Яны не ведалі  Леанід Маракоў

Яны не ведалі

Леанід Маракоў
Выдавец: ГА БелСаЭС “Чарнобыль”
Памер: 192с.
Мінск 2008
35.33 МБ
— He балбачы, Вйдёк, лішняга, — перапыніў жартаўніка Алекс. — Збегай лепш па цыгарэты. Пра курыва зусім забыліся.
— Арганізуем. — памяркоўна адказаў Віцёк і знік.
Алекс пазнаёміў Уладзіміра з другім з іхііяе пяцёркі:
— Гэта Сяргей.
— Валодзя, — паціснуў ён руку высокаму, русяваму, з дабрадушным тварам хлопцу. — Ну вы, чэрці, і набралі! — ацаніў колькасць выкладзеных на лаўку закусі і напояў. — Імяніны ў каго ці дзень настаўніка вырашылі адзначыць?
— У мяне дзень нараджэння, — засаромеўся Capreft. — I зарплату ўчора атрымаў. Так што... Дарэчы, мая мама й праўда настаўніца.
— He бянтэжся, Сярожа, тут усе свае, — падбадзёрыў яго Алекс. — А дзе ж наш пяты? — успомніў пра «пяць на пяць». — Голіцца? Бач ты, які ў Віцькі сусед прадбачлівы. Між іншым, твой канкурэнт, Валодзя: у яго таксама разлік на мільянершу.
— Канчайце, без мяне мяне ажанічі, — незласліва абурыўся Уладзімір. — Чым слухапь вашу балбатню, наведаю лепш тамбур, асвяжуся на халадку.
Выйшаў у тамбур і сутьікнуўся са свежанапарфумленым «пятым» — як ён адразу здагадаўся. «Нііпто сабе хлопчык, акуратненькі, — прыкінуў. — Бадай, занадта. Сапраўды канкурэнт! I, магчыма, небяспечны. Як у яго адносна шэрага рэчыва, гэта значыць інтэлекту? Трэба паглядзсць».
— Добры дзень, — павітаўся Уладзімір. — Мяркую, вы з нашых, чарнавіцкіх?
— Але, ваша праўда. Экскурсавод, Аляксандр, здаецца, гаварыў, што збор у ягоным купэ хвілін праз пятнаццаць. Вас, напэўна, паслалі мяне з курылкі выкурыць? — скаламбурыў «пяты».
«Не хапала, каб мяне нехта й кудысьці пасылаў»,— Уладзімір алчуў ш не падкат злосііі і адказаў у такім жа лёгка-іранічным тоне:
— Ды не. Прасілі знайсці каго-небудзь у падмогу дзяўчатам — стол сервіраваць.
— Што ж, можна і памагчы, — «пяты» патушыў цыгарэту і прайшоў у вагон.
«Не такі ўжо і змей, дарэмна злаваў. I ўвогуле, мужчынская палова, здаецца, на вышыні. I ў дадатак — ніводнага знаёмага», — ужо зусім супакоена падумаў Уладзімір, зацягваючыся ментолавым «ВОК».
Цыгарэты напярэдадні па нявопытнасці (курэннем пачаў забаўляцца нядаўна, як грошы завяліся)
купіў самыя дарагія, не ведаючы, што за яны. Лічыў, даражэйшыя — лепшыя. А яны аказаліся жаночымі, амаль безнікацінавымі, накурыцца імі было немагчыма. Патушьг/шы трэшою, кінуў пачак у тамбурнуто сметніцу. «Трэба пашкадаваць лёгкія, пакуль не прысмактаўся», — вырашыў для сябс і вярііуўся ў вагон.
У іхпім купэ чуўся гучлы смех, часам яго псрапыняў натрэніраваны барытон гаспадара.
Калі Уладзімір адсунуў дзверы, у формуле «пяць на пяць» заставалася адзіная вакансія.
— Прывітанне!
— Дабрыдзень! — пачуліся галасы.
Адказаў з усмешкай:
— Добры дзень і вам, людзі добрыя! — 3 паклонам, не надта модна, але элегантна назваў сябе: — Уладзімір.
Акінуў вокам павесялелую ад першай чаркі кампанію. Погляд прыліп да дзяўчыны, якая сядзела ля акна. «Тая самая, недасяжная», — здагадаўся. 3 ходу адзначыў: «На выгляд — гадоў дваццаць; узрост дзяўчыны-жаіічыны. Вочы — вялікія, сінявата-чорныя, валасы — пышныя, кучаравыя, як у мулаткі, скура — белая, чыстая, вусны, шчокі, нос — усё прыгожас, амаль ідэалыіае. I — туман ад Фрапцыі. Хмельны туман. Туман, які пагльшас, гіпнатызуе, паралізуе. Няйначай хвалсііы “Энволь”».
Яна адчула погляд Уладзіміра, успрыняла яго, захапіла, спапяліла, скамечыла, стрэліла сваім, упілася, выціснула, як лімон, адпусціла, усміхнулася. «Та-ак, — пагадзіўся Уладзімір з вопытным Алексам, — няўлоўная і небяспсчная. Ведзьма. Іэтакіх спальвалі на плошчах. А я заўсёды шкадаваў спаленых ведзьмаў. Можа, і дарэмна...»
Алекс быў сапраўдным прафесіяналам сваёй справы, і ноч праляцела — як імгненне. Апамяталіся пад раніцу. Прытарможаныя стомай, заціхлі. Пакрысе распаўзаліся па сваіх купэ. Знаёмства адбылося, хоць пакуль што — агульнае. Пары не сфармаваліся, але пэўнае збліжэнне намецілася.
— Для пачатку — няблага, — пазяхаючы, падсумоўваў Алекс, калі яны засталіся ў купэ ацны. — Цяпер да вечара — ціхая гадзіна, а там — зноў у бой. Спакой нам толькі сніцца. Сэ ля ві.
Уладзімір рэагаваў на Алексавы высновы і прыкіды даволі абыякава. Нічога новага пад гэтым белым месяцам. Усё — як і трэба было чакаць, як і заведзена ў дарожных, на скорую руку, застоллях. Хіба толькі адно выключэнне — Марына. Божае стварэнне — пекнаты неймавернай! Сапраўды ідэальнай прыгажосці! Прагнуў такую сустрэнь, хоць, пэўна, і не спадзяваўся, што яны ёсць, існуюць у рэальнасці. Незямное — нябеснае хараство! I сама ці не лепш за іншых разумее: не проста жанчына — багіня! I ненавязліва, ледзь улоўна, падкрэслівае гэта, падгрымлівае над адмыслова-бездакорнай галавою ііімб сваёй адмстнасці. Нібы кажа: «Глядзіце, любуйцеся, аднак жа... He спадзявайцеся! He разлічвайце! He лезьце з прызнаннямі!» Алексава бапалыіае «сэ ля ві» тут нічога не вытлумачвае: апроч Марыны, ніякага іншага «ля ві» там не было.
Думка абарвалася нечаканым, нават раптоўным Алексавым пахрапваннем. Уладзімір схамянуўся, пазайздросціў: «Умеюць жа людзі вось так легчы і адразу адключыцца і заснуць. Шчаслівы чалавек. Нсрвы — жалезныя».
Але неўзабаве здаўся і сам. Нервы нервамі, a арганізм сваё ўзяў.
Разбудзіла іх праваднша:
— Падымайцеся, хлопцы, а то і памыцца не паспсеце. Хутка Чарнаўцы.
— Нішто сабе — прылеглі, — цяжка прачынаўся Алекс. — Далі маху. Ды не бяды, на мссцы навярстаем. I ты глядзі, ніхто не разбудзіў. Усё ж ціхая група сабралася, інтэлігентная. Тэрмінова трэба нешта рабіць. Гэтыя сцілленькія ўвесь адпачынак могуць сапсаваць.
На вакзале Аіекса сустракаў яго калега і, відаць, даўні прыянель Малдаван (так Уладзшір ахрысціў яго за чорную чупрыну і вясёлы нораў) з пралетарскім імем Арцём. Ён і запрасіў іх «крышку пракаціцца».
— Сядайцс, не бянтэжцеся, — адразу ўзяў кіраўніцтва ў свас рукі. — Сардэчна запрашаю ва ўкраінскую Швейцарыю!
Ехалі нядоўга, але і за гэты час шустры і вясёлы Малдаван паспеў шмат чаго расказаць з гісторыі Чарнаўцоў. Гаварыў і пра славутага свайго земляка, алс, загледзеўшыся на хараство тутэйшых мясцін і думаючы пра нешта сваё, Уладзімір не дачуў.
Рассяліў Арцём мінчукоў у двухмсспых ііумарах. Уладзіміра Алекс, вядома, узяў да сябе. Ён запрыкмсціў яго і прапікся сімпатыяй яшчэ на вакзале ў Мінску, асабліва ж — у цягніку, калі на пытанне, адкуль бяруць грошы на такі, як у яго, прыкід, Уладзімір адказаў, што начамі вядзс эксклюзіўііуіо дыскатэку, на якой асноўным кантынгентам з’яўляюцца прадстаўнікі новага капіталістычнага класа. Тады Аіекс рэзюмаваў: «Зразумела, няма пытанняў».
Калі зайшлі ў нумар, камісар Малдаван (спякота, а ён у скурапцы), звяртаючыся да Алекса, сказаў:
-Добра не памятаю, але, здаецца, у гэтым нумары ты яшчэ не жыў?
— Твая праўда. I чаму ты спытаў, здагадваюся. Сёе-тое чуў пра вашага славутага кампазітара.
— Так, Саша. Ён правёў тут апошнія дні. Гуляў безаглядна. Адпаведна свайму таленту. Грошай пакінуў! Столькі, напэўпа, не прайшло праз іутэйшую бухгалтэрыю за ўсе гады Савецкай улады.
— Вы гэта пра якога-такога земляка-мільянера ўсломнілі? — пацікавіўся Уладзімір. — Раскажыце недасведчанаму, зрабіце ласку.
— Тут, Валодзя, ніякіх сакрэтаў няма. Гэтага чалавека ты ведаеш, — адказаў за Арцёма Алекс. —Памятаеш, песня калісьці была: «Червону руту не шукай вечорамн...»
— Дзіва што! Яе ўвесь Саюз некалькі гддоў запар напяваў.
— Дык гэта ён напісаў. I «Водограй» — ягоная рэч, і іншыя.
— Вось пра каго гаворка! — здзівіўся Уіадзімір. — Сумна. He люблю, калі добрыя людзі раней часу адыходзяць. А што з ім здарылася?
— Загінуў, забілі. У лесе знайшлі. Некалькі дзён праляжаў.
— Акурат такіх і забіваюць! — цяпср ужо гнеўна працягваў Уладзімір. — Шэрасць не зачэпяць. Тыя па сто гадоў няшчасную зямлю топчуць. А як талент, дык — давай, рэж яго, заганяй у магілу!
— Супакойцеся, хлопцы. He трэба пра благое, — паспрабаваў Арцём змяніць тэму. — Вы ж адпачываць прыехалі. Так што — размяшчайцеся. А я зноў
на вакзал. Наплыў гэтай восенню — як ніколі. Саша всдае, дзе мяне знайсці, калі спатрэблюся. Усё, пабег. ІІакуль'
Сабранпа вырашылі ў іхнім нумары — самым вялікім. Сыходзіліся, як даўііія знаёмцы: усмсшкі, жаргы, узаемныя кампліменты. Напояў набралі розных (хацелася пакаштаваць усяго), і неўзабаве мясцовас, а найперш крымскае віію зрабіла сваю справу. Добрае віно, як і прыгожая жанчына, падымае настрой.
Дзссятка пацабралася вясёлая, і рогат-смех стаяў нястрымны. Дзяжурная па паверсе прыбегла была паабурацца, алс, выслухаўшы галантныя Алексавы прабачэнні (пры гэтым ёй у рукі нешта ад яго перайшло), велічна адплыла на свой пост.
Вядома, кожны расказаў сваю гісторыю — як ён да гэткага жыцця дакаціўся. Нападпітку з языкоў злятала такое, што ў іншых варунках не сказалася б і пад прымусам, і спакваля гасцінічны нумар рабіўся для ўсіх родным, агульным домам.
Марыніна гісторыя, сцісла, была такая. Працуе ў інстытуце, які год пазад і скончыла. Замужам нядаўна, некалькі месяцаў. Жывс на Браііявым («Алеалс, у тым самым цэкоўскім домс», — без манернасці адказала ла чыёсьці пытанне). Свёкар — міністр, муж — началыіік аднаго з аддзелаў Саўміна. Жывуць з яго бацькамі на адной пляцоўцы. У паездку выбралася, можна сказаць, выпадкова. Мужава аднакласніца Ларыса паклапацілася, угаварыла яго: адпусці жонку праветрыіша. Засумуе — мацней кахаць будзе. Муж адказаў, што жывуць яны не за царом Гарохам і, канешне, хай галубка палятае крыху ў гарах Карпацкіх. Так Марына апынулася ў Чарнаўцах. «I ніколькі не шкадую. Прырода тут —
чароўная! А дыхаецца! — бліснулі яе вочы. — Быццам нанава нарадзілася. Дзякуй Ларысе. А перад ад’ездам, дурпіца, хвалявалася, усю ноч не спала».
— Гэта ты дарэмна, — падняў Алекс чарку: калі ён, як кажупь, быў пры абавязку, для яго не існавала аўтарытэтаў. — Псрад такімі паездкамі трэба адпачываць. I нс адііу ноч, а ўсе тры. Тры сопныя ночы супраць трох бяссонных! Жартую, -удакладніў, злавіўшы запытальны Марынін погляд. — Адным словам, праехалі. Бачу, ува ўсіх наліта. Малайчьша, Сяргей, адразу відаць — шяніннік. Так, за Сяргея пілі. Давядзецца свежы тост адкаркаваць. Слухаем-запамінаем. У аднаго няшчаснага жонка была красуня — вачэй не адвесці, але зусім не ўмела гатаваць, і хлапчына пастаянна галадаў. У другога небаракі супруга й нарадзілася цудоўнай кулінаркай-кухаркай, але была настолькі сірашненькая, што спаць з ёю вымагала вялікай напругі і высілкаў волі, з-за чаго муж паступова рабіўся абыякавы, прытым не толькі да яе. Дык вып’ем жа за тое, каб кожпы з нас быў негалодным і пеабыякавым!