Яны не ведалі  Леанід Маракоў

Яны не ведалі

Леанід Маракоў
Выдавец: ГА БелСаЭС “Чарнобыль”
Памер: 192с.
Мінск 2008
35.33 МБ

па філасофскай частцы. Таямніцы іпаго жыцця спасцігаю. Адчуваю, хутка дафіласофствуюся».
— Дарагая, часам не ведаеш, якой-такой дзіўнай страваю твой тоўсты кітасп частаваць нас увсчары будзе? — павярнуў пісьменнік галаву да жонкі — яна якраз выходзіла з басейна.
— Ну, пачынаецца! — адказала слоўкам з таго, даўнейшага жыцця.
«Любая сэрцу фраза, — зноў усміхнуўся пісьменнік. — Добрая. Знаёмая. Родная».
— Можаш дарэмна не напружвацца: мы зробім усё, каб ты не адгадаў. Сюрпрыз! — засмяялася жонка, махнула рукою, апырскала, пятпчотна паглядзела — кахала.
«Весела, — зазначыў пісьменнік. — Асабліва мне. Ноччу прылятала першая ластаўка. Я ляжаў з жонкаю, удосталь нацешыўшыся яе — маім! — малочным целам, гладзіў падатлівае плячо, быў шчаслівы, спачываў. Яна папрасіла:
— Мілы, палашчы мне яшчэ грудзі, калі ласка.
Але-але, акурат гэтак і сказала!
Я замёр, жахнуўся: грудзі ўздрыгвалі, смочкі пабухлі, варушыліся. Мая рука па-ранейшаму гладзіла жончына плячо. Аднекуль знугры ішоў голас: “Што ж ты думаў? Всдай, браток: калі адсякаюць руку. на яе меспы заўсёды вырастае другая, новая, чужая, нябачная — мая. А грудзі ў тваёй жонкі што трэба! Даўно гэтакіх пругкіх не гладзіў. Нават завёўся па старой памяці. Малайчына, цудоўны выбар”».
— Мілы, сёння мы з кітайцам гатуем табе нешта адмысловае, — перапыніла голас каханая. — За такую ноч грэх не аддзячыць. Так ты мяне ніколі не лашчыў! Я ўзлятала і лунала, падала ў бездань і зноў вярталася ў нябёсы! I так бясконца, бясконца,
вечна... Як я ўдзячна табе, мілы! Як кахаю цябе! Якая шчаслівая! Дурніца! Уяўляеш, хачу зноў нарадзіць табе малос.
«Смяецца, — жахнуўся пісьменнік. — “Я шчаслівая... Хачу зноў... Хачу нарадзіць...” Ад каго? Ад д’ябла?! Ад сатаны?! Жах! Рука не мая! Дзіця — не маё. Можа, і я — не я? He! Лухта! Часовае вар’яцтва! Вынік скачка з гразі ў кііязі! Прысхалі!.. Стоп! He ныць! He паддавацца! Працаваць! — загадаў сабе. — Пісаць і пісаць, аддаваць даўгі. 3 кашмарамі пасля разбяруся. У “Ныо-Йоркер” абяцаў даслаць апавяданне сёння ўвечары. Запэўніў, што абавязкова атрымаюць. Працаваць і яшчэ раз працаваць! He кіснуць! He расслабляцца! Выканаць абяцанне!»
Пісьменнік сеў за камп’ютэр, пачаў дыктаваць. Разумнай машыне рука не патрэбна. Машыпа паслухмяна выводзіла на дысплеі надыктаваны тэкст. Гаварылася-лісалася лёгка, натхнёна, хутка. «Эфскт перамены месца? — сітытаў сам сябс. — Можа бьшь. Хоць у гэтым плюс».
Праз шэсць гадзіп, пасля трох шліфовак-рэдагаванняў, пісьменнік націснуў клавішу друку. 3 прынтэра папаўзла папера з тэксгам. Прачытаў, каб праверыць, ці не падмашіым было адчуваішс ўдачы. «Нармальна, — заспакоіў сябе. — Атрымалася».
He марудзіў: час, нсрвы разбэрсапыя ўшчэнт, трэба паспець. Паслаў па электроннай пошце. Курыў, адганяючы дымам благія думкі, чакаў: абяцалі адказаць адразу. Праз дваццаць дзве хвіліны камп’ютэр даў знак: пошта, прыміце паведамленне.
Прыняў.
Шаноўны пане... Вы, пэўна, памыліліся і даслалі не сваё апавяданне. Прыйшла нейкая графаманская лух-
та. Рука, без аніякіх сумненняў, не Ваша. Раім выклікаць спецыяліста па наладцы камп’ютэраў. Чакаем Вашых апавяданняў. Можа, ёсць працяг цыкла, які Вы друкавалі ў Германіі? 3 павагаю — рэдактар аддзела...
«Што ж я такое паслаў? — пісьменнік скіраваў курсор на скрынку перадачы паведамленняў. Памылкі не было — файл той. Адкрыў, прачытаў першыя радкі. — Лухта! Суцэльная лухта! Нешта з галавою? Перагрэўся? Напэўна. Спякота неймаверная».
Адшмаргнуў шторы, пераключыў кандыцыянср на hi cool. Націснуў кнопку лямпы, што асвятляе клавіятуру. Угледзеўся ў чорна-сіні фон манітора. У думках разбегся, рыхтуючыся скочыць. Скочыў. Прадыктаваў першыя радкі. Г далей, далей. Пайшло. Захапіла. Па другім крузе. Зноў хутка, лёгка. Хваляваўся, але спыніцца не мог. Паплыў. Адчуваў сябе ў роднай стыхіі.
Зайшла жонка:
— Мілы, ты хутка? Я ўся знемаглася. Чакаю не дачакаюся паўтору ўчарашііяй казачнай ночы. Ты быў у ёй галоўны чараўнік.
«Зноў смяецца, — паглядзеў на жонку пісьменнік. — Шчаслівая. ‘Талоўны чараўнік!” Галоўііы цяпер — пс я!» — абурыўся, але жонцы адказаў мякка:
— Харошая мая, зараз дапішу і прыйду. Крыху засталося. Добра?
— Чакаю, чакаю, чакаю! Абяцай: калі раптам засну, дык абавязкова разбудзіш. Але пастараюся дачакацца. Кожная ноч з табою цяпер — як...
Жонка пайшла, і пісьменнік не пачуў яе апошніх слоў.
«Дзякуй Богу, час яшчэ ёсць, — выдыхнуў. — У “Йоркеры” буцуць чакаць да поўначы. Пісаць! Тэрмінова! He падвесці! Другі раз нс пацвсрдоіць клас — самазабойства! Другі раз — не выпадковасць».
I пісьменнік зноў нагаворваў, жэстыкуляваў, шаптаў. Працавалася, як і раней, падазрона лёгка.
— I чорт з ім! — мацюкнуўся. — Ух ты, каго ўспомніў! Спахмурнеў: — Ды не, то быў сон. Вядома ж, сон! Дом на Беверлі Хілз пасля трох гадоў паспяховай работы ў Еўропе я купіў сам. Іэта што — таксама сон?
Пісаць! Пісаць! He адхіляцца!
Неўзабаве прадыктаваў фінальныя радкі. Канцоўка спадабалася: арыгінальная, нечаканая. «Нармальна, — сказаў сабе, як заўсёды. — Паглядзім, што адкажуць гэтым разам, паглядзім».
Адказ прыйшоў праз пяць хвілін:
Шаноўны пане... Нам усё ж здаецца, што раніцай Вам неабходна выклікаць спецыяліста па камп’ютэрах. Зноў прыйшло нейкае глупства. Мяркуйце самі: ці ж магла Ваша рука напісаць такі банальны фінал ? «I ў абдымках яны заснулі назаўсёды». Ваша рука напісала б нешта на галаву вышэйшае за гэтую бязглуздзіцу. Успомнім, напрыклад, фінал з «Траіх»: адразу ж пасля агляду самазабойства мужа жонка бяжыць на сустрэчу да паіюбоўніка. Разумее, што ён хворы на галаву, вар’ягп, нават горш — садыст, звер, але не ў сілах стрымаць сваю страсць.
«Яна не ведала, што, аддаляючыся ад морга, няўхільна набліжаецца да яго. He, да мяне! Да нас! I яна кінулася бегчы.
Хутчэй! Звер чакае яе!
I яна пабегла па прамой, якая была кругам.
Яна не ведала, што рэшту ночы правядзе побач са
мною.
Яна не ведала.
Let it be!
— Прыгожая napa, — усміхнуўся патолагаанатам, уваходзячы скальпелем у маё цела.
Анатаміраваць каханую яму не было патрэбы».
Вось гэта — Вы! Тут усё напісана Вашай рукою! Чыста. Дынамічна. Экспрэсіўна. Двайны, нават трайны сэнс і — нічога лішняга. Ваша рука. Ваша...
Яшчэ раз раім звярнуцца ў бліжэйшую фірму па рамонце камп’ютэраў. 3 пашанаю — рэдактар аддзела...
— Сапраўды псрагрэўся, — паклаў руку на лоб пісьменнік. — Хопіць! На сёння — усё. Спаць! Адпачываць. Раніцаю пабачым, што да чаго. Свежая галава — палова поспеху.
Ён прайшоў у спальню. Жонка, бессаромна голая, ляжала пад кандыцыянерам. «Дзіўна, — сцепануў плячыма. — Заўсёды баялася холаду, не выносіла тэмпературы ніжэй за трыццаць і ніколі не раскрывалася. А тут ляжыць сабе ў плыні халоднага паветра і ўсміхаецца». Па жоіічыных грудзях бегліперакочваліся хвалепадобныя дрыжыкі. Пісьменнік замёр. Цела прыўзнялося, выгнулася, затрымцела, зноў апусцілася на пасцель. Жонка прашаптала:
— Яшчэ! Але, але, так! О-о, як мне хораша!
«Перапрацаваўся! — уздыхнуў пісьмешгік. — Два апавяданні за дзень! Сапраўды можна звар’яцсць! Спаць! Зараз жа! Інакш — дурдом, міраж, блюзнерства! Пачуецца ж такое».
Лёг побач з жонкаю. Асцярожна паклаў руку на яе грудзі. 3-пад далолі выслізнула нешта валасатае, потнае, гідкае:
— Уцякаю, уцякаю! — дыхнуў на пісьменніка жахам знаёмы голас, падмацаваны пахам серы. —
Ты гаспадар, ты! He хвалюйся. Грунт я падрыхтаваў. Mary, калі хочаш, і далей за цябе папрацаваць. Толькі скажы...
— Галюцынацыі... Усё! Я паралізаваны, дабіты, — прашаптаў пісьменнік і адключыўся.
— Мой муж — самы лепшы на свеце! — разбудзіў яго жончын пацалунак. — Ноччу ты так салодка ўвайшоў у мяне, што, здавалася, сэрца разарвсцца ад шчасця. Ты волат! Супер! Як я кахаю цябе! Да бяспамяцтва кахаю...
«Чуеш, што гаворыць? “Да бяспамяцгва!” Калі ў цябе такое было?! А мяне праганяў!» — ажылі ў галаве пісьмснніка кавалкі фраз.
Ён выплываў са сну з выразньш усведамленнем, што наперадзе яго чакае шмаг цікавага. «Вінчэстэр не дарэмна купіў»,— падумадася ў адказ на сваё ж пытанне пра тое, што будзе рабіць далей.
— Так! Змагацца, не апускаць рук! — загадаў сабе. — Біцца да канца.
Зачыніўся ў кабінецс. Пасля хвіліннай паўзы патэлефанаваў адвакату:
— Дружа, не ў службу, кінь усе справы і знайдзі сур’ёзную фірму па пратэзавашіі. Ніяк не прывыкну жыць без рукі. Хоць дзеравяку якую прычапіць. He, дзеравяку, вядома, не трэба. Даведайся, што ў гэтай галінс ёсць пайлепшае, і паведамі. Тэлефануй. Чакаю.
Чакаць давялося вечнаспь — трыішаць неймаверна доўгіх хвілін.
Званок.
Адвакат гаварыў, як у гарачцы:
— He ведаю, можа, дарэмна мітусіўся. У найлепшага і цана адпаведная. Два мільёны каштуе апошняе дасягненнс канструкгарска-камп’ютэрнай думкі.
— Пляваць на грошы! — перабіў яго пісьменнік. — Сёння ж аплаці!
— Гэта можаце зрабінь толькі Вы асабіста. Па ўмовах дагавора, каб зііяць такую суму, патрэбен Ваш подпіс.
«Малайчына д’ябал: тры — нуль! — паклаў трубку пісьменнік. — Хвацка гулясш! У адны вароты. Добра, дастаў! Што ж, пагуляю і я! Толькі — як цябе знайсці, каб ударыць у адказ? Дзе шукаць? Думай, думай! — заклікала свядомасць. — Ратуй сваё становішча, сям’ю, жыццё!
Галоўнае — псраадолейь бар’ер. Прарыў мажлівы толькі праз апавяданне. Але... такія апавядапні, відаць, пішуцца адно праваю рукокх якой няма. Інакш не атрымліваецца. Дзе ж узяць руку? Замкнёнае кола. Няма выйсця! Тупік! Фініш! Канец! Прыплылі!
Стоп! Заткніся! Размазня! Слабак! Выйсце ёсць заўсёды!
Думай, думай, думай...
Ціха!
Ёсць! Вядома ж, ёсць!
Ёсць адію апавяданне. Невядомае. Пра жонку. Яна прасіла яго не публікаваць. Занадта інтымнае. Так яно і засталося ненадрукаваным. Як я забыўся! Зараз жа начытаю камп’ютэру. Можа, сыдзе».
Пісьменнік прабсг вачыма апошнія радкі. Узмакрэлы, паглядзеў на кандыцыянер: працуе. Пачуў знаёмы голас:
— Махлярства, мой дружа! Пайшоў на падман? Навучыўся дзейнічаць у абход?! Давай, камбінатар, што ў цябс там?
— Прапанова. Свежая. Я хачу ўвесці новыя, больш жорсткія і цікавыя правілы гульні.
— Больш цікавыя, кажаш? Давай, прыдумвай, спрабуй падмаііуць бацьку. Хоць, як мне здавалася, нам і так з табою сумаваць нс даводзіцца. Пра вінчэстэр, скажам, успомніў. Гэта ты дарэмна. He той метад.