• Газеты, часопісы і г.д.
  • Як жыць шчасліва з 1,2, 3... дзецьмі?  Роза Пік-Агілера Рока

    Як жыць шчасліва з 1,2, 3... дзецьмі?

    Роза Пік-Агілера Рока

    Памер: 166с.
    Мінск 2013
    24.5 МБ
    рабіў мне заўвагі. Ён быў вельмі патрабавальны да ўнукаў, праяўляў да іх любоў, дапамагаючы стаць лепшымі, і нічога не прапускаў у паводзінах дзяцей. Дзеці вельмі шмат смяяліся побач з ім, ён ладзіў з унукамі тэатр, апавядаў гісторыі, перабольшваючы рэалыіасць і выдумляючы, і ўсё, што ён рабіў, мела сваю дыдактычную задачу. Тата з дапамогаю розных дробязяў вучыў іх кожны дзень, і ўсё мела сваю мэту і прызначэнне.
    Бабулі і дзядулі — гэта такі вялікі скарб! Нам не папіанцавала, і ў маіх дзяцей няма бабуляў і дзядуляў побач, але ёсць самотная старая цётка 87 гадоў, да якой яны могуць хадзіць у госці і быць ёй кампаніяй. Гэта цудоўна, што яны, жывучы ў такім эгаістычным грамадстве, аддаюцьсвой час бсскарысліва, нічога не атрымліваючы за гэта. Няхай яны вучацца «траціць час», аддаючы сябе іншым, цікавячыся іх клопатамі і пакутамі, якія заўжды бываюць у такім узросце. Няхай ходзяць раза.м да доктара, робяць для старых маленькія паслугі, ідуць пашукаць для іх садавіну, якая скончылася. Няхай выконваюць розныя даручэнні і лічаць сябе малойцамі, бо апякуюцца старэнькаю цёткаю матулі. Насамрэч выйграюць ад гэтага менавіта мае дзеці, якія выходзяць за межы свайго камфорту і думаюцьпра іншых. Такім чынам, яны не заліпаюць ізноў у кампутар. не бадзяюцца па горадзе, губляючы час, як многія іх сябры і навакольная моладзь.
    25.	Нарэшце насталі зжайыі!
    Іэта найлепшая частка года і самы чаканы ўсімі час! Можна жыць нікуды не спяшаючыся, не па раскладзе, таму мы вельмі чакаем жніўня. Нам падабаецца пачынаць вакацыі з першых выходных пасля завяршэння заняткаў у школе, выязджаючы на 5 дзён на пляж, — мы карыстаемся тым, што ў Барселоне вялікія выходныя і ўсеагульнае святкаванне з нагоды дня святога Яна. Мы праводзім гэты <фэст > як кажа мой муж, на марскім узбярэжжы Коста Дарада. Мне падабаецца пах крэма Nivea, падабаецца намазаць ім усё цела, прыйшоўшы на пляж, бо ў мяне вельмі сухая скура, і мне найбольш пасуе гэты крэм у сіняй бляшанцы — той самы, які ўжывала мая бабуля Энрыкета, калі хадзіла прымаць сонечныя ванны на пляж у Кома-Руга.
    Мы ездзім на пляж з некалькімі сем’ямі сяброў у дом маіх сваякоў якія вельмі ласкава дазваляюць нам пасяліцца там на некаторы час. 3 гэтых выходных на пляжы ў дзяцей пачынаюцца вакацыі. і тады я еду з дзевяццю малодшымі ў маленькі, амаль лялечны дамок за 35 кіламетраў ад Барселоны, у горы. Над уваходам напісаныя словы: «Casa petita, bon repos» — «Маленькі дамок, добры адпачынак». Гэта праўда, дамок вельмі маленькі, але ўсё там вельмі добра ўладкавана: там ёсць наш пакой, пакой для хлопчыкаў з двума трохпавярховымі ложкамі і пакой для дзяўчынак з трыма трохпавярховымі ложкамі. Таму ў адным пакоі могуць спаць дзевяць чалавек.
    Нядаўна Разіта сказала мне: <Як нудна ў гэтых вёсках». Ну так, улетку можна крыху занудзіцца, і вёска з 2.000 жыхароў аточаная лясамі, мала што можа прапанаваць падлетку. Кожны дзень мы ходзім на шпацыр да розных крыніцаў. Здаецца, што ў XVII і XVIII стагоддзях вялікае значэнне мела вытворчасць лёду, і паўсюль навокал знаходзяцца «ледзяныя калодзежы», якія вельмі добра захаваліся: і пасярод лесу, і пасярод палеткаў.
    3 прычыны крызісу і бізнэсовага зацішку ў краіне я ў гэтым месяцы папрасіла свайго шэфа Мігеля перавесці мяне па-за штат, каб прысвяціць час дзецям і, зразумела, гэтай кнізе. Такім чынам, мы прачынаемся і да сняданка кожны запраўляе свой ложак і складае піжаму. На сняданку мы разам вырашаем, чым будзем абедаць і хто будзе мне сёння дапамагаць. Я ў чарговы раз упэўнілася, што дзеці пабіцца гатовыя за права стаць маім ценем і маімі
    памочнікамі на кухні, бо, як добра вядома, усім нам вельмі падабаецца есці. Таму, каб не было сварак, адзін дапамагае мне гатаваць першую страву, другі — другую. Кожны атрымлівае якое-небудзь заданнс па прыборцы дома, і пасля, завяршыўшы, усе сядаюць за стол у зале, каб рабіць хатнія заданні. Такім чынам, апоўдні дзеці ўжо гатовыя для пятнаццаціхвіліннага шпацыра да муніцыпальнага басейна, а я застаюся дома і адказваю на электронныя лісты, пішу кнігу.
    A 13 00 я бяру машыну і еду плаваць, праплываю свае 10 колаў у басейне, і мы разам вяртаемся дадому абедаць. Стол стаіць на тэрасе, адкуль бачны лес, што атачае вёску. Г^так на прыродзе, слухаючы птушыныя спевы, мы ладзім сямейны абед. Пасля ёсць час для адпачынку: хто хоча, можа зрабіць сабе сіестуіпаспаць,пачытацьабопагуляцьунастольныя гульні, не выходзячы на вуліцу.
    Пасля у нас падвячорак і шпацыр: старэйшыя бяруць ровары, малодшыя ідуць пехатою. Кожны дзень мы выбіраем іншы маршрут. Нам падабаецца збіраць палявыя кветкі і ставіць у вялізную вазу, якая стаіць пры ўваходзе ў дом. Мы шукаем розных маленькіх лясных жывёлак, насякомых, разглядаем розныя віды дрэваў у лесе, збіраем лясныя суніцы і блукаем у пошуках якой-небудзь крыніцы, каб асвяжыцца, хоць у лесе і так заўжды вее ветрык. Нам падабаецца спыняцца і назіраць за чорным скарабеем, які пераходзіць дароіу, і разглядаць мурашнік, поўны мураўёў, якія становяцца ў чаргу, каб увайсці ўнутр, а япічэ велічэзнага брыдкага смаўжа, усяго ў слізі, які паўзе па мокрым лісці пасля дажджу.
    Лега — гэта час, які мы пражываем у вел ьмі цеснай еднасці, бавячы разам 24 гадзіны на дзень. Гэта час, каб лспш зведаць адно аднаго, раздзяліць між сабою ў сям’і шмат розных справаў і спадзяванняў. Гэта час, калі можна навучыцца рэчам, на якія дзецям не хапае часу ў навучальны год: малодшыя, напрыклад, вучацца плаваць, трымацца на вадзе і не патанаць. Таксама гэта добрая магчымасць навучыцца ездзіць на ровары. Старэйшыя глыбей вывучаюць замежную мову або пачынаюць вучыць новую. Калі дзіцяці спаўняецца 18, можна пачынаць вучобу ддя атрымання правоў кіроўцы. Некаторым дзецям падабаецца шыць і вязаць — яны робяць для сябе торбы.
    Мы бавім час проста неімаверна цудоўна і вельмі засмучаемся, калі вакацыі заканчваюцца і трэба вяртацца ў школу. Аднак мы цешымся ўбачыць школьных сяброў, прывітаць настаўнікаў, паглядзець, ці змянілася нешта ў школе, пазнаёміцца з новым выкладчыкам, які будзе весці новы прадмет.
    26.	Зучыуь s дапамогаю гульні
    Трэба дазволіць дзецям развіваць сваю крэатыўнасць. У нашым грамадстве дзеці павінны быць вельмі вынаходлівымі і кемлівымі, каб нечага дасягнуць, бо канкурэнцыя вельмі вялікая і нрацы на ўсіх не хапае, а атрымліваюць яе тыя, хто ва ўсіх сэнсах найлепш падрыхтаваны. Сёння неабходна не толькі атрымаць дыплом і навуковую ступень, ведаць замежныя мовы... He, паспяховым становіцца той, хто ленш рэалізуе сябе як асоба, умее працаваць у камандзе, аб’ядноўваць высілкі і ўлічваць розныя меркаванні. Вялікае значэнне мае камунікацыя між людзьмі.
    Маленькія дзеці маюць шмат вольнага часу, і нам трэба накіроўваць іх у гульнях, каб тыя адпавядалі ўзросту. Для немаўлятаў якія ўвесь час праводзяць у калысцы, добра падвешваць мобілі на невялікай вышыні, каб яны маглі кранаць іх сваімі маленькімі ручкамі. Калі фігуркі рухаюцца, дзеці вучацца засяроджваць на іх пагляд і сачыць, якяны змяняюць адна адну. Пасля, калі малыя пачынаюць поўзаць, яны перасоўваюцца за дарослымі на чацвярых, і з імі можна гуляць, спрабуючы злавіць: такім чынам у дзяцей сінхранізуецца праца левага і правага паўшар’яў. У два-тры гады мы дазваляем дзецям гуляць у пясочніцы, ляпіць піражкі з пяска і вады — гэтак яны трэніруюць пальчыкі, каб пазней лепш трымаць у іх аловак і хутчэй пісаць. Мы дазваляем ім пэцкацца, бярэм дзяцей у парк з вядзёркамі і рыдлёўкамі, і няхай яны ўсе замурзваюцца ў гліне з ног да галавы, нават герметычныя падгузнікі бываюць поўныя зямлі. Таксама добрае практыкаванне для дзяцей такога ўзросту — браць прышчэпкі для бялізны і вучыцца адкрываць і закрываць іх. Прышчэпкі тугія і гэта цяжкая праца, а калі прышчэпкі каляровыя, можна разбіраць іх па колерах і вывучаць назвы. Ёсць кнігі, дзе шмат гулыіяў, найбольш адпаведных кожнаму ўзросту. і выбіраючы іх, можна развіваць сваіх дзяцей.
    Але насамрэч найлепш развівае і стымулюе дзяцсй, калі ў іх ёсць браты і сёстры, з якімі можна гуляць. Супольныя дзіцячыя гульні дазваляюць навучыцца многім рэчам, якім кнігі не навучаць: працавацьукамандзе;сварыцца,прасіцыірабачэння і пачынаць усё спачатку; саступаць і згаджацца на
    гульню, якая падабаецца іншаму; рабіць, каб усе былі задаволеныя выбранай гульнёй; пераконваць таго, хто злусцца, і каму гульня не падабаецца. Заўжды ёсць лідар, які аб’ядноўвас групу і ўсталёўвае спакой, робіць так, каб усе адчувалі сябе добра.
    Язаўждыкажудзецямлптовялікіміміжнароднымі прадпрыемствамі кіруе не адзін чалавек, а каманда людзей, якія працуюць разам і прыходзяць да згоды: кожны выказвае свой пункт погляду і калі яна нс супадае з іншымі, саступае камандзе дзеля агульнага дабра, а не злуецца.
    Дома мы ладзім камандныя гульні на свежым паветры: футбол, баскетбол, падэль-тэніс, робім буданы з вецця, гуляем у хованкі. Дома ёсць настольныя гульні, парчысі (гульня з фішкамі), карты, мазаікі, жаўнерыкі, машынкі. Мы не ўхваляем кампутарныя гульні і гульні на мабільныхтэлефонах, таму што яны вельмі адасабляюць дзіця. Гэта гульні з самім сабою, дзе ні з кім не трэба прыходзіць да згоды, нікога не трэба пераконваць, каб выбраць іую гульню, якую табе цяпср хочацца. У іх не трэба саступаць, не трэба думаць пра іншых. У гэтых гульнях толькі я, я і я. А наш дом — не фабрыка па вытворчасці эгаістаў.
    2Л. Размаўляйь з Эзеуьмі... сяЬрамі
    У мяне ёсць сябры, якія кажуць: «Вось калі маё дзіця падрасце і зможа надтрымліваць размову як след, тады я і пачну з ім размаўляць. А пакуль няхай пяня даглядае яго, каб яно было чыстым, няхай клапоціцца пра яго асноўныя патрэбы і песціць яго».
    Дзіцяці з самага маленькага ўзросту трэба размаўляць з татам і мамаю. Калі яно яшчэ ў калысцы, мы паўтараем яго першае балбатанне, і немаўлятка чуе, што ў мамы мяккі голас, а ў таты — грубейшы, яно вучыцца пазнаваць інтанацыі, якія 9 месяцаў слухала ў матчыным улонні. Калі яно
    пачынае поўзаць, мы таксама час ад часу становімся на карачкі, каб нашыя вочы былі на ўзроўні яго вачэй. Рысы чалавечага твару прамаўляюць. Вочы, бровы, скулы — увесь твар нешта гаворыць дзіцяці. Я ўзгадваю адну маму з нашай школы, якая ўзяла на выхаванне немаўлятка з Расіі, і псіхолаг сказала ёй: «Вельмі дрэнна, што Вы рабілі пластычныя аперацыі на твары і вуснах», бо гэтактвар траціць выразнасць, а немаўляці неабходна, каб з ім размаўлялі і тварам, і ўсім целам, а не толькі тулілі яго да сябе і песцілі.