Яны не ведалі  Леанід Маракоў

Яны не ведалі

Леанід Маракоў
Выдавец: ГА БелСаЭС “Чарнобыль”
Памер: 192с.
Мінск 2008
35.33 МБ
— Разумею, згодзен, алс я пра іішіас. Унясём дадатковыя ўмовы. Ты шмат шіе даў. А цяпср, наадварот, — што-небудзь адбяры.
— Што, напрыклад? I навошта? Які ў гэтым сэнс? Нешта не падабаецца мне тваё хітраванства...
— Мне таксама далёка не ўсё падабаецца. Зрабі так, каб у мяне нс стала самых родных людзей — бацькоў!
— I што пасля?
— Пасля — новая гульня.
«Згаджайся, згаджайся! — заклінаў пісьменнік д’ябла. — He будзе бацькоў — не будзе мяне і, такім чынам, скончацца ўсе гэтыя жахлівыя кашмары».
— Дык тут і думаць няма чаго, — адказаў д’ябал, павесялеўшы, — згодны. Гэтай прапановы я чакаў дужа доўга. Можііа сказаць — усё антыжьшцё!
«Ён чакаў, каб мяне нс стала? — збянтэжыўся пісьменнік. — Нешта тут не так. Ды чорт з ім! Галоўнае — вырвацца!»
«Не, чорт — з табою! — ухмыльнуўся д’ябал. — Усё тут акурат правілыіа. А што да таго, каб вырвацца, дык — пра гэта ўсе мараць».
Ён быў у экстазе, у стане трызненіія. Ён спаў сам з сабою. На ім ляжаў ён — д’ябал.
— А-а-х, — стагнаў у аргазме. Адчуў, што ўключыўся, і з прыдыхашіем прашаптаў: — Я ж табе казаў: добрая здзелка, выгадная. Няма продкаў — няма цябе! Хітра прыдумаў. Алс так — не бывае.
Лёсам табе наканавана быць у адным біяполі з жонкаю. Паколькі яе няма — ты стаў ёю. Ты — у ёй. Гэта твой лёс! Затое я цяпср — ты! Прысмпыя навіны, праўда? Я — ты. Твая жоііка на Беверлі Хілз з табою-мною-д’яблам! He плач! Добрыя навіны, добрыя. Ты всдасш, а некалі ж гэтак і было! Я толькі вярнуўся ў сваё цела. Вось так! Дзякую. Шчыра! Very well! Каб ты ведаў, як мне надакучыла бадзяцца па Бсверлі Хілз!

ГЭТА HE БАЛЮЧА
I
Я HE МОГ ШТО-НЕБУДЗЬ РАСТЛУМАЧЫЦЬ АБО СКАЗАЦЬ: «Ты — нябожчык!» Як бы вы самі ўспрынялі такі пасаж: «Малады чалавек, галубчык, хацеў бы папярэдзіць: жыцв вам засталося не больш за год! He больш! I не глядзіце на мяне як на вар’ята, і не спрабуйцс раскрыць рот і пра нешта спытаць. Я не всдаю, колькі дакладна часу адвёў вам Усявышні — хвіліну, гадзіну, дзень ці месяц, але пэўна — нс болей як год!»
Навошта, адкуль нарадзілася, узнікла, усялілася ў мяне здольнасдь прадчувань смерць? He сваю — чужую. Як вызначаю, што менавіта гэты няшчасны альбо няшчасная — з тых, каму засталося жыць меней за год? He ведаю.
Іду па шырокай шматлюднай вуліцы і здзіўляюся: асуджаных не так ужо й мала! Яны быццам апякаюцца аб мой позірк, кідаюцца ад мяне, паскараюць крок, калі не бягуць. Але куды б яны ні кіраваліся, куды б ні ішлі, ні беглі, мне вядомы іх фіпал, дакладней — блізкая яго нспазбсжііасць.
Чым тыя, каму засталося жыць меней за год, адрозніваюшіа ад іншых? Як распазпаю іх? Хто надзяліў мяне гэтым жудасным самазабойчым дарам? Хто?
II
Я HE МОГ ШТО-НЕБУДЗЬ РАСТЛУМАЧЫЦЬ АБО СКАЗАЦЬ. Загаварыў ён. Амаль закрычаў, Нечакана, з налёту. Агідна. Так, магчыма, рыпелі веснічкі ў Юдавым доме. Разам з голасам з роту вырваўся смурод мярцвячыны.
— А, новенькі, цёпленькі! Яшчэ не адукаваны? Захапляешся вялікім, невядома кім дадзеііым табе ўсёмагутным дарам? Давай, давай, кайфуй, цсшся' Першыя дні ўсе на сёмым небе лятаюць. Язык, напэўна, свярбіць? Так і хочацца пахваліцца, ударыць у званы? Угадаў? Прызнавайся, не маўчы. Хвалюешся? He бойся. I не спадзявайся што-небудзь змяніць. Усё па плане. Увесь свет па плане. Здзіўлены? А гэта праўда, павер. Выпадковасцяў не бывае. Ведай: пад канец падарожжа і ты будзеш кідапца ад навічкоў. He нейкім там няшчасным меней за год засталося, а акурат нам — мне і табе. Гэта значыць, ты — наш, той, хто ўвайшоў у круг, пераступіў мяжу, трапіў на адваротны бок. Таму ты і ёсць пасвячоны. I не толькі ты! Усе, каму засталося меней за год, ведаюць праўду пра сябс. Всдаюць, але маўчаць. I рота ніколі не разявяць. Пад страшнымі катаваннямі не прызнаюцца. Дзеля сваіх блізкіх і дзеля саміх сябе. Ёсць закон, правіла, прынцып: балбатуп памірае датэрмінова, рапсй прызначанага часу. Памірае ў пакутах, у полымі, у пекле. А хто хоча трапіць у пекла? Ты?
Упамінанне пра пскла змусіла мяне здрыгануцца ад жахлівай фантастычнай здагадкі: я пазнаю тых, каму засталося жыць меней за год, таму, што стаў для іх сваім. Я свой, такі самы, як яны, ужо калею, амаль нябожчык. I ніхто з іх не гаворыць пра гэта, не крычыць. He хочуць, баяцца адыходзіць раней.
Тым болей — y пекла. Але то яны не хочуць — нармальныя, звычайныя, якіх бальшыіія. Мне ж карта па жыцці выпала іншая.
— Я! А хіба ты — не хочаш?! — адказаў пытаннем на пытанне. Ён анямеў ад такога нахабства. Яшчэ ў маленстве я засвоіў: нечаканасць — галоўнае, з чаго складаецца перамога. — Хіба не прагнеш помсты? He імкнешся да справядлівасці? He? Хочаш спакойна дажываць — і ўсё? Навошта? He ведасш? А я ведаю! Ёсць мэта! Найвышэйшая! Галоўная! Самая першая! Аснова, падмурак, сэнс жыцця...
— Жыцця? — ачуўся крыкун.— Ну не! 3 жыццём у цябс зараз пачііуцца праблемы! He будзе ў цябе ніякага жыцця!
Ён пайшоў на мяне. Чамусьці я гэтага чакаў.
III
Я HE МОГ ШТО-НЕБУДЗЬ РАСТЛУМАЧЫЦЬ АБО СКАЗАЦЬ. Алс мог дзейнічаць. I першы схапіў яго за горла. Што будзе, калі ён памрэ раней часу і не праз свой доўгі язык, а ад маёй рукі? Я заб’ю злога вестуна і закрычу, выкрыю сябе: «Людзі, мне засталося жыць меней як год! Таму прызнаюся: яшчэ за год да смерці асуджаныя знаюць усё, але маўчаць!» Пасля такога самавыкрыцця, думаю, пекла мне забяспечана. А гэта — галоўнае, тое, да чаго я імкнуся: трапіць да юдаў, у апраметную. Знайсш там забойцу бацькі! Вось мэта майго жыцші! Кроў — за кроў, смерць — за смерць! Алс смерць за смерць не атрымліваецца. Я спазніўся. Цягнік пяцідзесятых пайшоў. Застаецца кроў — за кроў, кара — за кару, пакуты — за пакуты.
Пальцы сціснулі кволае горла. Яму, відаць, і сапраўды заставалася не шмат часу. Ён быў вышэй-
шы за мяне, з выгляду дужэйшы, але дарма спрабаваў адарваць ад сябе мае рукі — нумар з абаропаю не прайшоў. Пазногці ўсё глыбей упіваліся ў ягоную шыю. Правы ўказальны намацаў кадык, падчапіў яго, націснуў — і вочы высокага палсзлі з вачніц. Жоўтыя з зялёным ваніты змяёй выслізнулі з яго рота. Я адпусціў кадык, і крыкун абвяў.
Цяпер мара збудзецца. Я — забойца ды шпос яшчэ выдаў сябе. Усё зроблена з запасам. Павінен трапіць туды, куды імкнуўся. Заслужыў, дамогся, маю права. Ды што там права — я абавязаны сустрэцца з забойцам бацькі. Дзякуй табе, крыкун, дзякуй!
IV
Я HE МОГ ШТО-НЕБУДЗЬ РАСТЛУМАЧЫЦЬ АБО СКАЗАЦЬ. Нешта ляцела, вішчэла, набліжалася да мяне. Смерць? Зноў? Адскочыў, прыпаў да зямлі, замёр. Тое вісклівае «нешта» прамахнулася, але паспела зрэагаваць, згрупавацца, перакаціцца, устапь. Загарлапаніла, залямантавала. Яшчэ адзін крыкун?
— Свалата! Цяпер табе засталося меней за гадзіну. Ты пазбавіў мяне асалоды назіраць, сачыць за табою. He хацелася забіваць цябе адразу. Думаў — пагуляем, пабегаем, падужаемся. Але ты не пакінуў мне выбару. Ведаеш, хто ты? Нябожчык? He! Ты — мой духоўны двайнік. Я той, каму засталося меней як месяц. Ты прыйшоў замяніць мяне. Але, выбачай, гэтае права трэба заваяваць. Калі я заб’ю цябе, дык зноў стану тым, каму меней за год. Бачыш, я не хачу з наскоку. Няхай усё рашае сумленны паядынак. Такі закон. Уставай, кожная хвіліна дарагая. Цябе павінен пакараць я, а нс Усявышігі. Мне трэба паспсць да ягонага прыходу.
«Паядынак дык паядынак! — прыкідваў я. — Гэтага за горла не схопіш — галава адразу пераходзіць у плечы, валасы густыя, доўгія», Я схапіў яго за валасы. Пяцярнёю. Тузануў уніз. «Ну, гад!» — заехаў нагою яму ў жывот. Ён ірвануўся, вызваліўся, адскочыў, завішчэў:
— Паскуда! Я прыкончу цябе! Ты будзеш трэці. 1 тады я вярнуся на той бок.
— He вернешся! — я кінуўся ўсім целам яму ў ногі. Інерцыя, памножаная на лютасць, памагла зваліць долу аграмадііуіо тушу. Дабраўся да горла. Душыў. Галоўнае — душыйь! Гэта ў мяне добра атрымліваецца. Пальцы сціснуліся. Цяпер разумею, чаму так цяжка адарваць бульдога ад шыі ахвяры.
V
Я HE МОГ ШТО-НЕБУДЗЬ РАСТЛУМАЧЫЦЬ АБО СКАЗАЦЬ. Я ўвайшоў у ноч, у холад, у шкуды, у пекла. Я знарок апынуўся тут першым. Супрань правілаў. Супраць усіх. Я адзін. Мяііе не павінііа быпь. Я — выпадковасць, якой не бывае.
Вочы звыкліся з цемраю і ўлавілі ўдалечыні мігатлівы агеньчык. Здаецца, цяпельца гарэла там сінім полымем. Хацелася падысці, але нешта падказвала: не спяшайся, засвяціцца заўсёды паспсеш. Галоўнае — знайсці забойцу, учыніць яму допыт. Марудна, спакваля пілаваць-ірваць ірада на часткі. Катаваць, катаваць, катаваць! Кожны падлюга павінен ведаць: за свае паскудныя справы — адкажа. Рана ці позна адчуе, як варыцца ў катле. Рана ці позна па ягоным горле пальецца расплаўлены метал. Рана ці позна з яго здзяруць скуру, вырвуць ягоны адростак. Ад такіх не павінна заставацца нашчадкаў. Такіх трэба вынішчапь пад корань. Дзе-

ля гэтага я сышоў у пекла. Пара пачынаць селекцыю. Пара.
Т рушыў на сіні агеньчык.
VI
Я HE МОГ ШТО-НЕБУДЗЬ РАСТЛУМАЧЫЦЬ АБО СКАЗАЦЬ. Чанвёртыя суткі, брудны і потііы, я поўзаў па камянях. Агеньчык то набліжаўся, то аддаляўся. Нейкім цудам я дапяў да яго — падмануўшы, зайшоўшы з тылу. Сіняе святло струменіла з пячоры. Я ступіў туды. Так, іх катавалі ў аграмацных пячорах-норах. Яны паразвучваліся гаварыць. Мычэлі, плакалі, малілі, душыліся сваёю крывёю і... не паміралі.
Мне пашчасціла застацца незаўважаным, хоць было імгненне, калі ледзь не выдаў сябе. Убачыў бацькавага забойцу. Ён ляжаў, распяты на каменным доле. Я ведаў, што так кладуць асабліва старанных, выслужлівых катаў. У роце юды тырчала лейка. Выканаўца нёс коўш з расплаўленай смалою. Коўш разбураў мае планы. Я хацеў, каб падлюга загаварыў перад знікненнем. Як псрашкодзіць выканаўцу? I з чаго гэта ён спыніўся, прыслухоўваецца. Няўжо ўчуў мяне? Ціха! Ляжаць, не варушыцца, зліцца з зямлёю, з пячораю, з пеклам. Выканаўца азіраўся. Накіроўваецца да мяне? He, павярнуў да выхада. Смала ў ягоным каўшы астыла ці што?
Час ішоў. Імгненні адлічвала сэрца. Выканаўца не вяртаўся. Можа, узяў перадышку? Я асмялеў, падняўся, зняў з пояса біклажку з вадкасшо. Гэта была не простая вадкасць. Ад яе малекулы распадаюцца на атамы. Яна ператварае жывое ў хімію, у перыядычную табліцу, у нішто.
Пякельнай вадкасці не пашкадаваў. Выліў на ногі. Нс спяшаўся. Ён, як і ўсе, толькі мычэў і з мальбою вылупліваў на мяне вочы. Ён прайшоў усе кругі пскла і ўжо пічому пе здзіўляўся. Хацсў знікнуць, растаць, позіркам маліў пра гэта. I я дапамог яму. Дапамог банькаваму забойцу. Нашы жадаіші дзіўным чьшам супалі. Такос бывае. У пекле.