• Газеты, часопісы і г.д.
  • Як жыць шчасліва з 1,2, 3... дзецьмі?  Роза Пік-Агілера Рока

    Як жыць шчасліва з 1,2, 3... дзецьмі?

    Роза Пік-Агілера Рока

    Памер: 166с.
    Мінск 2013
    24.5 МБ
    Мы, бацькі, ахоўваем сон дзяцей і адначасова імкнемся да таго, каб самім здолець паспаць усю ноч без турботаў. Як-ніяк, мы адказныя за іх і можам зрабіць так, каб дзеці добра адпачывалі ўначы.
    20.	Матчына мультызаЭачнадь,
    татаза мультьіпрацоўнасйь
    Сёння панядзелак, апошні дзень ліпеня. Габі і яго трынаццацігадовыя стрыечныя браты Пэдра і Луіс вярнуліся з летніка ў арагонскіх Пірэнэях, дзе тры тыдні праходзілі інтэнсіўны курс англійскай мовы і займаліся экстрэмальным спортам. I вось я тут, дзевяць малодшых дзяцей дома са мною, ад трынаццацігадовага Габі да чатырохгадовага Рафі. Пасля цудоўных, але поўных мітусні і клопату выходных, старэйшыя паехалі на працу ў Барселону разам з татам, і трэба прывесці дом у парадак. A 9-30 мы паснедалі і падзялілі паміж сабою хатнія абавязкі. Кожны павінен бьгў засцяліць свой ложак і прыбраць пакой, а яшчэ дзевяцігадовая Пэпа вымыла ванныя пакоі, адзінаццацігадовы Альвара
    загрузіў пральныя машыны, дванаццацігадовая Ані падмяла і працерла пыл, танчачы пад рытмічныя спевы Пералеса. Ёй дапамагаў чатырохгадовы Рафа, які, убачыўшы павукоў, кожны раз бег пра гэта распавядаць, бо ён нават з дапамогаю веніка не мог да іх дацягнуцца. Тады на паратунак яму прыходзіў шасцігадовы Тамас. Ён дастаткова высокі, а каб дастаць павука, забіраецца на крэсла, тады збівае павука на зямлю і ўдваіх з Рафам яны з крыкам накідваюцца на казурку, якая ў страху імкнецца збегчы: «Увага, зараз уцячэ! Ён пад канапаю! Давай за ім, ён наш! Ад нас не схаваешся!». Яны ўчынілі такі галас і так гучна весяліліся, што тут жа з’явіўся дзевяцігадовы Пэпэ, які мусіў забіваць мух у кухні. Мухабойка некуды знікла са свайго звычайнага месца, таму ён схапіў анучу, скакаў з ёю і паказваў мне ўсіх мух, якіх збіў у палёце адным ударам. Пяцігадовая Лаліта заявіла, што будзе займацца гатаваннем і што ёй падабаецца лушчыць зялёную фасолю. Яна апранула свой асабісты фартух, на якім вышытае яе імя (Лаліта атрымала яго ў падарунак ад святога Мікалая), і села за працу на тэрасе.
    Падчас усёй гэтай мітусні зазваніў тэлефон: мне званілі з офіса і пыталіся нейкія дадзеныя па працы. Я папрасіла прыслаць ліст па электроннай пошце і паабяцала адказаць на працягу некалькіх гадзінаў. Праз пяць хвілін з’явілася мая сястра Каці і папрасіла, кал і мне не скл адана, пазычыць ёй бульбы, каб зрабіць пюрэ для немаўляці. У гэтую ж хвіліну прыйшоў Габі, паведаміў, што яму вельмі горача (цяпер у Іспаніі стаіць невыносная гарачыня), і папрасіў, каб яго падстрыглі. Мы толькі-толькі
    апранулі на яго фартух, каб пачаць стрыжку, калі па скайпе стаў званіць мой сын Хуампі, які цяпер жыве ў Карэі. Такім чынам, усе селі перад кампутарам, каб павітацца з Хуампі. Кожны кінуў сваю працу. пачуўшы, як Пэпэ закрычаў: «Хуампі тэлефануе па скайпе!». Усе мы, канепіне ж, перад кампутарам не змяшчаемся, таму надыходзім вітацца па чарзе. Хуампі нагадаў, што я мушу тэрмінова адказаць на і-мэйл, які ён мне даслаў.
    Я працягнула стрыгчы Габі: «ні ў якім разе не машынкаю, а нажніцамі, і ўважліва з чубам!» А яшчэ ён ужо дарослы і сябры яму сказалі, што так коратка, на два сантыметры, стрыгуць толькі маленькіх дзяцей. Далей, паколькі стаіць такі сквар, а я ўжо ўсё адно занялася гэтаю справаю, дзсці падыходзяць на стрыжку адно за адпым: Тамас, канешне ж, не любячы гэіую працэдуру і стаміўшыся ад яе, пачаў плакаць, хаця для самаўдасканальвання мае за мэту навучыцца плакаць толькі раз на дзень. Ну магчыма, сёння ўвечары мы яго слёз не ўбачым. Пабла вельмі адчувальны і не любіць падразаць валасы: «Скончвай ужо, ужо хопіць, ты мне ўсе валасы састрыжэш!». Рафа кажа, што ён ужо вялікі і плакаць не будзе. Ён у сям’і самы малодшы. Урэшце з’яўляецца Альвара, які хоча, каб я састрыгла яму валасы пад ноль, то бок пагаліла. Яго сябар Кіка хоча стаць вайскоўцам і пастрыгся налыса, і выглядае проста супер, «А ты як лічыш, мама?» Нарэшце мне ўдалося пераканаць Альвара, што калі пакінуць два сантыметры валасоў, ён таксама будзе вельмі прыгожы. Вось я ізноў пабіла ўласны рэкорд і пастрыгла 6 галоваўза 35 хвілін. Але цяпер я сама ўся ў валасах, хоць і горача, але ветрык
    крыху вее, і на потную скуру прыклеілася мноства састрыжаных рэшткаў. Цяпер усё цела колецца, мне патрэбны душ.
    Калі выйшла з душа. сустракаю Пабла, які заляцеў у ванны пакой, бо ўбачыў, што мае даўжэзныя пазногці, і папрасіўіх падстрыгчы. Я пачала стрыгчы яму пазногці на руках, а пасля на нагах. Пасля Пэпэ ўбачыў, што я гэтым займаюся, і заявіў, што яму таксама трэба. Пасля міма праходзіла Пэпа, і раз ужо я і так узялася за справу, няхай падстрыгу пазногці і ёй. Урэшце ўсе па чарзе падышлі, і я падстрыгла дзвесце пазногцяў за паўгадзіны: у сваіх дзевяці дзяцей іўсябе самой...
    Мы выключылі пліту, каб не згарэў абед, і Ані прыйшла да мяне з пытаннем па летніх хатніх заданнях. Кал і праўда, я не магу ёй з гэтым дапамагчы, бо сама многіх рэчаў ужо не памятаю ды і ў школе не была выдатніцай. Я папрасіла яе звярнуцца да Габі, які дакладна з усім разбярэцца. «Мама, а ты не ведаеш?» Так, я не ведаю, але не прызнаюся ў гэтым ні за што, і таму кажу, што мне трэба адказаць на электронныя лісты.
    Скарыстаўшыся тым, што засталася адна, бо ўсе дзеці пайшлі ў басейн, я праверыла пакоі: вось некалькі незасцеленых ложкаў, але я не буду іх засцілаць, хоць мяне вельмі раздражняе непрыбраны дом і незасцеленыя ложкі. Цяпер, калі дзеці вернуцца з басейна, яны не сядуць абедаць, пакуль усе пакоі не будуць прыбраныя. Яны самі за гэтым прасочаць, бо пасля плавання вернуцца вельмі галодныя і не захочуць доўга чакаць.
    Урэшце я саджуся адказваць на і-мэйлы, паставіўшы каля сябе місу чырвонай чарэпіні — гэта так смачна ўлетку, у самы сквар. А другой гадзіне я бяру мікрааўтобус, каб забраць дзяцей і зрабіць свае штодзённыя дзесяць колаў у басейне. Mens sana in corpore sano: пасля такой мітуслівай раніцы мне трэба крыху разгрузіць сябе, пазаймаўіпыся снортам, і выпусціць жар з цела. Альвара, калі яму было пяць, казаў: «Я не разумею, мама, чаму сонца мяне паўсюль пераследуе — куды я не дзенуся, яно ідзе за мною. У якую гульню яно гуляе?».
    Гэта нармальна, што ў складаных умовах мы перажываем стрэс, важна ставіцца да ўсяго спакойна і разважліва, каб не ператварыцца ў істэрычных маці, якія ўздымаюць крык ад любой дробязі.
    21.	Пах^ала і пакаранне
    Дзіцяці патрэбна, каб тата і мама ўсталёўвалі для яго межы. Ёсць рэчы, якія ім можна рабіць, ёсць рэчы, якія можна рабіць толькі з пэўнага ўзросту, а ёсць рэчы, якія рабіць забаронена назаўжды. Напрыклад, у доме маіх бацькоў забаронена паліць, нават тады, калі яшчэ не было вядома, якая ад гэтага шкода, а таксама забаронена ездзіць на матацыкле, бо мой тата бачьгў смерць дваіх дзяцей свайго сябра ў матацыклетнай аварыі. Нам усім было выразна зразумела, што можна, а што нельга, наконт чаго можна дамовіцца, з чым лепш ісці да мамы, а не да таты, бо калі пашчасціць, мама дасць дазвол.
    Восьнядаўна пяцігадовая Лаліта ічатырохгдцовы Рафа, якія запісаныя ўлетку на ўрокі плавання,
    надумалі учыніць скандал у басейне. Разам з імі пайшла пятнаццацігадовя Тэрэ, так што я магла ў гэты час крыху пачытаць. Тэрэ распавяла, што ў першы дзень на занятках малыя няспынна плакалі, і за імі сталі плакаць астатнія дзеці. Тэрэ была раззлаваная спектаклем, які яны ўчынілі, бо раніцаю Лаліта і Рафа ўжо хадзілі са мною ў басейн, і ў іх усё цудоўна атрымалася, да таго ж малыя сказалі, што вельмі хочуць на гэтыя заняткі. Тэрэ папярэдзіла, што калі яны не перастануць плакаць, то застануцца без вячэры, а яны, цвердалобыя, не спыняліся крычаць і капрызіць. Таму дома абодва атрымалі не смачнае шакаладнае печыва, што прызначалася на падвячорак, а толькі хлеб. Малыя ізноў учынілі істэрыку, і я, ужо стомленая ад іх плачу, пашкадавала іх. Толькі я сабралася аддаць сваю порцыю, як усе дзеці закрычалі: «Не, мама, яны пакараныя!» Якія жорсткія гэтыя дзеці!.. Яны не дазволілі, каб матчына сэрца, расчуленае няшчаснымі тварыкамі малых, прымусіла мяне зняць з іх пакаранне: «Не, мама, яны ад голаду не паміраюць, затое гэтага яны не забудуць. Той хто чыніць дрэнна, плаціць за гэта». Усе ўважліва сочаць, каб пакаранне выконвалася і каб нават з самымі маленькімі ніхто не цацкаўся. Нават самыя маленькія маюць права на тое, каб мы іх добра выхоўвалі. Я і муж ўжо ў такім узросце, што крыху стаміліся ад гэтага. Як жа добра, што ў нас ёсць старэйшыя дзеці, што дапамагаюць нам рабіць усё як след!
    Пакаранне, прызначанае дзецям, павінна адпавядаць учыненай правіне. Напрыклад, дзіця ўключыла тэлевізар, калі было забаронена. Мы
    не будзем забараняць тэлебачанне на год, бо гэта немагчыма і занадта строга. Але можна забараніць яму глядзець кіно разам з астатнімі ўвечары ў суботу, калі запланаваны сямейны прагляд, або забараніць есці папкорн, як мы збіраліся ў дзень нараджэння Пабла.
    Дзіця, якому не ставіць рамкі, цудоўна ведае што бацькі гэта робяць, каб пазбсгнуць скандалаў. Такія дзеці вельмі нсшчаслівыя, бо разумеюць, што сказаць ім «так> — гэта самае лёгкае, але ніхто не займаецца іх выхаваннем. Нікому не спадабаецца глядзець, як выцягвасцца ад крыўды твар дзіцяці, калі яму забаранілі паехаць на Коста Брава ў госці да сябра, дзе яны збіраюцца бсз бацькоў, бо нібыта ўжо дарослыя... Сябар, якому дазваляюць рабіць усё, піто хочацца, — няшчаснае дзіця.
    Калі нехта не слухасцца маму і не запраўляе ложак,топавіненбудзепаразмаўляцьзтатам,калітой прыйдзе з працы. Гэта нс справа, боўжо цэлы тыдзень дзіця сыходзіць раніцай у школу, не запраўляючы ложак. Як шкада, што мы вымушаныя ўчыніць тату такую непрыемнасць адразу, як толькі ён вяртаецца стомлены і мае столькі праблемаў на працы! Калі тата прыйдзе дахаты і запытаецца, як ідуць справы, дзіця з апушчанаю галавою, падштурхнутае мамаю, выйдзе наперад і раскажа, што адбылося. Яно добра разумее, што зрабіла злы ўчынак. Тата запытае, ці шкадуеяно абучыненым, і прапануе самому выбраць сабе пакаранне. Як звычайна, я ўжо прыдумала адзін варыянт: <Як ты думаеш, можа табе варта адмовіцца ад цудоўнага дэсерта, які спецыяльна прыгатавала сёння мама, і прыбраць шафу з цацкамі, якія
    належаць усім і адначасова нікому?» Ну добра, мы дамаўляемся, дзіця атрымлівае пацалунак і абдымак ад мамы. Цяпер засталося толькі прасачыць, каб яно выканала пакаранне, аднак не стоячы над ім крукам і не прымушаючы, як паліцыянт. Дзеці павінны карыстацца сваёй свабодай і несці за гэта адказнасць.