• Газеты, часопісы і г.д.
  • Яны не ведалі  Леанід Маракоў

    Яны не ведалі

    Леанід Маракоў

    Выдавец: ГА БелСаЭС “Чарнобыль”
    Памер: 192с.
    Мінск 2008
    35.33 МБ
    На тым і разышліся.
    Калісый мы вучыліся разам у аспірантуры. На пачатку псрабудовы я не вытрываў жыцця на няшчасныя сто дваішаць «рэ» і падаўся ў аўтаномнае плаванне. Андрэй аказаўся больш нярплівым. Аба-
    раніўся, выкладаў. Вельмі любіў сваю работу. Лекцыі яго нагадвалі перадачу «Што? Дзе? Калі?». Аўдыторыі ііс змяшчалі ўсіх ахвотнікаў паслухаць — рэдкая пс толькі дпя таго часу з’ява. Малады, прыгожы, перспекгыўны, студэііткі бсгалі за ім цутам, a ён... ёп па-ранейшаму жыў у двухпакаёваіі хрушчоўцы з мамаю і дзвюма сваімі малымі красунямі: жонка сышла шукаць больш сытага існавання.
    Нейкі час Андрэй яшчэ трымаўся за інстытут, але ўрэшце закрылі і яго. 3 таго часу я Андрэя не бачыў.
    I вось — другая запар сустрэча. Хоць не всдаю, ці можна гэта назваць сустрэчаю. На маіх вачах два здаравілы ў камуфляжы з блішчастымі ад тлушчу мордамі падкраліся да яго ззаду. Андрэй паглядзеў на мяне, пазнаў, але прывітацца не паспеў. Адзін з мянтоў схапіў яго за валасы, другі пачаў выкручваць руку. Андрэй не вылучаўся сілаю ці ростам і, калі б яны сказалі яму проста: «Пройдзем» — не падумаў бы супраціўляцца. Мянты ж, вілаць, наважыліся зрабіць вучэбпа-паказальны захоп валютчыка. Яны гнулі Аіідрэя да зямлі, але, на іх здзіўленне, ён упёрся: не хацеў пэцкаць аб брудііы асфальт няцаўна абноўлсную маткаю куртку. Нс жадаў, каб дочкі, яго свстлыя галоўкі, спалохана запыталі: «Тата, гэта баіідыты на цябе напалі?» Як бы ён растлумачыў ім, што ўсё якраз наадварот? Схапілі яго мянты па падказцы бандытаў: не плаціць, маўляў, ясак. Ён бы заплаціў, але дужа хацелася апрануць дзяўчынак. Думаў — абыдзецца.
    He абышлося.
    Мянты зламалі яго супраціўленне, павалілі ў гразь. Андрэй выпусціў пакет, з якога выпалі і пакаціліся два вялікія апельсіны. Мент, што выкручваў
    Андрэю руку, адфутболіў апельсіны з-пад ног, і разам з напарнікам яны пацягнулі Андрэя да «Уазіка» — той акурат падкаціў.
    — Узялі, парэшце, суку, — пракаментаваў мент у цывілыіым, выходзячы ім насустрач з машыны. — У-у, халяўшчык! Ссіііія цябс павучань разлічвацца. Растлумачаць, хто ў хаце гаспадар.
    Андрэя паставілі на ногі. Mcfit у цывільным зайшоў яму за спіну і нечакана падскочыў. Ад удару натой у паясніцу Андрэй уваліўся ва «Уазік». Палезлі ў машыну і мянты. Дзверцы зачыніліся, і банда паехала. Ашаломлены, не маючы сіл зварухнуцца, я глядзеў услед шэрай машыне. «Чаму яна не чорная? — знячэўку прыйшла думка. Яна павінна быць чорнай, як тыя “варанкі” з вылюдкамі ў трыццатыя гады».
    У школу першага верасня дзяўчынкі не пайшлі. Перад гэтым, у пятніцу, Андрэй зранку папярэдзіў маці і дачок, што, мажліва, з базару дадому заязджаць не будзе — адразу махпе ў Варшаву. Аўтобус адыходзіць каля семнаццаці, і ііяма сэнсу швэіідацца туды-сюды. Яшчэ сказаў маці, што бярэ з сабою ўсе сабрапыя за лста грошы: яды ў хаце было на тыдзсііь, так што да яго прысзду яны ім не спатрэбяцца, а там любая лішняя капейка будзе дарэчы. Маці ўпрасіла ўзяць і яе «энзэ»: пяць долараў, якія лстась падарыла ў дзень нараджэння сяброўка — суседка-пенсіянерка. Але Андрэй усё ж вырашыў заскочыць на хвілінку дадому: не мог паехаць, нс развітаўшыся з дочкамі. Выбраў для іх два вялікія апельсіны — большыя заўсёды саладзсйшыя.
    I ў суботу, і ў нядзелю да глыбокай ночы блізняткі чакалі тату. Гм не цярпелася ўбачыць новую
    школьную форму, і ранцы, і новыя чаравічкі — старыя зусім зпасіліся. Татка абяцаў, што купіць сваім выдапііцам самыя лепшыя.
    Бабуля ў ноч на ііядзелю спапь не клалася. На досвітку дастала выцвілыя ад частага мыцця сукеначкі дзяўчынак. «На ўсялякі выпадак трэба папрасаваць, — падумала. Спахапілася: — На які такі ўсялякі?» Прасуючы, адхіляла ўбок галаву: не хацела, каб на сукенкі капнула сляза. Сэрца неспакойна білася, кружылася галава — пэўна, падняўся ціск: раніца, а сына няма. He рашалася будзіць унучак: позна заснулі, а сёніія ўсяго толькі лінейка, агульнае пастраенне, а бацька прыедзе — і малыя пойдуць у школу ў новенькім. «Усё будзе добра, сынок», — паўтарала адно і тое ж, водзячы прасам.
    Развіднела, надышло першае верасня.
    У лясным масіве паблізу чыгуначнай станцыі на ўскраіне сталіцы сонны опер апісваў труп, на які раніцай натрапіў мясцовы жыхар, што выгульваў сабаку:
    — Мужчына... Узрост трыццаць пяць — сорак... Валасы пышныя, сівыя... Куртка заліта крывёю... Грошай і дакументаў не выяўлена...
    «Рабуіоць народ, — думаў аператыўігік. — А тых, хто супраціўляеіша, забіваюць». I не здагадваўся, наколькі меў рацыю.
    Аднекуль даплыў школьны званок. Опер успомніў, што для ягонага сына гэты званок — першы. «А хлопцы з базару не падвялі, — усміхііуўся задаволена. — Арганізавалі мальцу да школы іювы гарнітурчык. Фірменны, не тое што наша барахло...»
    НАСТАЎНІК ФІЗІКІ
    Два бамжы счапіліся насмерць, люта мясілі адзін аднаго. Псраможца (ці той, хто застанецца жывы) рабіўся адзінаўладным гаспадаром смеццевага бака на тэрыторыі дарагой аўтастаянкі ў цэнтры горада.
    Санька ведаў абодвух.
    Высакаваты, у шэрым, досыць паношаным касцюме, у светлай, некалі белай кашулі, пры гальштуку няпэўнага колеру — былы настаўнік фізікі, удавец, пенсіянер. На пенсію яго выпхнулі. Новая дырэктарка, прысланая з гарана для ўмацавання кадраў, вырашыла, што стары занадта мяккапелы для сучаснай школы. За апошнія гады настаўнік, і праўда, не паставіў ніводнай двойкі. Лічыў: хто хоча ведаць фізіку, той і пасля тройкі задумаецца. Каму ж фізіка да лямпачкі, таго і адзінкаю не напалохаеш. He выратавала настаўніка нават тое, што для многіх пакалеішяў вучняў ён быў прыкладам сумленнасці і прыстойнасці.
    Пазбаўлены любімай работы, якой прысвяніў усё жьпшё, ён першым часам не выходзіў з дому. «Як глядзсць дзецям у вочы? — задаваў сабе адно і тое ж пытанне. — Выхоўваў, казаў: трэба імкнуцца жыць па-ленінску, вучыцца і яшчэ раз вучьшца, думаць пра заўтрашні дзень — і дагаварыўся: выгналі, як сабаку, аднялі гэтае заўтра». Паціху настаўнік прызвычаіўся тапіць тугу і псражыванні ў горкай. Піў спачатку пакрысе, але з кожным днём арганізм патрабаваў спіртнога ўсё болей, што і да-
    вяло былога куміра дзяцей да жабрацтва. А пасля ён страціў і дах над галавою: падчарка не захацсла жынь з «дармаедам» і літаральна выштурхнула яго за дзверы. Судзіцца? He ўжо, выбачайце, — пайшоў бамжаваць.
    Другі прэтэвдэнт гіа права калупацца ў «прэстыжным» сметніку заявіўся сюды быццам з супрацьлеглага лагера. Усё жыцнё (з невялікімі і рэдкімі перапынкамі) ён праседзеў у турмах, «косячы», як сам хваліўся. пад дурня (можа, таму і выжыў). I хоць быў зэкам са стажам (АНР, як ні кажы, — асабліва небяспсчііы рэныдывіст) і пакінуў след амаль на ўсіх зонах былога Саюза, на ролю рэкеціра, баіідыта, важака злачьппіай групоўкі не цягнуў — аслабеў целам і розумам. He навучаны працаваць, жабраваў.
    Цяпер ён біўся за тое, каб не бадзяцца па горадзе ў пошуках ежы, не красці з чужьгх памыйніц (што заўсёды небяспечна), а мець сваю, да таго ж сытную і недалёка ад падвала, у якім начаваў.
    Зэку ўдалося падгрэбці суперніка пад сябе і схапіць за горла. Але забіваць ён не збіраўся: усё ж бамжаваць — не парыцца на зоне. Трушчыў у пальцах кадык настаўніка і хрыпеў: «Сыдзі, падла, гэта маё, сыдзі».
    Той маўчаў. Тблькі вочы гарэлі, крычалі, як у яго баліць душа.
    Санька не вытрымаў, падбег, адпіхнуў крымінальніка:
    — Вымятайся, падонак!
    Зэк кінуў на яго з-пад ілба злы позірк, але біцца не палез, адступіў, павярнуўся да настаўніка:
    — Нічога, інтэлігент, нічога. He кожны дзень за цябе заступацца будуць. Як-небудзь аднаго падпільную! Гарнітурчык і фсйс так адпрасую...
    Ён прабубнеў нешта яшчэ і рэйіраваўся.
    Да болю ў сэрцы Санька шкадаваў настаўніка, але, успомніўшы, як не любіў той спачування, зрабіў выгляд, быццам не пазнаў яго:
    — Пацярпіце крыху, збегаю выклічу «хугкую».
    — He варта турбавацца, малады чалавек, усё нармальна, — перапыпіў настаўнік, выціраючы насоўкаю кроў з твару. — «Хуткая дапамога», пасля міліцыя... He хачу звязвацца з гэтай публікай. Ідзіце, прашу вас, калі ласка, a то, чаго добрага, і вас заадно...
    Яго «калі ласка» нагадала выпускііы экзамен па фізіцы. Тады настаўнік убачыў, што Санька запнуўся, гатовы паплысці, і супакоіў: «Не хваліойся, збярыся, калі ласка, з думкамі, вазьмі сябе ў рукі. Ты ж ведаеш закон Шарля Кулона, сто разоў выводзіў». 1 Саііька ўспомніў, дакладней, сфармуляваў той закон адразу, у памяці.
    Санька не стаў пярэчыць настаўніку, упрошваць прыняць дапамогу. Погляд настаўніка прымусіў яго агіусціць вочы. «Мы ва ўсім вінаватыя, мы! — дакараў Саііька сябе. — Заслужаны пастаўнік — бомж, і ўсе маўчаць! Мая хата з краю. Нешта трэба мяняць, развязваць гэты гордзіеў вузел».
    — Ідзіце, ідзіцс, не хвалюйцеся, — быццам прачытаўшы Санькавы думкі, падштурхнуў яго настаўнік.
    Санька адышоў, але ў машыну сядаць не спяшаўся. Стаяў, чакаў: раптам вернецца зэк. Алс той не паявіўся...
    Калі позна ўвечары пакідаў машыну на стаянцы, ііі настаўніка, ні зэка паблізу не было.
    Раніцай патэлефанаваў галоўны рэдактар і нагадаў: «Рукапіс трэба здаць максімум праз два тыдні, інакш — вылеціце з плана».
    Выйсця не было, і Санька ўзяў адпачынак: трэба нарэшце дапісаць калісьці пачатую аповесць, што завяршала кнігу.
    Праз два тыдііі рукапіс быў гатовы. Можна везці. Дый машына зачакалася на стаянцы.
    — Нешта даўно вас не было відаць, — сустрэў Саньку вартаўнік. — Усё пішаце, так сказаць, творыце? А ў нас тут іншыя справы творацца. Мянты другі тыдзень шастаюць, спакою не даюць. Бамжа нашага памятаеце? Таго чудзіка, што ў касцюме і пры гальштуку хадзіў, быццам прафесар? Ведалі яго? Дык вось, забілі старога! I ўяўляеце хто? Следчы казаў, што нават ён быў уражаны: праламаў бамжу галаву былы аднакласнік. He дацягнуўшы да восьмага, ён кінуў вучобу, пасля ўсё жыццё правёў у турмах і лагерах. 1 вось сустрэча аднакласнікаў праз пяцьдзесят гадоў. Такая вось сустрэча... А што гэта вы так пабялелі? Бамжа ж забілі, не каго-небудзь...
    
    МАЛЕНЬКАЯ ГІСТОРЫЯ
    Машына з чырвонай паласою на баку паўзла паволі, нібыта ўсляпуто. Малады чатавек, які сядзеў побач з кіроўцам, нервова круціў галавою, шукаў: «Куды ж яна падзелася, куды?» 1 собіла яму прызначыць сустрэчу менавіта там, дзе спыііяцца забаронена! Дамовіліся: толькі на імгненне прытармозяць, забяруць яе і паедуць далей. Алс — спазніліся. Амаль на дваццаць хвілін. Спазніліся не па сваёй віне.