• Газеты, часопісы і г.д.
  • Як жыць шчасліва з 1,2, 3... дзецьмі?  Роза Пік-Агілера Рока

    Як жыць шчасліва з 1,2, 3... дзецьмі?

    Роза Пік-Агілера Рока

    Памер: 166с.
    Мінск 2013
    24.5 МБ
    Хлопчыківельмілюбяцьгуляцьзмашынкамі.Яны ставіць машынкі адну за адной, паркуюць іх у гараж і даліваюць паліва, якое скончылася. Кожны хлопчык хоча паказваць тату, у які вялікі шэраг выставіў машыны, хоча распавесці, што ў чырвонай машынкі разбілася вакно, а ўжоўтай адкідваецца верх. Гэта яго клопаты і чаканні, якія дзіця хоча раздзяліць з татам. Такім чынам сын размаўляе з татам. Дзяўчынка гуляе з лялькаю, якая ўмее плакаць, дае ёй смактушку і просіць маму дапамагчы, бо заблыталася і не можа апрануць ляльку ў піжаму, таму што ўжо час класціся ў ложак разам з гаспадыняй. Мама пацалуе ляльку, і дачка запытае яе, як нараджаюцца дзеці, і чаму цёця Мамэн так растаўсцела, калі стала чакаць дзіця: «А як яно народзіцца? А гэта будзе дзяўчынка?» Гэтак паціху ў такіх размовах паміж імі ўсталюецца давер, і мама заўжды адкажа на пытанні дачкі.
    Трэба імкнуцца быць дома, калі дзеці вяртаюцца са школы. Яны прыносяць з сабою мноства гісторый, якімі жадаюць падзяліцца: па дарозе дамоў яны бачылі аўтамабільную аварыю, настаўніца ў школе цяжарная, у Аны тата захварэў на рак, у Пака тата
    страціў працу, была вельмі складаная кантрольная, настаўнікі аказаліся занадта суровымі, і амаль ніхто не змог рашыць задачу, абед сёння быў цудоўны, давалі печаную бульбу... Мама або тата павінны быць дома, каб выслухаць дзяцей, бо для іх гэта самае важнае.
    Мы заўжды мусім быць гатовыя слухаць, нават калі гатуем ежу, калі тэлефануе маці, калі суседка просіць некалькі яек, якія ў яе скончыліся, і акурат у гэты час адзінаццацігадовы Альвара хоча распавесці, што мама яго найлепшага сябра Санці чакае нараджэння хлопчыка пасля таго, як у яе адна за адной нарадзіліся пяць дзяўчынак, і яна збіраецца назваць яго гэтаксама — маленькага будуць зваць Альвара. Для сына гэта вельмі важна, і ён менавіта цяпер хоча распавесці мне тое, пра што ўзгадаў, a <калі нс цяпер, мама, тады я забудуся». Ён не разумее, што суп гарыць, што тэлефон разрываецца, што Пэпэ і Пабла б’юцца за чорную гоначную машынку.
    Калі дзеці становяцца падлеткамі, яны могуць прыйсці і пачаць распавядаць пра тое, што іх так турбуе, напрыклад, што Марыя, лепшая сяброўка дачкі, увесь дзень яе абгаворвала, карыстаючыся тым, што яна хварэла і не была ў піколе. Час ад часу мы, бацькі, у сваю чаргу падыходзім да спальні і кажучы, што прынеслі свежую пасцельную бялізну, заводзім размову і пытаемся, як справы ў школе. A дачка, не маючы асаблівага жадання гаварыць, (бо ёй забараніл і пайсці ў кіно са сваёй кампаніяй, таму што яна не паслухалася вас у прысутнасці сваіх братоў і сясцёр і была пакараная), усё ж распавядзе, што настаўніца да яе чапляецца, ненавідзіць і вытурыла
    дачку з класа толькі за тое, што яна сказала, што нельга было ставіць такую задачу ў кантрольную, таму што гэта не праходзілі на ўроку; яна раскажа, што ў сяброўкі Монтсэ ўсё дрэнна, бо тата страціў працу, і ўсёй сям’і жыць цяпер вельмі цяжка.
    Мы, бацькі, сапраўды павінны быць гатовыя размаўляць з дзецымі, выслухоўваць тое, чым яны жадаюць з намі падзяліцца. Нават калі мы вельмі стомленыя і ўжо адзінаццаць гадзінаў вечара, дзень быў проста вынішчальны і бязмерна хочацца адпачыць і пасядзець з кнігай, бо і так не атрымліваецца прасунуцца ні на адну старонку наперад. Аднак шмат людзей прыйшло ў залу пачытаць і заўжды знойдзецца нехта, хто пажадае распавесці вам пра тое, іпто зараз прыйшло яму ў галаву!
    Дзеці павінны давяраць вам, тату і маме, але не чакайце, што сын прыйдзе да вас і пачне распавядаць, іпто ёсць дзяўчынка, якая яму всльмі падабаецца і ён упэўнены, што вам вельмі спадабаецца пазнаёміцца з ёю, што ў яе заўжды ўсмешка на твары, што жыццё такое прыгожае... калі ў яго маленстве вы не станавіліся на карачкі, каб быць да свайго сына бліжэй, не размаўлялі з ім пра сяброў з дзіцячага садку і пра бойкі, якія адбываліся ў школе.
    Калі дзеці пачынаюць вучыцца ва ўніверсітэце, яны і далей будуць распавядаць нам, што здарылася з імі ў дзень святога Юрыя, калі ў Каталоніі традыцыйна дораць ружу каханым дзяўчынам: «У гэтым годзе, калі купляеш ружу, табе бясплатна даюць прэзерватьгў — вось гэта дык жахі, мама!».
    Тата і мама — не аднакласнікі. Гэта бацькі, якія
    заўжды выслухаюць сваіх дзяцей. Мы ведаем, якія яны, бываем патрабавальныя да іх, бо гэтак паказваем сваю любоў. Яны давяраюць нам, просяць выказаць меркаванне і, калі ўзнікаюць сумневы, ідуць да нас за парадаю.
    Так, трэба прысвячаць шмат часу, каб размаўляць з дзецьмі, забаўляцца і смяяцца разам з імі. Яны — нашы хаўруснікі, мы разумеем адно аднаго з першага пагляду. Мы плачам, калі ў іх праблемы, нас клапоцяць іх клопаты, мы адчуваем сябе дрэнна, калі з імі бяда, вучым іх прымаць усіх людзей, бо гэта так балюча, калі з чалавекам не лічацца! Калі вы са сваімі дзецьмі, то не павіппы адчуваць, што губляеце час. Калі так, значыць нешта ідзе няправільна, і вы мусіце выправіць гэта, бо дзеці — гэта вашае самае нядаўняе мінулае, вашае вечнае цяпер і вашая непазбежная будучыня. Вам вырашаць.
    У рэшце рэшт, яны на нашым прыкладзе вучацца, як паводзіць сябе з сябрамі: як не забывацца віншаваць іх у дзень нараджэння і тэлефанаваць ім, калі мы ведаем, што ў іх праблемы; як дзякаваць, калі сябры запрашаюць нас на вячэру ў госці і пасля нс абавязкова даслаць і-мэйл, каб ізноў падзякаваць. Найбольшы прыклад для нашых дзяцей — гэта мы самі, няхай дзеці бачаць, што тата і мама — сябры, што яны добра ладзяць між сабою, размаўляюць адно з адным і смяюцца разам. Так, я заўжды кажу, што мой лепшы сябар — мой муж.
    28.	Спрэчкі таты і мамы
    Гэта нармальна, што тата і мама не заўжды згаджаюцца адно з адным у нейкім пытанні і пачынаюць спрачацца. Як кажа прымаўка: «Каму як балота, каму як залота>.
    Адзін раз на год, калі блізіцца 15 ліпеня, нашая гадавіна шлюбу, мы выязджаем разам з мужам на два дні. Паколькі я люблю мора, і муж гэта ведае, ён зарэзерваваў для нас пакой у гатэлі на ўзбярэжжы Коста Брава. Трэба імкнуцца выязджаць кудынебудзь удваіх прынамсі раз на год. Часам грошай бывае мала, да таго ж цяпер крызіс і няма магчымасці паехаць куды-небудзь далёка. Напрыклад, аднойчы
    мы наймалі пакой у гатэлі ў самой Барселоне. Важна куды-небудзь выехаць і пакінуць дзяцей са старэйшымі братамі і сёстрамі або з вартым даверу апекуном.
    У гэтым годзе ледзьве мы селі ў машыну, як пачалі абмяркоўваць мноства рэчаў. Спачатку я выгаварылася, пасля муж выказаў усё, што думае. Трэба весці абмеркаванні, але выказвацца з выразнасцю і любоўю, каб не параніць адно аднаго. Мы пасварыліся, і нашая рамантычная вандроўка пачалася дрэнна: увесь першы дзень мы наогул не размаўлялі, а з намі гэта здараецца рэдка. Пасля правальнага дня мы паспрабавалі вырашыць сітуацыю, папрасілі прабачэння адно ў аднаго, і другі дзень прайшоў нашмат лепш.
    Гэта нармальна, што разлад можа ўзнікнуць, калі мы хочам лепшага для іншага чалавека і пачынаем выказваць яму патрабаванні, імкнучыся гэтак зрабіць яго шчаслівым. У нас абодвух з мужам моцны характар, мы бачым многія рэчы па-рознаму: я вельмі ўпартая, і муж адчайваецца, спрабуючы мяне ў нечым пераканаць. Дзякуй Богу, мы амаль заўжды прыходзім да згоды ў выхаванні дзяцей.
    Напрыклад, калі мы толькі што ажаніліся, муж сказаў мне: < Мая мама ўмее так с.мачна падсмажыць моркву на патэльні з аліўкавым алеем!». Я ніколі не была надта добраю кулінаркаю і нарэшце мне гэтыя словы так надакучылі, што я сказала мужу: «Паслухай сюды, даражэнькі мой, калі твая мама так добра гатуе, а гэта чыстая праўда, ідзі сабе да яе, a мяне пакінь у спакоі...».
    Ёсць некалькі тэмаў, якія ў нашым сужэнстве не закранаюцца, бо мы з мужам добра ўсведамляем, што калі падняць адну з іх, дакладна будзе бойка.
    1)	Тэма грошай: мы не дацягваем да канца месяца, і пачынаецца: «Як гэта ты набыла такую дарагую машыну ў крызіс?» і г.д...
    2)	Змены ў доме: або нехта саступае, або пачынаецца вір дыскусій, бо «жоўтая сцяна гэткая ж прыгожая, як чырвоная». Адна мая сяброўка, дэкаратар, пафарбавала ў сябе сцяну ў чырвоны колер, і атрымалася вельмі прыгожа. Мне таксама захацелася зрабіць сцяну чырвонай, але муж гаворыць, што нашая кватэра занадта маленькая, а чырвоны колер з’ядас прастору. Я кажу яму, што займаюся дызайнам ужо дваццаць гадоў у кампаніі, якая выпускае адзенне, а ён мне кажа, што працуе інжэнерам у мясной прамысловасці і ведае вельмі іпмат пра раздзяленпе прасторы. Адзін з дваіх павінен будзе ўрэшце саступіць.
    3)	Выхаванне дзяцей: ёсць больш ліберальныя сем’і, ёсць больш строгія. Некаторыя аддаюць перавагу музыцы, некаторыя — спорту. У доме маіх бацькоў былі забароненыя матацыклы, і мы спрабавалі зрабіць гэтак жа. Але, напрыклад, мая сяброўка Сафія стала жонкаю Дані, чыя сям’я працуе ў мотаіндустрыі, і іх дзеці з трох гадоў маюць свае матацыклы.
    4)	Сям’я мужа і жонкі: ніколі не кажыце дрэнна пра сям’ю свайго мужа або сваёй жонкі. Магчыма, брат мужа ўчыніў нешта дрэннае, але няхай пра гэта гаворыць сам муж, а жопцы не варта каментаваць
    сітуацыю або паўтараць за Ім. He трэба разбірацца ў сям’і сужэнца, каб зразумець яе, трэба проста любіць гэтых людзей без разумення, бо гэта — сям’я.
    Калі нехта злуецца з той прычыны, што мае іншыя погляды на нейкую справу, з нечым не згаджаецца або не выносіць пэўную манеру іншага чалавека весці справы, ён найперш перастае з ім або з ёю камунікаваць: наогул не размаўляе або размаўляе эднаскладова. Я раю, каб такі стан доўжьгўся не больш за дзень, гэта дрэнна і для сужэнцаў, і для дзяцей — і ком праблемы становіцца ўсё большым.
    Уночы, калі вы сам-насам у ложку, трэба папрасіць прабачэння і расцалавацца «смачным пацалункам», як кажа адзін наш сябар. Калі нашыя дзеці бачылі, як бацькі сварацца. мы таксама павінны папрасіць прабачэння адно ў аднаго перад імі, бо інакш дзеці пачнуць станавіцца на бок або таты, або мамы, а яны ж папраўдзе хочуць, каб тата і мама кахалі адно аднаго.
    Іншы цудоўны спосаб вырашаць спрэчкі паміж татам і мамаю — гэта ніколі не страчваць пачуццё гумару. Смяяцца ў складаных сітуацыях — лепш, чым плакаць, і смех не дае сітуацыі абвастрацца. Пачуццё гумару дапамагае выходзіць з самых складаных сітуацый. Калі відавочна. што справа ў нашых капрызах або ўпартасці, то нарэшце трэба паціснуць рукі адно аднаму і прызнаць паразу. Гэта найлепшае рашэнне!