Яны не ведалі
Леанід Маракоў
Выдавец: ГА БелСаЭС “Чарнобыль”
Памер: 192с.
Мінск 2008
Марына круціла галавою, вейкі дрыжэлі, шчокі палалі. Гаспадар глядзеў па яе і маўчаў. Дагэтуль ён не бачыў гэтую ціхую, пакорлівую жанчыну такой смелай і прыгожай. «Як я рызыкаваў, павышаючы на яе голас, — пабялеў чорна-шэры. — Алах! Яна магла забіііь!»
Марына выскачыла з-за прылаўка, удыхнула павстра: так, гэта Валодзя! Але дзе ён? Куды мог пайсці? Да выхаду? Туды!
«Бягу па следзе, як сабака, — думала Марына. — Так мне й трэба. Сама вінаватая. Трэба было не адступацца, вымольваць дараванне. А цяпер — як
сабака! Як пабітая, выкінутая з двара сучка! Як тады, пасля той ночы. Алс — няхай, як сабака! Галоўнае — дагнаць, адшукаць! А потым — упрасіць, пераканаць! Памсрці, але пераканаць! Я нс хачу быць адпа. Я не хачу змагацца з жыццём у адзіночку!
Дзе ж ты? Дзс?
О Божа, аддай мне каханага, дазволь упасці перад ім на калені. Я ўчаплюся ў яго і ніколі не адпушчу. Ніколі! Гэтым разам я не здамся, дакажу!»
Уладзімір стаяў за вітрынай — мазаікай з відэакасет — і глядзеў, як Марына бегла да выхаду з рьшку. Ёп зразумеў — яна шукае яго. I ўнутрана скалануўся, нечакана зразумеўшы і сябе: ён яе, прадажніцу, кахае! Усё яшчэ кахае. Гады, што прабеглі з той пары, не сцерлі, не вытруцілі гэтага пачуцця з ягонай душы і сэрца.
I ён не вытрываў, ірвануўся наўздагон. Ён павінен даць ёй шанец!
Падбег да дзвярэй, адчыніў, убачыў яе са спіны і... замёр: ногі адзервянелі, голас перасеў — прапаў.
«А жонка, дзеці, дванаццаць гадоў жыцця, дом, паш агулыіы дом?»
Рука, што трымала дзверы, апусцілася, і яны паволі, з рыпам зачыняліся. Зачынялася і ягоная душа. Зноў, як і тады, памірала. Паміраў іх шанец. ГТаміралі ён, яна, каханне.
Нібы адчуўшы за спінаю знаёмае дыханне, яна азірііулася. Але дзвсры паспелі зачьшіцца, і Марына яго не ўбачыла.
«Дзе ён? Дзе? — пытапася ў самой сябе. — Галоўнае — знайсці яго. А ўсё астатняе — за мпой. Я не тая, што была тады. Ён паверыць мне. ГІаверыпь і даруе».
— Валодзя! — крычала. — Валодзечка-а!
«Вырашай, — думаў ён. — Дзеці і жонка ці гэтая калісьці фантастычна прытожая дзяўчына, сапраўды казачпая красуіія, а зараз вартая жалю, бязлітасна пацёртая жыццём жанчына, але па-ранейшаму — каханая і дарагая?»
Так, ён заўсёды, усс гэтыя гады кахаў яе. Здрада і час толькі ўзмацнілі пачуццё.
«Каханне ці сям’я — вырашай!» — зноў сказаў сабе Уаадзімір.
I ён вырашыў.
ХЛОПЧЫКІ
Маладая, ад сілы гадоў двавдані пяці, мама — вабненькая бландзіііка з вясёлымі ямачкамі на пунсовых шчоках і зманліва нафарбаванымі вуснамі — чакала з мужам і сынам чаргі да адваката.
Я стаяў за імі.
Муж быў відавочна з пароды тых, каго называюць у народзе цямця-лямця: тупаватавіпаваты твар, прыадкрыты, з падрыгваннем, быццам ад ікоты, рот, неспакойны, жаласлівы, разлічаны на спагаду і падгрымку погляд. Бесперапыннае пацепванне плячамі і няўпямнае мармытанне наводзілі на думку, што школьны курс навукі ён, само сабою, адолеў, але вось для чаго — наўрад ці памятае.
— Зноў заснуў? — торкнула яго пад бок жонка. — От памылка прыроды. Так бы стаяў і спаў дпі павылёт! У іншых мужыкі як мужыкі, а ў мяне... Схадзі ў краму, хоць нейкі толк з цябс будзе.
Япа, несумнснна, верхаводзіла ў сям’і, але не дзякуючы розуму ці разважлівасці, а з прычыііы сваіх валявых, байцоўскіх якасцяў.
Тройчы пералічыла напаказ пад носам у яго грошы і сто разоў паўтарыла: «Глядзі ў мяне!». Ён штосьці прамямліў і з палёгкаю пакіраваў у бліжэйшы, адразу за рогам дома, прадуктовы.
Хлопчыку было гадоў шэсць. Ён сядзеў на адзіным у холе крэсле і, утаропіўшыся ў падлогу і думаючы пра штосьці сваё, ледзь прыкметна соўгаў нагамі — ехаў на веласіпедзе.
Ягоная мама пасля сыходу цямці-лямці некалькі разоў акінула мяне ацэначным позіркам. Напэўна, я зацікавіў яе як сусед па чарзе, а таксама моднай катонавай курткаю. Выдавала, што агляд яе задаволіў — цікаўнасць змянілася адкрытым абяцаннемвыклікам: маўляў, жанчына я, нягледзячы ні на што, незалежная, без комплексаў, а мужа, самі бачылі, як бы і няма. За гэтым, відаць, была надзея, што я кінуся да яе знаёміцца, запісваць тэлефон, каб без асаблівага прамаруджвання запрасіць у рэстаран, у казіію, а то і ў якуіо моднуіо саўііу, — у рэшце рэшт, колькі таго жьшця. Я мякка ўнікаў яе націску, але яна нібыта нс заўважала гэтага, аднак, калі ў чарговы раз адвёў вочы ўбок, нечакана павярнулася да сына з крыкам:
— Зазыбаў! Устань і падыдзі да мяне! Да мяне, я сказала! Двойчы паўтараць не буду! Зараз жа!
Малы не падняўся —ножкі не даставалі да падлогі, — саскочыў з крэсла. Быў, напэўна, добра выдрэсіраваны. Памалу падышоў да мамы, заміргаў вочкамі. Рукі, як у малітве, склаў на грудзях. Мама замахнулася, маючы намер уляпіць яму аплявуху, і, здаецца, не прамяўканае малым «Ой!», а мой міжвольны ўздых запыніў яе ў апошні момант.
— Ілядзі ў мяне! — схаігіла сына за шкірку, прыгразіўшы той жа фразай, што й бацьку. — Даскачашся!
— He бі. Калі ласка...
— Ідзі! — адпусціла яна сынаў каўнерык. — Яшчэ раз пабачу, што боўтаеш нагамі, — крыўдуй на сябе! Я не жартую, і ты гэта всдаеш!
Мне стала тужліва. Ну, круціцца хлапчанё на крэсле, дык жа сумна яму. I я знябыўся, стоячы тут.
Дык што — біць за гэта? Вось так і мужа свайго давяла да расліннага стану.
А мадам, і вухам не павёўшы, яшчэ раз паспрабавала заарканіць мяне позіркам. He дамогшыся, як і перад гэтым, жаданай узаемнасці, нарэшце сцяміла, што атака захліпнулася. He памятаючы сябс ад злосці, зноў накіпулася на сына:
— Перастань матляць нагамі! — завішчэла, да непазнавальнасці скрывіўшы свой вабны твар. Падбсгла да малога, размахнулася...
Той, чакаючы ўдару, засланіў галаву рукамі:
— Мамка, не бі!
Дзе там! Яна ўдарыла яго тройчы. Хацсла дадаць яшчэ, але я не стрываў:
— Паслухайце! Няможна ж так!
Бландзінка акінула мяне пагардлівым позіркам: «Размазня!» — алс не вымавіла ні слова і, адпусціўшы малога, вярнулася на сваё месца — на пятачок ля ўвахода ў кабінет адваката. У гэты момант дзвсры адчыніліся, і на парозе ўзнікла акуратна апраііутая бабуля:
— Выбачайце, што прымусіла доўга чакаць.
— Вы б яшчэ да другога прышэспя сядзелі, — буркнула бландзінка і, выявіўшы зайздросны спрыт, шмыгнула за дзверы. Пакінула хлапчанё, быццам забылася на яго.
1 бацька як пайшоў у краму, так і прапаў. Аможа, вярнуўся ды стаіць дзе-небудзь за рогам, хаваецца: не хоча, каб ім прылюдна папіхалі.
Я скарыстаў момант і падышоў да хлопчыка.
— А ты малайцом! — усміхііуўся яму. — Сцярпеў, не заплакаў.
Мне хацелася пагладзіць малога, пашкадаваць, ды — не рашыўся: чаго добрага, спалохаецца, убачыўшы, што падымаю руку.
Раптам прыгадалася: у кішэні ляжыць гадзіннік, набыты Дзімку да дня нараджэння. Прыкінуў: яшчэ амаль тыдзеііь, паспею сыііу купіць ііішы.
— Трымай! — дастаў жоўценькі, ужо з раменьчыкам гадзіннік. — Давай, брат. памагу зашпіліць.
— Не-не! — спалохана адхіснуўся хлопчык.
— Чаму?! — я быў ашаломлены. — Паглядзі, які прыгожы!
— Адзін дзядзя ўжо даў быў мне тамагочы. Я пасля два дні ў куце стаяў. Мамка сказала: калі яшчэ раз у незнаёмага што-небудзь вазьму, яна мяне з дому выганіць, — захныкаў мальг. — He трэба!
— Добра, добра, — паспрабаваў я супакоіць хлопчыка. — Нс трэба дык не трэба. Толькі не плач. Ты ўсё роўна малайчына.
Сам сабе падумаў: мусіць, я не першы, хто адбівае атакі гэтай бландзінкі.
Мне нічога не заставалася, як пайсці. Плюнуў на чаргу, чакаць не стаў — выйшаў на вуліцу. Ілынуў свежага студзеньскага паветра. Угледзеў на другім баку вуліцы цямцю-лямцю той і сапраўды вызіраў з-за афішпай тумбы.
«Не, Дзімку я ёй не аддам! — пакляўся сам сабе. — Яшчэ падчэпшь гэткага ж цюхцяя — дзе гы іх, вартых, набярэшся? — і пачне здзскавацца з сына, спаганяць на ім сваю злосць на няўдалы лёс і на свалату-тату, што зламаў сй жыццё».
Махнуў таксісту, які пралятаў міма. Учэпістым трэніраваным вокам той згледзеў мянс, прытармазіў.
— Дзіцячы садок чатырыста чатыры, — адольваючы нервовую задышку, вымавіў я. — Ведаеш, дзе? Тады пагналі. Цісні на педаль.
— Націснем, не турбуйцеся, — спакойна адказаў вадзіцель. Паглядзеў на мяне, паківаў галавой: — Я разумею...
Я нс всдаў, што ён разумее ці мае на ўвазе, але, пачуўшы, што таксіст таксама спяшасцца ў дзіцячы садок, падумаў: «Што нам рабіць з усімі гэтымі ўзгадаваііымі сацыялізмам маткамі — сучкамі, ваўчыцамі, гібрыдамі гада і распусіііцы?»
Мы не ведалі, што рабіць. Мы проста імчаліся па нашых хлопчыкаў. Ён — пасля таго як падвёз чарговую кліентку з сьшам, я — пасля няўдалай спробы параіцца з адвакатам.
сюжэт
Сеў за камп’ютар. Наважыўся паэксперымептаваць — напісаць апавядашіе, не маючы пэўнай задумы, напрацовак, сюжэта — нічога з таго, што ёсць у пісьмеішіка, калі ён бярэцца за пяро. Хоць мець сюжэт, відаць, не так ужо й важна. Дапусцім, апавяданне акурат і будзе пра тое, як прыдумаць сюжэт. Згадаем бяспройгрышныя тэмы: каханне, здрада, нянавісць, смерць. He густа. I галоўнае — усё ўжо было. Пра ўсё пісана-перапісана, усё заезджана да нудоты. I таму... Ой, што там, за акном, успыхнула? Знічка? Ды якая яркая’ Падфарціла дык падфарціла. He трачу дарэмна час, загадваю жаданне: дай мне, Божа, ключавое слова, слова-спружыну, слова-матор. Я хачу, каб... каб... Стоп! Ёсць! Завёўся!
Матацыкл завёўся. Малодшы брат паглядзеў на старэйшага:
— Ты абяцаў — сёння ўжо абавязкова пакатаеш.
— Сядай, назола, усё роўна не адстанеш. Але каб пасля не крыўдаваў. I бацьку не ўздумай скардзіцца. Сам напрасіўся. Лаві шлем. Зашпіліў? Яшчэ раз пытаюся: не перадумаў? Упэўнены? Тады сядай!
Павесялелы малодшы гэпнуўся на задняе сядзенне, радасна адрапартаваў:
— Гатовы!
— Узорны піянер! Цяпер хапайся за мяне і трымайся мацней, — загадаў старэйшы. Газануўшы не-
калькі разоў, як бы правяраючы «машыну», нарэшце адпусціў счапленне, і браты літаральна паляцелі з месца.
Малодшы брат ніколі б не паверыў, што імчаць на матацыкле будзе так страшна. 3 першых жа метраў яму перацяло дыханне, здавалася, вось-вось ён зляціць з сядла і разаб’ейца. Насмерць, ушчэнт. Толькі што, у момант абгону, ледзь не зачапілі грузавік. На павароце нага чырканула па асфальце. «Хутчэй бы ўсё скончылася, — думаў ён, дранцвеючы ад страху. — За кіламетр буду матацыклы абыходзіць. О, Госпадзі...»