Яны не ведалі  Леанід Маракоў

Яны не ведалі

Леанід Маракоў
Выдавец: ГА БелСаЭС “Чарнобыль”
Памер: 192с.
Мінск 2008
35.33 МБ
Яна ляжала ў паўзабыцці на бруднай падлозе, a ён гойсаў на ёй. Роў:

— Сёння, курва, я табе зяпу разарву’
Але зяпа разарвалася ў яго. Ён махнуў нажом псрад сабою, паказваючы, як будзс рэзаць ёй горла, як будзе мачыць, забіваць спсрву, сучку праклятуіо. Але не разлічыў — п’яная рука сарвалася, і ён паласнуў па мордзс сябс. Губы распаўзліся да вушэй. Кроў лінулася фантанам. Брудпае цела асуііулася на Люську і заціхла. Упершыню.
Яна доўга не магла ўцяміць, што адбылося.
Цыганчук нейкі час яшчэ мычэў, хрыпеў, і Люська хацела ўсцягнуць яго на ложак, можа, уратаваць, але пачула мамін голас: «Не чапай!».
Мама і там памятала пра яе.
Люська падышла да магілкі з драўляным нефарбаваным крыжам. Апусцілася на калені. Яна сумавала па ім. Па сваім гвалтаўніку Цяпер гвалціць яе не было каму. Ды й каму патрэбна змардаваная, скалечаная, бяззубая жанчына, загнаная, запалоханая жывёліна — каму?
Сёння Люська прьшесла яму квсткі. Два дш галадала, каб купіць гэты маленькі чырвоны букецік.
Яна схіліла галаву, паклала руку на грудок, заспявала-зашаптала:
— Ой, моро-оз, моро-оз...
I раптам успомніла:
— У мяне сёння дзень нараджэння.
I заплакала — пачула голас Мішкі-Майкла: «А гэтая самая прыгожая на белым свеце прынцэса тут жыве?»
ЖАКЕЙ
Надвячоркам, перад тым як іспі на працу, Уладзімір клаўся на гадзінку-другую перадыхнуць. Ён вёў дыскатэку, якая доўжылася да глыбокай ночы, і пастаянна недасыпаў. Дыскатэка была эксклюзіўная, дарагая, для багатых, але праграму рыхтаваў і вёў Уладзімір адзін. Дастойнага дублёра знайсці не маглі, і шэф часам непакоіўся, што будзе, калі вядучы захварэе або з ім яшчэ нешта здарыцца. Але Уладзімір не хварэў, на працу выходзіў, і дыскатэка пад апладысменты сталых наведвальнікаў пачыналася заўсёды своечасова.
Тым днём, пасля запісу са спадарожнікавай сістэмы зборкі апошніх шлягераў, стомленасць ад недасыпання ўзяла сваё. Ужо амаль машынальна ён аддаў суседу Лёву, які па звычнай завядзёнцы зайшоў якраз у гэты час перапісаць у сваю калекцыю падрыхтаваную для работы касету, і прылёг, не распранаючыся, на канапу.
Ён не ведаў, што ветлівы да немагчымасці Лёва, адыходзячы, дзверы толькі прычыніў, і замок не зашчоўкнуўся. Жонка Наталля ўкладвала малога спаць і суседа не праводзіла.
Уладзімір знаходзіўся між сном і яваю, калі нешта вострае кальнула ў жывот. Гэта прымусіла расплюшчыць вочы, але сонная свядомасць яшчэ супраціўлялася. Усё ж боль перамог, і ён прачнуўся.
Спачатку Уладзшіру здавалася, што сон працягваецца. Хтосьці ў чорным, з нацягнутай на галаву
панчохай, прыціскаў яму да жывата нож. Проста ў твар Учадзіміру ў гэткім жа маскарадзе дыхаў другі. У руцэ ў яго быў рэвальвер.
Уіадзімір ніколі б пе падумаў, што нацягнутыя на галаву калготкі могупь ператварыць чалавека ў нешта пачварпас, у монсгра.
I
— Заб’ю! — прахрыпеў той, што прыставіў нож.
Другі, з пушкай, дадаў:
— Ляжа-аць!
— Што за клаўнада? — здзівіўся Уладзімір, падымаючыся, але ўдар рэвальверам па галаве зноў абрынуў яго на канапу.
Ён праваліўся ў цемру. Раптам — успышка! Загарэліся зоркі! Сышліся ў круг. Сталіся сонцам. Яію сляпіла. Закружылася галава. Ён паволі паплыў ла крузе. He, не ён — плылі сцены, столь, паддога. Хуткасць кружэння павялічвалася. Цела налівалася свінцом, набухала. Зараз яно ўзарвсцца...
Уіадзімір ачуўся на падлозе.
Двое ў чорным не зніклі. Але з’явіўся трэці, гэткіж блізнюк. Ён стаяў у праёме дзвярэй, метры за іры ад канапы, і адной рукою трымаў Наташу за валасы, а другой прыставіў да яе шыі нож. Кончьгк ляза пракалоў скуру, і з-пад яго сачылася кроў. Перапалоханыя жончыны вочы застылі.
— Заб’ю! — паўтарыў той, з нажом.
Другі, з рэвальверам, прашыпсў:
— Ляжы ціха, не торгайся, тады і дзеўку нс зачэпім.
Уладзімір разумеў: цяпер галоўнае — выйграць час, не рухацца, алс ўсё ж рашыўся — толькі вачыма — аглсдзсць пакой: колькі іх? He паспеў і зусім
трошкі, здавалася, непрыкметна павярнуцца, як атрымаў удар па разбітай, залітай крывёю галаве.
Уладзімір зноў праваліўся ў ноч. У цішыню. Ён стаіць. Адзін. Ногі тонуць у пяску. Пустыня. З'явілася Наташа. Заводзіць знаёмую песню;
— Навошта табе такая работа? Я ж казала, папярэджвала. Дабегаешся са сваімі касетамі і дыскамі. Давядуць цябе гэтыя Джагеры ды Гчітары. Я адчувала... Цяпер усё...
Міраж знікае. Ён слепне. Раптам — святло! Яркае! Зноў сонца? Нс, гэта кінаэкрап. Пайшоў фільм. Чорна-бслы. Зверху абрынасцца вадаспад. Кадр спыняецца, вадаспад завісае: нехта націснуў «паўзу». Імгненне — і карцінка распаўзлася. Экран страціў межы. Цяпер ён сам у ім, у кадры. He, нс ў кадры — у жыцці. Уіадзіміру зноў захацелася агледзецца, але ў свядомасці штосьці спрацавала, і ён не варухнуўся.
Тут жа пачуў:
— Вырадак! Ты кончыш яго! Мабыць, ужо...
Уладзіміра выдалі павекі — здрыгануліся.
Бандыт заўважыў гэта, усміхнуўся:
— Жывы?! Малаток! — I ўжо спакайней: — Сапраўды, такую красуню нельга адну пакідаць, неельга. Добра? А-а? Добра-а... Цяпер — да нашых бараноў. Усім будзе кайф, калі скажаш, дзе бабкі. Капуста ў цябс ёсць, мы ведасм, так што, жакей, ііе марнуй часу...
Учадзімір глядзеў на расплывістую чорпую галаву, якая гаварыла ўсё гэта праз панчоху. За час, пакуль тлумачылі сітуаныю, адчуў — ногі яму цяпер нс памочнікі. «Як адняліся, — сняў іубы. — Та-ак, паловы цела ўжо няма. Шанцаў вырвацца ўсё
менш».

— Уставай. Толькі ве-ельмі памалу, — загадала чорная галава.
Цела не слухалася. Памяць пра міпулы боль скавала яго. Баіідыты, відаць, зразумелі тое і, узяўшы Уладзіміра пад рукі, пасадзілі. Руля рэвальвера перамясцілася ад галавы да шыі, нож — да рэбраў. Шанцаў вырвацца па-ранейшаму не было.
— Дык што з бабкамі?
Яго прыўзнялі, спрабавалі ітаставіць на ногі.
— Ара, гэтая сука не стаіць, — сказаў адзін з тых, што трымалі Уладзіміра. — Можа, вадой яго?
— He трэба, пасадзіце, ііяхай перадыхне, падумае. Куды ён без ног;
Уладзіміра апусцілі на канапу.
«Далі сесці. Добра. Гэта шанец», — прамільгнула ў свядомасці. Агледзеўся зноў толькі вачыма: «Іх трое. У пакоі двое і адзін на кухні, трымае Наташу... Падонак застаўся з жонкаю?» Ірвануўся, але нешта стрымала яго. Нож. Нож, што ўпіўся між рэбрамі.
«А гэты, з рэвальверам? Ён — злева. За ім — балкон. Ацчынены. Шапсц усё ж ёсць. Лсвага адшпурнуць паспею...»
УдадзЫір сцяўся, гатовы да скачка, алс прашыты неданосак — верхавод тройкі — па дрыжэшіі пажа адчуў нешта ііядобрас: лязо праткпула скуру і ўвайшло ў цела.
— Бачу, ты не зразумеў. Аус! — гукнуў і павярнуўся ў бок кухні. — 3 красуняй разабраўся? Добра! Цяпер вазьмі коўдру і накінь на мальца. Можа, тады да бацькі дойдзе...
«Божа, як мог забыць. Сынок! Наташка ўкладвала яго, калі засынаў. “Даганяй татку”, — шаптала малому ў вушка».
Цела Уладзіміра сцялася спружьшаю, але ён адчуў, што і лязо ўвайшло глыбей. Болю не было, але вырвацца стала немажліва. Нож ці не на трэць быў у ім.
Пачуліся ўсхліпы, і Уладзімір убачыў: мапюсенькія ножкі сына ўзняліся ўгору, заторгаліся.
«Усё, хопіць, — загадаў сабе. — Сынам рызыкаваць — нс сабою».
— Грошы ў шафе. На верхняй паліцы.
Бандыт кінуў коўдру, падскочыў да шафы, выпатрашыў адну паліцу, пасля другую — грошай не было.
Нервовы, з рэвальверам, размахнуўся, і пасля новага ўдару залітае крывёй цела ўпала перад дзіцячым ложкам. Падаючы, Уіадзімір пачуў: «Ёсць!» — і прыхапіў за сабою коўдру, што душыла сына.
Зноў ноч. Усё. Ён сваё адпрацаваў. Было шмат чаго. Можа, і на самай справе хопіць? Бачыў столькі, што хапіла б на два, на тры жыцці! Відаць, і сапраўды выбраў ліміт у Бога?
«Ці так гэта?» — асмеліўся Уладзімір спытаць ва Усявышняга.
I тут яго ахапіла гарачыня. Зноў закружылася галава.
«Дзе я? — спрабаваў спыніць кружэнне. — Чаму адзін? Дзе Наташа, сьпюк?»
— Божа, калі ты забраў самых блізкіх, забяры і мяне! — закрычаў у адчаі.
Ад крыку вярнулася свядомасць, мацней забілася сэрца, што пачало было спыііяцца, пачасцілася дыхаіше.
Учадзімір расллюшчыў вочы. Навокал усё белае. «Дзе я?» Агледзеўся. Кафля. Ён у ваннай. He па-
мёр. Толькі рукі... За рукі яго прывязалі да трубы, што ішла да ўмывальніка. Звязаны і ногі. Вусны... Вуснаў не разііянь. На іх — ліпкая стужка.
Прыслухаўся. Цішыіія.
«Пакйіулі жывым? — нібы ў тумане працягваў працавань мозг. — He забілі»?
Уладзімір напружыўся -і адразу азваўся боль, абрынуўся „а яго, разрываючы цела. Ён зноў ледзь не страціў прытомнасць.
«Асцярожна, — сказаў сам сабе, — асцярожна».
«Думаць, думаць, не спаць», — загадваў розум, калі першыя спробы выбрацца з пасткі не ўдаліся.
Труба. Труба ідзе да зліва. Зліў новы, пластмасавы, ён толькі пафарбаваны белай эмаллю разам з трубою. Трэба падцягнуць вяроўку да зліва і, упёршыся нагамі, ірвануць.
Паволі прыўстаў на калені. Вяроўка нацягнулася. Нешта трымала яе. Канец? He, не канец. Гэта апошняе мацаванне трубы, самае слабае.
Уладзімір прыціснуўся спінаю да зліва. Уявіў, што разбягаецца, і — рвануў. Ён разумеў, што можа ўдарыцца галавой аб падлогу, але гэта не палохала. Прадчуванне свабоды ўзяло верх пад свядомасціо, і спыніць яго было немагчыма.
Падаючы, Уладзімір паспеў павярнуць галаву і тым самым уратаваў свой не вельмі моцны нос ад пералому.
Адляцеў да дзвярэй. Нс марудзіў. Націснуў на іх нагамі. Расчыніліся. Зноў прыслухаўся: па-ранейшаму ціха.
Рукі вяроўка рэзала цяпер не так моцна. Відаць, напружыўшыся, ён расцяпіуў яе.
Спрабуючы паслабіць вузел, рэзка заторгаў рукамі. Яны памалу вызваляліся, але нямелі пальцы.
Падванітоўвала. Час супраць яго. Ён пацягнуў больш моцную правую руку да сябе. Рука з болем пралезла праз путы і вырвалася на волю.
«Цяпер — ногі, — загадаў сабе Уладзімір, але ў галаве стаяў туман, і ён зразумеў: вызваліцца не паспее. — Трэба спяшацца».
I папоўз да кухні.
Жонку прывязалі да батарэі пад абедзенным столікам. Скручаная вяроўкамі, з заклееным ротам. яна глядзела на яго застылымі ад жаху вачыма. Пакуты і боль любімага чалавека выклікалі ў ім лютасць, нянавісць, адчай: «Падонкі, сволачы, гады!» Падпоўз бліжэй. Асцярожна зняў з яе вуснаў скотч. Нічога не сказаў, забыўся, што ўмее гаварыць. Сказала Наташа:
— О Госпадзі!
— Ціха, ціха, — супакойваў яе. — Нс глядзі, не трэба, — шаптаў, не разумеючы, што Наталля нс заплзошчыць вачэй, бачачы яго акрываўлеііую галаву, грудзі, усё цела.