• Газеты, часопісы і г.д.
  • Як жыць шчасліва з 1,2, 3... дзецьмі?  Роза Пік-Агілера Рока

    Як жыць шчасліва з 1,2, 3... дзецьмі?

    Роза Пік-Агілера Рока

    Памер: 166с.
    Мінск 2013
    24.5 МБ
    У кожнай сям’і свой лад жыцця, свая завядзёнка. Гэта праўда — няма найлепшых і найгоршых варыянтаў. Кожнае сужэнства і кожная сям’я самі выбіраюць, як жыць. Часам, калі нашыя дарагія дзеткі падрастаюць і становяцца падлеткамі, юнакамі, яны з вялікім пратэстам заяўляюць: «Мама, я думаю, не варта рабіць так, ты перабрала меру». «Так, гэта праўда, што з падобным пакараннем мы перабольшылі, і магчыма, ты цяпер не ў гуморы, але мы зрабілі так, бо хацелі, каб усе вы запомнілі гэты ўрок, і выбіралі пакаранне адпаведна з правінаю. Вось калі ты ажэнішся і займееш ўласную сям’ю, зможаш рабіць, што захочаш, і будзеш вырашаць усе пытанні разам са сваёю другою паловаю. Але пакуль ты жывеш пад гэтым дахам, мусіш прытрымлівацца мінімальных правілаў. I я лічу, што на сённяшні дзень мы ўсе вельмі шчаслівыя, што шануем адно аднаго і ведаем гэтыя правілы».
    Таксама добра час ад часу прызнаваць свае памылкі. Напрыклад, калі .мы не ўтрымаліся і балюча стукнулі Пабла, які стаяў бліжэй, а сапраўднаю прычынаю катастрофы быў Пэпэ — але ён спрытнейшы, таму паспеў выкруціцца і ўцячы.
    Як я заўжды кажу, мы — сям’я і каманда, і дапамагаем адно аднаму. Я памятаю, як Разіта ў
    чатырнаццаць гадоў уцякла з дома і без дазволу пайшл а на вечарыну, якая л адзіл ася ў суседняй школе для збору грошай на падарожжа пасля заканчэнпя вучэбнага года. Мы забаранілі ёй, бо палічылі, што памочнікі на гэтым свяце — самі яшчэ дзеці і не змогуць сачыць за парадкам на всчарыне. Мы ў той всчар пайшлі ў кіно з Лолаю і Хаакінам, суседзямі і пашымі добрымі сябрамі, і вярнуўшыся апоўначы, адразу ўбачылі, што Разіты няма. Мы папрасілі шаснаццацігадовую Магі пайсці пашукаць яе, і сказалі, што будзем чакаць і не пакладземся спаць, але папрасілі не затрымлівацца, бо ўжо стаміліся. Усе ў доме бачылі, як Разіта збіраецца, апранаецца і сыходзіць з дома, хоць тата і мама забаранілі ёй. Такім чынам, пакаранне мусіла быць для ўсёй сям’і, каб усе дзеці зразумелі: «Той хто чыніць дрэнна, плаціць за гэта». Мы вырашылі, што на працяіу месяца не будзем хадзіць ні на якія забавы, бо браты і сёстры Разіты не змаглі псраканаць яе і дапамагчы не пайсці на вечарыну. Як добрыя браты і сёстры, яны павінны былі паспрыяць, каб яна засталася добраю, але нічога не зрабілі. Напрыканцы тыдня дзевяцігадовы Пэпэ сказаў мне, ідучы ў школу, што сябар Альберта запрасіў яго ў госці пагуляць, а ёп адказаў, што не можа. Я спытала, чаму так. <Ты што, мама, не памятаеш, што мы ўсе пакараныя і нікуды не можам хадзіць цэлы месяц, бо Разіта збегла на вечарыну?». Я сапраўды ўжо забылася, а ён запомніў урок...
    Трэба памятаць, што гэта варта — пахваліць за добры ўчынак, нават нягледзячы на тое, што гэта даецца яму цяжка. А калі дзіця прыклала вялікія
    высілкі, можна нават учыніць яму авацыю пры ўсіх братах і сёстрах. Калі мы перастаем апранаць падгузнік двухгадоваму дзіцяці, і яно вучыцца хадзіць на гаршчок, то кожны раз, калі ў малога атрымліваецца і яно не пэцкае штонікі, мы крыху тэатральна робім для яго авацыю. Дзіця, шчаслівае ад таго, што атрымала столькі ўвагі, будзе імкнуцца не хадзіць болып пад сябе, каб пацешыць сваіх бацькоў, братоў і сястрычак і зноў стаць цэнтрам усеагульнай увагі.
    22.	fdcLji
    Дом заўжды павінен заставацца адкрытым для ўсіх. Сябры нашых дзяцей — нашыя сябры, яны — маленькая частка нашых дзяцей, і мы павінны з імі пазнаёміцца, калі любім сваіх сыноў і дачок. Варта ведаць іх імёны і прозвішчы і запомніць, як яны выглядаюць, калі дзеці распавядаюць пра сяброў якія хоць раз з’яўляліся ў нас дома. Кожны сам выбірае сабе сяброў у школе, і з цягам часу адны сыходзяць, іншыя застаюцца — нават калі дзеці скончваюць школу і ідуць ва ўніверсітэт, сяброўства працягваецца. Зразумела, мы настойліва просім, каб яны сябравалі з усімі дзецьмі ў класе, але вядома, што з некаторымі яны сыходзяцца бліжэй, чым з іншымі. Пэта добрае практыкаванне — імкнуцца быць сябрам
    для кожнага і ўмець адпавядаць розным густам іншых людзей. Мець розных сяброў — гэта вельмі узбагачае асобу, бо ад кожнага можна чаму-небудзь навучыцца.
    На выходных з намі звычайна застаецца хтонебудзь з маленькіх знаёмцаў, чые бацькі, напрыкл ад, паехалі ў падарожжа з нагоды гадавіны шлюбу. Яны кажуцы <Як жа нам яго пакінуць на вас? У вас і так іх столькі >... Справа ўтым, што менавіта таму, што ў нас столькі дзяцей, яшчэ адно або два нічога не зменяць, і гэта добра — дапамагаць людзям. Важна, каб муж і жонка маглі хоць раз на год выехаць куды-небудзь разам, няхай нават у суседні горад, каб падмацаваць свае сужэнскія батарэйкі да наступнай гадавіны.
    Часам да нас прыязджаюць сяброўкі маіх старэйшых дачок. Выпадак, пра які я збіраюся распавесці, адбыўся напрыканцы лета. Ана, сяброўка Кукі, з’явілася ў нас апранутая ў кароткія шорты, бо ўсе збіраліся ісці на пляж. Яна зайшла да нас дахаты пад’есці, бо яе бацькоў дома не было. Я нічога не маю супраць нечаканых гасцей да абеду, не патрабую паведамляць пра гэта загадзя, але трэба ж прыходзіць у дом у нармальным адзенні! Пляжнае адзенне не падыходзіць для горада. Калі дочкі ўбачылі Ану, то напрамілы Бог прасілі мяне нічога ёй не гаварыць. Яны мяне ведаюць і ведаюць, што я не магу спакойна бачыць дзяўчыну з абсалютна голымі нагамі, якая зайшла да мяне ў дом пад’есці. Я проста не магу прамаўчаць — абавязкова выкажуся, хоць і вельмі далікатна. Такім чынам я з усмешкаю, вельмі мякка зрабіла Ане заўвагу, зусім не жадаючы яе пакрыўдзіць. Дочкі папярэдзілі мяне, што яна
    болып ніколі не зойдзе да нас у дом, што ёй ужо васемнаццаць і яна можа рабіць, што хоча. Так, яна мае такое права, але ў сваім доме, а ў маім доме існуюць свае нормы і ў тым ліку правіла апранацца прыстойна, а калі яна яшчэ гэтага не ведае, то я навучу. Трэба сказаць, што я ужо амаль дваццаць гадоў працую ў фірме па вытворчасці адзення, у аддзеле дызайну, і аб’ездзіла паўсвету, гледзячы на дэфіле апошніх модных тэндэнцый. Таму я лічу, што крыху разбіраюся ў гэтай сферы, а паколькі люблю сяброў сваіх дзяцей, то адчуваю, што маю права падзяліцца з імі сваімі думкамі.
    Прайшоў тыдзень. Ана ізноў прыйшла да нас, вельмі радасная. Яна запомніла ўрок і падзякавала, што я клапачуся пра яе. Ана — вельмі мілая дзяўчына, і мы заўжды шмат смяемся ў яе прысутнасці, бо з ёю заўжды здараюцца розныя цікавыя выпадкі.
    Майго мужа запрашаюць у розныя краіны праводзіць сямейныя кансультацыі і весці фармацыю бацькоў, каб яны станавіліся рухавіком для іншых сужэнстваў. Мы некалькі разоў былі ў Бразіліі і ў Харватыі, я езджу разам з мужам, так сказаць, на правах жонкі: моўчкі знаходжуся з ім побач. Калі мне задаюць пытанне, я даю адказ, калі не, то стаю побач і ўсміхаюся, зрэдку кажучы нешта на сваёй жудаснай англійскай. Мне здаецца, што мяне можна зразумець дастаткова добра, улічваючы выразную жэстыкуляцыю і эмоцыі, але муж гаворыць, што я нават не ўяўляю, што такое англійская мова. У гэтых падарожжах мы пазнаёміліся з мноствам людзей з усіх пяці кантынентаў, і паколькі Барселона — адзін з самых
    папулярных турыстычных гарадоў на планеце (а Гаўдзі — адзін зсамых вядомых архітэктараўу свеце), у нашым доме бывае мноства гасцей. Некаторыя начуюць у нас, некаторыя проста прыходзяць на вячэру як нашыя сябры або сябры каго-небудзь з маіх братоў і сясцёр, а некаторыя прыходзяць з цікаўнасці, каб паглядзець, як столькі людзей змяшчаюцца ў адной кватэры ў цэнтры Барселоны. Таму атрымалася, што мае дзеці зблізу пазнаёміліся з рознымі культурамі свету. Яны вячэралі разам з людзьмі з усіх кантынентаў: з сям’ёй аўстралійцаў, якія прыехалі на вакацыі ў Еўропу, бо іх тата атрымаў нейкую прэмію, а яе ўручаюць у Бельгіі; з бацькамі Аўроры, настаўніцы кітайскай мовы ў семярых маіх дзяцей, якая пяць гадоў выкладала ў іх, пакуль не ўзяла шлюб з Сеегерам, і цяпер яны жывуць у Ганконгу; з Максам, які на працягу траўня праводзіў заняткі ў бізнэс-школе IESE і яго жонкай з Мічыгана... Добра, я ўжо, напэўна, надакучыла вам з пералічэннямі. У нас дома ёсць кніга ў скураной вокладцы з назваю «Подпісы вядомых людзей для сям’і Пастыга Пік».
    23.	А ж спраш ў ложку?
    Муж спытаў мяне, ці збіраюся я пісаць штонебудзь пра інтымнае жыццё таты і мамы. Праўду кажучы, ён не ўмешваецца ў маю пісьменніцкую справу, цалкам пакінуўшы яе мне, і вельмі бянтэжыцца, бачачы, што расце колькасць старонак, і дзівіцца, што праект, які пачынаўся з прывідных мараў, становіцца рэальнасцю. Час ад часу ён гаворыць мне: «Пра гэта ты раскажаш у кнізе, праўда?»
    Трэба сказаць, што ўзяўшы шлюб, я перайшла спаць у сужэнскі ложак з шматпавярховага ложка, які дзяліла з сёстрамі. Я ніколі не забудуся, як да
    нас прыехалі журналісты з BBC, з Лондана, каб зрабіць рэпартаж пра нашую сям’ю, і ўвайшоўшы ў сужэнскую спальню, запыталіся, ці наш гэта ложак. Атрымаўшы станоўчы адказ, яны кінуліся здымаць яго, кажучы: «This is the factory of the children» (Гэта фабрыка па вырабе дзяцей)...
    Кожны чалавек свабодна выбірае КАХАННЕ ўсяго жыцця і абяцае другой палове вечную вернасць і дапамогу. Мы, людзі, — абмежаваныя істоты са сваімі недахопамі і станоўчымі якасцямі. Каханне — гэта агонь, які трэба кожны дзень падтрымліваць і клапаціцца, каб ён гарэў і даваў усё больш цяпла.
    Ужо пяць гадоў я прымаю ўдзел у праграме сужэнскіх кансультацый, якая называецца «Сужэнская любоў». Іэты курс складаецца з пяці кансультацый, заснаваных на рэальным жыццёвым досведзе:	першая кансультацыя гаворыць
    пра мужчыну і жанчыну як істотаў, адораных сексуальнасцю, і вызначае іх адрозненні ў гэтай сферы; другая тычыцца сексуальнага жыцця ў сужэнстве; трэцяя прысвечаная камунікацыі... Напрыканцы праграмы сужэнцы запаўняюць анкету, дзе пішуць, ці задаволіў курс іх чаканні і што ў ім можна палепшыць, і болыпая паловаўдзельнікаў адзначае, што курс павінен станавіцца яшчэ болып практычным.
    Пэта сведчыць пра асаблівую важнасць гэтай тэмы для сужэнстваў. Нельга навучыць людзей, як паводзіць сябе ў ложку, бо гэта інтымная справа кожнага сужэнства, якую яны павінны даследаваць разам, размаўляючы, адзначаючы, што ім найбольш падабаецца або не падабаецца. Жанчыне патрэбная
    падрыхтоўка, неабходна, каб да яе ўвесь дзень праяўлялі ўвагу, і тады яна можа быць гатоваю да фінальнай кульмінацыі. Мужчына падобны да полымя агню, алеў яго ёсць галава на плячах і розум, каб зразумець, якое стаўленне падабаецца жанчыне.