• Газеты, часопісы і г.д.
  • Як жыць шчасліва з 1,2, 3... дзецьмі?  Роза Пік-Агілера Рока

    Як жыць шчасліва з 1,2, 3... дзецьмі?

    Роза Пік-Агілера Рока

    Памер: 166с.
    Мінск 2013
    24.5 МБ
    Мы — бацькі, і таму павінны ведаць сапраўдныя здольнасці кожнага дзіцяці, а не тыя, якія б хацелі ў ім бачыць... Магчыма, у нашым доме расце мастак або шэф-повар, або будучы эксперт у сферы IT. Несумненна, што калі дзеці маюць нейкія здольнасці, неабходна падтрымліваць іх развіццё; некаторым людзям адной спецыяльнасці мала, і ім неабходна атрымаць дзве вышэйпіыя адукацыі, каб не губляць часу; для іншых дастаткова будзе сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў нейкай прафесіі.
    Мы з мужам імкнемся раз на трыместр сустракацца з настаўнікамі кожнага нашага дзіцяці: прызначаем сустрэчу і паўгадзіны размаўляем з настаўнікам пра дзіця. Нам шанцуе, што можна паразмаўляць з чалавекам, які лепш ведае напіае дзіця па-за сямейным колам, тым больш, калі гэта прафесіянал у сферы педагогікі. Звычайна мы запісваем усе парады ў нататнік, бо маючы столькі дзяцей, мы да наступнага трыместра можам пра нешта забыцца, і здараецца, не можам узгадаць, якія бацькоўскія абавязкі мусім выканаць дома і якія патрабаванні мае настаўнік у школе. Найперш мы размаўляем не пра адзнакі, а пра паводзіны дзіцяці, як у школе, так і з іншымі дзецьмі. Ці клапоціцца наш сын або дачка пра аднакласнікаў, ці мае сваю кампанію, ці дастаткова вел ікадушны, каб падзял іцца сваім канспектам, ці дапамагае аднакласніку, які не спраўляецца з вучобаю?... I напрыканцы размовы мы
    гаворым пра адзнакі: наколькі рупліва працуе нашае дзіця, ці здаецца нам, што настаўнік англійскай мае да яго антыпатыю, ці праўда, што яно не можа зразумець правілы дзялення ў матэматыцы?
    Урэшце, мы дапамагаем дзецям падрыхтавацца да іх працы ў будучыні. Я сама пачала працаваць з 14 гадоў. Калі я вучылася ў школе, летнія вакацыі былі вельмі доўгія, і ў ліпені мы заўжды дапамагалі тату на сямейным прадпрыемстве па вытворчасці тэкстылю. Мы павінны былі хадзіць на фабрыку разам са стрыечнымі братамі і сёстрамі і рабіць, што спатрэбіцца: грузіць машыны, працаваць з дакументамі і на кантролі... Цяпер заканадаўства забараняе дзецям да 18 гадоў працаваць, але я шкадую аб гэтым, бо праца дапамагала нам ў вучобе, дапамагала прытрымлівацца раскладу, кожны дзень ставіць перад сабою мэты, браць на сябе адказнасць...
    У маёй сям’і, калі мы былі студэнтамі, мы вучыліся і працавалі на палову стаўкі, хаця многія нашыя сябры прысвячалі сябе выключна заняткам. Мы ніколі не прасілі грошай у бацькоў, бо ведалі, чаго каштуе іх зарабляць. У нашых кішэнях было мала манет, і мала часу было на забавы. Таму ў тыя рэдкія выпадкі, калі на іх быў час, мы выкарыстоўвалі яго напоўніцу і забаўляліся як ніхто. Калі прыходзіла лета, мы працавалі поўны дзень, з 8.15 да 17.30, a пасля, скончыўшы працу, мусілі займаццаяшчэякойнебудзь замежнай мовай: англійскай, французскай або нямецкай.
    Калі я была цяжарная блізнятамі Пэпэ і Пэпай, маімі дзецьмі пад нумарамі 11 і 12, то знайшла магчымасць сумяшчаць працу па паўдня з
    магістратурай ва універсітэце Наварры па развіцці і кіраванні прадпрыемствам. У гэты час у мяне ўжо былі дзесяць дзяцей, праца, муж, магістэрская і блізняты пад сэрцам. Цяпер, азіраючыся назад, я не магу зразумець, як мне хапала адвагі брацца за ўсё гэта адразу. Зразумела, што тады я была маладзейшаю і мацнейшаю.
    Чалавек быў створаны ut operaretur — каб працаваць. Біблія таксама кажа нам: «У поце твару твайго будзеш есці хлеб-> (пар. Быц 3, 19). Чалавек становіцца шчаслівы, калі добра працуе і ўпэўнены, што такім чынам служыць іншым людзям, а не толькі зарабляе грошы для ўтрымання ўласнай сям’і. А ў маім выпадку сям’я даволі вялікая.
    Нашыя дзеці ведаюць, што з 18 гадоў мусяць працаваць усё лета. 3 улікам таго эканамічнага крызісу, які перажывае Іспанія, і з улікам таго, што 50% маладога насельніцтва краіны — беспрацоўныя, трэба пачынаць шукаць працу загадзя, за год.
    Падчас вучобы дзеці звычайна выконваюць нескладаную працу: трэніруюць футбольную каманду малодшых дзяцей, даюць нрыватныя заняткі, праваджаюць малодшых дзяцей дадому, сядзяць з маленькімі... Заўжды знойдзецца простая праца, якуто яны могуць выконваць і такім чынам зарабляць грошы на летнія школьныя падарожжы за горад або на забавы са сваімі сябрамі, бо тата і мама лішніх грошай на гэта не дадуць. Напрыклад, мае дочкі-падлеткі за ўласныя грошы купляюць сабе моднае адзенне і розныя дробязі, якія хочуць мець. Заўжды нехта мае зэканомленыя грошы. a нехта траціць заробак адразу, як ён трапляе ў рукі,
    і ніколі не мае ашчаджэнняў Напрыклад, мая дачка Тэрэ працуе прыватным сакратаром у цёці Монтсэ, адзінокай бабулькі 86 гадоў, вельмі шчаслівай ад таго, што нехта здольны выканаць тысячу яе даручэнняў і разабрацца з тысячай яе справаў.
    Зразумела, што ў гэтым жыцці трэба вучыцца, каб стаць добрым спецыялістам і здолець лепш паслужыць таму грамадству, у якім мы нарадзіліся: можна клапаціцца не толькі пра свой дабрабыт, але і стварыць новыя працоўныя месцы.
    Мы мусім патрабаваць, каб нашыя дзеці станавіліся лепшымі і шчаслівейшымі ў прафесіі, якую яны выберуць, каб гэты занятак прыносіў ім радасць. Яны шмат гадзінаў кожны дзень будуць праводзіць на сваім працоўным месцы, і ад іх залежыць, якая атмасфера будзе створаная ў гэтым асяродку. Я памятаю, як на фірме, дзе я працавала ўжо 10 гадоў, калегі гаварылі: «Роза, незразумела, як ты можаш быць такой задаволенай і заходзіць на працу спяваючы, калі сёння панядзелак і яшчэ 8.15 раніцы...».
    Ю. Як Эайягнуйь Эя кануа месяуа?
    Цяпер прапаную паразмаўляць пра эканомію ў вядзенні сямейнай гаспадаркі. Гэтая тэма мне добра знаёмая, а цяпер мы япічэ і часта абмяркоўваем яе на сяброўскіх пасядзслках. У нашым доме закупы адбываюцца раз на месяц па інтэрнэце. Тое, што тычыцца свежых прадуктаў, садавіну і гародніну мы, напрыклад, набываем два разы на месяц у краме побач з домам. Ёсць фірмы, якія робяць даследаванні, дзе танней набываць той ці іншы прадукт, параўноўваючы кошты, таму мне недарэчы гаварыць пра тое, дзе і на чым зэканоміць. Апроч таго, мая сяброўка Роза — адзін з кіраўнікоў у сетцы супермаркетаў і яна папрасіла мяне не закранаць гэтую тэму. Іэта пытанне нашага сяброўства, і я не
    хачу страчваць сяброў. Але ўсім вядома, што можна зберагчы вялікую суму ў залежнасці ад таго, куды ісці на закупы. У маім выпадку эканомія складае ад 100 да 300 еўра штомесяц. Я, як сапраўдная жыхарка Каталоніі і маці вялікай сям’і, ужо зрабіла ўласнае даследаванне і гэта таго варта.
    Запасы ў маёй кладоўцы — гэта амаль заўсёды тавары з сеткавага гіпермаркета. Зразумела, што ў асаблівых выпадках там можна знайсці даражэйшыя прадукты, або госці могуць прынесці нешта незвычайнае з ежы. А наогул на пачатку месяца на паліцаху нас можна знайсці 1.300 галетаў, 240 літраў малака, 100 яек, 96 скруткаў туалетнай паперы, 25 кіляў бульбы...
    Розныя напоі і слодычы, сокі і шакалад лічацца ў нас святочнымі прадуктамі. Дзеці і я звычайна п’ем ваду з крана, халодную ўзімку і дастаткова гарачую ўлетку. Немагчыма назапасіць халоднай вады для ўсіх у звычайным халадзільніку, які стаіць у нашым доме. Я ўзгадваю, як шасцігадовы Альвара сказаў мне ўлетку: «Мама, нашыя суседзі багатыя, у іх у лядоўні ёсць халодная вада, і я заўжды хаджу з сябрам папіць да яго дадому». У маёй сям’і было гэтак жа, як у нас, і цяпер я не адчуваю ніякай патрэбы ў халоднай вадзе ўлетку. Аднак прызнаюся. што калі мне прапануюць выпіць халоднай вады, я пасля адчуваю больш свежасці.
    Па Барселоне я езжу на Рэно Твінга. Гэта маленькая машына, добрая для гарадскіхумоваў.Ддя мяне не мае значэння клас машыны, яе элеганцкі выгляд, поўны прывад... Матэрыяльнае становішча маёй сям’і, дзякуй Богу, магло б дазволіць мне
    набыць лепшы аўтамабіль, але я задаволеная сваім Твінга. Мой дваццацігадовы сын Перыка таксама ганарыцца нашай машынай. Ён бачыць, што мноства яго знаёмых, здаецца, выбіраюць сабе дарагія аўто толькі для таго, каб прыцягваць да сябе жаночую ўвагу і ствараць імідж паспяховых людзей. Аднак нягледзячы на гэта, сын здольны быць вышэй за матэрыяльнае і за чужыя меркаванні. Аўтамабіль патрэбны, каб ездзіць, а не дзеля таго, каб дэманстраваць нашаму грамадству спажывання свой сацыяльны статус. Вартасць чалавека вызначаецца тым, кім ён з’яўляецца, а не тым, што ён мае. Я ўзгадваю выпадкі, калі сама бываю нібы аплявухаю для тых людзей, што ўсе свае мары і намаганні прысвячаюць будучаму аўтамабілю, які збіраюцца сабе набыць.
    Mae дзеці могуць вам сказаць, што яны — самыя шчаслівыя ў свеце, калі ідуць адзначаць чый-небудзь дзень нараджэння, бо дома бывае так мала розных ласункаў што на святкаваннях усё прыносіць ім велічэзную асалоду, болыпую, чым каму іншаму. Вярнуўшыся дамоў першае, што яны распавядаюць — гэта якія былі прысмакі і як усё было ўпрыгожана.
    Паўтару, мае дзеці вельмі любяць паесці, і калі ходзяць у школьную сталоўку, то могуць нават чатыры разы браць дадатковую порцыю нейкай стравы. Аднойчы, калі Тамасу было пяць гадоў, ён сказаў мне: «Мама, хадзем, бо скончваецца» і павёў ў кладоўку, каб паказаць, што там пуста. Сапраўдная праблема, бо Тамас вельмі любіць паесці, а калі ў кладоўцы нічога няма, то што ж мы будзем гатаваць? Я адказала яму, што цяпер канец месяца і мама хутка
    зробіць спіс, каб мы зноў маглі зрабіць замову ў інтэрнэт-краме.
    Напрыканцы месяца, адчыніўшы нашую лядоўню, можна ўбачыць, як святло з верхняга яруса свабодна даходзіць да самага ніжняга, бо лядоўня амаль пустая. Аднойчы я сустрэла суседку Тэрэзу на вуліцы і запыталася, куды яна ідзе. «Іду за маслам і вяндлінаю, бо скончыліся» — адказала Тэрэза. Калі ў нашым доме нешта заканчваецца, да наступнага месяца мы ўжо не будзем гэтага купляць. Добра, ёсць адно выключэнне: калі скончыцца туалетная папера, мы пойдзем купіць яшчэ.
    Некалькі гадоў таму ў сувязі з эканамічнай сітуацыяй, якая склалася ў краіне, я растлумачыла дзецям, што пачынаецца вялікі крызіс і будзе працягвацца некалькі гадоў, таму дома мы будзем прымаць меры. Многія бацькі застануцца без працы, я таксама два гады была беспрацоўнаю, большай частцы людзей няпроста будзе перажыць гэты час. У нашай сям’і мы не будзем больш купляць любімую шакаладную uacvy Nocilla (калі дзяліць адзін слоічак на ўсіх, у месяц на кожнага атрымаецца па адной скібцы намазанага хлеба) і не будзем набываць СоіаСао, каб дадаваць у малако. Праз некалькі месяцаў у суботу я снедала з трынаццацігадоваю Разітаю, і яна сказала: «Мама, калі крызіс скончыцца, у 2017 годзе, калі табе не складана, купляй зноў Соіа-Сао, мне простае малако, без нічога, не падабаецца...».