Яны не ведалі  Леанід Маракоў

Яны не ведалі

Леанід Маракоў
Выдавец: ГА БелСаЭС “Чарнобыль”
Памер: 192с.
Мінск 2008
35.33 МБ

ахутваючы ўсіх i ўсё чароўным водарам «Энволя». Яе вялізныя вочы гарэлі шчасцем, вусны штосьці бязгучна і нястрымна шапталі. Зала, нібы зачараваная, глядзела на адзінокую пару, якая танчыла ў цішы.
Уладзімір спаў як забіты і званка ў дзверы пе пачуў. Разбудзіў тэлсфон, што ляжаў побач.
— Алё, — адказаў спрасонку. Пачуў кароткія гудкі і кінуў трубку. — Каб на вас трасца, жартаўнікі пустагаловыя!
Але гэта былі не жартаўпікі. Гэта быў не жарт. Побач не было Марыны’ Штосьці здарылася? Што?
Зпоў — званок. Гэтым разам званілі ў дзверы. Уладзімір зірнуў у вочка: Марына. Усміхаецца. Адчыніў. Марына кілулася да яго, абняла, пацалавала. Доўга не давала ўздыхнуць. Нечакана заплакала.
— Я так знудзілася за гэтую ноч! Думала, да раніцы не дажыву.
— А што здарылася? — пачаў прачынацца Упадзімір. — Чаму пасля рэстарана не прыехала?
— Рашыла псраначаваць у мамы — яна ж за два крокі ад «Камянёў» жыве. He хацела цябе непакоіць. Ты быў такі стомлены, і я падумала: не паеду, хай адаспіцца.
— Непакоіць? Мяне? Аче ж ты ведаеш, што я заўсёды рады цябс бачыць! Я кахаю цябс! Нс магу без цябе! Люблю, калі мяне непакоіш! 3 табою я заўсёды...
— Валодзечка, нс будзсм пра гэта. Пойдзем у ванну. Зараз жа! Я хачу ў ванну. Я хачу цябе!
Уладзшір не пазнаваў Марьшы. Заўсёды стрыманая напачатку, яна кінулася да яго, як сабачанё:
— Мой! Нікому не аддам! Кахаю, кахаю, кахаю! Толькі цябе!
Уладзіміру гэта падалося дзіўным. «Чаму “толькі цябе”? А што, ёсць яшчэ хтосьці?» — мільганула трывожная думка.
У амаль беспрытомпым стане яны вылезлі з ванны, дапаўзлі да пасцелі і адразу забыліся.
«Зноў гэты пракляты званок? — адкрыў вочы Уладзімір. — Нехта нахабна выпрабоўвае маё цярпенне».
— Алё! — закрычаў у трубку. — Калі ты, дурань, не перастанеш...
Голас з трубкі перабіў:
— Валодзя, супакойся, гэта я, Лёва, сусед. Чаго разышоўся? У тваіх жа інтарэсах званю, а ты крычыш. Спусціся, гаворка ёсць. Сур’ёзная!
Уладзшіру не хацелася ўставаць, але ён перасіліў сябе і падняўся. «I што яму трэба?» — гадаў, ідучы да дзвярэй суседа.
Дзверы расчыніліся, як толькі ён да іх падышоў:
— Заходзь, дружа, заходзь. Зараз пабачыш, што сапраўдныя сябры і ў бядзе застаюцца сябрамі.
— Гэта ў якой яшчэ бядзе? — здзівіўся Уладзімір. — Ты пра што?
— Гора ў цябе, Валодзя, вялікас гора! Марыла, любоў твая ненаглядная, здрадзіла табс.
— Ты разумееш, што вярзеш?! — ускіпеў Уладзімір.
— Паслухай спачатку, пасля будзсш шумець, — Лёва міжвольна адступіў назад. — Ты ж ведаеш, я сава і кладуся не раней як у тры ночы. Дык вось, столькі і было, калі пачуўся званок. Піяджу ў вочка — Марына. Думаю, можа, яе хто пакрыўдзіў ці з табою што-небудзь здарылася, можа, дапамога па-
трэбна... Адчыніў. Гляджу, а яна не адна. 3 цыганом ці з грузінам — я ў іх не разбіраюся. Усміхаецца. От табе, думаю, і сюрпрыз. А яна ўзяла таго грузіна за руку, упілася ў мяне вачышчамі і кажа: «Лёва, як бы табе растлумачыць? Карацей, ёсць прапанова. Мы ў пябе пабудзсм гадзінку-другую, а ты атрымаеш за гэта сто — сто, Лёва! — рублёў. Ты не хвалюйся, гэта Валодзеў кампаньён». Як я мог не пагадзіцца? Я за месяц атрымліваю дзевяноста, а тут за пару гадзін — сто! Ты павінен мяне зразумець! Ты не можаш крыўдаваць. Яна ж сказала, што грузін — твой добры знаёмец і яны толькі пачакаюць цябе. Я ж не ведаў, што будзе далей... He глядзі на мяне так. Што цяпер зробіш? Гэта ўсё Марына твая! Ты даруй мне, Валодзя, даруй! Купілі яны мяне з вантробамі. Сто рублёў...
Сэнс суседавых слоў Уладзімір спачатку не зразумеў, падумаў, што ўсё тое розыгрыш. Але, убачыўшы вырачаныя вочы, плямы поту на лысым чэрапе, зразумеў: яго знайшла, падпільнавала, напаткала бяда. Абрынулася, задушыла, загубіла. Марына — больш не ягоная. Марына — здрадзіла. Марына — прадала. Але ж Марына кахала?! Таму і наладзіла ў ваннай сеанс на мяжы выжывання. Толькі цяпср да яго дайшло.
Уладзімір не падзякаваў суседу за йіфармацыю. Чорную паслугу той зрабіў. Здаў Марыну, іхняе каханне, жыццё, усё. He было слоў. Анямелы, вяртаўся да сябе.
Марына сядзела на ложку. Убачыла і адразу скеміла: ён всдае. Значыць, усё гіне, усё ляціць у апраметную. Прачытала гэта ў ягоных вачах. Але не кінулася ў роспач. Вырашыла змагацца, утрымаць Упадзіміра. Зараз ці ніколі. Упала на калені.
— Валодзя, што мне рабіць? Што мне зрабіць, каб ты дараваў? Валодзечка, ён мне нечага падсыпаў! Я нічога не разумела. Усё было як у cue. Ачулася, толькі калі... Я адразу яго адпігурхнула. Спытай у гэтай свалаты, суседа свайго. Навошта ён нас пусціў? Ёі-і жа твой сябра! Валодзечка, я нічога не разумела! Валодзечка!
— Марына, не трэба! Гэта — каііец! Я не ўяўляю, як буду жыць далей, я ж кахаю пябе. Але адію ведаю дакладна: дараваць — не змагу! Я хацеў бы, вельмі хацеў, але... Гледзячы на цябе, я заўсёды буду думаць і ўяўлянь, як ён, чужы, абдымас цябе, цалуе, спаталяе з табою сваю жарсць. А ты — гэта я. Значыць, ён трахііуў мяне? Ён адтрахаў мяне, Марына! А ты... Ты разбіла нашы жыцці. Ты разбіла нашы лёсы! Ты разбіла наша каханне! Усё, хопіць! Дай мне пабыць аднаму. дай мне спакойна...
— Валодзечка, — рыдала Марына. — Што мне зрабіць, каб ты дараваў? Хочаш, я...
— Калі ласка, напрамілы Бог, не прыніжайся.
— Валодзечка, ты не хвалюйся, ты толькі не хвалюйся. Я пайду, я зраблю ўсё, што ты захочаш. Я буду чакаць цябе ў... пад’ездзе. Колькі трэба, столькі і буду чакаць. Але я нс магу сысці назаўсёды! Я не магу.
Мінулі два дш. Уладзімір не выходзіў з кватэры, не адказваў на званкі па тэлефоне і ў дзверы. Гэтым разам у дзвсры пастукалі.
— Валодзя, гэта я, суседка, баба Лена. Адчыні, калі ласка.
Ён неахвотна павярнуў ручку замка.
За спінай бабы Лены рыдала Марына.
— Валодзя, ты ж добры чалавек, пашкадаваў бьг дзяўчыну, — узяла суседка яго за руку. — Павср мне, старой: людзям трэба дараваць. Нельга затойваць злосць. Марына не спсцыяльна гэта зрабіла. Так выйшла. Яна цябе кахае. Любіць болып за жыццё! Вось што — галоўнае! Марына мне ўсё расказала. Яе чымсьці апаілі. Яна не можа без цябе. Бог гаворыць...
— Баба Лена, — перапыніў Уладзімір суседку, — Бог тут не паможа. I адвакат не паможа. Ніхто не паможа. Я не магу прымусіць сябе. Я спрабаваў — не магу!
Марына начавала і днявала ў пад’ездзе яшчэ двое сутак. Суседкі паілі яе гарбатай, супакойвалі, званілі да Уладзіміра ў кватэру. Ён не адказваў.
На пятыя суткі раніцай Марына падышла да ягоных дзвярэй:
— Даруй, Валодзя. Я зразумела, як табе балюча. Зразумела па сабе. Я пайду. Буду чакаць твайго званка. Прашу, пазвані, дай мне апошні шанец. He адбірай надзею. Я ведаю, што ты чуеш, адчуваю гэта, адчуваю цябе, кахаю. Пазвані!
Але Уладзімір не пазваніў.
Ён не даў ёй шанцу, як не даў шанцу і сабе. Ён не мог даць таго, чаго ў яго не было. Ён не хацеў усё жыццё глядзсць на Марыну, а бачыць красунчыка ў чорным скураным пінжаку і аранжавай байцы.
Ішлі дні. Марьгна не званіла і не прыходзіла. Ад Алекса Уладзімір даведаўся, што дзень і ноч япа чакала ад яго званка і, не дачакаўшыся, у роспачы кінулася ў іульбу па рэстаранах, у якіх яны калісьці былі разам. I рэстараннае жыццё неўпрыкмет засмактала Марыну. Яна любіла танцаваць. I яе за-
124 Лe a н i д M a p a к o y прашалі. A калі кружылася ў абдымках чарговага кавалера, бачыла ў ім Уладзіміра. Бачыла яго і пазней, калі спакуснік абдымаў яс, вёз дадому, забаўляўся з ёю. Але рэстараннае жыццё ёсць рэстараннае — п’янас. I паступова Марыпа кацілася ў бездань.
Унадзімір папрасіў зважыць кілаграм вінаграду і міжвольна паглядзеў на суседнюю прадаўшчыцу: чым гандлюе тая? Пабачыўшы яс профіль, тут жа адвярнуўся. Хуценька ўзяў пакунак з вшаградам і, забыўшыся на рэшту, адышоўся ўбок. Стаў за вусатым апельсішпчыкам, зноў паглядзеў.
Яна!
Яна паклала на вагу абрыкосы. Азірнулася, адказала на нейкае пытанне азіята, што сядзеў у яе за спінаю. Той зноў штосьці спытаў. Яна зноў павярнулася, Гэтым Уладзімір скарыстаўся і памяняў пазіцыю — затуліўся за стэндам прадаўца відэакасет. Глядзеў. Няўжо яна?!
Яна!
Бсдная! Адчула пах «Энволю». Замерла, выпусціла з рук цыгарэту. Паглядзела налева, направа. Удыхііула, пацяпіула носам паветра: так, «Энволь»! Той, не мужчыпскі і не жаночы, асаблівы. Яна памятала гэты пах: стойкі, салодкі, пякучы, вабны. Пах удачы, прыгожага жыцця, моцнага маладога цела, зіхатлівых вачэй, асалоды. Іх пах!
О цудоўны, дзіўны, чароўны «Энволь»! Колькіх ты абудзіў, адрадзіў, узвысіў, ашчаслівіў! Колькіх уратаваў у хвіліны адчаю, колькіх узнёс да нябёсаў'.
О пракляты, ненавісны, бязлітасны «Энволь»! Колькі жьшцяў ты скамечыў, скруціў, знявечыў! Колькі загубіў надзей! Колькіх загнаў у магілу!
«Гэта Валодзя! — успыхнула ў яе свядомасці. — Ён тут. Валодзя! О Божа! Уратуй! Даруй і ўратуй! Я паміраю. Я без цябе паміраю! Як мне кепска без цябс! Валодзя, гэта твой пах, я ведаю, твой! Дзе ты?»
— Ты чо, заснула? — прыкрыкііуў на яе чорнашэры ііяголены азіят. — Чэлавек трэты раз «сколькі за абрыкос» спрашываэт, а красавіца аглохла! Прасныс, дура, работат нада'
Марына прывыкла да ягоных зняваг і не зважала на іх. Дома яе чакала дачка. Яе радасць і ўцеха — кволая Волечка. Яна часта хварэла. Урачы казалі: вітаміны, вітаміны, вітаміны. Шмат вітамінаў. Аяны каштавалі грошай. У інстытуце на вітаміны не заробіш. I Марына пайшла на службу да гэтых. Яна цярпела іх, смярдзючых, хцівых, злых: дэньгі, дэньгі, дэньгі. Цярпела здзекі, цярпела іншае. Галоўнае — дачушка. Яна прыйдзе дадому, памые садавіну, дасць малой і будзе глядзець, як тая «за кампанію» ўгаворвае падараванага бабуляй катка:
— Калі не будзеш есці, не вырасцеш такі вялікі, як я.
Потым прыйдзе ноч — яе выратаванне, слёзы, адчай, успаміны. Прыйдзе пах «Энволю».
Дзеля дачкі Марына жыла, цярпела, пакутавала, ііікога, акрамя яе, не заўважала.
— Аглохла, а?
Яна ачулася ад вокрыку гаспадара.
— Заткніся, гніда! — кінула.
Азіят разявіў рот. Ён не чакаў такога і, агаломшаны, прыціх.
«Дзе ж Валодзя? — шукалі яе вочы. — Пах жа... Мне не здалося. Яго пах. Дзе ж ён? Дзе маё каханне, дзе? Я вымалю дараванне! He адпушчу сваё
шчасце. Учаплюся ў яго. Намёртва ўчаплюся! Назаўсёды! Каб жа знаць, што бсз цябе мпс не жыць! Я не змагла выпрасіць у цябе дараванне! Стаяла на калеііях, каялася. Цяпер я ведаю — гэтага мала. Ты шмат даваў, але і патрабаваў нямала. He, не так. Ты аддаваў сябе і патрабаваў узамен мяне — усю, дарэшты. Цяпер я зразумела: здрада аплачваецца жыццём. Я дакажу, што гатова на смерць! Ты паверыш, што я ніколі не зірну на іншага, што ў свеце ддя мяне заўсёды, вечна будзе толькі адзін мужчына — ты! Інакш хай Бог выпаліць мае вочы! Ты даруеш! Злітуешся і даруеш! Ты не зможаш не дараваць, калі ўбачыш, як я кахаю цябе, як не магу без цябе, як пакутую, гіну, як засмоктвае мяне балота, бруд. Ты паверыш, што я больш ніколі не спатыкнуся. Тады проста быў зрыў, вьгпадковасць. Я расслабілася, адключылася ўсяго на імгненне, і яно сталася ракавым. Цяпер я ведаю, што страціла. Я дорага заплаціла за здраду. Дванаццаць гадоў адна. I згодна заплаціць жыццём, толькі дазволь быць побач з табою і памерці ў цябе на руках. Дзе ж ты, дзс?»