• Газеты, часопісы і г.д.
  • Як жыць шчасліва з 1,2, 3... дзецьмі?  Роза Пік-Агілера Рока

    Як жыць шчасліва з 1,2, 3... дзецьмі?

    Роза Пік-Агілера Рока

    Памер: 166с.
    Мінск 2013
    24.5 МБ
    як мой муж. Мне падабаюцца бытавыя раманы, пра каханне і раскошнае жыццё. Як бачыце, цяпер я і сама пішу такую кнігу.
    Сужэнцам неабходна знаходзіць час, каб пабыць сам-насам. Маленькія дзеці патрабуюць вельмі шмат часу: трэба змяніць ім падгузнік, пакарміць кашкаю, пасадзіць на гаршчок... А крыху вырастаючы, яны жадаюць, каб мы выслухоўвалі іх, распавядаюць пра свае малыя змаганні, пра свае мары. «Дзеўкі любяць гаварыць пра транты> — сказала б мая бабуля, то бок — пра адзенне, пра апошнюю моду, пра тое, ці носяць цяпер туфлі на платформе і вялікія торбы, плеценыя з саломы. Таму час ад часу тату і маме трэба хадзіць некуды толькі ўдваіх, каб ім ніхто не перашкаджаў. Я заўжды зайздросціла сваёй сяброўцы Пакі, таму што яна, рыхтуючыся да сур’ёзнага суразмоўя на працы і маючы на руках некалькіх малых дзяцей, неяк вымудралася знаходзіць час выйсці са сваім мужам Бальда на дваццаціхвілінны шпацыр вакол квартала. Яны распавядалі адно аднаму пра свой дзень, пра розныя падзеі. пра свае клопаты і спадзяванні. Так, іх чакаў мільён розных справаў, але яны ведалі, што першасная неабходнасць — каб іх сужэнства нармальна функцыянавала. Камунікацыя ў сужэнстве — гэта падмурак, трэба абавязкова размаўляць адно з адным, выбіраючы, аднак, адпаведны час і адэкватны тон, каб нешта сказаць. Нельга хаваць у сабе крьгўды, каб аднойчы выкарыстаць іх для ўласнай выгоды. Нельга злавацца, «таму што аднойчы ты сказаў (сказала)....». Лепш будзе гучаць: «Прабач, калі я цябе пакрыўдзіў (пакрыўдзіла)». Менавіта так, варта гаварыць аб
    прабачэнні. Часцей за ўсё крыўды нараджаюцца ад непаразуменняў, а калі нам нешта не ўдалося, трэба папрасіць прабачэння, прабачыць і забыць. Нельга нічога хаваць у сабе. Умеючы прасіць прабачэння, прабачаць і забываць, адчуваеш сябе больш свабодным і шчаслівым.
    Тыя, хто ўсё яшчэ працягвае лічыць, што дзеці павінны стаяць на першым месцы, мусяць зразумець, што сёння дзеці разам з імі, а заўтра яны выляцяць з гнязда. Яны могуць паехаць вучыцца ва ўніверсітэт у іншым горадзе, могуць атрымаць працу за мяжою, могуць ажаніцца і з’ехаць некуды далёка. Дзеці сыходзяць, і ў доме застаюцца толькі тата і мама, лоб у лоб, тварам у твар, побач. Нельга заставацца адно для аднаго таямнічымі незнаёмцамі, размаўляючы заўжды толькі пра дзяцей, пра іх праблемы і мары. Што наконт нас саміх? Ці вядомыя нам спадзяванні і чаканні нашых мужоў і жонак, іх прафесійныя амбіцыі, іх густы? А ім вядомыя нашыя? Трэба пражываць гэта ўсё разам, смяяцца (як гэта цудоўна — здаровы смех!) з нашых маленькіх дзівацтваў. Смехатэрапія — вельмі добрая рэч, як і вясёлы настрой! Так, мы шмат гадоў таму пакахалі адно аднаго, вырашылі ажаніцца і стварыць сям’ю, наш агульны праект, А цяпер мы старэем разам і марым разам убачыць, як растуць нашыя ўнукі.
    13.	Багацце ў дзе^х: колькі Эзяуей патрэЬна?
    У нас існуе адна папулярная прыказка: кожнае дзіця нараджаецца з хлебам пад пахаю.
    У XXI стагоддзі, аднак, многія памылкова лічаць, што дзіця — гэта цяжкая ноша, якая перашкаджае табе рабіць, што хочацца, якая цябе знявольвае і апроч таго патрабуе вельмі вялікіх фінансавых укладанняў. Уся справа зводзіцца да таго, колькі грошай у месяц утрыманне дзіцяці будзе каштаваць і гэта памнажаецца на лічбу дзяцей, якіх пара вырашыла мець. Але гэта зусім іншая арыфметыка, і вы добра гэта ведаеце, дарагія мае чытачы.
    На пачатку лета я была ў гасцях на 25-гадовым юбілеі з дня шлюбу маіх сяброў. Жонка, мая добрая
    сяброўка Беатрыс, працуе асабістым памочнікам у закупах, а яе муж — кінапрадзюсар. Юбілей яны святкавалі ў Жэроне, але можна было падумаць, што ў самім Галівудзе, да таго ж на святкаванне і сапраўды прыехалі госці з Лос-Анджэлеса. Маштабы ўрачыстасці пераўзыходзілі ўсе магчымыя ўяўленні: розныя упрыгожванні звісалі з дрэваў, укрытых белым цюлем вакол камлёў, паўсюль стаялі свежыя кветкі, ружовыя і ліловыя, квартэт музыкаў вітаў гасцей, вядомыя спевакі выступалі падчас вячэры, паркоўшчык паказваў дзе пакінуць машыну. Дарэчы, майго мужа пераблыталі з шафёрам, бо ён ішоў перада мною са сваім сябрам. Банкет быў замоўлены ў «ЕІ Celler de Can Roca>, які лічыцца цяпер лепшым рэстаранам свету. Як вядома, мне падабаецца знаёміцца з новымі людзьмі, і на банкеце я пазнаёмілася з сястрою юбіляркі з Севільі. Даведаўшыся, што ў мяне 18 дзяцей, яна сказала: < Што, ты маеш 18 дзяцей? Значыць, маеш 18 фальваркаў». Трэба растлумачыць гэтую фразу: адзін фальварак корміць многія сем’і, а ў старажытнасці дзеці былі таннаю працоўнаю сілаю, што было неабходна, каб працаваць у полі, і вялікая колькасць дзяцей сведчыла пра багацце сям’і.
    У майго мужа 13 дзядзькоў, і пра яго дзядулю казалі, што ён разбагацее праз людзей, бо кожнае дзіця магло працаваць на кілбаснай фабрыцы ў Канцімпала. Дзядуля здолеў стаць алькальдам (галавою) горада, і калі ў 102 гады памерла бабуля, у іх было ўжо больш за 180 нашчадкаў.
    У старажытнасці, як і цяпер, і заўжды, дзеці былі багаццем, з якім нішто не можа параўнацца.
    Усім добра вядома, што ў мінулым на бясплодную жанчыну паказвалі пальцам на вуліцы, бо плоднасць лічылася знакам любові багоў. Абрагаму Бог паабяцаў памножыць яго патомства як нябесныя зоркі і марскі пясок. У рэшце рэшт, усе мы хочам, каб нашае прозвішча захавалася і род працягваўся, і калі людзей знаёмяць між сабою, звычайна кажуць: «Іэта сын А., які пабудаваў...... Цяпер жа падобны ход мыслення змяніўся.
    Дзеці прымушаюць нас глядзець вонкі і болып думаць пра іншых, а менш — пра сябе саміх, дапамагаюць прайсці міма рознай зямной мітусні, у тым ліку і таму, што з дзецьмі застаецца зусім мала часу для таго, каб разглядаць сябе ў люстэрка і займацца самакапаннем: «Ці баліць у мяне галава, ці выскачыла болька, ці я тоўстая, ці маю цёмныя кругі пад вачыма...» Калі няма магчымасці па тры гадзіны на дзець глядзецца ў люстэрка, тады не атрымаецца вышукаць у сябе хібы знешнасці або змены, выкліканыя ўзростам. Значыцца, я не марную шмат грошай на крэмы для твару, і гэта не б’е па сямейным бюджэце. Дзякуй Богу, мой сябра Вісэнтэ робіць крэмы для сеткі супермаркетаў Mercadona і прадае мпе тавары з вялікай зніжкай. Я, хоць і далёкая ад самалюбавання і аматарка эканоміі, удзячная яму за гэта. Іншы добры сябра, Хасэ М., таксама забяспечвае мяне крэмамі для падарункаў на Раство, і асабліва гэтаму цешацца мае швагеркі, іх твары аж свецяцца радасцю ў гэтыя святы. Ніякая эканомія не дае нам апраўдання, каб не сачыць за сабою, бо ўсім мужчынам даспадобы, каб побач была прыгожая жанчына, пісаная красуня.
    Дзеці дапамагаюць нам заўжды быць шчаслівымі, выходзіць па-за межы сябе саміх і з радасцю дарыць сябе іншым. Як казаў Маленькі Прыпц Экзюперы, «шчаслівейшы той, хто дае, а не той, хто атрымлівае». У сям’і заўжды ёсць магчымасць даваць, не чакаючы нічога ўзамен. Нельга нават уявіць, як моцна кожнае дзіця павялічвае тваё сэрца. Мяпе часта пытаюць: «I ў цябе хапае часу, каб любіць кожнага? Паасобку? Яны адчуваюць, што іх любяць? Ім хапае любові?». Як казала мая бабуля Энрыкета: «Гэтым дзецям нс хапае мацярынскага падола>, бо як толькі немаўляці спаўняўся год, на свет з’яўлялася яшчэ адно дзіця. Ужо дарослаю жанчынаю я спыталася ў Карміны, сваёй сястры нумар 10, ці адчувала яна калі-небудзь, што мама мала яе любіць. Яна сказала, што ніколі не адчувала браку любові, іпто мама ўсіх любіла пароўну, вельмі-вельмі моцна, і ўсе адчувалі, што іх любяць. He трэба далёка хадзіць, мой уласны самы малодшы сынок Рафа, якога мы ласкава называсм Бубі, прыходзячы дамоў, агрымлівае пацалунак ад таты і мамы, а таксама ад 15 сваіх братоў і сясцёр. Ці можа быць дзіця, якое штодня атрымлівае болып пацалункаў?
    У інтэрв’ю, якія я даю, вельмі часта гучыць пытанне: «Колькі дзяцей ты хочаш мець?». Але ці ж можна абмежаваць любоў? Чым больш любіш, тым шчаслівейшым становішся. Чалавек быў створаны, каб любіць. I я заўжды адказваю так: «У мяне няма любімай лічбы». Я паходжу з вялікай сям’і, мой муж — таксама. Мы цудоўна жылі ў сваіх па-свойму асаблівых сем’ях. Ажаніўшыся, мы марылі займець вялікую сям’ю, каб нашыя дзеці атрымалі гэткі самы
    цудоўны досвед, што і мы, каб іх таксама атачала шмат братоў і сясцёр. Я ўжо распавядала вам, што Хаві — маё другое і Мантыста — маё трэцяе дзіця, памерлі ў чатыры месяцы, і медыкі раілі нам не мець больш дзяцей. Цяпср мы маем 15 дзяцей, якія жывуць. А калі некага з іх няма дома, бо яно бавіць час у сяброў, гэта адразу заўважна, бо кожны ў нашай сям’і мае сваё месца.
    У 2005 годзе з намі здарылася сапраўды забаўная рэч. Я тады была ў дэкрэце са сваімі сынам Томі, і паехала разам з ім і некалькімі сяброўкамі ў Мадрыд. Там праводзіўся вялікі кірмаш падарункаў, і мая сяброўка Крыстына здолела здабыць запрашальныя квіткі для 6 чалавек. Мы мусілі ехаць хуткасным цягніком AVE і ледзь на яго не спазніліся. Мы несліся па платформе станцыі нібы ненармальныя і ўрэшце паспелі, бо так галасілі і ўчынілі такі вэрхал, што цягнік затрымаўся на пару хвілін. У Мадрыдзе мы пасяліліся ў Хасэ Луіса і Інмы — яны нас прынялі, як каралеўскіх асобаў. Раніцай нам прыгатавалі гарачы сняданак: як цяпер памятаю, яечню з бульбаю, што я вельмі люблю, свежыя булачкі і каву... Гэта зусім не падобна да майго звычайнага хатняга сняданку. ПравёўшьідвадніўМадрьідзе,яразамзТоміпаляцела на семінар у Санцьяга дэ Кампастэла. Праз тыдзень я вярталася дамоў ужо даволі стомленая ад усіх клопатаў і бегатні з малечаю на руках. Мы вярталіся рэйсам кампаніі Vueling, самалёт хутка павінен быў узлятаць. Па мікрафонах пачалі аб’яўляць: «Спачатку праходзяць пасажыры з шэрагаў 80-100, маці з малымі дзецьмі праходзяць без чаргі» і яшчэ шмат іншых інструкцый, на якія я ніколі не звяртала ўвагі,
    бо не імкнулася заняць сваё месца адной з першых. Тады я яшчэ не вярнулася ў форму пасля нядаўніх родаў і была таўставатаю, да таго ж з немаўлём на руках. Я вырашыла ісці апошняю. Калі ўрэшце я паднялася ў салон з дзіцем, яго сумкай, кнігай, якую хацела пачытаць, дзіцячым вазком-кошыкам Maxi-Cosi, коламі ад дзіцячага вазка і мноствам маіх уласных рэчаў, я ўбачыла месца ў чацвёртым шэраіу і вырашыла сесці там. Я не хацела праходзіць праз увесь салон самалёта са столькімі торбамі. У маім пасадачным талонс стаяла месца 90С — гэта значыць у самым хвасце самалёта. Падышоў ветлівы сцюард, каб дапамагчы мнс раскласці рэчы. Ён хацеў забраць дзіцячы кошык, але я адмовілася, бо везці немаўля ў ім нашмат зручней, чым трымаць яго на маім тоўстым жываце. Сцюард жа адказаў, што паветраныя правілы перавозкі забараняюць гэта з прычынаў бяспекі, і ён дасць мне дадатковы пас бяспекі для дзіцяці... Я сказала, што надарожнічаю па ўсім свеце і ў мяне куча дзяцей і стос адпаведнага досведу. Ён спытаў: «I колькі ў Вас дзяцей?» Я сказала, іпто чатырнаццаць, і паказала дакументы на дзяцей, якія мела пры сабе, каб сведчыць, што Тамас — мой сын. Сцюард узяў дакументы і ўбачыў, што Тамас ідзе ў іх пад нумарам 16, бо я не палічыла двух памерлых дзяцей, а ў дакументах іх імёны былі. Сцюард папрасіў мой пасадачны талон, дзе было напісанае маё імя, і ўбачыў, што я села не на сваё месца. Але паколькі я.му ўжо надакучыла разбірацца са мною, а самалёт і так спазняўся з вылетам, ён пакінуу мяне на чацвёртым шэрагу. Падчас палёту сцюард узяў мікрафон і ў поўнай цішыні