Яны не ведалі
Леанід Маракоў
Выдавец: ГА БелСаЭС “Чарнобыль”
Памер: 192с.
Мінск 2008
— Раскажы, як катаваў бацьку, — падступіўся да мэты свайго візіту. — Што шэпчаш? Нс катаваў? Дык гэта ён па сваёй ахвоце падпісаў відавочную хлусню на сябе? He? Білі? Ужо «мы»? Яшчэ нехта, не ты адзін? Збіццё да смерці — гэта, па-твойму, не катаванне?
Я даў сабе волю — стаў асыпаць юду пракляццямі. Апамятаўся, калі той пачаў раставаць. Растварыліся ступні, калені, жывот, грудзі. Апошняй рассыпалася галава.
Гэтага моманту я чакаў. Гэта быў галоўны момант. Яго нелыа было правароніць. Ад цела юды адлучалася душа. Яна паляцела б шукаць сабе новы прытулак. Такога я не мог дапусціць.
Душа ўсплыла і збіралася змыцца. Я нс спазіііўся, падпаліў гадзючае воблака — шпурнуў у яго палаючае палсна. Воблака ўспыхнула і, псрш чым зііікііуць, абпаліла мяне. Гэта было апошііяе паскудства, якое ўчыпіў забойца.
VII
Я HE МОГ ШТО-НЕБУДЗЬ РАСТЛУМАЧЫЦЬ АБО СКАЗАЦЬ. Я ўзляцеў, праваліўся, зноў узііік, прачііуўся — спаў. Расплюшчыў вочы. Дома. Чаму? Як вярнуўся? Што зрабіў апошняе? Спаліў гада? Гэта быў сон? He ведаю. Што было яшчэ? Два забойствы? Ірад быў трэці? Я забіў трох і вярнуўся на
гэты бок? Пераступіў мяжу? Шкада! Але сон гэта ці не сон?
— О, мы зрабілі ласку прачнуцца, — зазірнула ў спалыію каханая. Падышла, выцсрла мой узмакрэлы твар. Пасміхнулася: — Харошы ты мой! — Памацала, ці пе развязаліся за ноч вяроўкі. He развязаліся, да крыві ўпіліся ў мае запяспі.
— Праклінаю цябс!
Каханая прашаптала:
— Ты, мой дарагі, — трэці. Мы абое робім добрую справу. Ты адпомсціў за бацьку, я — адпомшчу за дзеда!
Нож увайшоў мне проста ў сэрца. Зусім не балюча, калі. ў вас разрываецца сэрца. Цяпер я гэта ведаю...
ВЯРТАННЕ
Яна зайшла ў ягоны пакой. Тут ён працаваў. Днём і ноччу ледзь чупіа гудзеў камп’ютар, ііястомна пастуквала клавіятура. Ён працаваў да знямогі. Спяшаўся дагнаць час, лёс, жыццё. Тут нараджаліся ягоныя героі. Адкрытыя, смелыя, гордыя, нязломныя. He здаваўся і ён. Змагаўся, пакуль не загінуў.
Ён загінуў, але засталіся героі ягоных апавяданняў. Цяпер яны жывуць за яго. Памагаюць трымацца ёй. «Ты пе адышоў, ты побач. Ты, я і твас героі. Мы разам», — як замову шэпча яна, калі сядае перад камп’ютарам.
Сёння яна зноў зайшла ў ягоны пакой. Як заўсёды, дзень праляцеў непрыкметна. Цямнела.
— Вось і пабачыліся, — уздыхііула, прачытаўшы фінал ягонага апошняга апавядання. Навяла курсор на кнопку завяршэння работы.
Слёзы каціліся па твары.
— Памажы! — сарвалася на крык. — Памажы паяднацца з табою. Заўтра пабачаць свст твас апавяданні. Іхнія героі пойдуць у людзі. Я зрабіла ўсё, што магла. Цяпср — вольная! Я прыйду да цябс. Толькі памажы.
Гарбаты карлік з яйкападобнай галавою, зрослымі бровамі і маленькімі, быццам дзіцячымі, пальчыкамі набраў на клавіятуры:
Tama Д’ябал! Ha месца прыбыў, але трапіў у пастку. Героі апавяданняў заблакавалі пакой пісьменніка. Прапануюць абмен — маё жыццё на жыццё аўтара. He ведаю, што рабіць. Чакаю дапамогі. Прашу адказаць як мага хутчэй.
Ваш Звыродны.
Д’ябал адазваўся адразу:
Падвёў ты мяне, сынок, падвёў. Хоць, што тут зробіш: маладосць, нявопытнасць, Зразумелая сітуацыя. Давядзецца напружыцца, трэба ж неяк выцягнуць цябе з людскога балота. Цяпер — аб справе. Скажы блакіратарам праўду: аўтара вярнуць немажліва. Яны — ажылі, значыць, іхні стваральнік ужо ў гісторыі. Няхай зробяць сваё — заб’юць цябе. А я буду чакаць твайго вяртання. He хвалюйся — гэта не апошняя спроба.
Так і здарылася. Адзін з герояў уварваўся ў пакой пісьменніка і выкінуў вырадка праз акно. Той не разбіўся, а, нібы свярдзёлак, увайшоў у зямлю.
Барацьба пачалася спачатку. Псршая спроба аказалася для ўсіх няўдалай.
Яна зноў у ягоным пакоі. Гэтым разам камп’ютар уключыўся і загрузіўся сам.
— Што рабіць? — глядзела, як ажывае дысплей. — 3 вырадкам нічога не атрымалася, але, мажліва, ёсць іншыя варыянты? Памажы, зусім знебылася без цябе. Героі адзін за адным ідуць у жыццё, і хутка я застануся адна.
He хвалюйся! — адказаў дысплей. — Усё ідзе па плане. Адзін з герояў ужо не наш, але гэта толькі дапаможа.
— Я веру табе. Спадзяюся, ycc будзе, як ты задумаў, — з палёгкай выдыхнула яна.
Я таксама, — засвяцілася на дысплеі, і праз секунду манітор згаснуў.
Далейшыя падзеі не задоўжыліся.
«Малайчына д’ябал, добра прыдумаў, — усміхнуўся, гледзячы на пісьмешііцкую ўдаву, вырадак. Ён толькі-толькі з’явіўся і адразу ж адчуў ейны пяшчопіы радасны погляд. — Варта прыівшь аблічча адііаго з гсрояў — і зусім іншы выпік. Татка — разумііы».
Выпік быў і сапраўды іншы, але не той, пра які карлік думаў.
Ператвараючы свайго вырадка ў героя, д’ябал не ўлічыў, што са зменаю абалонкі мяняецца і нутро. Нутро ж яе стварае. Карлік растварыўся ў героі. Здзейсніўся план пісьменніка. Герой быў часткаю яго са.мога, псршаю прыступкаю пранікнення, пачаткам вяртаніія.
— Ты ўжо тут? — спытала яна, не верачы сваім вачам.
— Добрага дня, дарагая! — ажыў пісьменнік. — Ну і як табе спадабалася наша апошняе апавяданне?
ЗАПІСЫ
Мера кахання
Кахання не бывае трошкі ці занадта шмат. Альбо ты — палаеш, нервуешся, радуешся, пакутуеш, летуценіш, узлятаеш на неба і падаеш у бездань. Альбо вакол цябс ўсё — шэрае, чужое, мёртвае.
Кахання не бывае трошкі ці занадта шмат...
Садок
Мы былі суседзямі. Яна — мілая, прыгожая, добрая. I я шляхстньі яе кавалср. Часам па-суседску яна запраіпала мяне ў госці ў свой ложак. Мы цсрліся насамі, дыхалі адно ў дцнаго — і былі шчаслівыя.
Больш за ўсё мы баяліся вечара. Увечары нас разлучалі. Яе забіралі ў пяць, і я яшчэ цэлуіо гадзіпу плакаў за альтапкаю ў пясочпіцы. пакуль не забіралі і мяне.
А наперадзе было ўсё жыццё. У кожнага — сваё.
Я не памятаю яе вачэй, твару, усмешкі.
О, як я сумую па ёй!
Яны не ведалі
Ён глядзеў, глядзеў і не вытрымаў — торкнуўся ёй пад спадніцу, абтіяў ногі. «Цвёрдыя, як дрэвы»; — прыціх.
Надзіва, яна не закрычала, не адскочыла. Злавіла сябе на тым, што хацела гэтага, думала — ашалсла. Замерла, уздыхііула, прыцісііула яго да сябе:
— Так добра?
— Ага, — вымавіў ён ледзь чутна. — Всльмі.
— Кахаеш мяне?
— Больш за ўсіх на свеце! He праганяй!
— He буду.
Ён прыціснуўся да яс ног-дрэваў мацней. Яна праз спадніцу гладзіла яго па галаве.
Яны не ведалі, што ніколі ў жыцці не зазнаюць болылай, чым у гэтыя хвіліны, асалоды.
Мяжа магчымасцяў
Мяжы сваіх магчымасцяў не ведас ніхто.
Канчаюцна трэція сугкі за рулём. Адолена чацвсртая тысяча кіламетраў. Без адпачынку. Запраўка — ноччу ў далыіабойшчыкаў: паўсюль — шакалы.
Ён змагаўся. Доўга. Але стаміўся, здаўся, і сон, здавалася, ужо забраў яго ў свой ілюзорны свет. Апошнім напружаннем волі ён прымусіў сябе азірнуцца, і — о, цуд! Бясконцую стомленасць, жаданнс заснупь, забыцца — як рукою зііяло: на заднім сядзенні ўсміхаліся бялявыя хлопчык і дзяўчынка, і ён ажыў. Зноў, у соты раз.
Няма мяжы!
Мяжы сваіх магчымасцяў не ведае ніхто!
He прасачыліся
Яны стаялі на мосце, узіраючыся ў прадонную цемру Свіслачы. Ведалі: там смерць. На душы было спакойна: нягледзячы ні на што, яны застануцца разам. Утраіх: ён, яна і дзіця, што зараджалася ў ёй. Гэта было адзінае выйсцс, адзіная для іх магчымасць не разлучацца. Ёй загадалі рыхтавацца да ачышчэпіія — так яны гэта называлі, а на яго завялі справу аб спакушэнні непаўналстііяй. Яе бацька, генсрал-чэкіст. пакляўся: «Ніколі ў мой род не прасочацца жабракі-паэты».
He прасачыліся.
Двое — не, трое! — скочьш з моста, абдымаючы шіжкія камяні.
He дачакацца чэкісту працягу роду.
Адно цэлае
Ён не стрымаўся, выцяў яе: здрадзіла, прамяняла, усё жыццё пусціла пад адхон.
Яна адчула палёгку: ён не сышоў адразу, не кінуў, хоча яе пакараць, заглушыць свой боль яе болем. Што ж, няхай будзе так. Галоўнае, каб ён застаўся з сю, застаўся побач. Яна болсй не насмслііша. Ніколі! Барані Божа! Яна толькі паспрабавала, нс са злосці, з цікаўнасці. I дарма! Апяклася. Але яна вытрывае, адолее любыя выпрабавашіі, каб застацца з ім.
Яны ж — адно цэлае.
Ён думаў: пакрыўдзіў, не стрымаўся. Так, не стрымаўся, не змог, здаўся, зламаўся. Напляваў на пражытыя гады, А цяпер што? Дзе выйсце? Ці магчыма выправіць сітуацыю, вярнуць каханую?
Стоп! He ныць! Шукаць выйсце! Выйсце ёсць заўсёды! Ён павінен вярнуцца на кругі свае. Дараваць, забыць фаталыіую выпадковасць, выразаць з памяці дакучлівы нарыў. Супакоіць сябе і яс. Застацца з ёю.
Яны ж — адно цэлае.
Ігар Елянёў Р эквіем
Ёлкі-палкі, Ёлкін-Палкін... Тваё прозвішча было Елянёў, Ігар Елянёў, але я перайменаваў шібс ў Ёлкіна-Палкіна. Атрымалася весялей і, як ні круці, — усё ў яблычак: «Ах, змей, Ёлкін-Палкін!», «А ты жартаўнік, Ёлкін-Палкін!», «Кажаш, па конях, Ёлкін-Палкін?!», «Ух і адчайны ты, Ёлкін-Палкін!». Прычым абавязкова з клічнікам і толькі на біс! Ты заўсёды ўсё рабіў на біс! Спяваў, ііраў, кахаў...
Ты знаўся з найлепшымі жанчынамі, не адну цнатлівіну ўвёў у свет салодкай юрлівасці. Ростам крыху вышэй за сярэдні, падцягнуты, з прыгожым, быццам вытачапым тварам, у якім угадваўся аддалены намёк на азіяцкае, дакладней, японскае паходжанне.
Ты пачынаў, калі япгчэ біліся на танцпляцоўках, — у сярэдзіне сямідзесятых. Іграў у ВТА, шалёна лупіў па барабанах і спяваў з абавязковым «іхнім» пранонсам фогертаўскае «Хэй, ту найт!»...
Дзяўчаткі дрыжэлі, вар’яцелі, а ты, адыграўшы хіт Абадзінскага «Послс буквы эл...», які завяршаў праграму, кідаў:
— Едзем усе, якія праблемы!
У цябе ніколі не было праблем. Ратавалі дарагія рэчы, якія ты насіў з выкшталцонай абыякавасцю. На іміджы не эканоміў, хоць у той час у нас ніхто як след не ведаў гэтага слова. За «стол» у рэстаране мог разлічыцца фрачцузскім пінжаком з «тоўстага» велюру, таксісту не пашкадаваць «лакостаўскай» кашулі, дзяўчыне падарыць ноч бязмежнага, на мяжы выжывання, кахання, ноч, якую яна не забудзе ніколі!
Ніколі!
Так!
Паміраў ты адзін. Раніцай адчуў Яе набліжэнне. Успрыпяў як належнае. Ведаў, здагадваўся — ацвссці ці хоць замарудзіць Яс прыход можа толькі спакой. Прылёг, бярог сілы. Але не ляжалася. Ты ўстаў, падзіцячы наіўна вырашыўшы, што яшчэ не позна, што можна выратавацца, трэба толькі вылідь паболей малака, вельмі многа, ачысціць арганізм ад алкаголыіай заразы. Але аргапізм сказаў — не! Арганізм закрычаў — не! Арганізм помсціў, забіваў, смяяўся. Цябс ванітавала, ванітавала, ванітавала. I ты здаўся, зноў лёг...