• Газеты, часопісы і г.д.
  • Яны не ведалі  Леанід Маракоў

    Яны не ведалі

    Леанід Маракоў

    Выдавец: ГА БелСаЭС “Чарнобыль”
    Памер: 192с.
    Мінск 2008
    35.33 МБ
    Я зразумеў. Я ўсё зразумеў. Усё! Дзе яна была. 3 кім дыхала. Да каго дакраналася. Хто варвар. Нс проста зразумеў — убачыў, як чужы абдымае кахаііуіо.
    Захліснуў боль. Боль да непрытомнасці, да адчаю, да слепаты.
    1 тады я ступіў да сваёй бездані. У кожнага яна — свая. Цяпер я гэта ведаю...
    Бездань.
    Я — перад ёю. Толькі Богу вядома, што будзе далей.
    Рэўнаснь мацнейшая за розум, алс пс мацнейшая за Бога. У Ім — паратунак.
    Ён стаяў на краі даху дванцацілавярховага дома.
    Унізе — асфальт. Чысты. Hi кусціка, ні дрэўца. Шаішаў выжыць — нуль. Гэта самас галоўнае — нс выжыць! Свет для яго не існаваў. Свет перакуліўся. Знік. I ён таксама знікне.
    Гэта — бездань!
    Ён глядзеў на неба, потым апусціў галаву, зірнуў уіііз, спалохаўся, але адчай мацнейшы, чым страх, і ён ступіў.
    Падаў уніз галавою. Так трэба. Ён пачуў сваё «А-а-а!!!» і зразумеў: рэўнаспь, што распірала яго, раптам схльпіула, адступіла. I ўспыхііула святло. Захацслася жыць. Ухапіцца за жыццё. Спыніць смяротпы палёт. Убачыць нсба.
    Ён паспеў псравярііуцца і ўпаў па ногі. Але...
    Хрыбетнік хруснуў, успароў скуру, вылсз вонкі.
    Ён не разбіў галавы і яіпчэ нейкі час дыхаў.
    Бог пачуў ягоную просьбу. Вызваліў ад удушша рэўнасці. Цяпср ён волыіы і шчаслівы.
    Let it be!
    А пачыналася ўсё незвычайна, таямніча, казачна. Пачыналася з кахання. Шчасце не мела межаў. Дні ляцелі, як імгненні, і ён баяўся, што ўсё гэта не болып чым салодкі чароўны сон. I ўсё сапраўды аказалася сном. Каханне было адно на дваіх — ягонае каханне. Без узаемнасці. Каханне і рэўнасць. 1 нянавіець. Яе нянавісць...
    — Так, гэта мой муж, — спакойна пацвердзіла каханая ў моргу і, не чытаючы, падпісала патрэбныя паперы.
    Спакойнай яна падалася і слсдчаму-практыкапту. Папраўдзе ж усё ў ёй бушавала і кіпела. Яна знемагала ад жадашія хутчэй убачыць свайго неўтаймоўнага, неймаверна дужага Звсра. Толькі ён, катуючы, даводзіў яе да шаленства. Толькі з ім яна патанала ў аргазмс, памірала ад шчасця, згарала ў полымі. Ён быў яс гаспадаром, паганятым. Лупцаваў яе, біў, кусаў, ірваў на часткі, шкуматаў. Ён быў яе катам і збаўцам...
    Яна шалела ад агіды і болю, рабілася жывёлінай, поўзала перад ім на каленях, лізала яго гарачае
    Тр о е
    цела. Забывалася, траціла свядомасць і зноў упадала ў экстаз. Вар’яцела і заходзілася ад адчування ягонае сілы.
    Яна не ведала, што гэтай ноччу яе Звер вырашыць: прыйшоў час. Час выпусціць дух з гэтага ненасытнага стварэння, што рве на сабе валасы і крычыць такое ненавіснае яму «Яшчэ-э!».
    1	ён усміхаўся. Усміхаўся яго амаль бязгубы твар, жмурыліся неспакойныя бегатлівыя вочкі. Ён не бачыў, які жахлівы ў гэты момант. Якая ён пачвара. He бачыла гэтага і яна. Для яе Звср быў найпрыгажэйшы. Ён — яе кат і збаўца.
    I Звер усміхаўся. Ён зрабіў гэта. Вылсчыў пецярых. Вылечыць і яе. Круг замкнецца. Шэсць хворых, шэсць лялск, якія любілі так ненавіснае яму «Яшчэ-э!». Ён выканае ўмову. Ён стапс антыхрыстам. Хутка. Цяпер ужо хутка ён будзе сярод сваіх. I Звер усміхаўся.
    Яна не всдала, што, аддаляючыся ад морга, няўхілыіа набліжаецца да яго. He, да мяне! Да нас! I яна кінулася бегчы.
    Хутчэй! Звер чакае яе!
    I яна пабегла па прамой, што была кругам.
    Яна не ведала, што рэшту ночы правядзе побач са мною.
    Яна не ведала.
    Let it be!
    — Прыгожая пара, — усміхнуўся патолагаапатам, уваходзячы скальпелем у маё цела.
    Аііатаміраваць каханую яму не было патрэбы.
    
    БЕВЕРЛІ-ХІЛЗ
    — Я ведаў, што ты маеш шанец пераадолсць бар’ер, прарвацца да нас. Такія, як ты, пазначаны з самага зачацця, але толькі адзін з мільёна ўсвсдамляе як факт наша існаванне, жыве і памірае разам з намі. А калі шчыра — не памірае ніколі. За год дамагчыся таго, на што іншым патрэбна дваццаць! Значыць, ты народжаны дая сапраўднага жыцця, для сапраўднай гульні, бітвы, трагедыі. I ўсё гэта будзе табе дадзена. Але для пачатку, каб зрушыць сітуацыю, заключым дамову. Здзелка табе падасца дзіўнай, падазронай, нават вар’яцкай, ды без яе не абысціся — яна акуне цябе ў наша, сапраўднае жыццё. Бачу, задумаўся. Ёсць пытанні? Задавай, толькі расслабся, не напружвайся.
    — А чаго напружвацпа?! Усё ясна як белы дзеііь. Я пісаў апавяданне і на пэўным этапе ўвайшоў у яго. Сгупіў за мяжу паміж рэальнасшо і фантазіяй. З’ехаў з глузду. Звар’яцеў. Хонь разважаю, здасцца, лагічна правільна, разумна. Ці не? Хіба можа быць, каб нехта пранік у сваё апавяданне, зліўся з яго псрсанажамі? Адказваю: можа, калі гэта — сон. Значыць, я сплю. Няма пытанняў. Аднак холад чамусьці працінае...
    — Холад — гзта нічога, лепш, чым спёка, асабліва вогненная. Алс тэму такую развіваць не хацелася б... А ты малайчына! Дрыжыш, а прымусіў сябе і змагаешся, разважаеш, робіш высновы. Сапраўдны прафесіянал, логік. Усё правільна. Я задаволены.
    Ты — адзін з абраных, адзін з найлепшых і не выпадкова тут апынуўся. А цяпер слухай і запамінай. He глядзі на мяііе і не спрабуй гадаць: што будзс далей, навошта ты тут, з якой мэтаю? Скажу, усё скажу. Алс гіе адразу. He гак гэта проста. Толысі не хвалюйся, супакойся. Вы гаворыце — і тут я цалкам згодны — не такі страшны чорт, як яго малююць. Карацей, забіваць цябе ніхто не збіраецца. Нашая мэта якраз адваротная — падоўжыць тваё новае — нашае -жыццё. («Нашае? —тарганулася думка ў пісьменніка. — Нс разумею».) Але-але, падоўжыць, нават калі ты будзсш супраціўляцца, чаго нельга выключыць. Чаму? Пасля даведаешся. Паўтараю — не ўсё адразу. 3 ходу і ў нас не вельмі атрымліваецца. Такім чынам, здзелка. Першая і апошняя. Ты гаворыш, чаго хочаш, а я выконваю твае жаданні. Але калі ты ўжо здагадаўся, хто перад табою, дык, мусіць, разумееш, што мы задарма не працуем. Плату, пэўную частку твайго цела — ціха-ціха, не спяшайся адмаўляцца, потым усё зразумееш! — я прызначу сам, зыходзячы з маштабнасці тваіх просьбаў. Цела таго, хто прарваўся да нас, каштуе дорага, таму не трэба залішняй сціплаеці. Калі ласка, кажы...
    — Я сказаў бы, што не маю ніякіх жадашіяў, абы не бачыць таго, хто іх навязвае і сам жа выконвае, — гэта значыць цябе. Зараз галоўнае — прачнуцца і...
    — Зайздросная логіка! — перапыніў д’ябал пісьменніка. — Аднак памылковая. Гэта не сон. Ты сапраўды бачыш перад сабою Антыбога. Т табе лепш не граціць марна сілы, не ўпарціцца, а чаго-небудзь пажадаць. Урэшце, каб вырвацца адсюль, гэтага абавязкова трэба пажадаць, і вельмі моцна. Вельмі!
    Чуеш? Паўтараю: загадваеш жаданне — і атрымліваеш шанец. Як бачыш, мы прайшліся па крузе. Табс тое трэба? Ты ж ніколі марна час не траціў. He траць і цяпср! Даходліва тлумачу?
    — Куды ўжо даходлівсй, — уздыхнуў пісьменнік.
    Хваляваннс замінала яму сабрацца з думкамі. «Даскакаўся! Дапісаўся! Дапяў да іспіны! Да самага яе донца, да адваротнага боку. Я — на другім баку. У ііішым вымярэшіі. Трэба нсшта рабіць, неяк выбірацца. Нс апускаць рук, трымаць вуха востра, думаць». Уголас прадоўжыў:
    — Усё зразумела, і з цікавасці — што будзе далей? — адкажу: я хачу быць багатым, такім багатым, каб купіць таго, хто ўзяўся б забіць цябе. Калі такога ва ўсім свецс не знойдзецца, дык — купіць цябс самога.
    — Багатым — гэта добра. Але мой забойца яшчэ не нарадзіўся: я ведаў бы — мяркую, разумееш — пра яго іспаваннс. 1 купіць мянс цяжка, хутчэй за ўсё — немажліва. Алс багацце павялічвае твой шанец перамагчы ў гульні. Такім чынам, просьба пачута і прынята: багацце. Цяпер — канкрэтна. Пачнём з лота нумар адзін. Дзе будзем жыць? Віла? Замак? Што-небудзь болып сціплае?
    — Замак?! Крый Божа! Хопінь з мянс адпаго прывіду! Няхай будзе віла.
    — Дзе?
    — Беверлі Хілз, калі на тое пайшло. Чуў, там вессла.
    — Так і карціць сёе-тое сказаць пра твой выбар, асабліва наконт «весела», але прамаўчу. Віла ў Бевсрлі Хілз — лічы, дамовіліся. На чым будзем ездзінь?
    — Гулянь дык гуляць! «Ролс-Ройс» ці «Бентлі». Алс не супраць пакарыстацца і чым-небудзь са
    спартыўных жарэбчыкаў: «Ламбарджыні» альбо «Фсрары».
    — Прыстойныя «кары». Арганізуем. А як наконт яхты?
    — Цалкам за. Мара маленства.
    — Збудзецца мара. Рахунак у банку?
    — Невычарпальны.
    — Выпішам. Адзш такім багапцсм будзеш цешыцца?
    — 3 сям’ёю.
    — Дакладней.
    — Ну, як належыць: жонка, дачка, сын.
    — Узорны татка! Чаго яшчэ пажадаеш, святы чалавек?
    — Сам ведаеш, што да гэтага прыкладаецца: элегантны гардэроб, каштоўнасці...
    — Няма праблем. За бразготкамі затрымкі не будзе. Спадзяюся, гэта ўсё? Добра. Пяпер пагаворым пра разлік. Плата прымаецца толькі адна — рука!
    — Якая рука?
    — Нс якая, а чыя. Твая, чыя ж яшчэ! За сваю працу я хачу атрымаць тваю руку. Правую. Па-мойму, гэта справядліва.
    — Руку? Правую? Ці не зашмат хочаш?
    — А ты? Беверлі Хілз, віла, яхта, «Ламбарджыні»...
    -Добра, — махнуў правай рукою пісьменнік, быццам загадзя развітваючыся з ёю. — Чорт з табою!
    -А ты жартаўнік, — усміхнуўся задаволены д’ябал. — «Чорт з табою!» У нашым выпадку гучыць нават пікантна.
    — Ведаю, — прыж\і\рыў вочы лісьменнік. — Ате давай так: спачатку выконваеш жаданне, а пасля...
    — \ ты перастрахоўшчык, — пахітаў галавою д’ябал. — Я па драбязе не падманваю. Ты мяне крыўдзіш. Расчароўваеш. Слабы ты, аднак, чалавеча... Добра, закругляемся. Гэта ўсё?
    — Усё, усё, каб цябе! Каб ты палаў зыркім полымем!
    — Во гэта па-нашаму! — пацёр рукі д’ябал. — Зазлаваў! Завёўся. Баец! Будзе з ііябе карысць. Малайчына. Напаследак хачу снытаць: ты всдаеш, што ў свеце самае ўсёмагутнае? Няпростае пытанне? Адразу не можаш адказаць? Падумай, напружся! Усё ашю ў галаву нічога не прыходзшь? Дык знай — бясплатна, заўваж, даю інфармацыю: самы ўсёмагутны — час. Аднак жа гулыія перамагае і яго. Гульня — гэта жыццё, правільней, тое, адкуль, з чаго яно бярэ пачатак. Калі-небудзь ты гэта зразумееш. А цяпер парадую цябе маім пажаданнем: да няхуткай сустрэчы! Бывай!
    — Падлюга! Каб ты...
    — Ты так кампліментамі асабліва не раскідайся, ды й накрычацца яшчэ паспееш. Беражы сілы, — сказаў д’ябал, абдаў пісьменніка пахам серы і знік.
    Беверлі Хілз — гара. Вечар. Лёгкі брыз лена пагладжвае акіян.
    «Бадай, мая яхта самая прыгожая, — салодка ўсміхнуўся пісьмсішік, трымаючы руку над вачамі, як брыль ад сонца. — Славутая Беверлі Хілз! Самая багатая ў свсце. He падкачалі і суседзі. Джэк Нікалсан, Марлон Браіідо — зорная кампанія! Вясёлыя, непрадказалыіыя, загадкавыя. Нядаўна па-суседску ў непераможную “Аль-Катрас” зазірнуў. Для нас, пэўна, мясцінка. Аль Капонэ зноў жа... Трэба памянуць бедачыну. Жартую, — не мая тэма. Я больш