад бок тату і маму. Калі дзеці маленькія, ім больш патрэбная маці. Вельмі часта маці вельмі шмат працуе, рэдка бывае дома і рэдка бачыць дзяцей. Яна купляе ім усё, што яны захочуць, але дзецям не хапае важнейшага: матчынай любові. Дзіця просіць уначы ўвагі матулі, бо ўвесь дзень праводзіць з нянькаю. Ад недахопу гэтай увагі яно гатова зрабіць усё магчымае, каб толькі пабыць з мамаю, нават можа прыкінуцца хворым.