Яны не ведалі  Леанід Маракоў

Яны не ведалі

Леанід Маракоў
Выдавец: ГА БелСаЭС “Чарнобыль”
Памер: 192с.
Мінск 2008
35.33 МБ
Я разумеў, што бойка пры такіх суадпосінах сілаў беспсрспектыўпая, і выйсце бачыў у адным: трэба яе пазбегнуць.
— Калі зыходзіць строга з правілаў, — апярэдзіў качка, не даў яму — а ён быў ужо раскрыў рот — паздароўкацца з босам, — дык віна за мною. Але ў прынцыпе гэта не так. Знак «сорак» у пачатку вуліцы вісіць ііе выпадкова. Дарога крута бярэ ўгору, пасля рэзка падае, і машына, што йдзе паперадзе, знікае метраў праз сто. I ўбачыць яе і тым больш зрэагаваць — немагчыма. Але зараз гэта, само сабою, няважна. Калі б ён, — паказаў рукою на «гоншчыка», — не ляцеў болыл за сотню, дык я ўбачыў бы яго і дачакаўся, пакуль праедзе. А так выходзіць, што вінаваты я: разварочваўся не там, дзе налсжыць. Таму не супраць закрыць пыташіе, а значыць, разлічыцца, аддаць налсжпае...
— Ды й што тут разбірацііа-свяціцца, — плюііуў на асфальт качок. — Валім на базу... У сэпсе — у гараж, — паправіў сябе. — Гэта побач, у цэнтры. Там укалвае класны кузаўшчык. Ён лішняга не возьме. У яго ўсё па мізэры. Хлопсц прыкіне, чым рамонт абсрнецца, ты разлічышся, і — разышліся, як у моры караблі.
«Побач, у цэнтры, класны кузаўшчык... Цывільная “сінеча” трапілася», — здзівіўся я і, згаджаючыся, махнуў:
— У гараж дык у гараж. Толькі адганю машыну да ўзбочыны.
— Давай, — ухмыльнуўся той, што гуляў з кастэтам. «Ну й лох, цёпленысі спёкся», — чыталася ў яго вачах.
«Паглядзім, хто яшчэ туг лох», -падумаў я, сядаючы за руль. Уставіў ключ. Завялася старушэнцыя, не падвяла. Мільганула думка: можа, гонкі наладзіць? Дакраііуўся да педалі газу, машына пакаціла. «Шых, шых, шых», — скроб кола пакарэжаны бампср. Зразумеў: з гонкамі дохлы нумар. Затармазіў, выйшаў. Трымаўся натуральна. Сеў у «BMW».
— Пагналі.
Да гаража, дзе «ўкалвае класны кузаўшчык», дабіраліся чвэрць гадзіньг. Усё было культурна і прыстойна (мне распавялі нават некалькі анекдотаў з турэмнага жыцця), але толькі да таго моманту, як заехалі на лодачную сталцьпо. Яна ўяўляла сабою агароджаны ўчастак зямлі памерам з палову футбольнага поля, на якім стаялі два будаўнічыя вагончыкі, даволі вялікая драўляная халабуда накшталт стадолы і амаль ля берага, на фоне шэрагу перакуленых лодак, — альтанка. Злева і крыху далей знаходзіліся прыбіралыія і бочка з пагрозлівым чэрапам і надпісам: «Не курыць’». У ёй, напэўна, трымалі паліва для лодачных матораў. Гаражоў відаць не было. Усё правільна. Так мне і трэба.
— А дзе ж наш умелец-слесар? — падняў я бровы, строячы дуріія.
— He спяшайся, — выйшаў з машыны качок. — Будзе табе ўмелец, і не адзін. I не толькі слесар.
— А чаго адразу на «ты»? — прапусціў я сказанае міма вушэй. — Здаецца, авечак разам не пасвілі, — але не дагаварыў, азірнуўся на гул за спінаю.

Да станцыі пад’ехалі яшчэ дзве «бээмвухі». Чалавек сем саколікаў рэкецірскага бізнесу ўсміхаліся, віталі сваіх.
«Зручная прылада — мабілыіы тэлефон, — падумаў я. — I паўгадзіны не мінула, а хлопцы ўсё ведаюць, у курсе падзей».
— Як будзем разбірацца? — спытаў ііяголсны мужычок гадоў сарака пяці — пяцідзесяці з сінімі ад наколак рукамі. Адвесіў блазенскі паклоп, нібы запрашаючы зайсці ў вагончык. — Па-людску ці паіншаму?
Я зразумеў, што зараз будзе вызііачацца кошт рамонту плюс маральна-матэрыяльныя выдаткі (як япы гавораць -ііяўстойка), якія, па чугках, у такіх хлопцаў разоў у пяць перавышаюць рэальную суму.
Давялося далей счроіць дурня:
— Што тут разбірацца? Закрываць трэба тэму. Няма ніякіх праблем. Вінаваты дык вінаваты. За ўсё трэба плаціць. Я не супраць. Але тут, як бачу, ніякага кузаўшчыка няма. Прапаную пад’ехаць да майго аднакласніка. Аднаўленнем машын ён заняўся яшчэ ў час першых кааператываў. Вопыт — аграмадны. Лепш за яго ніхто такую работу не зробіць. Адказваю!
— От з гэтым спяшацца не трэба. Вельмі сур’ёзнас гэтае слова — «адказваю», — абарваў мянс ўладалыіік сііііх рук. — Разбяро.мся на месцы. Навошта без патрэбы катацца, кагосьці там шукаць? Тут бабкі падаб'ём.
«Чаго ж там, на месцы аварыі, не падбілі?» — слушна падумаў я. Ате, каб не пагаршаць сітуацыю, давялося пагадзіцца:
— Тут дык туг.
— Цяпер паглядзі на машыну, — павысіў голас «сіні». — Бакавіла счасана, пярэдняя стойка пасхала. Машыле — кранты. Аніводзін доктар яе нс вылечыць. Так што пра рамонт забудзь. Тачку трэба вярнуць новую, такую, як была.
— Якая ж яна новая?! — не стрываў я. — Гэтай мадэлі гадоў дзесяць, не менш.
— Пры чым тут гады? — рэакцыя была імгненнай. — Машына не ездзіла. Прайшла нейкіх пару тысяч. На спідомстр зірні!
«Па перамотцы спідометраў вы спецыялісты», — падумаў я, ужо ледзь валодаючы сабой.
— He хачу нічога чуць пра новую машыну. Назавіце суму, якую я павінен за рамонт. Калі яна боская, разлічуся — і ўсё на гэтым. А калі...
Ад удару ў спіну я пахіснуўся, але на нагах утрымаўся. Зрэагаваў, адскочыў назад, прыняў стойку. Вось чаго няварта было рабіць! Гэтага чакалі. Нешта цяжкое, як сцяна, абрынулася на плечы і адкінула мяне назад, на бандытаў. Падкасіліся ногі. Асунуўся. Шанцу ўваліць ляжачаму браткі нс ўпуслілі. Першыя ўдары адчуваў, пасля кудысьці праваліўся...
Ачуўся ў вагончыку. Паглядзеў ла акенца: шарэла. Прыкілуў, што адпачываў доўга.
Спіія рукі торкнулі пад нос смярдзючую прабензіненую анучу.
— Ты, гэта, дарэмна хлопцаў раззлаваў, — разабраў я малюнак змяі на ягонай руцэ. — Ледзь адбіў цябе ў мальцоў. А магло па-іншаму павярнуцца. Дарэмна не захацеў па нулях усс раскінуць, дарэмна. Але цяпер, калі хлопцы з’ехалі, можаш не баяцца. Напішы колькі слоў, якія я прадыктую, і.„
— Пад дыктоўку не пішу!
— Зноў за сваё? — скамечыла рука маю кашулю. — Рызыкуеш, хлопец, ой, рызыкуеш.
«Рызыкую? — паўгарыў сам сабе. — Можа, “сіні” і мае рацыю. Зацыкліўся, рызыкуіо і магу дарызыкавацца. Трэба змяніць тактыку. Што ён сказаў? Мы адны? Ужо лягчэй...» Уголас згадзіўся:
— Добра, дыктуй...
— Вось бачыш, можаш і па-іншаму, культурна гутарыць. Правільна вырашыў, — усміхнуўся «сіні», — усім жыць хочацца. Цяпер — па справе. Чырканеш «пісямко» жонцы. Так, маўляў, і так, вінен аднаму чалавеку, а доўг — гэта святое... Ясна тлумачу?
— Ды ўжо ж, ясней не трэба. А чым пісаць? Зубамі?
— Зноў грубіяніш. Глядзі, дагаворышся. Руку я табе вызвалю. Адну. Для пісаніны хопіць. — Ён нагнуўся і развязаў вузлы на запясцях, — Падыміся, левую зноў да пояса прыхвачу.
Я адчуў: вось ён — шанец вырвацца. Паволі прыўзняўся, адвёў назад галаву, заціснуў у зубах боль ад ітадвярэджанай шыі і рэзка, з усіх сіл, джвагнуў «сінюку» ілбом між вачэй. Hoc бавдыта расплыўся, вочы сышліся да пераносся — пацэліў трапна. Без жалю штурхануў яго ў грудзі. Мужычок раструшчыў часопісны столік у цэнтры вагоігчыка, адляцеў у кут, грымнуўся аб лодачны матор, які вельмі дарэчы аказаўся там, раскінуў рукі і заціх.
«От і адпачні, — уздыхнуў я і адразу ж выдыхнуў. ~ Уцякаць! Аднаму шайку не адолець... He, уцякаць нельга! Стаяць! Думаць! Бандыт, памятаю, запаліў газавую пліту, хацеў пастрашыць агнём. Ён яе так і не выключыў, адна канфорка гарыць. Добра, хай».
Я падкінуў на пліту «дроўцаў» — стос газет, што зляцелі з разламанага століка. Шуганула адразу. «Падсохла паперка, — палягчэла на душы. — Пара сыходзіць! Тут хутка смажаным запахне...»
Выскачыў з вагончыка. Падбег да бочкі з палівам. Кульнулася лёгка: напалову пустая. Пакаціў да стадолы. За пару метраў ад яе штурхнуў бочку апошні раз. Выбег за плот, азірнуўся.
Дашчаная будыніна ўспыхнула, як высушапая салома. Гэта вам не жартачкі — бочка з бензінам.
Хоць адбегчыся ўдалося досыць далёка, я разумеў — так тгроста не ўцячы. Я спаліў логавішча, але не яго насельнікаў, і ўсё яшчэ наперадзе, От і «бээмвухі» падкацілі. Зпоў азірнуўся: шукаюць. Угледзелі. Кінуліся наўздагон. Нешта крычаць. А-а, зразумела, што яны могуць крычаць. Тмчаць хутка, няйначай былыя спартсмены. I гэта небяспечна! Бегчы! He спыняцца!
Прыгадаў і скалануўся: такое ў маім жыцці ўжо было. Логавішча, «бээмвухі», вагончыкі, сінія рукі, уцёкі — усё было ў cue, вельмі даўно. Акурат гэтак я і бег. Доўга, да знямогі, пакуль не акружылі. Што тады зрабіў не так? Чаму дагналі? Я стаміўся, спыніўся, схаваўся і... здаўся! Значыць, галоўнае — не спыняцца, змяніць варыянт, паспрабаваць ііішы.
Гэтым разам — не як у сне — не затаіўся. Ведаў, што будзе, калі дам сабе палёгку. 1 я бег. Задыхаўся і бег. Падаў, уставаў і бег. Бег, бег, бег, уцякаў ад смерці. I, здаецца, яна адстала...
Убачыўшы свой дом, абрадаваўся, але па інерцыі ўсё яшчэ ляцеў. Страх ураганам штурхаў у спіну. He, стоп! Стаяць! Крамка! Свеціцца? Гэтым разам — так! Працуе! Можа, і «Мальбара-Лайтс» паявіліся?
Калі падляцеў да крамкі і ўбачыў пачак з запаветнай назваю, сілы гаварыць не было. Як глуханямы, пастукаў па шкле вітрыны, паказаў, што хачу купіць. Прадаўшчыцу, відаць, не збянтэжыла мая немата, і япа прасунула ў аксіша жаданы залацісты пачачак:
— Гэтыя?
Я па-ранейшаму моўчкі паклаў перад ёю шаравата-салатавыя паперкі. Забіраючы пачак, пачуў:
— Божа!
Я зразумеў яе. He кожны дзень кліенты з разбітым да крыві тварам трапляюцца.
— Дзякуй, — выціснуў з сябе, завярнуў за рог і пабрыў да роднай параненай птушачкі. ГІабітая, яна глядзела на мяне, жалілася абедзвюма вялікімі вачыма-фарамі.
«Прабач, дарагая, усё будзе добра, — супакоіў. — Паехалі, зменім дыслакацыю. Тут робіцца небяспечна».
Паціхеньку, з шых-шыханнем, заехаў у двор, за гаражы. Выйшаў, пагладзіў любіміцу, паабяцаў: «Я ўсё выпраўлю. Заўтра ж! Патрывай».
На лесвічнай пляцоўцы зноў скралі лямпачку, і маладая прыгажуіія пе разгледзела ў вочка скрываўленага твару пасланага ёю за цыгарэтамі мужа. Пазтіала па голасе. Але голас ёй падаўся дзіўным, вінаватым ці што. I яна рашыла: напэўна, «МальбараЛайтс» нс было і ён зноў купіў якое-небудзь паскудства.
	
ПЕРШАЕ ВЕРАСНЯ
Я сустрэў Агідрэя па Цэнтральным рынку. Ішло да закрыцця, народу амаль іге было, і хоць мы не бачыліся добры дзесятак гадоў, пазналі адзін аднаго адразу — Андрэя, як і даўней, вылучала белая, пышная, пад ранняга Рода Сцюарда, чупрына. Ён купляў сваім блізняткам персікі. Расказаў, што дачушкі перайшлі ў чацвёрты клас, выдатніцы. He пагадзіўся з маім банальным: «Хутка растуць чужыя дзеці». Пахваліўся, што, нягледзячы на цяжкі час — пра што сведчыла хоць і акуратна, але цыраваная яго куртка, — яму пакуль удаецца кожны вечар прыносіць малым што-небудзь з садавіны: іх хударлявыя фігуркі («Нічога не зробіш, — развёў Андрэй рукамі, — мае дакладныя копіі») як не ўголас патрабавалі вітамінаў. Перажываў, што падыходзіць новы вучэбны год, а толкам не падрыхтаваўся да яго: не купіў дзяўчаткам школьную і спартыўную форму, чаравікі, красоўкі, ранцы, цёплыя рэчы на восень. Андрэй думаў набыпь усё адным махам і не тут, а ў Польшчы: там, маўляў, танней і лепшай якасці. Т грошай падсабраў дзеля такога выпадку. Выехаць збіраўся ў бліжэйшую пятніцу, каб вярпуцца ў нядзелю: панядзелак — першае верасня.