Яны не ведалі  Леанід Маракоў

Яны не ведалі

Леанід Маракоў
Выдавец: ГА БелСаЭС “Чарнобыль”
Памер: 192с.
Мінск 2008
35.33 МБ
ЛЕАШД МАРАКОЎ
яны HE ВЕДАЛІ
апавяданні
Мінск
ГА БелСаЭС “Чарнобыль”
2008
УДК 821.161.3Маракоў03+82-32
ББК 84 (Бел)
М25
Маракоў Л.
М25 Яны нс ведалі / Леанід Маракоў. Мінск: ГА БелСаЭС “Чарнобыль”, 2008. 192 с.
ISBN 978-985-6010-33-3
Сапраўднае сучастнае апавяданне XXI біякамп’ютарнага стагоддзя мусіць мець у сваёй аснове востра дынамічны, звыш напружаны, найзаймальны не адарвацца! сюжэт, з абсалютна нечаканым непрадбачным фіналам, які паварочвае ўсе мінулыя пад.зеі на 180 градусаў. Разам з тьім апавяданне павінна быць добра выпісана, лёгка чытацца. як некаторыя кажуць — улёт!
УДК 821.161 .ЗМоряков.03+82-32
ББК 84 (Бсл)
ISBN 978-985-6010-33-3
© Маракоў Л. 2008
© Афармленне ГА БелСаЭС
“Чарнобыль”
КРЫМІНАЛЬНЫЯ АПАВЯДАННІ
				

ПРЫНЦЭСА
Канец ліпеня выдаўся спякотны да знямогі. Ап’янелыя ад знясільваючай задухі людзі-цені блукалі па зямлі, як па дне акіяна.
Але Люся гэта не заўважала. Яна кружылася, як завсдзеная лялька, і дарослым, прыціхлым, разамлслым ад гарачыні за пастаўленым у цэнтры саду сталом, здавалася, гледзячы на яе, што яны бачаць старое паскоранае кіно. Толькі каляровае.
Люся спявала:
— Сонсйка, сонейка, у мяне сёніія дзень нараджэння! Павіншуй мяне, а я — цябе! Калі ласачка.
Па Люсінай спінцы скакалі дзве змейкі-коскі. Даставалі да пояса. Да яс прыгожага рамсііьчыка. Раменьчык з зіхоткай спражкаю быў аздобай сукснкі, падоранай мамкай і таткам на дзснь нараджэння.
Ах, якая сукеначка!
Люся была шчаслівая, патанала ў шчасці, раставала ў ім. Люсі ж — толькі дванаццаць. У яе ўсё жыццё наперадзе! Усё!
За вялікім дубовым сталом разам з гасцямі знемагалі яе бацькі: чарнабровая з пунсовымі шчокамі пявуішя -калісьці салістка вядомага хору — мама і прыгажун-акардэаніст — выкладчык музыкі — тата. Усяго за сталом чалавек з дзесяць. Радня.
Нібы ўлавіўшы ад дачкі зарад энергіі, Люсін тата ажыў, страпянуўся, выдьЕхнуў-скінуў з сябс млосныя абдымкі спёкі і ап’янеласці, зацягнуў моцным сакавітым басам;
— Ой, моро-оз, моро-оз, не моро-озь меня-а...
Люся любіча, калі тата спяваў. Яна любіла яго і баялася. Баялася: пасля хмелыіага застолля тата сварыўся з мамай, біў яе. Мама плакала і прасілася: «Не трэба, Валерык». А тата тузаў яе за валасы, крычаў: «Ты чаго на яго талопілася? Зараз ты ў мяне пагледзішся! — I круціў маме галаву: — Глядзі! Глядзі!»
Тата не мацюкаўся. Тата быў інтэлігент. Ён біў маму.
Яшчэ зусім нядаўна Люся была круглай выдатніцай. Але апошнім часам у яе надараліся і «чацвёркі». Нярэдка яна прыходзіла ў клас змучанай пасля бяссоннай ночы і ўжо на трэцім уроку торкала носам у парту.
Настаўніца папікала: «I з гэтай дзяўчынкі я раіла браць прыклад?!» Трохі супакоіўшыся, цікавілася: «Што здарылася, даражэнькая?»
Люся маўчала. Ёй было сорамна за тату і шкада мамы. «Я больш не буду», — апускала галаву.
Зноў пачулася музыка. Люся схамянулася.
— Ой, моро-оз, моро-оз, не моро-озь меня-а, — падымаўся з-за стала, расцягваючы акардэон, тата. — Нс моро-озь меня-а, моего-о коня-а...
Люся паглядзела па псба, ціхснька папрасіла:
— Сонейка, сонейка, выканай, калі ласка, адноаднснькае маё жаданне. — I ўжо зусім шэптам дадала: — Каб татка ніколі не біў мамачку.
I зноў Люся закруцілася, забегала, заспявала. Спявала? Люся плакала, але гэтага ніхто не бачыў. Стаяла задушлівая спёка, а Люсі было холадна.
Горача Люсі была зімою, калі выбягала ў адной сукеначцы на вуліну, клікала на падмогу суседзяў: татка зноў біў маму.
Так у Люсі прайшлі тры бясконцыя, пакутліва доўгія гады.
Так прайшло Люсіна дзяцінства.
He было ў Люсі дзяціііства.
А ці ёсць без дзяцшства будучыіія?
— Ой, моро-оз, моро-оз, — цяшуў пастаўленым басам тата, перабіраючы клавішы. — He моро-озь меня-а, — выцер рукавом пот з ілба: — Спякота.
«Холад, холад, холад, — бегала-сагравалася, супыняючы словамі дрыжыкі, Люся. — Сонейка, сонейка, памажы, калі ласка».
— Дачушка, бяжы да мяне! — раскінула рукі, гатовая злавіць Люсю, мама.
Мама прапала ў дзень здачы Люсяй апошняга экзамена за восем класаў. Яе так і не знайшлі — напэўна, і не шукалі. Шмат іх, зніклых і прапаўшых — усіх не перашукаеш.
А Люся скончыла восем з трыма «чацвёркамі». Для яе гэта было зашмат. 1 яна адчула: да дзесятага ў выдатніцах не дацягне. Стамілася. I Люся кіііулася ў тэхііікум — з апошніх сіл у апошпі вагон. У самы прэстыжііы і цяжкадастушіы. Вось так рашыла! Дваішаць пяць чалавек на месца, дваццань пяць! Тое, што трэба! Была не была!
Усе дні да экзаменаў Люся праседзсла перад мамінай фатаграфіяй: з упартасцю тапельца, які хапаецца за саломінку, паўтарала ўсё вывучанае ў школе.
А бацьку спаганяць злосць не было на кім, і ён запіў па-чорнаму. Кіііуў работу. Суткамі без прадыху спяваў «мароза», успамінаў маму: «О-ох, навошта ж ты на-ас пакіну-л-ла-а?». Стагнаў, плакаў, апускаўся, паміраў..
\ Люся не дарэмна ўпарта рыхгавалася — у тэхнікум паступіла. Здала ўсё на «пяць»! Насуперак лёсу’
Дырэктар, немаведама адкуль дазнаўшыся пра Люсілы ііягоды, зрабіў для яе выключэшіе: дазволіў ёй, мінчанцы, пасяліцца ў інтэрнаце.
— Вось табе шансц. Бяры яго, трымай мошіамоцна, — пажадаў шчыра. — Лічы, што нарадзілася нанава!
Люся й сапраўды нарадзілася ў другі раз. У яс пачалося іншае жыццё. Непараўнанае.
Выдатніца, стараста, камсорг. А ў выніку — сходы, всчарыііы, кавэзэны, дыскатэкі, новыя знаёмыя, сяброўкі, паклоннікі. Жыццё! Шчаслівае, радаснае, свстлае. Тое, пра якое яна і не марыла.
3 гэтым сінявокім, у модных штанах «клёш», з жоўта-чырвоным прыёмнікам «Альпшіст» пад пахай, усмешлівым маладым чалавекам Люся пазнаёмілася ў інгэрнаце. Ён зайшоў да маці-вахцёркі ўзяць ключы ад кватэры, а забраў кліочы ад Люсінага сэрца. Звалі сінявокага загадкава — Мішка-Майкл.
«Што ж ён такое сказаў? Як так выйшла, што ў адно імпісшіе, адразу ж стаў блізкім, родным, дарагім, любімым? — згадвала пазней Люся. — А-а, во! Ён спытаў у маці: «“А гэтая, самая прыгожая на белым свсцс прынцэса, тут жыве?”» Люся адразу ўспомніла сваю маму, яе словы: «Маленькая мая красунька! Ты станеш сапраўдііай прыішэсай!» Ён так і сказаў: «прынцэса». Ён ведаў запаветнае слова.
Ах, як яны пасля смяяліся!
Т якая Люсі (гэтак «па-французску», з націскам на апошмі склад, Мішка-Майкл з першае сустрэчы стаў яе зваць) была шчаслівая! I як хутка пабег час! Як паляцеў ён, панёсся, паімчаўся, пакаціўся!
Яны гаварылі пра Таркоўскага, слухалі Марка Болана па «Голасе Амерыкі», прарываліся на «Фантамаса» і «Чынгачгука» і, вядома ж, хадзілі ў такія модныя тады паходы. Лес, п’янкое павстра, возера, востраў, палатка, ноч, зоркі — яскравыя-яскравыя! — і яны ўдваіх. Мішка-Майкл абдымае яе і гаворьшь, гаворыць. Ён кахае Люсі. Ён прагне быць з ёю. Заўжды’ Вечна’ Мішка-Майкл цалуе яе. Доўгадоўга не адпускае. Ох, Мішка, Мішка-Майкл...
Як хутка бег час! 1 як хутка большау у Люсі жывот! Здрадліва хутка! 3 кожным днём! 3 кожнай гадзінай!
I вырашыла Люсі таксама хутка: нараджаць ёй ііяможііа! Рана! Шаснаццаць!
Люсі не ведала, што другая яе спроба пачаць жыць па-новаму, па-чалавсчы, сарвалася, што дарога, якая абышла была бсздань, стала віхляць, выгіпацца, ператварацца ў круг, паварочвацца ў адваротны бок, назад.
Холад, холад, холад.
Зноў холад, як тады ў ліпеньскую спякоту.
Яна не памятала, як дабрыла да бальніцы.
Сярдзітыя цёткі ў белых халатах сварыліся на чым свет стаіць! Распытвалі, зневажалі, палохалі: «Ілядзі, больш ніколі не народзіш! Хто зрабіў аборт у шаснаццаць, ужо не зацяжарвае!»
Як ёй было блага! Як нясцерпна балюча!
А добры, любы, родны Мішка-Майкл да яе так і не прыйшоў.
Мішка-Майкт, збіты да паўсмерці, ляжаў у падвале раённага адцзела міліцьй. Болю не адчуваў: быў без прытошіасці.
Дачушка вялікага пачальшка да бяспамяцтва кахала свайго аднакласніка — сінявокага стылягу, але, бачачы, што Мішка-Майкл, які і раней не надта адорваў яе ўвагай, усё болын аддаляеіша, адыходзіць ад яе, у адчаі падала на яго заяву: згвалціў. I з Мішам «пагутарылі». Білі прафесійна, з паўза.мі. Напачатку патлумачылі сітуацыіо. Выбірай: вяселле ці турма? Адно з двух. Пакуль яшчэ не позна павярнунь назад, не ўсе масты спаленыя. Маўчыш? Глядзі, у турме гвалтаўнікам ох як цяжка, ох як... I не кажы пасля, што пе папярэджвалі.
Мішка-Майкл быў малады, верыў у ідэалы камунізму і ў непазбежнасць перамогі дабра над злом. Ён выбраў «цяжка» — турму.
Пасля знікнення Мішю-Майкла і працяглага (садысты ў белых халатах даволі паздзекаваліся з малалеткі) знаходжання ў бальніцы — яшчэ адной школе жыцця -Люсі надламалася, здалася. Ёй усё стала абыякава: вучоба, сяброўкі, іх вясёлая група. Усё! Нават незвычайна спагадлівы дырэкгар не змог вывесці яе са стрэсу. Люсі кінула тэхнікум, страціла апошні шанец, збілася з гасцінца на сцяжыну, зламала лёс, самую сябе.
Паўзабытае ўжо былое жыццё зноў забірала яе ў свае абдымкі.
— Дзс ты, любы? Дзе?!
Ён бы дапамог, засцярог, паклапаціўся пра яе. Ён бы... Ах, Мішка, Мішка-Майкл...
Мішка-Майкл загінуў на этапе, не даехаўшы да лагера і ўжо ані ў што не верачы. Ён страціў веру ў камуііізм, алс не ў чалавечую годнасць. За яе і пайшоў на смяротны бой.
«Чаго гэта шчанюк шаптаў: “Прынцэса!”? — думаў, выціраючы “заточку”, забойца. — Акалеў, а не даўся, сука».
Маларослага, крываногага, з дзікім позіркам цыганчука Люсі напаткала ля гастранома. Яна пераходзіла вуліцу і не заўважыла, што ступіла на дарогу, якая вяла ў бездань.
Спачатку ён яе не чапаў. Прыручаў. Наліўшы да краёў чарку, прапаноўваў: ды выпі, што ўжо там! За кампаігію! Расслабся, вссела будзе, бесклапотна! Хаха-ха! I ідзі да мяне. Ідзі. Што ўжо там... Ха-ха-ха!
Алс паступова ваўчынае нутро вылезла навсрх. Паказала свой дзікі нораў. Дзень за днём ён катаваў яе, калечыў, мардаваў. I гвалціў, гвалціў, гвалціў. Раздзіраў на кавалкі. Цсшыўся, уладарыў. АЛюсі гінула. Люсі псратваралася ў Люську. Забітую, зацюканую, пакорлівую, укленчаную.
«Не бі!» — пачула яна сябе аднойчы і ўзгадала маму.
Кроў цыганская, кроў бунтарская.
— Задушу паскуду! — пырскаў слінаю, выплюхваючы ахрап'е мацюкоў. Ён не быў, як тата, інтэлігентам.
Гэта павінна было калі-небудзь здарыцца. Рана ці позпа канчаецца цярпенне і ва Усявышняга. Падсумаваў ён усё зробленас цыганчуком і вырашыў: час аддаць па заслугах. Хоць фінал атрымаўся, на першы погляд, нелагічны, дзіўны.