• Газеты, часопісы і г.д.
  • Яны не ведалі  Леанід Маракоў

    Яны не ведалі

    Леанід Маракоў

    Выдавец: ГА БелСаЭС “Чарнобыль”
    Памер: 192с.
    Мінск 2008
    35.33 МБ
    Урэшце спахапіўся: няможпа ж так! Падглядваць — што можа быць горшае?!
    Павярнуўся да суседа, хацелася сказаць яму «пару ласкавых», але ён не даў і рота раскрыць.
    — Тлядзі, глядзі! — падштурхнуў, падміргваючы. — Кіно толькі пачынаецца.
    Я зноў машынальна падпарадкаваўся і павярнуўся да вагона. Студэнтка, нібы адчуўшы нашы позіркі, закрыла. грудзі рукамі, угледзелася ў акно. Нічога ў начной цемры не ўбачыла і супакоілася, глянула некуды ўніз, грэбліва пахітала галавою. «Вядома, брудна! — міжволі пагадзіўся я. — На свецс няма нічога паскуднейшага за грамадскія савецкія туалеты». I раптам яна стала на ўнітаз, павярнулася да нас задам, задзерла кароткую спаднічку, спусціла калготы, за імі вузенькія белыя трусікі...
    Аднекуль даляцела:
    — ...адпраўляецца цягнік «Ленінград — Мурманск»...
    Я апамятаўся, крутнуў галавою. Было прыкра і сорамна. Як пасля гэтага вяртацца ў купэ, сустракацца з дзяўчынай вачыма?
    А спадарожнік спакойна, нават дзелавіта сказаў:
    — Пайшлі! Пара, брат, займаць месцы адпаведна купленым білетам.
    Апанавала злосць: «Як ты можаш? Нізка ж, поцла ўсё гэта! А з цябе — як з гусі вада. I я, атрымліваецца, заадно з табою».
    — Супакойся! — на хаду чытаў фокуснік-тэлепат мас думкі. — Мы што, спецыяльна? Мы тут ні пры чым. Чысцейшая выпадковасць’
    — Але ж маглі і не глядзець.
    — Ды глупства ўсё гэта! Забылі! — прапусціў мяпе наперад, да прыступак. — Халаднавата? — паспачуваў падбеглай да вагона правадніцы. Ён, здавалася, зусім забыўся пра ўсё, што адбылося хвіліну назад. Жалезны чалавек.
    Я не адразу пайшоў у купэ, затрымаўся ў тамбуры, каля печкі: ніяк не мог адысці ад убачанага. Хацелася скрозь зямлю праваліцца. I студэнтка таксама добрая паца. Няўжо не всдала, што карыстацца туалетам на прыпынках забаронена? I куды шторка з акна падзелася? Ды й ггравадніца безгаловая! Забылася «дабл» зачыніць, усё кінула і пабегла на станцыю. Прыгадалася: «У яе там дружок у пагонах завёўся». Пікантную падрабязнасць паведаміў мне ўсё той жа ўсёвед-сусед: ён, ці бачыце, выпадкова пачуў яе гаворку з сяброўкай з суседняга вагона. Мільганула: «Выпадкова пачуў... Выпадкова ўбачыў... Выпадкова ўгадаў... Выпадкова пашанцавала... Перабор з выпадковаспямі».
    Тым часам у тамбур паднялася задыханая правадніца. Паспсшліва апусйіла рыфленую пліту над прыступкамі, зачыніла дзвсры. He паспеўшы аддыхацца, падала голас:
    — Сядаем на свае месцы, таварышы, сядасм!
    Я прайшоў да купэ, пастукаў. Навошта? Яна ж там не адна, ён таксама там. Т ўсё ж, толькі дачакаўшыся дазволу: «Калі ласка, можна», адчыніў дзверы.
    Першакурсніца слала пасцель і сустрэла мяне «спінаю» і... знаёмай спадпічкай. Узбіўшы падушку, прысела каля акна. Усміхнулася. У мяне аддягло ад сэрца: пі пра што не здагадваецца! Хацеў адказаць на ўсмешку ўсмешкай — не атрымалася. I на якінебудзь дурнаваты камплімент не хапіла духу — язык нібы адзервянеў: усё яшчэ было сорамна!
    Успомніў, што захапіў з сабою томік Роберта Шэклі. Любімы фантаст не раз дапамагаў адключыпца-забыцца, прымушаючы не толькі суперажы-
    ваць яго героям, але i мыслсіпіа ўдзелыіічаць у іх прыгодах. Выручыў мяне Шэклі і цяпер.
    Масавік-забаўнік бліжэй да ночы, відаць, знямогся, а можа, і вычарпаў сябе, бо неўзабаве прапанаваў:
    — Што моладзь думае наконт адбою?
    Моладзь думала станоўча.
    На два ніжнія спалыіыя месцы нас было трое. Дама, зразумела, праходзіла па-за конкурсам, а вось мне і спадарожніку давялося цягнуць запалкі. Фокуснік, як заўсёды, псрамог, і я палез на верхнюю паліцу.
    Прахалода сыраватай падушкі — яшчэ адна заўсёдная асаблівасць савецкіх вагонаў — вывела мяне з затарможанага стану.
    «Божа! Галава адсохла! Грошы! Я ж вязу грошы! Чужыя!»
    У Ленііпрадзе добры цётчын знаёмец перадаў чатыры брыкеты з «дваццацыіяткамі» — дзссяць тысяч! — на шостую мадэль «Жыгулёў». Цётка пасля васьмі гадоў чакаіпія ў чарзе талончык на машыну атрымала, а вось грошай так і не сабрала.
    Прыпадняўся, пацягнуўся да курткі. Расцяпа: у туалет ішоў — не забываўся на плечы накідваць, a тут на перон выскачыў без яе. От ёлупень!
    Здымаючы куртку з кручка, чамусьці палічыў патрэбным патлумачыць суседу гэтую сваю турботу:
    — Падушка пляскатая. Трэба пад галаву што-небудзь падкласці.
    — Зразумелая рэч, — усміхнуўся, але неяк холадна, сусед.
    Складваючы куртку ўдвая-ўтрая, неўпрыкмет прамацаў: брыкеты на месцы. I страховачныя
    шпількі на кішэнях — таксама, Фу-у... Дзякуй Богу’ I зноў засаромеўся, але ўжо з іншай прычыны: як я мог пра нармальных людзей такое падумаць? Грошы ў каго хочаш адбяруць розум. Што праўда, то праўда.
    Супакоіўшыся, заснуў імгненна. Снілася крамянае маладое цела суседкі, яе мяккі галасок: «Добрае кіно? А? Добрае? А за добрае ррэба плайіць, малыш, трэба плаціць...»
    — Падымайся, хлопец, пад’язджаем! — правадніца торгала мяне за плячо.
    Я спрасонку падскочыў, і мы ледзь не стукнуліся галовамі.
    — От шустры! Адразу відаць, адпачыў чалавек! He тое што ўчора — ледзь жывы па вагоне рухаўся, — засакатала яна. — Папраўдзе, і сама праспала. Дай Бог здароўя твайму суседу: пабудзіў, як да «Паўднёвай» пад’язджалі. Яго там сваякі сустракалі. Ён і студэнтку з вашага купэ прыхапіў. Да іх і хлопчык — ён ехаў у суседнім вагоне — прычапіўся: «Падвязіце, дзядзечка, мне адсюль дадому бліжэй». 3 усяго цягніка толькі яны ўграіх і сыходзілі. Утраіх і паехалі. Вясёлы ў цябе быў сусед. Нават мне прыдумаў нейкага палюбоўніка. Гэта ў мяне, замужняй жанчыны?! От выдумляка! А ты паціхеньку злазь ды апранайся — пара.
    — Дзякуй, што разбудзілі... кхэ... кхэ... — зламаўся чамусьці мой голас на хрыпенне.
    — Пабегла падымаць астатніх! — правадніца паднялася з незасланай пасцелі студэнткі. — А ты ўсё ж паварушыся, займі чаргу ва ўмывальнік. Як будзем пад’язджаць да Цэнтральнага, я ўжо не забудуся яго зачыніць.
    
    Але да ўмывальніка не дайшло. Нешта падштурхнула праверынь пачкі пад шпількамі. Першы ж распячатаны брыкет рассыпаўся васьмушкамі роўна нарэзанай шчыльнай паперы — кутор па дваццаць пяць рублёў было ўсяго дзве: зверху і знізу. Лялька!
    Наступную ўпакоўку раскрываць не стаў: усё было ясна, як Божы дзень.
    Успомніў, як уручаў мне цётчын знаёмец грошы. Наказваў: «Глядзі, не лічы варон! Давяраю табе сабранас за мііогія гады працы на Поўііачы. А там жыццё — не цукар». Успомніў, як увіваўся тады каля пас кірпаты хлопчык у шэранькім, да пятаў, палітопс. Успомнілася і тос, што спярша, калі заносіў рэчы ў купэ, застаў у ім парачку пенсіянераў, а вярнуўшыся пасля развітання з цётчыным сябрам, наткнуўся на веселуна са студэнткаю. Падумаў нават, што трапіў не ў сваё купэ.
    Ясна! Хлопчык расказаў ім пра нашу з жыхаром Поўначы гаворку, і яны, высветліўшы, дзе я кінуў якар, паспяшаліся абмяняцца з пенсіянерамі месцамі. Хутчэй за ўсё сказалі, што сустрэлі земляка ці сваяка. Старыя, вядома, былі не супраць: трэба дык трэба.
    Малы і падмяніў брыкегы, пакуль весялун з сяброўкай-«першакурсніцай» мяне, цяля, адрэпетыраванай «клубнічкаю» забаўлялі. А перад гэтым, як цяпер разумею, маю пілыіасць віном спрабавалі прытупіць. Мажліва, і цыгарэты прапапоўваліся не простыя, а з начынкаю. У прыііцыпе ўсё было разлічана правільпа: хто адмовіпца ад капіталістычпага «Філіп-Морыса» і масандраўскага дэсертнага? А «кіію» — як апошпі варыяігг. Ён і спрацаваў. Пакуль глядзеў пастаноўку, хлопчык упакоўкі перакладваў.
    Што ж, працмокаў — сам вінаваты. Сам і адказваць буду.
    Накінуў куртку, якая падалася нязвыкла лёгкаю: грошы, мажліва. і нс пахнуць, затое вагу маюць.
    Спакойна падумаў пра самагубства: «А што? Расквітаюся з усімі адразу!»
    Зноў успомніліся словы, прамоўленыя прыгажуняю ў сне: «За добрае кіно трэба плаціць».
    Заплачу!
    Як нырнуў у прасвет між платформаю і лакаматывам — ён ужо набіраў ход — не памятаю.
    Памятаю, што было потым... Калі ачуўся і ўбачыў трох сваіх старых сяброў.
    He толькі за добрае кіно трэба плаціць.
    ДАРАГОЕ ЖЫЦЦЁ
    Сястрычкі-блізняткі былі юныя, як майская раніца, чароўныя, быццам казачныя феі, і дарагія, як Жыццё. Менавіта так. Бо «дорага, бязмерна дорага, — нашэптвала прадчуванне, — абыдзецца табе з Сашкам начная прагулка з фсямі». Прыгажуні пад раніцу юркнулі ў акно бацькоўскае хаты, а кавалераў, вядома, не запрасілі:
    — Да суботы. салдацікі! Усё было так цудоўна!
    Мясцовыя героі сустрэлі няпрошаных кавалераў маўклівым аглядам-канстатацыяй, алс задоўжаііую паўзу парушылі першыя.
    — Любіш катацца? — падаў голас высачэзны, пад неба, у папугайпай кашулі, відаць, галоўны з іх, тыцкаючы ў мяне пальцам. — Любі і саначю цягаць!
    Сашка — малайчына, адразу змікіціў: большага па сіле праціўніка можна адужаць, толькі нечакана ўгрызаючыся яму ў горла. I першы кінуўся ў атаку. Рэмсігь вінтом верталёта засвістаў над яго пілоткаю і гэтым адразу адцягнуў на сябе траіх.
    Двос астатніх, наўздзіў, не разгубіліся — рваііулі да мяне.
    Н-а-а!
    — Д-а-ай! — ашалсла, разрываючы грудзі, маё сэрца.
    Закружыўся млыл з рук і ног.
    Усе забыліся пра дарагое Жыццё, Зараз яно нічо-
    га не каштавала.
    — Ку-ка-рэ-ку-у! — звонка і проста ў душу заверашчаў певень.
    Нехта ў гэту цёплую сонечную раніцу чуў яго апошні раз.
    *
    Сашка не быў цяжкавагавіком, і я лёгка ўзваліў сябра на плечы. Да часці напрасткі праз лес — з гадзіну хады, і з псрадышкамі да пад’ёму паспею. Калі дадуць псрадыхнуць. Чатырох мы палажылі, але той, пад неба, што разбіў Сашку галаву, пабег прывесці падмогу. Як прывядзе, дык аддыхацца не дадуць. He дадуць.
    Нічога, як-небудзь дачыкільгаем. 1 не з гэткага віхру выбіраліся. Ты, галоўнае, Санёк, трымайся! За мяне трымайся, не вешай галавы. Дыхай, як я дыхаю. Як паравоз дыхай...
    А цяпср — цішэй, дружа, цішэй. Прытрымай дыханне. Паберажы сілы, а заадно — і пашыя Жыцці. Няхай хлогшы бягуць сабе міма, няхай бягуць. He вытрывае твая разбітая галава калоў, якімі месцюкі неўтаймоўныя на бягу размахваюць. Ну нс стапіі, Санёк, не стагні, дарагі. Бачыш, хлопчыкі спыніліся, прыслухоўваюцца? Ну не стагні, родны...
    *
    — Навошта валок? — азадачыў Сашка. — Бсз мяне пе дагпалі б, і жыў бы сабе не тужыў. Можа, доўга-доўта жыў бы.
    Сашкава магіла была побач з маёю, і я добра чуў сябра.
    — Такія, як я, доўга не жывуць. Так што — усё нармальна, Санёк, усё правільна.
    Д a р а г о е ж ы ц ц ё 3 5