Яны не ведалі  Леанід Маракоў

Яны не ведалі

Леанід Маракоў
Выдавец: ГА БелСаЭС “Чарнобыль”
Памер: 192с.
Мінск 2008
35.33 МБ
— Прыз — у студыі! — сказаў, пераймаючы аднаго вусатага тэлехлапчыну і аблідваючыся ў чаканні. — Ці пакажуць госці сёння што-небудзь вар-
тае? — нецярпліва разарваў поліэтыленавую ўпакоўку відэакасеты. Уставіў каробачку ў акенца відэамагнітафопа, што стаяў справа ад манітора на насцсннай паліцы над ваішай. Націснуў кіюпку «запіс», пасля яе — «паўза». Але апошіпою тут жа і адпусціў: — Ечядзі, не распрануўшыся пачалі. Як бы раней часу не спякліся. Бос за такое кіію ні капейкі не заплаціць. Але не, мужычок — нішто сабс, сапе, стараецца. I дзе гэта я бачыў яго? Ці — чуў? О, глядзі ты, і ў мяне пайшло ўгору. Давай, давай, падымайся, слухайся татачкі.
Калі двое на маніторы плюхнуліся ў басейн і прадоўжылі свой інтымны занятак там, «рэжысёр» не вытрываў; «Ваду! Трэба наліць ваду, як у іх!»
Уключыў кран. Лёг.
Ванна напаўнялася з хуткасцю святла.
— Ух, — стагнаў «рэжысёр». ператварыўшыся ў акцёра. — А-а-а.
Падаўжальнік сеткавага сілкавання, да якога была падключана апаратура, пагойдваючыся, нібы ванькаўстанька, на краі паліцы, доўга думаў, зваліцца яму ці не зваліцпа. Быццам штосьш вырашыўшы за самога Госпада, ён асмеліўся і скокнуў. Ух ты!
Акнёру-рэжысёру падалося, што гэтак ён яшчэ ніколі не каіічаў.
— О-о-о-о!!!
Жалезнымі абцугамі хтосьці ўхапіў яго за сэрца і рваў з грудзей: «Р-раз! А ну яшчэ! Р-р-раз! Р-р-рраз! Табе кажу — ад-да-ай!!!»
«Сцэнна-рый няпр-равільны! — скеміў праз імгненне кінааматар, якога забівала токам. — 3 вадд-ой — перабор! Прр-агнуў поўнай імітац-цыі».
«І-і-і — бах!!!» — выбухнула свядомасць.
Усё. Фініш. Канец. Смерць.
Ванна, цела, вада, на яе паверхні — згусткі белай непразрыстай субстанцыі, і згаслы манітор.
— Цік-а, цік-а, цік-а,— забіраў насценны гадзіішік час у тых, што парыліся ў саўне.
Прайшла гадзіна.
«Рэжысёр» пруцянеў.
Двое з мокрымі галовамі выйшлі ў фае.
— А дзе ж тут валасы сушаць? — пацікавілася яна, але, убачыўшы патрэбны агрэгат імпартнай вытворчасці, усміхнулася: — Добрая саўпа, усё па вышэйшым класе.
— Выдатная! — пагадзіўся ён. — Супер’
Выходзілі задаволеныя і шчаслівыя.
— А масажысг, — павярнулася жанчына да свайго кавалсра, — нармальным хлопцам аказаўся, дарэмна ты пра яго нешта бурчэў. Я, дарэчы, яшчэ як заходзілі, падумала: «Сімпатычны малады чалавек, прычасаны, акуратны, такі не падвядзе». Малайчына, га? Дацяміў: у далікатных выпадках лепш не праводзіць, даць гасцям сысці па-англійску, не бянтэжыць іх.
— Але, такіх цяпер рэдка напаткаеш, — пагадзіўся ён. — Дабрадуішіы хлопсц.
Праз дзень я нёс труііу з «дабралушным» — маладзейшым за мяне на дзесяць гадоў жончыным братам.
АПАВЯДАННІ
ПРА КАХАННЕ

ПРА ВЫКРУНТАСЫ ПЕРШАГАКАХАННЯ
У няпоўных пятнаццаць трапіў я на турбазу «Юнацтва», пабудаваную на схіле сталага сацыялізму недалёка ад знакамітай пясчанай касы на возеры Нарач. Там і закахаўся ў самую прыгожую ў лагеры дзяўчынку з дзівосным імсм — Наташа. Закахаўся не па-дзіцячаму, а па-сапраўднаму! 1 самае галоўнае — яна адказала ўзаемнасцю.
Мы былі на сёмым небе ад шчасця, баяліся разлучыцца нават на хвіліну. Варта было апынуцца ўдваіх у зацішку, як гублялі галовы: ліплі адзін да аднаго, абдымаліся, цалаваліся! Бегалі на спатканні ўначы, хоць і ведалі, чым гэта магло скончыцца. Але — дзіва! — мы праяўлялі незвьгчайныя цвярозасць і асцярожнасць, аберагаючы свае сустрэчы ад пільнага вока дзяжурных выхавацеляў. Нават суседзі па палатах напачатку не ведалі, што апоўначы мы блукаем уздоўж берага, плаваем, пракладваем курс ад каўша Вялікай Мядзведзіцы да Палярнай зоркі і — летуценім, летуценім, летуценім. Божа, пра што мы толькі не марылі! А найперш — каб хутчэй скончыць школу, стаць дарослымі, самастойнымі, згуляць вясслле і нарадзіць шмат-шмат дзяцей! Чым болей — тым лепш! Вссялсй! Хіба ж пяпраўда?
Здаецца, я і сёння памятаю, адчуваю, як штораз пясцерпна было чакаць, пакуль усе ў дамку паснуць. Роўнас ціхас дыханне суседзяў было сігналам да пад’ёму. Наташыпы сяброўкі — дзяўчыпкі ёсць
дзяўчынкі! — засыналі хутка і дружна, і да намоўленага меспа — старога паўразбуранага пірса ля касы — Наташа заўсёды прыходзіла раней за мянс.
Памятаю псршую начную сустрэчу там, ля пірса. Наташа нечакана скінула з сябе ўсё, нават купальнік, нейкі час глядзсла праз мяне, быішам не заўважаючы маёй прысутнасці, а пасля з разгоііу кінулася ў ваду! Самы час было аслупянець. Урзшце, наўрад ці разумеючы што-небудзь, я таксама пазбавіўся майкі і плавак і — да яе.
3 таго часу мы толькі так і рабілі: скідвалі адзенне і акуналіся ў бяздонную начную прахалоду Нарачы. Якая цудоўная была Наташа ў месяцавым святле! Кроплі зіхацелі срэбрам на яе бронзавай ад загару, невыказна пяшчотнай і цёплай скуры, але скочвацца не спяшаліся...
Мы плавалі, давалі нырца, ганяліся адно за адным, абдымаліся і йшлі на дно, разнімалі абдымкі і ўсплывалі.
Выходзілі з вады таксама паводле нашай, з першага разу, завядзёнкі: Наташа крыху адставала, абхоплівала мяне ззаду за плечы і так, паравозікам, паволі, нага за нагу, мы брылі да берага. Выйшаўшы, валіліся на халодную ад расы траву. Наташа гарнулася да мяне, сагравала, пібыта дзіця, сваім цслам, шаптала: «Мой мілы хлопчык!» Салодка туманілася свядомасць ад гэтых п’янкіх слоў.
Акунаючыся ў адзін з такіх туманоў, мы й адважыліся на самае-самае. Упершыню...
Я і цяпер не надта разумею, як і чаму тое адбылося. Я быццам аддаваўся ў жаданы палон нечае волі. У нашым дзівосным спектаклі рэжысёрам, безумоўна, была Наташа, а я — самаахвярным і пачкім акцёрам. Яна падказвала, вучыла і ставіла
перада мною задачы і звышзадачы, а я, скароны ўладай яе чараў, галавакружна, самазабыўна лунаў у псвядомых дасюль вышынях, уздымаючыся і падаючы да смярогна-салодкага замірання сэрца.
Але гэта я цяпср так разважаю, а тады...
Мы былі проста шчаслівыя! Нас было ў лагеры толькі двое. Для нас не існавала нікога і нічога. I мы забыліся, ды і наўрад ці ведалі, што там, дзе двое, заўсёды прысутнічае трэці — лёс.
Аднойчы, зайшоўшы далей, чым звычайна, мы выпадкова трапілі ў пастку, якая была расстаўлена зусім не для нас: рыбнагляд з міліцыяй наладзілі аблаву на браканьераў. 3 імі быў і ўчастковы. Ён праявіў уладу — затрымаў «піянераў»: займаліся, маўляў, не тым, чым дазволена. Мы былі раздушаны яго грубасцю і пошлымі разважаннямі пра раннія палавыя сувязі. Урэшце мы апынуліся ў аддзяленні міліцыі, дзе і павінны былі чакаць раніцы. Але ў Наташы ў бруднай бетоннай камеры з жалезнымі кратамі дзвярэй зрабілася істэрыка, і ад «малалетак» вырашылі пазбавіцца: праз гадзіну нас даставілі да вагопчыка начальніка лагсра. Той, паміргаўшы соннымі вачыма, адклаў разбор да раніцы і адправіў начных гуляк спаць. Праўда, перастрахаваўся: загадаў выставіць варту з важатых каля нашых дамкоў.
Прысуд прачыталі на ранішняй лінейцы:
— За парушэнне рэжыму — знаходжанне па-за тэрыторыяй у начны час — адлічыць Наталлю К. з лагера і адправідь дадому бліжэйшым аўтобусам.
«Адну?! — здзівіўся я. — А мяне? Мы ж былі разам! Я ж — мужчына! Гэта мяне ў першую чаргу павінны пакараць!»
Ірвануўся са строю:
— Таварыш начальнік лагера! Дазвольце...
-Паслухай, Рамэа, — з нечаканай сілаю тузанула мяне за руку старшая піянерважатая. — У нябс сумленне ёсць? Забыўся, што твая маці прадстаўлена да ордэна? Хочаш зняславіць перадавіка вытворчасці?
Маму я ііяславіць не хацеў.
— Станавіся ў строй! — загадала злосна. — Пытанне вычарпана. — I дадала з’едліва: — Вось дык гсрой знайшоўся!
Наташу адправілі ў той самы дзень перад ціхай гадзінай пад пільным наглядам фізрука-культурыста. Яна сядзела ў кабіне старой палутаркі (на гэтай ламбчыне, як называў яе кухар, у лагер прывозілі прадукты) і ціха плакала. Я глядзеў на яе праз мутнае шкло і ледзь стрымліваўся, каб самому не расплакацца. Горкі камяк падкаціў да горла, калі машына кранулася з месца. «Усё -падумаў, глытаючы ўзняты ёю пыл. — Жыццю майму — канец».
Да сканчэшія змеііы заставалася яшчэ амаль два тыдні. Яны мне падаліся годам. У апошпія дні, як абуралася старшая піянерважатая, я зусім адбіўся ад рук: знарочыста хадзіў за тэрыторыго лагера, заплываў за буйкі, не спаў у ціхую гадзіну. Начамі, схаваўшы пад падушку чорна-серабрысты «ВЭФ», слухаў па радыё «Бі-Бі-Сі» Севу Наўгародцава. Карацсй, нарываўся на скандал. Але мяне быццам не заўважалі. Відаць, з-за мамы.
У дзень ад’езду я першы ўварваўся ў адзін з аўтобусаў, што прысхалі па нас.
— Ранавата месца браніруеш! — падняў на мяне вочы пажылы вадзіцель. — Выезд пасля абеду. Ваш начальнік абяцаў нас юшкаю накарміць.
«Якая там юшка’ — не знаходзіў я месца ад абурэння. — Няўжо пе бачыцс, шго не магу я больш трываць?! Наташа, мілая мая дзяўчынка, як ты там? Я так даўно не бачыў цябс! О, як я хачу цябс абняць!»
Здавалася, прайшла вечнасць, перш чым аўтобусы нарэшце рушылі.
Усс тры гадзімы дарогі я бачыў за акном Наташу: валасы, якія даставалі амаль да таліі, пяшчотныя падушачкі шчок, вялікія, заўсёды здзіўленыя блакітныя вочы, мяккія, падатлівыя вусны.
«Наташа!» — клічу я.
Нс чус! Усміхасцца, бяжыць да вады. Нешта кажа, паказвае, тлумачыць.
Рэхам далятае чыйсьці смех. Чый?
Хлопцы і дзяўчаты раскатурхалі: прачніся, соня, прыехалі!
Высадзілі нас там, адкуль забіралі, — каля заводскага Дома кулыуры. Хоць прыбылі раней, не па графіку — кіроўцы неяк заўсёды выгадаюць час! — сустракала аўтобусы процьма людзей. Шум, смех, радасная гамана: малайчыпа, паправіўся, загарэў, падрос!
Мама не прыйшла. Япа загадзя павсдаміла пра тос ў лісце: «У мяііе ўвесь тыдзснь — другая змепа. Сам разумееш: лета, шмат хто ў адпачынку, замяніць няма каму. Кладу ў канвсрт талоіічык на транспарт і рубель на вінаград. Ключы — у цёткі Евы». Гаворка ііпла пра суседку.
Другім разам адсутнасць мамы засмуціла б мяне: мы жылі душа ў душу, не мелі адно ад аднаго сакрэтаў і амаль не разлучаліся. Але цяпер я быў нават рады, што мамы няма. Гэта мне як раз дарэчы: адразу ж, не марнуючы часу, паеду да Наташы.
Дзякуй Богу, адрас яе раздабыў. He ведаю чаму, з якіх такіх памкненняў, але старшая піянерважатая злітавалася і перапісала з атраднага журнала Наташыны арыенціры ў нашым і на той час ужо велізарным горадзе: «Вуліца Сонечная, дом 12, кватэра 7».
Зазірнуўшы яшчэ раз у пакамсчапы лісток, хоць і ведаў адрас напамяць, я выскачыў з аўтобуса. Важкі чамадаіічык (мама, збіраючы мяне ў лагср, уціснула ў яго амаль увесь мой гардэроб) балюча біў па калене, але гэта нават падганяла — наперад, хутчэй!