Як жыць шчасліва з 1,2, 3... дзецьмі?
Роза Пік-Агілера Рока
Памер: 166с.
Мінск 2013
29. Час сяЬе
Мой дарагі чытач, ты здзівішся, прачытаўшы амаль усю кнігу і пазнаёміўшыся з ладам майго жыцця, калі я скажу табе: <Я — эгаістка, і мне патрэбны час для сябе». Гэта можа быць мой час, неабходны, каб дасягнуць дзэн, або мая прастора, дзе можна аднавіць сілы і вярнуцца на змаганне са сваёй сям’ёй і жыццёвымі абставінамі. Я — жывы чалавек і шмат разоў на дзень стамляюся, хаця не вельмі часта кажу пра гэта ўслых.
Мне вельмі шкада л юдзей, якія ходзяць і плачуцца па кутах, — не варта вечна выклікаць шкадаванне. Ва ўсіх нас ёсць праблемы, усе мы людзі і жывем у
няпростым грамадстве. Мой тата заўжды казаў: «Той, хто мае праблему, мае магчымасць пераадолець сябе і ўзвысіцца, супрацьстаяць ёй і змагацца, каб вырашыць тое, што такяго непакоіць». Іэта значыць, што праблема дазваляе чалавекузаставацца гатовым да барацьбы, не дае спачываць на лаўрах. Добрыя змагары заўжды гатовыя да атакі ворага. Усе маюць праблемы, галоўнае — як іх сустракаць. Некаторыя ўмеюць змагацца і перамагаць, а іншыя дазваляюць праблсме захапіць і патаніць сябс.
Яшчэ тата казаў мне: <Роза, ты павінна берагчы сябе>. Я нічога не разумела, імкнулася выступаць супраць геданістычнага грамадства, дзе кожны лічыць сябе пупком свету. «Так, ты павінна берагчы сябе, бо нскаторыя людзі, даведаўшыся, што ў цябе столькі дзяцей, будуць разглядаць цябе пад мікраскопам, і калі ты будзеш тоўстаю, неахайнаю, нспрывабнаю, яны не захочуць мець дзяцей». Калі мець дзяцей — значыць таўсцець... дык людзі не жадаюцьтаўсцець. Мыжывем у грамадстве, дзе папуе сапраўдны культ цела, і на першае месца ставіцца звышхудзізна — на мяжы анарэксіі — і здольнасць быць <жудасна прыгожаю», як бы сказала мая дачка Лолі. У сённяшніхМ грамадстве найважнейшае — быць жанчынаю Барбі, апранацца па апошнім піску моды, быць вельмі худою, вельмі прыемнаю і мілаю, і мець тысячу сяброўу Фэйсбуку. Мушу сказаць, што ў свае школьныя гады я была самай худой дзяўчынкай у класе, але калі пачала нараджаць і мусіла прайсці праз усе ўскладненні, з гэтым звязаныя. я крыху распаўнела. Цяпер дзеці сочаць за тым, што я ем, і кажуць мне: «Мама, як так атрымліваецца, што ў
цябе столькі сябровак Барбі, а ты такая тоўстая?». Ну няхай, я не лічу, што гэта праўда, але ж не адмаўляю, што мне варта часцей закрываць сваю дзюбку, калі мы абедаем.
Калі я выпраўлялася ў шпіталь на роды, то ў торбе, акрамя адзення для немаўляці, заўжды мела скрыначку з асаблівым печывам. Пасля родаў, калі я заставалася ўночы адна з дзіцяткам, на мяне навальвалася пост-родавая дэпрэсія. Як след выплакаўшыся (гэта вельмі добрая рэч, усім раю), я даставала сваё шакаладнае печыва, клала ў рот і такім чынам песціла сябе. Перажываючы розныя гарманальныя змены, жанчына мусіць паплакаць. Да таго ж, пасля родаў мяне проста жудасна круціць, аж зорачкі ў вачах танчаць, і гэта для мяне найгоршае ў родах. А ў іншых аспектах, дзякуючы сучаснаму развіццю навукі і эпідуральнай анэстэзіі, роды сталі зноснай рэччу.
Нядаўна мая сястра Каці сказала маім дочкам: «Вучыцеся ад сваёй мамы, яна ўмее быць шчасліваю, маючы вельмі мала». ІДта праўда, мне не трэба шмат, каб задаволіцца. Я з дзяцінства навучаная, што нельга залежаць ад матэрыяльных рэчаў а трэба знаходзіць радасць кожны дзень: у сямейных абедах, калі мы збіраемся разам за адным сталом; у агульнай гутарцы, калі Магі прымушае нас паміраць са смеху; у нечаканым выступленні Рафы, які кажа мне: «Дзякуй, мама, дзякуй, гэта так міла...»; у пяшчотным пацалунку Пабла, які раптам увечары кідаецца мне на шыю і вельмі гэтым здзіўляе. Такое стаўленне трэба выхоўваць з самага малога ўзросту, трэба навучыць дзяцей не прывязвацца да матэрыяльнага.
Нельга дазволіць, каб цябе падманула тэлерэклама, якая абяцае, што кока-кола зробіць цябе шчаслівым, цудоўны крэм цалкам цябе амалодзіць, і ўсе зморшчынкі знікнуць. Я прытрымліваюся меркавання, што зморшчыны — гэта прыгожа, і лічу, іпто складкі, якія з’яўляюцца на нашых тварах, — гэта сведчанне нашых змаганняў яны паказваюць нам, як цякуць гады. Гэта дае радасць — спыніцца, азірнуцца назад і ўбачыць след, які ты пакінуў на сваім шляху.
Кожны павінен знайсці для сябе якую-нсбудзь форму адпачынку, павінсн быць крышачку эгаістам і адпачываць. бо калі чалавек змучаны жыццём, ад яго пачынаюць ляцсць іскры, і яму трэба супакоіцца. Я імкнуся раз на тыдзень апоўдні гуляць у падэльтэніс, а япічэ я люблю шпацыраваць і выходжу на шпацыр з сяброўкамі, таксама апоўдні. Займаючыся спортам, мы даем волю языкам, бо жанчынам вельмі падабаецца пагутарыць, нам гэта неабходна. Мы гаворым пра дзяцей, пра мужоў, працу, плёткі, школу... пра што заўгодна.
Чытанне таксама добры адпачынак для мяне. Гэта праўда, што я палюбіла чытаць толькі пасля шлюбу, як вы ўжо добра ведасце. Гэта мой муж паглынае кнігі адну за адной, і ён заразіў мяне любоўю да чытаішя. Таксама гэта чыніць мяне больш культурнаю асобаю, бо няма ў свеце большай нуды, чым размаўляць з дурнем.
Аяшчэ прызнаюся, іптоя — фэшн-кіллср. Мне да шаленства падабаецца сачыць за модай. Падумайце толькі, я дваццаць гадоў працавала дызайнерам тканіны і ездзіла натыдні модыўПарыжі Франкфурт,
у Італію. Я хадзіла па ўсіх модных вуліцах вялікіх гарадоў, была ў курсе ўсяго, іпто мэтры моды прапануюць моладзі, і страшэнна жадала апранацца па апошнім піску. Цяпер у мяне мала часу хадзіць па крамах, і дочкі надакучаюць мне, калі просяць пайсці з імі на закупы, але я бязмерна люблю жыццё і мне вельмі падабаецца здзіўляць мужа і апрануць на сябе, напрыклад, каралі з вялізнаю кветкаю, якую відаць за кіламетр. Яшчэ мне падабаюцца прынты і шырокія, вельмі яркія сукенкі, нічога бледнага або цёмнага. Я люблю вясёлыя і крыклівыя фарбы, яны зараджаюць аптымізмам, і ў пэўным сэнсе з дапамогаю свайгояркага адзення мы расфарбоўваем жыццё тых, хто побач з намі.
30. ?оза, у чым т&ая таямніш?
Гэты раздзел зразумее не кожны. Я раю тым людзям, што не маюць дару веры, не чытаць яго наогул, бо яны не зразумеюць напісанага і будуць проста агаломшаныя. Гэты раздзел для тых, хто ведае, што быць чалавекам — значыць мець цела і дух, хто ўсведамляе, што мы маем душу і розум. Гэта рэчы, да якіх нельга дакрануцца, яны не будуць зразумелыя людзям, што вераць толькі ў матэрыяльнае, таму лепш ім наступнае прапусціць.
Я веру, што чалавек быў створаны па вобразе і падабенстве Бога, нашага Стварыцеля і Айца, і што мы — яго дзеці. Таму, як добрыя сыны і дочкі, мы
жадаем размаўляць з Ім і падтрымліваць з Ім сувязь: мы распавядаем Богу пра свае беды і радасці, пра тое, што нас клапоціць і не дае нам спаць. Таму што Бог — не толькі наш Айцец, але і наш Сябар, які суцяшае нас, заўжды гатовы працягнуць нам руку, выслухаць, і заўжды знаходзіцца побач, калі нам гэта патрэбна. Ён — найлепшы Сябар, таму мы размаўляем з Ім і молімся да Яго кожны дзень, гэта неад’емная частка нашага жыцця.
У нашым доме малітва — гэта не абавязак, бо мы паважаем свабоду сваіх дзяцей. Але мы тлумачым ім, што дапамагае нам станавіцца лепшымі, больш чалавечнымі, дабрэйшымі, што дапамагае падтрымліваць іншых людзей і не сварыцца з прычыны розных глупстваў. Калі аднойчы раніцай малыя пачынаюць сварыцца і біцца ўжо за сняданкам, я кажу ім: «Дзеці, вы сёння не маліліся?» і пачынаю спяваць малітву прысвячэння дзённых справаў Пану Богу праз заступніцтва Дзевы Марыі, у якой мы просім дапамогі. І^так мы выганяем «чорціка », што сядзіць у кожнага ўнутры.
Сяброўкі часта пытаюцца ў мяне: «Роза, у чым твая таямніца? Ты ненармальная, ты дакладна нешта сабе колеш. 3 усімі справамі, з якімі ты мусіш спраўляцца, з усім. што ты перажыла ў жыцці... гэта ненармальна — быць заўжды ў добрым гуморы». Сяброўкі ведаюць, што ў мяне васямнаццаць дзяцей (трое з іх памерлі, дачка — менш за год таму, ва ўзросце дваццаці двух гадоў), што я працую на паўстаўкі, што займаюся тысячай справаў што кансультую некалькі прадпрыемстваў і маю мноства сяброў пра якіх імкнуся клапаціцца. <-Роза, можаш
нам сказаць, як ты гэта робіш? Для ўсіх дзень мае дваццаць чатыры гадзіны, а твой дзень, здаецца, даўжэйшы, бо табе хапае часу зрабіць болып справаў. Ты імкнешся быць на ўсіх школьных сустрэчах, калі дзесьці праходзіць цікавая канферэнцыя — ты там, па суботах раніцай ты наведваеш спартовыя матчы сваіх дзяцей. Мы бачылі цябе на маніфестацыі аб вяртанні права на свабодную школу без ідэалогіі. Як ты гэта робіш?» Хочаце ведаць, у чым мая таямніца? Што такое я калю сабе ў вену? Мупгу сказаць, што мая таямніца нічога не каштуе, яна дармовая, даступная для ўсіх кішэняў на планеце, у любой сямейнай эканоміцы. Яна зусім бясплатная — а для каталонцаў якія эканомяць кожны еўра, гэта важна — і вельмі простая: кожны дзень прачынацца рана і хадзіць на святую Імшу. Пасля я заўжды стараюся затрымацца на паўтадзіны перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам. Вось адкуль я бяру сілы, вось дзе бачу магчымыя рашэнні праблемаў, з якімі сутыкнуся сёння, вось дзе я па імёнах узгадваю ўсіх сваіх дзяцей і бачу, над якімі цнотамі я магу папрацаваць з кожным з іх, вось дзе я думаю пра свайго мужа. Таксама я бачу працу, якую павінна зрабіць сёння, узгадваю ўсе сустрэчы, якія павінны адбыцца, кліентаў, якіх трэба наведаць, лісты, якія трэба адправіць. Пасля я ўзгадваю сваіх сяброў тую сяброўку якая перажывае складаныя часы, старэнькіх сваякоў якім патрэбная пяшчота і ўдзячнасць. Там Пан Бог, мой Айцец, дае мне сілы, я размаўляю з Ім пра свае праблемы, Ён суцяшае мяне і дае святло разумення, як пражыць гэты дзень.
Кожны дзень у вялікім горадзе, дзе мы жывем, — гэта шаленства. Трэба адначасова граць на столькіх
клавішах, што з самай раніцы вельмі карысна спыніцца і паразважаць, каб зразумець, што і як рабіць. Здараецца, што змяняеш падгузнік і робіш масаж немаўляці, а да цябе падыходзіць Пэпа і кажа, што не разумее хатняга задання па матэматыцы, і ты з усмешкаю нагадваеш ёй, што яе мэта для паляпшэння — усміхацца. Адначасова прыбягае Пэпэ, за якім гоніцца Тамас, ізноў скардзіцца і плача, што ў яго забралі блакітны аловак. Пэпэ ты загадваеш перастаць дакучаць брату, а Тамасу — што яму няможна плакаць, бо ён ужо плакаў на сняданку, калі ў яго пралілася малако, а плакаць можна толькі раз на дзень. Яшчэ можа зазваніць тэлефон, і муж скажа, што затрымліваецца на працы, бо там сустрэча, і каб мы пачыналі вячэраць без яго. За пяць хвілін адбываецца столькі ўсяго, што выйсце адно — або прадумаць гэта ўсё загадзя, або, калі ў хаце ўсё віруе, проста немагчыма ўзгадаць пра многія рэчы.