• Газеты, часопісы і г.д.
  • Як жыць шчасліва з 1,2, 3... дзецьмі?  Роза Пік-Агілера Рока

    Як жыць шчасліва з 1,2, 3... дзецьмі?

    Роза Пік-Агілера Рока

    Памер: 166с.
    Мінск 2013
    24.5 МБ
    аб’явіў: «Шаноўнае спадарства, хачу паведаміць вам, што з намі падарожнічае спадарыня Роза ПікАгілера, маці 14 дзяцей, і яна заслугоўвае моцных апладысментаў». Ён выйіпаў з рубкі і падышоў да мяне, я паднялася і павярнулася да людзей, памахала ім, а ўвесь самалёт пляскаў у мой гонар. Тады я ўзяла на рукі дзіця і падняла яго ўверх, як у мультфільме «Кароль Леў>. Уявіце, як увесь самалёт выбухае воплескамі: не ў гонар уласна мяне, а ў гонар вялікай сям’і XXI стагоддзя. Калі мы прызямліліся, я мусіла чакаць, пакуль мне прынясуць дзіцячы вазок, і таму заставалася ў салоне. Іпшыя пасажыры, выходзячы, усміхаліся мне, гладзілі немаўлятка... Які-небудзь недавярак падумаў бы: «Вось жа ненармальная, я б так не рабіў>. Адна бабуля сказала мне: «У вас і праўда столькі дзяцей?» і заплакала, бо ўжо даўно не чула і не бачыла нічога падобнага.
    14.	АЭ жышя шерйі
    Мы — сям’я pro life. Такія словы я пачула ў кансультацыі аддзялення кардыяпатыі шпіталя святога Яна Божага ад загадчыка аддзялення, які, даведаўпіыся пра нашую гісторыю, сказаў, што мы адкрытыя на жыццё насуперак усяму. I калі б мы мусілі пахаваць усіх сваіх нованароджаных дзяцей, перажыўшы страшэнны боль, то абсалютна зразумела, што і тады ніколі б не згадзіліся на аборт, пават улічваючы, што іспанскія законы падтрымлівалі б нас у гэтым рашэнні. Законы грамадства, як сведчыць сама іх назва, створаныя людзьмі, яны не з’яўляюцца абавязковымі, калі дзейнічаюць супраць чалавечай натуры і здаровага розуму. Увесь свет ведае, што забіць дзіця — самы горшы з усіх магчымых учынак, ён пакідае ў
    чалавечай душы дзіру, якую нічым нельга запоўніць, і даводзіцца несці гэтую віну праз усё жыццё... Мы ж заставаліся адкрытыя на жыццё, не ставілі для яго ніякіх абмежаванняў і бар’ераў, і навука вельмі ўдзячная нам за гэта.
    Напрыклад, некалькі гадоў таму з намі звязалася дакторка з ЗША, якая даследавала спадчынныя віды кардыяпатыі. Яна не магла працягваць свас даследаванні, бо сем’і, дзе нараджалася немаўля або двое з кардыяпатыяй, не хацелі болып мець дзяцей, іх пужала думка пра новыя аперацыі і бяссонныя ночы. Такім чынам, немагчы.ма было зрабіць паўнавартаснае даследаванне гэтай тэмы. Дакторка даведалася, што ў Барселоне ёсць сям’я з 18 дзецьмі, 8 з якіх маюць кардыяпатыю, і звязалася з намі. Яна прыехала разам з супрацоўнікамі і прывезла з сабою партатыўны эхограф, розныя прыборы, медсястру, каб браць кроў на аналізы, і ўзялася за справу. Цэлы месяц яна падарожнічала па ўсёй Іспаніі, бо якя ўжо казала, сваякі майго мужа жывуць у розных гарадах. 3 маёй сям’ёй, члены якой рассеяныя па ўсім свеце, дакторка таксама мела магчымасць пазнаёміцца, бо яе візіт супаў з сямейнай сустрэчай — мы сабраліся разам, таму што майму тату аперавалі пухліну мозга, і яму заставалася жыць некалькі месяцаў.
    Мая сяброўка, доктар Георгія, зрабіла для нас генетычнае даследаванне: для маіх шаснаццаці братоў і сясцёр і іх дзяцей, а таксама для чатырнаццаці братоў і сясцёр майго мужа і іх дзяцей. Яна цешылася, што можа завяршыць сваё даследаванне, узяўшы кроў у кожнага з нас, амаль у сотні чалавек з адной сям’і.
    Пасля таго, як у нас нарадзілася трое дзяцей з кардыяпатыяй, з якіх другое і трэцяе памерлі, а пра старэйшую дачку казалі, што яна не пражыве і трох гадоў, нам параілі рабіць эхаграфію пры кожнай наступнай цяжарнасці. Гэтак яшчэ да нараджэння дзіцяці мы маглі ведаць, што яму спатрэбіцца хірургічнае ўмяшальніцтва. Калі прэнатальнае даследаванне давала дрэнныя вынікі, медыкі адразу казалі нам: «Закон на вашым баку, калі хочаце, можаце пазбавіцца ад дзіцяці, не трэба пакутаваць>. Хлусня! Калі нехта пазбаўляецца ад дзіцяці, то пакутуе нашмат болып. Мы рабілі прэнатальную эхаграфію не для таго, каб перарываць цяжарнасць і забіваць сваё дзіця, таму што яно павінна нарадзіцца хворым, а для таго, каб папярэдзіць медыкаў і каб яны былі гатовыя да родаў.
    Калі нарадзілася Лаліта, наш нумар 17, мы не ведалі пра яе хваробу, і ў яе здарьгўся сардэчны прыступ праз некалькі дзён пасля нараджэння.Я яшчэ амаль не выходзіла і нават па хаце перасоўвалася ў піжаме, бо стараюся першыя паўмесяца пасля родаў не ўставаць з ложка, — і ўбачыла, што Л аліта амал ь не дыхае. Ёй было пяць дзён, назаўтра быў прызначаны яе хрост. Выклікаўіпы ліфт, я набрала вады з крана і пахрысціла дзіця: «Лаліта, я цябе хрышчу ў імя Айца і Сына, і Духа Святога>. Дзякуй Богу, мы жывем побач са шпіталем святога Яна Божага, і калі я дабегла туды, дзіцяткам заняўся дзесятак медыкаў: у яе аказаўся сардэчна-рэспіраторны прыступ. Нам сказалі, іпто малая не выкараскаецца, бо ў яе кроў не праходзіць па сасудах, а калі нават і выжыве, то застанецца сляпою, глухою і з мноствам іншых праблемаў...
    Два месяцы мы правялі ў рэанімацыі, і гэта здавалася вечнасцю. Чатыры разы на дзень мы прыходзілі да Лаліты, каб пабыць з ёю, паспяваць ёй. Іэта былі вельмі цяжкія дні, мы бачылі, як шмат дзяцей памірала. У шпіталі мы пазнаёміліся з Хаймэ, судовым доктарам, яго дзеці вучыліся ў школе разам з нашымі дочкамі. Аднойчы ён прыйшоў у аддзяленне інтэнсіўнай тэрапіі, каб засведчыць смерць чатырнаццацігадовай дзяўчынкі. Ён моцна падтрымаў нас, бо знаёмых медыкаў у нас не было. 3 таго часу мы вельмі пасябравалі з ім і яго жонкаю Дорыс.
    Я не разумела, як гэта Лаліта яшчэ жыве, пры карціне яе хваробы гэта здавалася неімаверным... Аднойчы, калі я, стомленая, не змагла пайсці ў шпіталь, мяне замяніў мой брат Марцін, прадставіўшыся дзядзькам Лаліты. У той час загадчыца аддзялення праводзіла агляд, і брат спытаў у яе: <Вы верніца? Вы верыце ў цуды?». Яна адказала: «Я няверуючая. Ужо 15 гадоў я працую ў інтэнсіўнай тэрапіі: напэўна сюды да нас нрыязджаюць людзі з усёй Іспаніі. Я была на дзяжурстве, калі сюды прынеслі Лаліту, і ніколі яшчэ я не бачыла дзіця ў такім крытычным стане. У яе па сасудах не цыркулявала кроў, а гэта значыць — яс немагчыма было рэанімаваць звычайнымі медыцынскімі спосабамі. Заставаўся апошні шанец — зрабіць ін’екцыю ў косткі... Шмат часу было ўжо страчана, і мы зрабілі працэдуру, не маючы асаблівай надзеі на поспех. Я павінна сказаць Вам, іпто цяпер, бачачы Лаліту, я веруў цуды».
    Маючы сяброў па ўсім свеце, мы пачалі прасіць аб малітве за яе. Тыя, хто не всрыць у Бога, пасылалі
    нам «станоўчую энэргію» — я не вельмі добра разумею, што гэта такое, але ў той сітуацыі мы былі ўдзячныя за якія-кольвек праявы спачування. Нам прыходзілі электронныя лісты з Расіі, Аўстраліі, Бразіліі, Індыі, Афрыкі... увесь свет быў уражаны тым, што мы перажывалі. Так, гэта было нашае сямнаццатае дзіця, але кожнае дзіця ўнікальнае і вельмі каханае. Мы пахавалі дваіх дзяцей на працягу чатырох месяцаў і не хацелі пахаваць яшчэ адно. Мы не разумелі, чаму смерць ізноў пажадала пастукаць у нашыя дзверы. Спаўнял ася тое, чым пужалі нас сваякі і сябры: «I астатнія таксама памруць». Але, дзякуй Богу, навука развіваецца, і з усеагульнаю дапамогаю Лаліта выжыла. Ёй ужо пяць гадоў, яна збіраецца ісці ў першы клас і вядзе цалкам нармальнае жыццё, не прымаючы ніякіх лекаў.
    Праз два гады падчас звычайнага штогадоваі а медыцынскага агляду я спытала ў дырэктара кардыялагічнага аддзялення, чаму Лаліта выжыла і якія мае прагнозы са сваёй хваробай. Ён адказаў: «Звычайна такія дзеці, як Лаліта, у такіх умовах і з такой карцінай захворвання, не выжываюць. Але я зразумеў, што яна будзе жыць, таму што Вы і Вашая сям’я перадавалі ёй жыццё ўсімі клетачкамі скуры». Іэты доктар ведае нас толькі па штогадовых медыцынскіх аглядах і візітах сацыяльнай бяспекі. Але гэта праўда: мы перадаем жыццё, мы адкрытыя жыццю, і таму ў асяродку нашай сям’і яно перадаецца адно аднаму.
    Мы з мужам марылі мець вялікую сям’ю, мы хацелі, каб нашыя дзеці былі такія ж шчаслівыя, як і мы. Пасля кожнай цяжарнасці і родаў мы думалі, ці
    маем сілы сустрэць новую цяжарнасць і новае дзіця, які наш фізічны. псіхічны, душэўны і эканамічны стан... мы цаніліўсё, што маем, і ішлі напралом. Мы станавіліся выключэннем з правілаў, калі нам казалі: <Цяпер неадпаведны час для такіх вялікіх сем’яў грамадства ў вельмі дрэнным стане, крызіс, у вас праца, дзеці хварэюць...» і яшчэ тысячы прычынаў і апраўданняў, вельмі рацыянальных, для таго, каб болып не мець дзяцей.
    He думайце, што нам гэта даецца лягчэй, чым іншым. Напрыклад, я на працягу ўсёй цяжарнасці ванітую па некалькі разоў на дзень, нават у дзень родаў я ўваходжу ў радзільную палату і прашу даць мне місу, бо ванітую. Мама казала мне, што на чацвёртым месяцы цяжарнасці гэта праходзіць, але я ўсё адно ванітую кожны дзень. Апроч таго, пакол ькі мы маем хворых дзяцей, то нелыа дазваляць ім доўга плакаць, каб не вычарпаліся іх сілы. Бывалі выпадкі, калі кожны з нас падымаўся па 20 разоў за ноч і ішоў да дзяцей. Уставаў той, хто першы чуў плач: часам муж, а часам я. На наступную раніцу а сёмай гадзіне роўна званіў будзільнік, і мы двое ішлі на працу. Мы пыталіся адно ў аднаго: «Колькі разоў табе давялося сёння ўстаць?». «Толькі пяць разоў». «А я толькі тры, вось і добра! » Наш рэкорд на дваіх: устаць 40 разоў за ноч. Увечары мы клаліся спаць, супакоіўшы немаўля, і думалі: <Ну ўсё, цяпер яно чыстае, накормленае, атрымала лекі, і можна паспаць да самай раніцы». Але даводзілася падымацца з ложка зноў і зноў, пакуль не прыйшоў час, калі нарэшце атрымалася праспаць цэлую ноч без перапынку. Паціху дзіця расце, яно ўжо не пісаецца ў ложку, не прачынаецца
    ад холаду, і цяпер старэйшы брат або сястра моіуць паклапаціцца пра яго і даць яму вады, якой малое раз дваццаць паспела папрасіць, пакуль нехта пачуў.
    Мяне і сапраўды можна назваць ненармальнай авантурысткай, бо моцна кахаючы адно аднаго, мы з мужам вырашылі: хай будзе як будзе. Калі лонданская студыя BBC рабіла пра нас перадачу «Самая вялікая сям’я ў свеце>, то зайшоўшы ў спальню, дырэктар праграмы задаў пытанне: <Іэта ваш пакой?» і загадаў здымачнай групе: «Абавязкова здыміцс гэты ложак, бо ён — фабрыка дзяцей». I сапраўды, гэта там ствараліся дзеці сям’і Пастыга Пік. Але я лічу, што слова «вытворчасць» не падыходзіць, я б назвала наш ложак месцам, дзе выяўляецца нашая пяшчота і гарачыня нашых пачуццяў а плодам гэтага шчырага кахання з’яўляецца кожнае новае дзіця. Калі ў нас пытаюцца, ці любім мы дзяцей, мы адказваем, што так, любім і цешымся сваімі дзецьмі, хоць часам яны нас стамляюць і пазбаўляюць сілаў. «Але хто мне найбольш падабаецца, — кажа муж, — дык гэта мая жонка».