Яны не ведалі  Леанід Маракоў

Яны не ведалі

Леанід Маракоў
Выдавец: ГА БелСаЭС “Чарнобыль”
Памер: 192с.
Мінск 2008
35.33 МБ
Разбегліся недзе апоўначы. Гуляць пазней сіл не было. Што ні кажы, а надыходзілі трэція бяссонныя суткі.
Рэшту тае начы Уладзімір правёў... у раі. Так-так! У раі яе цсла — пяшчотна-цнатлівага, даверлівасмелага, полымна-спапяляльнага. Яно атуманьвала «Энволем», адбірала розум.
Рапак выдаўся пахмурны і тужлівы. Напэўна, з салідарнасці з засмучанымі блізкім расстаннем сябрамі.
Гаворкі ў аўтобусе паступова перайшлі ў шэпты, а да моманту пасадкі ў цягнік скончыліся і яны. Нават няўрымслівы Алекс прыціх.
Уладзімір сядзеў насуііраць Марыны і пе зводзіў з яе вачэй. Ён задыхаўся ад кахання, жадання, шчасця, і не зусім разумеў, дзе зііаходзіцца, што вакол адбываецца. Адчуваў толькі ейны погляд. Быў яго рабом. Належаў яму. Ён пакахаў Марыну, пакахаў больш за жыццё...
Мінск сустрэў іх страшэнным ліўнем. Уладзімір не заўважаў яго. Глядзеў, як аддаляецца таксі, у якое села Марына.
«Усё, — уздыхнуў, — казка скончылася. Яна нават не азірнулася».
II
Першыя дні ён чакаў званка, але потым успомніў, што ў спешцы забыўся даць Марыне нумар тэлефона. Зрэшты, не забыўся. Ён проста разгубіўся пры развітанні. А цяпер кусаў сябе за локці. Штоіючы Марыпа снілася, стаяла перад вачыма, але... Надыходзіла раійца, пачынаўся новы дзень, псадкладная работа — і ў інстытуце, і ў дыскатэцы — адсоўвала начныя мроі на другі план, засланяла іх, прытупляла. Паступова жыццё ўвайшло ў сваю звычную каляіііу, стала, як і рапсй, ціхім і аднастайным. Дь[ штосьці ў душы нс давала спакою.
Яна нібыта супраціўлялася шэрай будзённасці. Жыло ў ёй нейкае прадчуваные ці што?
Казка, псражытая ім у Чарнаўцах, не забывалася. Адііак жа ўсё часцей з нсйкай тужлівай асуджанасшо думаў пра тое, што гэта была сапраўды ўсяго толькі казка, якая наўрад ці паўторыцца. Нікому, нават самаму вялікаму шанцуііу пс суджана такос шчасце. Адсюль і прысуд: мс спадзявайся і не чакай! Скажы дзякуй і за тое. што было, — не кожнаму і яно выпадае. Усе мы занадта грэшныя, каб назаўсёды трапіць у рай. Суцешся тым, што звсдаў яго.
Прыходзілі і думкі іншага складу-ладу. Маўляў, чаго ты нудзішся, быццам страціў ні больш ні менш як самога сябе? А чаму не дапусціць, што гэта была прыемная, памятная, нават незабыўная, але ўсяго толькі дарожная прыгода? У дарозе чалавек разнявольваецца, вызваляецца ад усялякіх путаў збрыдзелага жыцця і лёгка спакушаецца любой магчымасцю адхлання ад яго, стрымгалоў кідаецна ў прымросны вір пачуццяў і ўчынкаў, цалкам недапушчальных, нсверагодных у жыцці, што засталося недзе там, ззаду, за плячыма, на другім капны чыгуначнай калейкі ці шашэйнай стужкі. Вось гэтак і ты: выпадкова, знячэўку трапіў у прыгожую дарожпуіо казку. Але ж — дарога скончылася, а больш правільна — вярнулася да свайго пачатку. I ўсе, хто быў у дарозе, таксама вярнуліся да саміх сябе. Т яна вярнулася да таго, ад чаго збегла на некалькі дзён развсяцца. Урэшце, вярнулася да мужа, якога, магло здарыцца і такое, пачала кахаць па-сапраўднаму — моцна і верна. А на цябе, выпадковага ўдзельніка іскрыста-вясёлай, бесшабашнай дарожнай інтэрмедыі, даўно забылася.
Уіадзімір гнаў прэч такія думкі. Нс пагаджаўся. Бо інакш -чаму неспакойна ў яго на душы, чаму жывс ў ёй быццам прадчуванне чагосьці? Як і тады, псрад ад'ездам з Мінска, калі вагаўся, ехаць ці не ехаць у тыя загадкавыя хіба сваёй назвай Чарнаўцы.
I аднойчы званок празвінеў. У кожнага ў жыцці калі-небудзь звініць такі званок.
— Зусім забыўся на Алекса! А ён усё памятае. I чыйсьці дзень нараджэння памятае. I абяцанне запрасіць на яго ў госці! Апекс усё памятае, не ў прыклад некаторым. I калі гара не ідзе да Магамета...
— Што за наезды? — уключыўся ў гульню Уладзімір. -Кінуў мяне на волю лёсу — і бочкі коціш?! Якім, дарэчы, ветрам у сталіцы? Праездам з Парыжа, у сэнсе — з Чарнаўцоў?
— Давай, жартуй, нсбарака, — працягваў атаку Алекс. — Спі, спі! Так усё жыццё і праспші! А між тым, некаторыя патрабуюць працягу банкету. I сёння гэтыя некаторыя вырашылі яго паладзшь' Карацей, чакаем а сёмай у «Камянях». Чысці пёркі! Нс надта шмат часу засталося. I ні пра што не пытайся. Усё роўна нічога не скажу. Салют! Канец сувязі!
— От змей! — абурыўся Уіадзімір. — Разбудзіў, заінтрыгаваў, завёў і павесіў трубку. Малайчына! У сваёй ролі.
У рэстаран Уладзімір меркаваў зайсці неўпрыкмет: цікава ўсё ж было даведацца, хто гэтыя «некаторыя». Але хітрун Алекс пераняў яго пры ўваходзе. 3 падазронай ветлівасцю дапамог здаць у гардэроб куртку, узяў за руку, папрасіў перад уваходам у залу заплюшчыць вочы.
— Ну вы й даяце! — не стрымаўся Уладзімір, калі ўбачыў за сталом усю цёплую кампанію. — От сюр-
прызёры! Так і разрыў сэрца можна атрымаць! — пачаў і аііямеў: за сталом сядзела Марына.
«Божа! Гэта й праўда яна! Душа — не памылялася. He было гэтых тыдняў і месяцаў ростані. Я толькі ўчора сказаў ёй: да сустрэчы, любая! У Чарнаўцах была не казка. У Чарнаўцах я пакахаў! Упсршыню! Моцна! Назаўсёды! Марына — мой лёс, мая радасць, маё шчасцс!»
Яна была фантастычна прыгожая! Яўна вырашыла перасягнуць сябе туіо, чарнавіцкую. Багіня! Уладзімір зразумеў, што не можа жыць без яе. Ды ён без яс і не жыў. Чакаў. Увесь гэты час чакаў! 1 дачакаўся! Ён — кахае! Свет перавярнуўся, перакуліўся, пакаціўся. Уладзыір алчуваў, што лунае над безданню разам з ёй, баючыся яе і згараючы ад кахаігня. Што ж, ііяхай згарыць, няхай зваліцца ў бездань — ён усё роўна будзе ўдзячны лёсу.
1 кахаіше іх павяло.
Яны пайшлі з рэстарана раней за ўсіх. He вытрывалі, збеглі!
Таксіст ленавата патлумачыў, што пасля адзінаццаці менш чым за два лічыльнікі з месца не скранецца.
— Тры! — засмяяўся Уладзімір. — 1 кацім за горад. Будзем шукаць гасцініцу. дзе прымаюць мінчукоў.
— Завязу хоць на край свету, — выскачыў таксіст з машыны, каб адчыніць Марыне дзвсрцы.
I Уладзімір заплаціў тры лічыльнікі. Заплаціў дзяжурнай у міжнародным цэнтры адпачыііку «Юнацтва», заплаціў раніцай у рэстаране за «вячэрігі» стол.
Пасля сняданка Марына дадому не паехала, засталася з ім. I Удадзімір не задаваў пытанняў — прыняў яе рашэнне як належнае. Тншага — не ўяўляў. He прыходзіла іншае ў галаву.
Ён вярнуўся ў казку. Ужо амаль не спадзеючыся на тое. Ды падкочваў пад сэрца ледзь улоўны трывожііы халадок. Ад усведамлення, што кожная казка мае не толькі пачатак, але і канец, няхай сабе, часцей за ўсё, і шчаслівы. А ён не хоча, каб казка канчалася. Ён зробіць усё, каб іхпяя з Марынай казка доўжылася бяскопца. Толькі паўрад ці ўсведамляў, што абраны ім шлях — не самы надзейны. Хутчэй наадварот — самы ненадзейны, нават трагічны.
Уладзімір па інерцыі — шчасце сляпое! — вырашыў доўжыць тую ж, чарнавіцкую, ва ўсіх яе адметнасцях і нюансах, казку. Скласці, прыдумаць новую — паленаваўся, а хутчэй за ўсё — пе задумаўся пра яе неабходнасць. I каханне Lx, на жаль, не павяло — панесла.
Рэстараны змяняліся рэстаранамі, сталы прагіналіся ад заказанага «Усё меню!», ансамблі мяняліся, як пальчаткі, таксісты распавядалі легенды.
Ён плаціў, плаціў і плаціў. Плаціў швейцарам і афіцыянтам, фарцоўшчыкам і метрдатэлям. Спускаў усё заробленае ў кавярні, хоць і зарабляў нямала. Установа была найвышэйшага класа. 3 дапамогаю найлепшай у горадзе спадарожнікавай сістэмы Уіадзімір «даставаў» амаль недасягальны амерыканскі сатэліт, з якога скачваў апошнія музычныя і кінанавінкі. Кухара адшукалі сярод старых, саўмінаўскіх, ці не сярод першай саюзнай дзесяткі. Дызайн залы і бездакорнас абслугоўванне маладых афіцыянтак, надзейная ахова — усё вышэйшага рангу. Адным словам, ад кліентаў адбою не было. Грошы плылі, можа, і не ракою, алс ручаінай досыць бойкай. Плылі — і сплывалі.
Карацей, жыццё не кацілася, а імчала. Усё было прыгожа, весела, шыкоўна. Шчаслівы, Уладзімір лунаў на сёмым небе і не думаў прызямляцца. Настрой — цудоўны, дух — баявы. сіл — процьма. Ён — у раі. Ёсць Марына — яго мара, яго самы цудоўны сон, яго фантазія, каханне, надзея.
Так прамінуў год. Год лхобові і палёту. Год, які зблытаў у адно дні і ночы. Год — імгненне.
Уладзімір збольшага памятаў, як пачынаўся іх апошні дзень. Так, так! Пасля таго дня жыццё скончылася, зноў вярііулася існаваіше. Шэрае, ціхае, абрыдлае.
Дзень той быў асаблівы —• 8 сакавіка.
Як заўсёды, ён патэлефанаваў у рэстаран, даў знаць, што прыедзе. Заказваць штосьці патрэбы не было: там усё ведалі і памяталі. Сустрэцца дамовіліся ў дзевяць. У жаночы дзень у зале пераважалі жанчьгны, і гэта дадавала мужчынскай палове ўпэўненасці ў сваіх сілах. Няспешная хада. Усмешлівыя твары. Бадзёрыя галасы.
Найбольш вылучаўся малады лупавокі азербайджанец у чорным скураным пінжаку і аранжавай байцы. На яго азіраліся амаль усе віноўніцы свята, а ёп не зводзіў вачэй з адной — Марыны. Ён таксама хацеў узяць сваю планку.
Марына не магла не заўважыць гэтага.
He заўважаў нічога толькі Уладзімір. Каханне, якое завалодала ім яшчэ з апошняга прыстанку аўтара «Червоной руты», кружыла галаву, рабіла жыццё сапраўды казкай.
Уладзімір не разумеў, што з ім. Недзе пад дванаццаць гадзін адчуў неймаверную стому — быццам
усе ранейшыя бяссонныя ночы акурат сёння каменем наваліліся на яго. Гэтак, напэўна, і было.
— Марына, можа, паедзем дадому? Штосьці я не ў форме. Вочы зліпаюцца.
— Валодзечка, вазьмі машыну і едзь. He паспееш сагрэць пасцель, як і я прылячу. Зараз пачнецца апошні танец — «3 адным крылом». Я вельмі люблю гэтую рэч!
— Добра.
Адказаў няйначай машынальна, не ўсведамляючы, чаму так зрабіў. Толькі пасля, праз некалькі гадзін, зразумеў: ягоная ўступка была не шго іншае, як насланнё, замарачэнне. Ён жа цудоўна ведаў; такой дзяўчыне, як Марыпа, наўрад ці дадуць проста паслухаць музыку.
А Марына? Яна, вядома ж, заўважыла прыгажуна-азербайджаіша. Ну й што? Ёй было смешна: нуну, паглядзі, паторгайся. Спакуслівая Маша, ды не ваша!
Але здарылася інакш. Вірлавокі красунчык гіпнатычііым поглядам дамогся ейнай згоды на танец, закружыў і...
«Без меня тебе, любнмый мой, лететь с однмм крылом...»
Чым больш Марына кружылася ў танцы, тым больш у яе кружылася галава і туманілася свядомасць. Віно, потым каньяк шматкроць узмацнілі гэтае галавакружэнне, і Марына паступова і непазбежна адыходзіла ў свет казачных ілюзій і чароўнага падману. Яна кружылася, кружылася-п’янела яс свядомасць і, ап’янелая, яна ўсё больш штурхала яе ў вір танца. Вось ужо сціхла мелодыя, пайшлі адпачываць музыкі, а Марына ўсё ляцела і ляцела,