• Газеты, часопісы і г.д.
  • Яны не ведалі  Леанід Маракоў

    Яны не ведалі

    Леанід Маракоў

    Выдавец: ГА БелСаЭС “Чарнобыль”
    Памер: 192с.
    Мінск 2008
    35.33 МБ
    «Ты не прывык, ты гэткім нарадзіўся. Сабака, нелюдзь, жывёліла! — вязень глядзеў карантышу ў вочы. — Калі здамся, здраджу, збаюся — стану такой самай жывёлінай».
    Доктар прыціснуў да сцягна вязня пякуча халодную галоўку абцугоў.
    — Ну што, будзем языком варушьшь ці й далей нямым прыкідвацца? — Яшчэ памарудзіў: падкідваў апошні шанец. — Пакуль цябе прамацвалі знутры. Цяпер праверым звонку...
    Сэрца ў вязня зноў ажыло, закалацілася, пайшло збівацца з рытму, захлынацца. Ён падахвоціў яго, шапнуў у думках: «Давай, давай...»
    I тут пачвара шчоўкнуў абцугамі — вырваў са сцягна латку скуры з ружовымі нітачкамі мяса.
    Маланка болю прапізала галаву вязня, але сэрца, ліха на яго, не разарвалося. Наадварот: зноў прыдіхла, сціснулася, запаволіла бег. Разрывалася галава. Пачало мудіць.
    «Інсульт! — прамільгнула ў згасаючай свядомасці. — Божа, забяры мяне, забяры!»
    — He, даражэнькі, — абліў яго з вядра здаравяк па кіўку карантыша. — Без споведзі ад нас яшчэ ніхто не адыходзіў.
    Ледзяная вада астудзіла галаву, і вязень роспачліва і ясна ўразумеў: такога разрывання цела па кавалачках яму доўга не вытрываць, ён здасца, раскажа ўсё — чаго ад яго патрабуюць і чаго не патрабуюць. Ягоны мозг не ўзарваўся, не заліўся крывёю з першага разу. 3 часам, казаў Доктар, прывыкаеш? He, ёп не насголькі моцны і хутчэй зломінца, чым прывыкне. «Госпадзі, дай мне памерці да таго, як...»
    Надзея заставалася па-ранейшаму адна — сэрца!
    Але сэрца дарэшты заціхла, легла на дію.
    Докгар апусціў абцугі ў высокую шклядку. Кроў павольна змешвалася з празрыстай вадкасцю, афарбоўвала яс ў колер маладога чырвонага віна. Патануў-знік у ёй і шматок скуры.
    Карантыш выскаліўся:
    — Значыць, абцужкоў таксама нс баішся? Смелы, аднак! А як наконт пазуркоў? Спадабалася нямога курчыдь? Нічога, рана ці позна галасок у цябе прарэжыцца.
    Ён змяніў інструмент. Злавіўшы маленькай цёплай рукою вязнеў мезенец, адціснуў мякаць, стараііна абцяў пазногаць пласкагубцамі, тузаііуў і залемаіггаваў, быццам той пазногаць вырывалі ў яго:
    — А-а!
    Гэта быў крык захаплення.
    Маланка зноў ударыла вязню ў галаву. Але пранізала не па гарызанталі — з вуха ў вуха, як мінулы раз, а пеканула зверху. Упілася ў цемя і рассекла галаву напалам. Вязень не закрычаў: спаралізавала мышцы твару. 3 горла пайшла кроў. «У-у..» — загудзеў розум, зрываючыся ў бездань, алс — утрымаўся на краі.
    — Моцны арэшак, — расплыўся ва ўсмешцы карантыш. — Давядзецца сяброўкай вернай пакарыстацца. — Ён узяў са століка пілку-лобзік даўжынёю ў дзве пядзі. — Гэтая красуня да чаго хочаш дапілуе, — абрадаваў. — Во, глядзі, рука твая ля запясця прывязана, а мы яе зараз вызвалім. Праўда, не ўсю — сам разумееш, свабода вымагае ахвяр.
    Доктар прыклаў пілку да рукі крыху ігіжэй рамеііьчыка-жгута, зрабіў першуіо насечку. Скура распаўзлася, разаслала крывавую дарожку.
    — Паехалі’ — разануў ужо з націскам. — Тудысюды, туды-сюды! — з асалодаю вадзіў пілой і вішчэў. — Глядзі, які я работііічак! Ілядзі...
    Калі пад пілою зашалясцела косць, вязень паплыў — каляровы малюнак перад вачыма псратварыўся ў чорна-белы, чорна-белы — у непраглядную ноч.
    Здаравяк сваю службу ведаў, момант адчуў дакладна — зноў абліў вязня вадою:
    — He, герой, нумар з паскораным пахаваннем не пройдзе!
    Холад вярнуў вязня да памяці. Ён зноў бачыў. Бачыў у колсры. Кроў — чырвоная. Буйвал-здаравіла — у сйгім трыко і з рыжай валасатай грудзіііай. «Не паміраю, — намагаліся і ііс маглі шашіунь сасмяглыя губы. — Пракляццс!»
    Раптам за спіпаю караіггыша штосьці грымнула, задрыжэлі дзвсры камеры.
    Іру-ух-х! — разам з завесамі і прыліплай да замка-завалы тынкоўкаю ад сцяны аддзяліліся цяжкія акаваныя дзвсры, рухнулі па здаравяка і ўціснулі яго ў падлогу. Канец адагнутай жалезкай шыны ўспароў яму бок.
    У праёмс паказаліся двое ўзбросных. Адзін, нс марудзячы, гваздануў прыкладам аўтамата пачвару па галаве. Праломленая галава засмяялася.
    Пасля другога ўдару ўхмылка з ружовых вуснаў зляцела, маленькія ножкі падагнуліся і карантыш бясшумна паваліўся. Ён ляжаў каля ног вязня, закаціўшы вочы. Быццам сабака, якога аддзячыў-пагладзіў за верную службу гаспадар. Сабакам ён і быў. Шалёным сабакам...
    «Учэггісты, яшчэ крыху -і дамогся б свайго!» — глядзеў на замёрлага ката вязень.
    1 раптам злавіў сябе ііа думцы: «А мае выратавалыіікі, хто япы? Што зробяць, калі падзялюся з імі вядомай мне інфармацыяй? Скарыстаюць яе дзеля дабра ці зла?»
    — He хвалюйцеся, — быццам пачулі яго нявыказаныя сумненні тыя двое. — Мы адразу раскрыем карты: нам вядома, хто вы і адкуль. Всдаем мы і тое, што праз сувязь са сваім светам вы здолыіы прадказваць будучыню (акрамя сваёй) на бліжэйшыя дваццаць чатыры гадзіны. Зараз развяжам путы, і вы пачуеце пра нашы планы...
    Вязень траціў прытомнасць. Ён яшчэ не паспеў усвядоміпь, што вызвалены, быў ва ўладзе нясцсрпнага болю, але дзссьці ў глыбіні душы ўжо нарадзілася, расло гэтас ганарлівас пачуццё: ён выжыў, вытрываў, застаўся чалавскам!
    Цяпср ён не жадаў смерці — хацеў жыць! Чаго б гэта ні каштавала — жыць! Напсракор усім вылюдкам і пачварам — жыць! Жыццё — цудоўнае!
    Радасць і шчасце псрапоўнілі яго, падхапілі, пансслі. I сэрца, якое выцсрпела нечалавечыя пакуты, не скарылася, калі скараліся розум і цела, не вытрывала абрынутага патоку свабоды — захлынулася...
    Выратавальнікаў насцярожыла, што галава чужаземца раптам упала на грудзі. Адзін з іх узяў яго за руку: пульс адсутнічаў.
    — Вады! Хутчэй! — закрычаў, спрабуючы хоць што-небудзь зрабіць.
    Усё было дарэмна.
    Выратавальнікі так і не даведаліся, што адбудзецца заўтра — 11 верасня 2001 года.
    А Душа чужаземца ляпела да неба.
    Неўзабавс закружылася ўслед за Зямлёю. Кружылася і чакала.
    Чакаў свайго часу і я.
    I час надышоў. Я вырваўся на волю, і Душа ўвайшла ў мяпе, ускалыхнула сэрца — адарыла жыццём.
    Так я нарадзіўся. Папраўдзе — ажыў ён, чужазе-
    мец.
    ЧУЖАЗЕМЕЦ-П
    Вастрыём ляза кат ускалупнуў вочы закутага ў панцыр-сетку чужаземца. Левае, за ім — правае. Без супыну прыняўся за вушы. Калі шураваў нажом, вушы, аддзяляючыся ад галавы, агідііа сіпелі, і ката пацягнула на ваніты. «Старэю», — падумаў. Языком і глыткамі паветра ён спрабаваў стрымаць, запхнуць рвоціпу пазад. Справіўся. Прадоўжыў работу. Кароткімі, але ўхопнымі — з насечкамі на канцах — абцужкамі вырваў у палоішіка ноздры.
    Прыгледзеўся: палоннік — жыў.
    «Ну і ну! — шалеў ад асалоды. — Такі доўга прайяпіс! Дастойпым чэрнь відовішчам уп’ецца!»
    Скарыстаўшы той жа інструмент, усунуў у рот палошііка пачарнслую медную лсйку. 3 апаскаю прыняў паднесены коўш з расплаўленай смалою. Нахіліў. Трымаў-скаліўся: палілося!
    Брудна-бурас варыва ўварвалося ў нутро палонніка, але праз імгненне паперла назад, з шыпеннем расцякаючыся і ўпіваючыся ў шчокі вакол тырчэлай у роце лейкі 3 пустот на месцы вачэй, носа і вушэй хлынула кроў.
    Ну як? Хапіла?
    Палоннік жыў.
    Знявечанае цела паднялі, аблілі-абмылі ледзяною бслаю жыжкаю і пацягнулі на плошчу. Пад радасны лямант нецярплівага натоўпу «Рэж! Рэж! Рэж!» прыкавалі да звязанага з бярвенняў памоста.
    Прадоўжыў кат з ног. Спачатку адсек ступні, пасля — крыху ніжэй каленяў і, нарэпше, дабраўся да сцёгнаў.
    Другая нага адвалілася толькі пасля шостага ўдару.
    Палонны качаўся ў лужынс сваёй крыві, але — жыў.
    Кат, не марудзячы, пайшоў далей. У два прыёмы адсек рукі: спачатку — кісці, пасля — вышэй локцяў.
    Страшны абрубак курчыўся, але — жыў.
    Тое, што засталося ад палоннага, падчапілі крукам за рэбры і падвесілі на тоўстай галіне старога дуба. Бегалі вакол, смяяліся: «Га-га-га! Га-га-га!». Білі абрубак палкамі, — думалі, лупцуюць мёртвага, а ён — жыў.
    Заўважыўшы, што абрубак дыхае, яго сарвалі з крука, агаліўшы дзве рабрыны, — і накінулі на шыю пятлю. Другі канец вяроўкі прывязалі да жарабіцы, нецярплівай даўгагрывай красуні, і пусцілі нсўтаймоўную наўскач. Жарабіца доўга ўхілялася ад бізуноў, лятаючы, быццам вецер, але на захадзе сонца стамілася. Пападала і асіплая, прытомленая доўгім экстазам зграя. Бліжэйшых з іх скруціла: кавалак зрэзанага, абадранага да касцей цсла торгаўся.
    Жывы!
    Зграя зараўла, загалёкала, завыла:
    — Д’ябал! Д’ябал! Д’ябал!
    Над квадратам біямасы ўсплыла і засняцйася аблачынка — Душа палонніка. Трохі павісеўшы над нерухомым знявсчаным кавалкам-целам, Душа-аблачынка паступова падымалася, адыходзіла ў нябёсы.
    Неўзабаве закружылася ўслед за Зямлёю. Кружылася і чакала.
    Чакаў свайго часу і я.
    1 час надышоў. Я вырваўся на волю, і Душа ўвайшла ў мяне, ускалыхнула сэрца — адарыла жыццём.
    Так я нарадзіўся. Папраўдзе — ажыў ёгі, чужаземец.
    ЗМЕСТ
    КРЫМІНАЛЬНЫЯ ЛПАВЯДАННІ
    Прынцэса	 5
    Тата не мацюкаўся. Тата быў інтэлігент. Ён біў маму.
    Жакей	  13
    Хтосьці ў чорным, з нацягнутай на галаву панчохай, прыціскаў яму да жывата нож. Проста ў твар Уладзіміру ў гэткім жа маскарадзе дыхаў другі. У руцэ ў яго быў рэвальвер.
    Апошпі варыянт	23
    Нечакана спадарожнік да болю сціснуў мне руку вышэй локця:
    — Ціха, не варушыся! Глядзі! У акно, кажу, у акно глядзі! Пазнаеш ? От жа дурніца. Адно слова — баба! Глуздоў малавата. Элементарнага не разумее:
    кай ў памяшканні гарыць святло, дык акно — як экран тэлевізара...
    Дарагое жыццё	 33
    Двое астатніх, наўздзіў, не разгубіліся — рванулі да мяне.
    Н-а-а!
    — Д-а-ай! — ашалела, разрываючы грудзі, маё сэрца.
    Закружыўся млын з рук і ног.
    Гена	 36
    Гена ўбачыў мяне, замёр. Відаць, думаў: сігануць пазад, за рог, ці ўсё ж ісці, як ішоў, далей ? А можа, пашанцуе і не зачэпяць?
    Ціхая восень восемдзесят восьмага	 39
    Ён ведаў, што калі-небудзь спозніцца. У дзяцінстве бачыў сон. Бог, ці хто, глядзеў на яго, папярэдзіў: «Ты станеш лепшым, але ніколі не будзеш старым...»
    «Мальбара-Лайтс»	49
    Прыгадаў і скалануўся: такое ў маім жыцці некалі было. Логавішча, «бээмвухі», вагончыкі, сінія рукі, уцёкі — усё было ў сне, вельмі даўно. Акурат гэтак я і бег. Доўга, да знямогі, пакуль не акружылі. Што тады зрабіў не так? Чаму дагналі? Я стаміўся, спыніўся, схаваўся і... здаўся! Значыць, галоўнае — не спыняцца, змяніць варыянт, паспрабаваць іншы...
    Першае верасня	58
    Лекцыі яго нагадвалі перадачу «Што? Дзе? Калі?». Аўдыторыі не змяшчалі ўсіх ахвотнікаў паслухаць — рэдкая не толькі для таго часу з’ява. Малады, прыгожы, перспектыўны, студэнткі бегалі за ім цугам, а ён...