Яны не ведалі  Леанід Маракоў

Яны не ведалі

Леанід Маракоў
Выдавец: ГА БелСаЭС “Чарнобыль”
Памер: 192с.
Мінск 2008
35.33 МБ
Вось і Сонечная! Нумар дванаццаты на тым баку! Ёсць! Пад’езл, вядома, першы. Псраскокваў цераз тры прыступкі. Другі паверх. Кватэра сем! Прыехалі.
Светла-карычневая абіўка дзвярэй была падзелена залатымі плешкамі цвічкоў на роўныя ромбы. Прыгожа! Прыгажа і дорага. Гэта крыху астудзіла мяне, прымусіла адвесці руку ад кнопкі званка. У тыя гдды мала хто дазваляў сабе такую раскошу — абіваць дзверы. «А Наташка, відаць, з багатай сям’і! Хто бацькі? He казала чамусьці. Можа, не варта турбаваць? Хто я такі, калі падумаць?»
Сумеўся, падііяўся на паўпаверха. Прысеў на батарэю пад лесвічным акном. «Раптам яе мама адчыніць? Спытас, што мне трэба?» Ага, не падумаў пра гэта. А такое ж можа быць, што адчыніць маці. Ці бацька...
Аче не сядзелася. «Ну і што, ну і няхай адчыніць мама. Чаго баяцца? Я ж не злодзей. Сгтытаюць, дык і адкажу: разам з вашай Наташай бьгў у лагеры, яна забылася хусцінку, а я прывёз, вось, калі ласка... Ды
й не такія ўжо, відаць, яе бацькі вялікія начальнікі, калі дачку з лагера выключылі».
Пераканаў сябе. Спусціўся, пазваніў. За дзвярыма пачуліся крокі. He вытрываў, крыху адступіў, напяўся...
Пстрыкнуў замок. Дзверы адчыніліся,
Наташа! I яшчэ прыгажэйшая, чым была! Удоўгім яркім халаце — проста ўсходняя князёўна!
— Ты? Адкуль? — ступіла да мяне. Пра нешта хацела спытаць яшчэ, але, нібыта апамятаўшыся, паспешліва прычыпіла за сабою дзверы. Нарэшце пацікавілася: — Збсг з лагера?
Хацслася пахваліцца: так, маўляў, збсг, каб цябе хутчэй пабачыць! Але хлусіць не ўмеў. Сказаў як было:
— Збегчы не пасмеў: мог бы ііашкодзіць маме. Проста змена скончылася. Я адразу з аўтобуса, во — з чамаданам, нават дадому не заходзіў. Вельмі сумаваў па табе. Думаў, па.мру, — не стрымаўся, ступіў да яе, замёр, чамусьці не адважваючыся абняць. Засаромеўся нечага?
— Усё з вамі ясненька, — злёгку адхілілася Наташа. — Мама для цябе заўсёды была самая-самая...
Унізе ў пад’езд нехта ўвайшоў. Дыхнула свежым паветрам. Скразняк расхінуў няшчыльна прычыненыя дзверы з выбітай жоўтымі цвічкамі лічбай «7».
— Кроха, што так доўга? Бяжы хутчэй да татачкі! Ён цябе яшчэ чаму-небудзь навучыць... — у праёме паказаўся высокі станісты хлопец у будатрадаўскай форме.
Нс адразу дайшло, хто гэта і які-такі татачка. Стаяў, глядзсў і, відаць, па-дурному лыпаў вачьша.
«Не сумавала... — адчуу, як пахатадзела ўсярэдзіне. — Здрадзіла...»
Хлопец убачыў мяне. Хмыкнуў, Перавёў запыталыіы позірк па Наташу:
— Што гэта за дзінячы садок?
— Эдзік, — тонкія Наташыііы бровы незадаволена ўзляцслі ўгару, — не грэба! Гэта Валік. Мы з ім у адііым лагеры адпачывалі...
— Ды ўжо ж бачу, што не ў рэстаране. Напэўна, у нармальныя месцы хлопца яшчэ не пускаюць?
— Эдзік, ну хопіць табе! Валік хоць і невысокага росту, але вельмі добры і сумленны хлопчык.
«Хлопчык! — адбілася рэхам у галаве. — Добры і сумленны хлопчьгк!»
— А ты — несумленная!
Адразу я кінуў ёй у твар гэтыя словы ці крыху счакаўшы? He памятаю. Відаць, адразу, з ходу сарваліся. На той момант гэта былі самыя крыўдныя і самыя гнеўныя словы, якія маглі прыйсці мне ў галаву.
Выпаліў я іх, павярнуўся і на злом галавы кінуўся ўніз. Целам расчыніў цяжкія дзверы пад’езда. Выкуліўся з ненавіснага дома нумар 12 па вуліцы Сонечнай. Імчаўся, не азіраючыся, не звяртаючы ўвагі, што чамадан моцна б’с па калене. Нічога не бачыў — бег, бсг, бег. Уцякаў ад яе і ад усяго. Ад першага пацалунка, ад першых бяссонных начэй, ад першых пакутаў сэрца.
Тады я не ведаў, што ад першага кахання нікому і ніколі не ўцячы!

ПАХ «ENVOL»1
I
Для пачатку кастрычніка надвор’е стаяла проста цудоўнае: цёпла — каля дваццаці, сонечііа. У вагон ісці ііе хацелася. Турпаездка выхаднога діія была для супрацоўнікаў інстытута бясплатнай, ды гэта мала турбавала Уладзіміра. Калегі і каляжанкі мо і спакусіліся дармовасцю, а ён? Ліха яго ведас, чаму падахвоціўся праехацца. 1 цяпер, перад самым ад’ездам, завагаўся, у нейкай няпэўнасці марудзіў на пероне, прыкідваў: а ці ёсць сэнс катацца? Чаго ён не бачыў у той глухмені — Чарнаўцах? Ці будзе там цяплей настолькі, каб, скажам, пакупацца? Мо плюнуць на дурноту, пакуль не позна? У гэтым сваім одуме ўжо быў павярнуўся ісці дадому, як раптам нехта паклаў руку яму на плячо:
— Паехалі, не пашкадуеш! Я — экскурсавод. Зваць Аляксандрам. Для сваіх — Алекс. Кожныя выхадныя важу ў Чарнаўцы вашага брата. Павер, яіпчэ ніхто не шкадаваў, што пабываў у тых казачных мясцінах. Будзем жыць у гатэлі ля самага падпожжа скалы. А паветра якое ў гарах’ Пі — не нап’ешся! Мазгі ў два разы хутчэй круцяцца! Карацей,
1 «Энволь» (узлёт, лунанне). Вельмі папулярны ў СССР у 1980-я іт. дэзадарант французскай фірмы Lancome. Вырабляўся з 1950-х да другой паловы 1990-х гг. фшялам кампаніі ў Марока.
не хвалюйся, усё будзе па вышэйшым класе, супер, абяцаю.
«Абяцанкі — цацанкі, а дурню радасць», — пасміхнуўся сам сабе Унадзімір, але пыганнс, ехаць ці не ехаць, для яго было вырашана. Супраць чыстага горнага паветра ў яго не было аргументаў.
Неўпрыкмет яны падышлі да сярэдзіны састава, падняліся ў вагон. Экскурсавод звыкла, як да сябс ў кватэру, завярнуў у першас ж купэ.
— Ты прысядзь перад дарогай, — паляпаў Уладзіміра па плячы, — а я прайдуся, пагляджу, што за кантынгент сабраўся. Кадры, як казаў суровы дзядзечка Джо, вырашаюць усё.
«Добры экскурсавод — вясёлы, свойскі, — пацумаў Уладзімір. — Яшчэ не паехалі, а ўжо, лічы, пашанцавала».
Неўзабаве цяпіік крануўся. Аляксандр вяртацца не спяшаўся, і Уладзімір зноў схамянуўся: «Усё-ткі паехаў. I як прабавіць трое сутак у глухмені? Піць днямі й начамі? He лепшы варыянт. А які лепшы? Усё ж дарэмна паддаўся на ўтаворы. Колькі ўсяго можна было б зрабіць за выхадныя! Сітуацыя ў краіне рэвалюцыйная. Перабудова! Хто крэдыты мільённыя вырывае, хто тонамі цукар з рэгіёна ў рэгіён з вар’янкай дэльтай перагаііяе. Нскаторыя, нават з табліцай множання не вельмі знаёмыя, да камп’ютэраў сталі неабыякавыя. А ты? Толькі справы ў дыск-кавярні ўгору пайшлі, толькі яна набыла сякую-такую папулярнасць, і на табе — у глухмень. Малайчына! Нічога лепшата не прыдумаў. Няўжо халяўка спакусіла? Даўнавата за прафсаюзныя грошы не ездзіў? 3 паршывай авечкі хоць поўсці клок?»
Горка-іранічііая ўсмешка скрывіла ягоныя вусны. Так, цяпер ён можа і паздзекавацца з сябе: зрабіўся багаценькім. Значыць, з сябе ранейшага не грэх і пакпідь. А калі сур’ёзна, папраўдзе, дык — што ўсё ж спакусіла? ГІрадчуванне, што ў гэтай паездцы нешта адбудзецца? Нешта здарыцца такое, што пераверне ўсё ягонае жыццё? Пахітаў скрушна галавою, бы здзіўляючыся з таго, што ён, аказваецца, яшчэ зялёны юнак, калі вось гэтак наіўна всрыць, ці, прынамсі, спадзяецца на нейкі цуд.
— Зноў захандрыў? — з’явіўся нарэшце Аляксандр-Алскс. — На хвіліііу няможііа пакіііуііь! Годзе строіць з сябе пакутніка! Слухай навіны. Зараз павесялееш. Я абышоў вагон, прыкікуў, што да чаго. Нашага з табой брата — ну, ты мяне разумееш — налічыў акурат дзесятак. Прычым пяць на пяць. Аптымальныя, адзначу, суадііосіііы. Сабе пару, здаецца, падабраў. Чарга за табой. Параіў бы атакаваць суседку маёй па купэ, але баюся, яна — птушка няўлоўная. Рукі — у золаце, на вушах — брыльянты, апранутая — быццам у Галівуд на ўручэнне Оскараў сабралася. Дый сама — краля атамііая. Апах які ў ейным купэ! Нібыта ў парыжскі парфумны магазін трапіў. Галава крутам! Такіх мадам-с у нашых пасздках не сустракаў. Япа з іншай опсры. Выпадковая, залётная пташачка. Выдае, што збегла ад мужа-мільянера на пару дзяііькоў — развсяцца. У народ акунуцца. Можа, за ёю і пагоня ляціць? Самы што ні ёсць дэтэкгыў на тваіх вачах раскручваеіша, а ты — сумуеш. Урэшце, глядзі сам. Бачу, таксама не прасцячок. Джынсы «Levi’s» — фірма без пытанпяў. Красоўкі з трыма палоскамі, як у зборнай Саюза. Адным словам, думай, а я пайшоў
збіраць статутны капітал. Трэба ж вас неяк аб’яднаць, згуртаваць, стварыць калектыў аднадумцаў па расслабленні і вясёлым ладзе жыцця. Інакш усю паездку праседзіце, зашыўшыся ў нумарах. Вядомая справа, праходзілі. Знасмшца трэба яшчэ ў цягніку, бо маліну могуць перахапіць мясцовыя джыгіты. Яны — усе пры грашах. А бабкі каму заўгодна галаву ўскружаць. Допінг жа, які спрыяе збліжэнню ў палявых умовах, сам разумееш, адзіпы — віію. Т чым яго больш, тым хутчэй збліжэнне. Праверана...
Аляксандр, ён жа Алекс, ён жа Сашка, дастаў са свайго дыпламата папёртуіо безразмерную палапіяную сумку і выйшаў.
«Добры экскурсавод, — зіюў пахваліў Уладзімір хлопца, — актыўны. Іншы на ягоным месцы пачаў бы мямліць: сёння адпачывасм, усе пытаіпіі па прыездзе. А гэты — з ходу ў бой! Малайчына, не сачкус. Пашаішавала, шго ні кажы».
«Пашанцавала». Слова гэтае чамусыіі асела ў галаве і нечым трывожыла. Кажуць, калі пашанцавала спачатку, дык будзе шанцаваць і далей. У чым? У каханні? Як у той славутай пссеныіы савспкага баевічка пра белае сонца пустыні? Дык там жа пашаііцавала, здасцца, у смерці, а не ў каханні! Ці наадварот?
Добра было б, каб пашаііцавааа акурат у каханні, бо апошняе чамусьці абмінала яго. Пэўна, сам вінаваты. Занадта высокімі меркамі мсраў. Занадга ідэальныя ідэалы вымалёўваў і вышукваў. Каб — як салодкі галавакрут і на ўсё жыццё! Каб — аж займала дых, разрывалася-плавілася сэрца!
I вусны каторы раз зноў псрасмыкпуліся — зараз нават з нейкай з’едлівасцю: які ж ён дурань! У трохдзённай пустапарожііяй п’янай (вядома ж, не без
гэтага!) прагулянцы марыць спаткаць вялікае і светлае кахаішс! Ах-ах! Святая прастата! Наіўнасць, кажуць, як і дабрьшя, аздабляе і нават ці не рагуе свст, аднак часцей за ўсё падводзіць асобпага чалавека.
Алскс нс затрымаўся. За ш у дзвярах паказаліся афіцыянт (выдавала вопратка) і двое кавалераў. Уладзімір здагадаўся: з іхняе, мужчынскае пяцёркі, пра якую казаў яго аднакупэйнік і новаспечаны прыяцель. Пад чулым кіраўніцтвам экскурсавода яны дзесьці ўжо троху «прынялі» і цяпер расслабіліся, усміхаліся. Адзін, жвавейшы, з ходу адрэкамендаваўся: «Віктар!» — і прыстукнуў абцасамі, як унтэр-афіцэр у бальшавіцкіх кінастужках. Сыпаў жартамі, іскрыўся весялосцю. Ужо праз секунду даверліва казаў Уладзшіру:
— Алекс каж:а, ты на мільянершу вока паклаў. Што ж, пану, як кажуць, відней. Мы сціплейшыя, на каралеў не заглядаемся.