Як жыць шчасліва з 1,2, 3... дзецьмі?
Роза Пік-Агілера Рока
Памер: 166с.
Мінск 2013
Сексуальнае жыццё кожнага сужэнства — гэта важнае пытанне, і калі не перажываць яго ў шчырасці, наступствы могуць закрануць іншыя аспекты сямейнага і асабістага жыцця. Калі два целы становяцца адным (1 + 1=1), з’яўляецца пачуццё неімавернай важнасці таго, што адбываецца, і калі ёсць адкрытасць да жыцця, з’яўляецца ўлада з нічога прывесці ў свет новае стварэнне. Даваць пачатак новаму жыццю — гэтая задача напаўняе сэнсам нашае існаванне, дае нам працяг у дзіцяці (1+1=3, тата, мама і дзіця), вядзе напгуіо сям’ю ў будучыню, у вечнасць...
Нельга быць добрым працаўніком, добрым бацькам або маці для сваіх дзяцей, не клапоцячыся пра сужэнскую любоў. Тут усё мае значэнне. Абодвум трэба навучыцца прыносіць адно аднаму задавальненне ў ложку. Нам, жанчынам, трэба быць прывабнымі, як след апранацца і ўпрыгожваць сябе, бо гэта вельмі падабаецца нашым мужам, і не толькі ўдзень, але і ўночы. Калі муж задаволены ў ложку, ён не будзе шукаць іншых жанчын. Мы цудоўна ведаем, як распаліць мужа і зрабіць шчаслівым; калі ты можаш быць шчыраю ў ложку, значыць ты шмат чаго дасягнула ў сужэнскім і сямейным жыцці. Нельга няспынна казаць: «Мне сёння баліць галава », «Я дрэнна сябе адчуваю», «Ой, як жа стамілася!», «У мяне быў найпагансйшы дзень, я зусім не ў стане»,
«Я проста паміраю, не магу больш трываць». Калі муж бачыць мала радасці і адкрытасці з боку жонкі, ён аддаляецца. У мужчыны іншыя патрэбы, яму складана заставацца пазбаўленым ложка. Нам, жанчынам, часам дастаткова простай пяшчоты і абдымкаў, але ім патрэбны паўнавартасны сужэнскі акт. Яны ні лепшыя, ні горшыя за нас, яны проста іншыя. Мы дапаўняем адно аднаго.
Аднойчы ў нейкай дзяржаўнай газеце публікавалася даследаванне, што іспанскія пары звычайна маюць інтымныя адносіны два-тры разы на тыдзень. Дарагія мае, статыстыка статыстыкай, але трэба рабіць высновы са свайго інтымнага жыцця ў сужэнстве. Калі ў нас ужо тры месяцы нічога не было, трэба запытацца, што адбываецца, і калі праблема не вырашаецца, неабходна звярнуцца па дапамогу да кансультанта або сямейнага тэрапеўта, а нават і да доктара-сексолага.
Нельга пагарджаць гэтым аспектам нашага жыцця. Многія сужэнскія праблемы вырашаюцца, калі мы, жанчыны, бываем больш адкрытымі і актыўнымі ў ложку.
Дайшоўшы да гэтай тэмы, хачу сказаць, што не разумею сваіх сябровак, якія гавораць: «Проста я болып яго не кахаю», «Мы зусім чужыя», «Мы жывем паралельнымі жыццямі», «Такое жыццё сябе не апраўдвае», «Калі б я мела грошы, то развялася б»... Калі так, то благаславі Божа крызіс, які мы перажываем цяпер у Іспаніі, бо ён захаваў многія сужэнствы ад разводу, таму што ў іх няма на гэта грошай. Я кажу сяброўкам: «Мяне цешыць, што ты не маеш грошай на развод, бо гэта дае табе магчымасць
нанова адшукаць вашае страчанае каханне, і мы ўсе пастараемся дапамагчы вам ізноў закахацца адно ў аднаго».
Я раю ім узяць аркуш паперы і аловак, і напісаць дзесяць рэчаў, якія прымусілі іх закахацца ў свайго мужа, І дзесяць рэчаў, якія яны цяпер у ім не выносяць. Адмоўнае яны пішуць хутка і без роздумаў, але рэчы, якія прываблівалі іх у перыяд закаханасці, яны ўжо забылі. Муж павінен зрабіць тое ж самае, а пасля трэба пайсці на вячэру толькі ўдваіх і памяняцца гэтымі спісамі, паставіўшыся да гэтага выпрабавання з пачуццём гумару, і шукаць вырашэння праблем. Патрэбна шмат часу, каб змяняцца — змагаючыся, церпячы паразы і перамагаючы час ад часу. Неабходны час, каб перамяніць сябе, і асабліва гэта тычыцца глыбока ўкаранёных недахопаў. У рэшце рэшт, мы маем цэлае жыццё для таго, каб станавіцца лепшымі і кахаць адно аднаго ўсё болып.
Я мупіу сказаць, што чалавек становіцца тым болып шчаслівым і жыве тым лепш, чым больш аддае іншаму чалавеку. А паколькі гэтая кніга пра тое, як быць шчаслівымі... вось вам адзін з рэцэптаў.
24. і дзядул\ — гэта скар^
Як жа гэта важна — бабулі і дзядулі! Выпадкова я прачнулася сёння, ва ўрачыстасць святых Яўхіма і Ганны, a 6 раніцы і пішу. Сонца яшчэ не ўзышло, і я гляджу на поўню, якая ў гэты ранак, калі яшчэ не развіднела, ззяе яскрава, як і ўчора.
Святыя Яўхім і Ганна лічацца апекунамі бабуляў і дзядуляў у нас у Іспаніі і, наколькі я ведаю, у многіх іншых краінах. Таксама Ганна — святая апякунка маёй дванаццацігадовай дачкі Ані, і дзяўчынка, цудоўная кулінарка, паведаміла нам учора, што зробіць з нагоды свята два пірага, браўні і шакал адны вулкан. Мы так любім шакалад!
У такія раннія гадзіны мне пішацца найлепш, ніхто не перашкаджае, і тысячы ідэй гараць і віруюць у маёй галаве. Я нарэшце магу іх запісаць, не паўтараючы ізноў: <-Вы ўрэшце пакінеце мяне ў спакоі і дазволіце напісаць хоць адну старонку, не перарываючы?». Бо каб напісаць гэтую кнігу, маю першую кнігу, я не аддалялася ад свету, не з’язджала ў ідылічнае месца, дзе ўсё навокал спрыяе таму, каб мяне напаўняў спакой, такі жаданы для ўсіх пісьменнікаў. He, мяне атачае крутаверць вялікай сям’і: < Дзе ў нас ляжыць ануча для выцірання шкла?», «Дзе мой купальнік у кветачку?», <Я не разумею, як рабіць гэтую задачу з тых, што нам задалі на лета...», <Вось гэтыя двое пабіліся за жоўтую машынку, самую прыгожую! », <Вада ўжо закіпела, ці можна закідваць макароны?», «Пральная машынка вельмі страшна шуміць...». Урэшце, гэта нармальна, калі столькі людзей жывуць разам пад адным дахам.
Сёння ўжо пяць гадоў, як мой тата пакінуў нас і адышоў на неба. Якім цудоўным прыкладам ён быў для ўсіх! Напрыканцы жыцця нас будуць судзіць па нашай любові, усе заробленыя намі грошьх нічога не будуць вартыя — у магілу нічога не забярэш з сабою. Маюць значэнне твае сябры, праца, якую ты зрабіў для іншых, паслуга, якую ты выканаў каб палепшыць гэтае грамадства і зрабіць болып гуманным гэты свет. Так, мой тата шмат зрабіў для іншых людзей, і справядліва будзе ўзгадаць у гэтую гадавіну некаторыя яго ўчынкі: ён заснаваў школы, дапамог у арганізацыі моладзевых клубаў, дзе юнакі могуць навучыцца служыць іншым людзям і дзе іх развівае сіюрт. Ён дапамог у стварэнні курсаў для
сужэнцаў у розных краінах. Ён утварыў сямейнае прадпрыемства, якое дало працу многім людзям і паспрыяла дабрабыту многіх сем’яў. Але найбольш ён любіў і найпаўней аддаваў сваё сэрца справе сямейных кансультацый, дапамагаючы іншым людзям станавіцца лепшымі мужамі і жонкамі і кожны дзень радавацца сваёй бацькоўскай місіі. Як урэшце сказаў сам тата ў прамове, калі яго ўганароўвалі званнем Doctor Honoris Causa у Міжнародным каталонскім універсітэце: «Кожны дзень любіць усё больш і больш сапраўднае і цудоўнае, так, цудоўнае сямейнае жыццё >.
Калі вы звернеце ўвагу, то заўважыце, што бабулі і дзядулі жывуць у рытме дзяцей, у іх узросце, болып павольна, нага ў нагу з імі. Дзецям у першыя гады жыцця цяжка падстроіцца пад напружаны рытм жыцця бацькоў, якія бяруць іх за маленькія ручкі і зверху ўніз кажуць: «Бяжы, дзетка, мы будзем сёння позна». Мы, маці, мітусімся цэлы дзень, больш за тое — жывем у гэтых вар’яцкіх гарадах так, нібыта спазняемся на цягнік. Рытм, у якім жывуць бабулі і дзядулі, — зусім іншы, бо за сваё жыццё яны навучыліся, што важна не спяшацца, каб паспець зрабіць тысячу розных рэчаў, важна чыніць тое, што трэба, і аддавацца цалкам гэтай працы.
Людзі, якія ўвесь дзень праводзяць у шалёным рытме, у рэшце рэшт пачынаюць усё рабіць дрэнна. Трэба займацца справамі спакойна і разважліва. Я належу да тых людзей, якія цэлы дзень праводзяць на нагах, але імкнуся рабіць усё спакойна, хоць мне гэта даецца вельмі цяжка, бо я ўся — суцэльныя нэрвы, і мяне цалкам з’ядаюць тыя 24 гадзіны, з якіх
складаецца дзень: мой муж, мая сям’я, мае сяброўкі, мая праца, мой спорт, маё чытанне, мае разважанні, мае абавязкі, мае абеды, мае госці...
Учора, вяртаючыся са штодзённага летняга шпацыру, я стала сведкаю дзвюх вельмі розных сцэнаў. Я бачыла сваю цётку Марыю Розу, якой ужо 84 гады, — вакол яе сядзелі трое з яе дзесяці дзяцей. Яны вынеслі крэслы на ганак і размаўлялі, а дзеці мітусіліся навокал: хтосьці ездзіў на ровары, іншыя рабілі фрызуру старэйшай стрыечнай сястры, іншыя гулялі ў даганялкі. Я падумала: «Як гэта прыгожа — бавіць старасць у атачэнні сваіх дзяцей і ўнукаў, седзячы на свежым паветры на адвячорку, абмяркоўваючы мінулы дзень, маленькія дзіцячыя праблемы і спадзяванні, апошнія плёткі»! 3 іншага боку плошчы сядзела адзінокая бабулька 86 гадоў з адзінаю сяброўкаю — кнігаю у руках. Прырода падарыла ёй толькі дваіх дзяцей, хлопчыка і дзяўчынку, якія цяпер пасварыліся між сабою з нейкай дурной прычыны. Яна часта выходзіць на вуліцу і сядае на ганак, каб паслухаць шум суседзяў насупраць, што маюць шасцёра дзяцей, старэйшаму з якіх ледзь-ледзь споўнілася дзевяць. Так, старыя людзі любяць малых дзяцей, ім патрэбная кампанія.
Я ўзгадваю саму сябе ў першыя гады сямейнага жыцця: вакол мяне шэсць маленькіх дзетак, якія яшчэ і на дзве пядзі ад падлогі не выраслі, адно у вазочку і адно ў жываце, а суседзі з майго раёна гавораць: «Ну цяпер ты ўжо спынішся, так? Якая ты эгаістка, у цябе што, тэлевізара няма? Скажы мужу, каб ён цябе пакінуў у спакоі, каб усе былі як ты, людзі не змясціліся б на зямлі. Ты што, не
ведаеш, што ежы на ўсіх людзей не хапае?». Вядома, што нявсданне бывае вельмі ўпартым. Кажучы справядліва, цяпер у Іспаніі мы масм перавернутую піраміду насельніцтва: з кожным годам смерцяў становіцца больш, чым нараджэнняў. Невядома, хто будзе праз нейкі час выплочваць пенсіі. У рэшце рэшт, гэта вымушаны будуць рабіць шматдзетныя сем’і, на якія з асуджэннсм глядзяць на вуліцы, калі яны праходзяць міма... Штожтычыцца <праблемы> з харчаваннем... У год выкідваюцца тоны і тоны вырашчаных прадуктаў, якія не ставяцца ў продаж, каб не зніжаць кошты на прадукцыю і не абядняць працаўнікоў сельскай гаспадаркі.
Мушу сказаць, што цяпер, калі дзяцей стала мала, стыль мыслення змяніўся, і мы, шпацыруючы па раёне, бачым позіркі зайздрасці і захаплення. Некаторыя кажуць: <Яны мслі смеласць і не паддаліся ціску сучаснага грамадства».
Я зайздрошчу, калі бачу на вуліцах бабуляў і дзядуляў, а вакол іх унукаў. Мая мама раптоўна памерла, калі я чакала пятае дзіця, і ў нас засталася толькі бабуля Хуліта, якая жыве ў Мадрыдзе. ftTa ідэальная бабуля для маіх дзяцей: з белымі валасамі і смуглым тварам, яна гатуе так, што язык праглынеш, і вельмі любіць распавядаць розныя гісторыі са свайго мінулага. Але Хуліта жыве за 600 кіламетраў ад нас, і мы бачымся рэдка, толькі на некалькі дзён на Божае Нараджэнне і крыху ўлетку. Калі бабулі і дзядулі жывуць побач — гэта добра для ўсёй сям’і. Мой тата заўжды заставаўся для мяне татам, і нават калі я ўжо была замужам, ён, бачачы нешта, што яму не падабалася, заўжды з вялікаю любоўіо