Яны не ведалі  Леанід Маракоў

Яны не ведалі

Леанід Маракоў
Выдавец: ГА БелСаЭС “Чарнобыль”
Памер: 192с.
Мінск 2008
35.33 МБ
— Эх, братка' — уздыхнулі.
— Загадвай жаданне! — разышоўся Сашка.
— Да феяў! — бухнуў я.
— Толькі дачакаемся месяца! — падхапіў Сашка.
— Як жа без яго! — згадзіўся з сябрам.
Ён яшчэ доўта захлынаўся ад смеху:
— Ха-ха-ха, ха-ха-ха!
I не толькі ён.
	
ГЕНА
Гену мне заўсёды было шкада. Хоць і самога лупцавалі не раз, алс сябе так, як яго, не шкадаваў. Вялікі і прыгожы (чаго вартыя былі яго добрыя карыя вочы, пышная русая чупрына і гладкія, ружовыя, як у немаўляці. шчокі'), ён панічна ўсіх баяўся, дрыжэў пры любой пагрозе, ад каго б яна ні зыходзіла, заміраў, калі бачыў чыюсьці занесеную — а раптам удараць? — руку. He ведаю, хто і калі гэтак моцна яго напалохаў, але што нейкая сволач узяла на сябе такі грэх, сумневу не было. Я марыў знайсці гэтую сволач і адпомсціць за Гену. Жорстка адпомсціць! Адбіць падлюгу мазгі, як ён адбіў Гену!
Але мінулі гады. Забыўся Гена, аселі злосць, абурэнне, гнеў...
Учора я прагульваўся каля сваёй школы. Дваццаць пяць гадоў таму, развітаўшыся з сю, мы ўсю іюч шпацыравалі з аднакласнікамі па праспскце. Тая ноч сталася для мяне апошняй у родным горадзе. Назаўтра давялося з’ехаць, і болей я ў тутэйшых мясцінах не быў. Але жыццё — кругазварот, і рана ці позна мы вяртаемся да вытокаў.
Школа здавалася вымерлай, як, між іншым, і праспект. Вымерлая школа, вымерлы праспект, вымсрлы горад. Такое вось атрымалася вяртанне.
Жывым быў... Гена, які паказаўся з-за рага. Ён амаль не змяніўся: такі ж вялікі, нават масіўны, і па-ранейшаму запалоханы, баязлівы да дрыжыкаў.
Гена ўбачыў мяне, замёр. Відаць, думаў: сігануць назад, за рог, ці ўсё ж ісці, як ішоў, далей? А можа, пашанцуе і не зачэпяць?
Я падняў рукі і склаў іх пад галавою крыжам, даў зразумець —• свой! Памятаеш наш знак?
Гена ўспомніў, ступіў наперад, пасміхнуўся.
Я быў здзіўлены: ён вельмі рэдка ўсміхаўся. I ніколі не плакаў. Дакладней, плакаў па-свойму. Пасля біцця і здзекаў дваровай шпаны ў яго пачыналі торгацца плечы, льшаць доўгія дзявочыя вейкі, няспынна ліцца слёзы. Hi стогнаў, ні рыданняў, ні просьбы аб літасці — толькі слёзы. Яны быццам вымывалі боль з цела і душы, вызвалялі Гёну ад пакутаў.
Гена ўсміхаўся. Толькі цяпер я разгледзеў яго твар, і мяне быццам токам пранізала: ён быў спярэшчаны безліччу рубцоў-шнараў. Гэта ж колькі з яго, з гэтага твару, здзекаваліся, рэзалі яго!
Гена падышоў накулываючы: відаць, дасталося не толькі твару.
— Прывітанне, дружа, — паспрабаваў я суцешыць яго, падбгідзёрыць. — Ты ўсё такі ж -вялікі і дужы!
— He, не, не! — задрыжаў-спалохаўся Гена. — Я не дужы, я не дужы, я не дужы! — Голас сарваўся на фальцэт.
— Добра, добра... — спахапіўся я. — He пазпаеш, ці што?
Гена маўчаў, зіркаў-касавурыўся ў адзін бок, у другі, прыкідваючы, куды бегчы. «Што ж рабіць? — думаў я. — Вось дык сустрэча. He, хлопцы! Сёння я так проста не здамся! Я павінен разарвань гэтае заганнае кола!»
— Генка! — успомніў, як называў яго ў дзяцінстве. — Генка, я — свой' Такі ж біты, як ты, адзін к адііаму. Няўжо забыў Саньку?
Дзявочыя вейкі перасталі торгацца, бровы распраміліся.
— Санё-ок! Ро-од-ны! — ажыў Генка і — заплакаў.
Плакаў ён вось так, наўзрыд, — пры мне ўпершыню. Плакаў, захлынаючыся слязьмі, усміхаўся:
— Санё-ок!
Я абняў сябра, злёгку паляпаў па плячы, падтрымаў — як у тую ноч, дваццаць пяць гадоў назад. Пастаялі. Пасля ўзяў яго за руку, і мы пайшлі.
— Санё-ок! — ніяк не мог супакоіццца Гена, ловячы дрыготкімі пальцамі мой локаць. — Ро-од-ны!
Мы ішлі, смяяліся, нечаму радаваліся. Як у тую выпускную ноч, калі нас забілі.

ЦІХАЯ ВОСЕНЬ ВОСЕМДЗЕСЯТ ВОСЬМАГА
Група завялася і была ў экстазе, выконваючы бітлоўскую «Come together. Right now». Нават сябра Чэмпіёна Андрэй, які сядзеў насупраць, паклаў відэлсц, прыціх. He вельмі даўію ён зазнаў — прытым, як выявілася, нізавошта — год катаванняў і голаду ва ўнутранай турме КДБ, празванай народам «амерыканкай». Андрэй глядзеў у адну кроііку. Акунуўся ў простую, але рэзкую, што з першых акордаў брала за душу, бітлаўскую «together...» Здавалася, цалкам адключыўся. Штосьці ўспамінаў.
Моцнае ўзрушэнне адчуваў і Чэмпіён. Раскацістае «right now», здавалася, пранікала ў душу і гучала ўсярэдзіне.
I таму не адразу, а толькі пасля паўтораных з націскам слоў «Добры вечар!» Чэмпіён спачатку ўбачыў, а пасля пачуў чалавска, што падышоў да іх. Сам сабс ахарактарызаваў яго як караля мясцовых рэкеціраў. У народзе той і сапраўды лічыўся крымінальным аўтарытэтам і галоўным сярод бандытаў, што атабарыліся ў гэтай установе.
— У рэстаранчык да нас зазірнулі? У госці, так бы мовіць, на агеньчык? У госці — гэта добра. Трэба й развеяцца. А тое, што без падарункаў прыйшлі, — несалідна, некультурна, я нават сказаў бы — нахабна. Нахабнікаў жа трэба выхоўваць, вучыць дабру-розуму. Але вы не хваліойцеся, мы людзі ла-
годныя, сардэчныя і навязвацца нікому нс збіраемся. Дый грэх гэта — гасцей крыўдзіць. Але ж, скажам, паўдзельнічаць у дабрачыннасці кожны, хто адпачывас ў рэстаранс, мяркую, абавязаны. Бачыце, там, у куточку, хлопцы сядзяць? Яны, між іншым, не проста так лынды б’юць, а вас ахоўваюць. Галодныя, адзначу. Удзячнасці ж — аніякай. А ці справядліва гэта, калі адны шыкуюць, а другія ад недаядання пухнуць? Ці правілыіа? Па-боску? I апошняе задаю пытанне: ці маеце вы намер выправіць гэтую несправядлівасць?
Чэмпіён уключыўся і дапяў, чаго ад іх хоча змагар за праўду, ці, як гавораць пра такіх у пэўных колах, лідэр злачыннай групоўкі, а з вытляду — лох лохам: прыйшоў у рэстаран у азіяцкай піжаме. Яму, напэўна, хтось са злосці душэўнай падказаў, што гэткая апраііаха — арыгінальны варыянт спартыўнага касцюма крутой, элітнай, малавядомай у Саюзе фірмы.
«Ванёк-Ваньком, а гаворыць, як пііпа, — разважаў Чэмпіён. — Склацна гэтак пра даўгі-абавязкі і галадаючых Паволжа распавёў».
Аднак наехаў на гасцей галоўны бандыт дарэмна. Пачуццё страху, уласцівае большасні нармальных людзей, у пераможцы добрага дзесятка міжнародных турніраў па барацьбе дзюдо і самба адсутнічала начыста. У дадатак, ён быў у піку формы, а значыць, на адкрытай, свабоднай пляцоўцы адзін мог змагацца з тузінам ахвотнікаў. Бандытаў жа было сямёра. Праўда, хлопцы нішто сабе, падцятнутыя, плячыстыя. Аче гэтая акалічнасць Чэмпіёна не бянтэжыла. Вага для яго не мела асаблівага значэшія.
I ён цярпліва растлумачыў «сіняму»:
— Ты, бос, не да тых хлопцаў падышоў. Публікі шмат, а выбар зрабіў не з лепшых. I калі, папрыклад, ты не ведаеш такога слоўца, як іпон1, лепш псрайдзі на другі бок дарогі і там трэніруйся. Тут прышыбіць могуць.
Дагаварыўшы, Чэмпіён на ўсялякі выпадак адсунуўся разам з крэслам ад стала (раптам бандыт занадта нервовым акажацца і кулакамі пачне махаць), трошачкі адкінуў галаву назад і развёў рукамі: маўляў, выбачай.
Бандзюк, відаць, блізка з чэмггіёнамі не сутыкаўся (іх жа адзінкі, гэтых чэмпіёнаў, па белым свеце матляюцца, і яны, як правіла, недаступныя простаму народу, няхай нават і «сіняму»: калі не на зборах адседжваюцца, лык у спаборнштвах прымаюць удзел) і палез быў на ражон. /tie нешта — відаць, ціхі голас і спакойны тон Чэмпіёна — насцярожыла «караля», ёп засумняваўся ў сабе, вырашыў перастрахавацца і махнуў астатнім:
— Гэй, братва! 3 намі пагаварыць хочуць. Ага, з усімі. Герой тут адзін знайшоўся. Проста прагне пазнаёміцца.
Адначасова падняліся шасцёра стрыжаных бясшыйных малойчыкаў і рушылі ў кірунку да гасцей.
Ішлі павольна.
Паволыіа Чэмпіён пачаў мяняцца. На твары ўзнікла ўсмешка. Ён учуў музыку. Сваю музыку. Музыку бою.
«Come together! — заражаючы энергіяй яго цела, прамільгнула ў свядомасці, і ён прыкінуў: — Шэсць. Шэсць плюс адзін — сем. Гэта блізка да мяжы, Усё!
1 Чыстая перамога ў некаторых відах усходніх адзінаборстваў.
— загадаў сабе. — Нікога няма! Я адзін. Увага! Бой! Хаджыме!1»
Ён пачуў «right now», ускочыў з-за свайго стала, перакуліў рукамі суседні і, вызваліўшы спераду ад сябс прастору, «хукам» у грудзі збіў першага з нападнікаў. Паспеў адчуць: такі ўдар нават для гэтага мацака — бальніпа. Адскочыўшы ўбок, апьпіуўся ззаду самага дужага з бандытаў і рукамі з усіх сіл штурхануў таго ў плечы. Правільней, штурхаў не рукамі, а корпусам. Інакш бугай, які быў вышэйшы за Чэмпіёна на галаву, не праляпеў бы дзссятак метраў і не грымнуўся б усёю тушай на бетонную падлогу.
Астатнія чацвёра (галоўпы застыў, як помнік) аказаліся больш жвавымі. Бліжэйшы прыняў баявую стойку.
«Добра стаіць. Прыгожа. Па-баксёрску», — падумаў Чэмпіён і, туппуўшы лагой, па імгненне вымусіў баксёра апусціць вочы. Гэтага хапіла. Галавой ён баднуў бапдыта пад рэбры, і той адляцеў ад яго, як разявака-пешаход ад капота машыны, што збіла небараку. «Слабаваты аказаўся ў хлопца жывот, рыхлы, — зазначыў Чэмпіён, але тут жа прыйшло сумненне: — Штосьці лёгка хлопцы кладуцца», — і на ўсякі выпадак аўгаматычна зрабіў крок управа — там было нібыта вальней.
У патрэбны час спахапіўся. Кулак яшчэ аднаго смельчака замест таго, каб патрапіць яму ў галаву, толькі шмаргануў па шчацэ. Але балюча шмаргануў. «Абпаліў, гад», — мільганула ў Чэмпіёна, і ён зразумеў — гэта першы званок: ён прыпазняецца. Сабрацца! Прадыхацца! Удых-выдых! Наперад! I Чэмпіён ірвапуў да галоўнага.
1 «Сыходзьцеся!» — каманда да пачатку бою ў некаторых відах усходніх адзінаборстваў.
Той уцякаць не стаў. Што ні кажы, гаспадар і ўсё такое. Але і біцца «ў тэмпе» не ўмеў, таму абцас і раструшчыў яму пераноссе.
«Ты глядзі, заадно і з кальца вырваўся, — выдыхнуў Чэмпіён і агледзеўся. — О-о, ну гэта нікуды не варта, — пракаментаваў сабе тактычныя захады бандытаў. — Трое і з нажом у дадатак...»
Чэмпіён з дзяцінства баяўся нажоў. Гэтак за яго лёс вырашыў. Яшчэ хлапчуком моцна парэзаўся, калі гуляў з падоранай паўночным сваяком фінкай. 1 тым не менш, адолеўшы боязь, ён кінуўся на нож. Баяўся, але всдаў: таго, з нажом, атакаваць трэба першым.
Двое прапусцілі ўзброенага наперад. «Сур’ёзны, відаць, таварыш», — зрабіў выснову Чэмпіён.
— Дай’ — крыкнуў неспадзеўкі, паказваючы на нож, ад чаго бандыт на нейкі момант разгубіўся.
Скарыстаўшы замінку, левай рукою ўхапіў яго за кісць, правай — за локань і завучаным болевым рычагом прыгнуў да падлогі. «Нс, гэтага шкадаваць нельга», — пранеслася ў галаве, і ён шпурнуў бандыта на падлогу. Той торкнуўся ў плінтус галавой.