Яны не ведалі  Леанід Маракоў

Яны не ведалі

Леанід Маракоў
Выдавец: ГА БелСаЭС “Чарнобыль”
Памер: 192с.
Мінск 2008
35.33 МБ
— Адпачні, — параіў Чэмпіён, пераводзячы дух.
Апошняя парачка не марудзячы кінулася да лесвіпы, Гэтак спрытна махнуць з другога паверха на першы Чэмпіён, напэўна, не змог бы і сам.
— Прыгожа, — пачуў і зразумеў: ён выходзіць з бою.
— У жыіші такога не бачыў. Як у амсрыкапскім кіно, — ажыў сябра Чэмпіёна Андрэй. — Та-ак... He ведаў, з кім таварышую, не ведаў... Да цябе, аказваецца, без пушкі не падыходзь.
— У-у-у... — загула, падтакваючы Андрэю, зала.
За бліжэйшымі столікамі запляскалі ў ладкі.
Чэмпіён падышоў да свайго. Апусціўся на крэсла. «Сем, — чамусьці зноў уварвалася ў ягоную свядомасць магішіая лічба. — Штосьці не так. Штосьці не адпускае. Так-так, іх, бсзумоўна, болыл. I хутка прыбудзе падмога! Бой не скончыўся! Увага!»
Т тут яму апякло спіну. Цела зайшлося ад болю.
«Нож ці куля», — падумаў. I памыліўся. Гэта аперазаў яго дубінкай мясцовы мент, сяржант, дружбак сямёркі.
— Устаць’ — раўнуў ён пастаўленым голасам. — Рукі!
Падскочыў другі мент. 3 кабурой на баку і наручнікамі на поясе.
— Ёсць пушка, нс глядзі, не сумііявайся, — сказаў, перахапіўшы іранічны позірк Чэмпіёна. — Значыць, устаём, рукі падымаем. [ ўсё робім вельмі паволі, ве-сльмі. Бачылі, які ты спрытны...
Прыціхлая зала зноў загула. Хтосьці крыкнуў:
— Чаго да чалавека прычапіліся? Лспш бы бандытаў лавілі! He чапайце хлопца!
— Маўчаць! — раўі іуў той, з наручнікамі. — А гэты хто? Такі ж банцыт! Рукі, я сказаў! — павярнуўся зноў да Чэмпіёна.
«Што рабіць? — прыкідваў Чэмпіён. — Паслухаць пі атакаваць? Можа, гэтага, з пушкай, падсячы, a другога — нагой з развароту? He! — тут жа вырашыў для сябе. — 3 мянтамі звязвацца — на сваю галаву праблемы шукаць. За мянтоў любы судцзя папросту на “пяцярык” раскашэліцца. Прыйдзецца здацца. Хоць і гэта рызыкоўна. Падмога, калі паспее раней, чым мяне павязуць, умомант змяце гэтых хамякоў... Але будзем спадзявацца на лепшае».
Мянту Чэмпіён сказаў:
— За ўдар па спіне адкажаш, а пакуль што адзнач і запомні: я пе супраціўляюся. Адпак ведай: калі яшчэ раз махнеш палкай, гэта будзе апошні раз у тваім жьшці.
— Нс палохай! Палоханыя. He такіх крутых бачылі, — сказаў мент нс надта пераканаўча. — Пайшлі...
«Шкада Андруся. Слова не вымавіў, а яго таксама забралі, — думаў Чэмпіён, спускаючыся па прыступках. — От жа не шанцуе хлопцу. Толькі што з КПЗ, і цяпср зноў...»
Андрэй жа думаў пра іншае: «Такія баі самі па сабе не канчаюцца. He да дабра ўсё гэта, пе да дабра. Адчуваю, будзе працяг банкету...»
У фае з туалста, што быў насупраць гардэробпай, выйшаў мент-лейтэнант. Мянта гэтага Чэмпіён ведаў, але не пазнаў: у форме раней не бачыў. Кожны чацвер у іх клубс праводзіўся «дзень схватак», і лейтэнант не раз наведваўся да Чэмпіёна ва «Ураджай», бо ў «Дынама», дзс ён трэніраваўся, вартых суперііікаў у яго вагс было няшмат. Мент таксама хацеў стаць чэмпіёнам.
— Пятро, — не па статуце звярнуўся сяржант да лейтэнанта, — бандыта злавілі. Рэзкі, сука. Проста вупдэркінд. Ты б пабачыў! Цэлы спектакль закаціў. Ну нічога, мы яго...
«Дык гэта ж Пётр! — прамільгнула ў Чэмпіёна: толькі цяпср ён пазнаў евайго спарынг-партнёра. — От змей! Сітуацыю ўсек, а маўчыць. Вырашыў памучыць, паздзскавацца, — прыкінуў, па-свойму ацаніўшы кароткі позірк таварыша. — Можа, і мас рацыю. Я ж яго на татамі не шкадаваў».
— Давайце, давайпе, цяпііце бандыта ў машыііу. У аддзяленні разбяромся. Паглядзім, што за птушка, — загаварыў парэпше лейтэнант.
«Падлюга!» — вылаяўся ў думках Чэмпіён, але апускацца да танных фраз кшталту: «Пятро, ты што, сваіх не пазнаеш?» — не стаў.
I тут заявіла пра сябс падмога.
Чэмпіён убачыў іх псршы. Яііы ламаліся ў дзверы. Штосьці крычалі.
Загучала «Come together». Нагадала: «Небяспека!»
Уваходныя дзвсры з тоўстага шкла былі зачыненыя, але дагодлівы швейцар паепяшаўся да іх.
— Стаяць! — загадаў яму Чэмпіён, рызыкуючы яшчэ раз атрымаць дубінкай. I, магчыма, атрымаў бы, калі б лейтэнант не зрэагаваў:
— Косця, правядзіцс «вундэрківда» на другі паверх, прайдзіце праз бар у гасцішцу і выклічце машыну адтуль.
Сяржант не стаў абмяркоўваць загад, штурхануў Чэмпіёна ў спіну:
— Пайшлі, круты. Сёння твой дзень. Халява табе так і прэ.
«Круты ды круты. I што ў яго за манера такая дэбільная: адно слова пяць разоў паўтараць», — думаў Чэмпіён, падымаючыся па прыступках па другі паверх.
— Дваішаты, я восьмы, — пачуў Чэмпіён з рацыі, што раптам ажыла ў машыне. — Затрыманага дастаўцс дадому. Ля аддзялення брыгада Крэндзеля дзяжурыць...
— Зноў табе шанцуе, — пракаментаваў сяржант паведамленне. — I адкуль такія ўдачлівыя бяруцца?
Сёння чацвер, дзень схватак. Ён праспаў і цяпер спяшаўся. Ляпнуў дзвярыма. Амаль уляцеў у адчынены ліфт. He гледзячы, націснуў ніжнюю кнопку.
На першым паверсе дзверы рассунуліся. Чэмпіён зрабіў крок, другі. Адчуў халадок. Небяспека! Справа?! Павярнуў галаву. Выкінуў, пераймаючы ўдар, руку. Позна!
Ён ведаў, што калі-небудзь спозніцца. У дзяцінствс бачыў соп. Бог, ці хто, глядзеў па яго, папярэдзіў: «Ты станеш лепшым, але ніколі не будзеш старым».
Удар быў з-за спіны збоку. Моцны, рэзкі, прафесійны. Чэмпіён скокііуў назад, алс яго абхапілі двос. Умела абхапілі, як звязалі, не тузануцца.
— Герой, — сказаў бандыт, што ўдарыў яго, — зараз ты будзеш паміраць. Паміраць паволі і балюча. Ты падняў руку на Крэндзеля. Ведаеш, хто гэта? Ведаеш! — паласнуў бандыт яго па грудзях. — He хвалюйся. Гэта не страшна, — адвёў руку з нажом зноў...
Уварвалося «Come together». «Нажы — гэта не для мялс, — прыгадаў Чэмпіён. — 3 лажамі ў мяне праблема. Як жа атаку прамаргаў?» Чэмпіёл адчуў пах крыві. «Наперад! — загадаў сабе. — Бой! Хаджыме!»
Адштурхнуўшыся ад тых двух, што трымалі яго, нагамі ўдарыў трэцяга. Той адляцеў і выпусціў нож. «Без нажа працаваць можна, — мілыанула ў Чэмпісна думка. 1, зноў адштурхнуўшыся, гэтым разам ад зямлі, кульнуўся цераз сябе, перакаціўся, згрупаваўся, устаў. — Цяпер паехалі», — заклікаў сябе і... замоўк.
Перад ім стаялі двое: сяржант з напарнікам. У цывілыіым.
Сяржант дастаў пушку:
— Во гад! — не марудзячы націснуў на курок.
Куля трапіла Чэмпіёну ў плячо, прайшла навылёт, дзынкнула аб паштовую скрынку. Ён кінуўся на сяржанта, але той нс адпускаў курка. Чатыры кулі ўвайшлі ў грудзі Чэмпіёна.
Чатыры разы апякло. Ён паволыіа апускаўся, адключаўся, паміраў...
Калі гыя двое падышлі да Чэмпіёна, ён яшчэ чуў «Come together...» Сяржант прыставіў пісталет да ягонай галавы і стрэліў. Музыка абарвалася.
— Усё, — сказаў сяржант. — Сыходзім.
— Справы о’кэй, кажаш? — спытаўся, трымаючы слухаўку, чалавек з заклееным дзвюма шырокімі стужкамі пластыра носам. — Гэта добра, што о’кэй. 3 мяне падаруначак. Зрэшты, з цябе, літэр1, таксама належы... — не дагаварыў заклеены і заціх. Убачыў.
Андрэй націснуў на курок. Пластыр, успораны чымсьці нябачным, адарваўся ад твару. Твару не было.
— Што здарылася? — чулася з павіслай на шнуры трубкі. — Што ў вас робіцпа?
— Right now... — падняў грубку Андрэй. — Му friend is waiting for you3, — дапеў ён за Чэмпіёыа.
Ён не ведаў, што сваім стрэлам паставіў у mopar тых, хто там чакае помсты за сябе, і таго, у каго страляў.
1 Ад слова «лейтэнант» (жарг.).
2 Мой сябра ііябе зачакаўся (англ.).
« М А Л Ь Б A Р A Л А Й Т С »
Накінуў куртку, прамацаў кішэні: партманет на месцы. Вызірнуу у акно: шапік працуе. Спусціўся; «Мальбара-Лайтс» няма. Перайшоў на другі бок вуліцы, дзе бабулі ля кафэ, акупаванага італьянатуркамі, прапаноўвалі цыгарэты з-пад крыса: ёсць «Мальбара», але без «Лайтса», а каханая ж заказала менавіта лёгкія. Прайшоўся да кавярні на рагу: ні таго, ні другога. Крамка на пачатку бакавой вулкі не свяцілася — зачынена.
Вярпуўся назад, у двор. Падышоў да машыны. Сеў, завёў. На колах — не на сваіх на дваіх: раз-два, і патрэбная рэч у кішэні.
На выездзе з двара прытармазіў. Месца на Нямізе небяспечнае: мост, за ім пад’ём і адразу круты спуск. Двойчы азірнуўся: нікога — можна разварочвацца. Павярнуў руль улева, крануў машыну і... пачуў, адчуў нугром — аж заняло дыханне — віскат тармазоў, удар, скрыгатанне металу. Здавалася, на спіну звалілася рэйка. Тыцнуўся ілбом у шкло. Тут жа адкінула назад. Пацямнела ўваччу. Адключыўся...
Пабудзіў голас-рык:
— Сляпы? Лачіы забыў, га?
— Што такое? — ачутіьваў. — У чым справа?
— He ўсёк! — па-ранейшаму ііаязджаў бас. — Ты, відаць, пацан, шох страціў?
«Раве, іграе на апярэджанне, — прабегла думка. — Цяпер несці адказнасць буду я, хоць лраўда нс на баку крыкуна. Я ведаю сваю вуліцу, тым болей
гэтае месца побач з домам. Каб з яго не ўбачыць, што нехта едзе, трэба гнаць кіламетраў сто дваццаць, не меней. А пры ўездзе ж на вуліцу вісіць знак “сорак”, з моста пачьшаецца вуліца. Та-ак, вшаваты ён, а плайінь буду я».
— Ды нічога я не страціў, — пачаў досыць дружалтобна: для цывілізаванага чалавека пезразумелыя сітуацыі вырашаць лепш мірам. — Куды вы ляцелі? Знак жа вісіць! Тут школа непадалёк...
— Гэта хто ляцеў?! — бас відавочна працаваў на публіку. — Ехаў сабе сорак, гора не ведаў. Што я, знакаў не бачу? Гэта табе засляпіла! Хочаш усё пасвойму перавярнуць?
«Ты якраз гэтага і хочаш! Перакінуць з хворай галавы на здаровую!» — вырашыў для сябе. Уголас прамовіў па-ранейшаму спакойна:
— Дарэмна горла дзярэш! Я не глухі. Ад’едзем да ўзбочыны, Тут толькі дадаць могуць.
— Эге, дык ты, бачу, хітрун. У лапці абуць захацеў? «Ад’едзем»! Эйш, прыдумаў.
«Тупы, — зразумеў я. — На туггых мнс шанцуе штодня, як па раскладзе».
— Нічога ніхто не прыдумляў, — паспрабаваў патлумачыць сітуацыю. — Тут чым даўжэй стаіш, тым болсй шанцаў, што ў азадак заедуць. Што тут незразумелага?
I ў гэты момант узніклі яны. Ягоныя браткі. Як з неба зваліліся. У такіх па ўсім свецс ёсць брагкі. Тм адзін аднаго шукаць не трэба. Ехалі уіма і ўбачылі: «Ага, дык гэта ж свой з лохам сутыкнуўся. Можна пажывіцца», — узрадаваліся браткі, прытармазілі. Іх было трос. Няспешна выйшлі з новай «BMW». Па-крутому не зачынілі дзверцаў. Рушылі да нас. Адзін вярцеў у руцэ ланцужок з кастэтам.
Упалыя шчокі, шэры твар — копія зомбі. Другі — з прыжмурам, нібыта яму сонца вочы слепіць, відавочна зэкаўская звычка — ухмыляўся. Весяліўся. Трэці, стрыжаны «пад нуль» качок, папэўпа, самы здаровы і рэзкі, узначальваў шэсце.