Яны не ведалі  Леанід Маракоў

Яны не ведалі

Леанід Маракоў
Выдавец: ГА БелСаЭС “Чарнобыль”
Памер: 192с.
Мінск 2008
35.33 МБ
— Ну і бамжатнік! Бр-р!
А тое, што вы сумленны працаўнік, дваццаць гадоў сацыялізм на адным энтузіязме будавалі і пятііаццаць — капіталізм за сасіску ў дзеііь аднаўлялі, — гэта ў разлік не ідзе. Гэта ўжо вы самі вінаваты, што некалі шарыкі ў забітай ура-лозунгамі галаве баяліся варушыць, а цяпер у пэўным стане ў бальніцу трапілі.
Больш за вск мінула, а пакінуты Богам воз — краіна-палата № 6, прабачце, № 8 — і сёння там,
...Старэнькая «хуткая» ў выглядзе дабітай дваццацьчацвёркі 1983 андропаўскага года выпуску з віскатам, скрыгатам і выццём, выпусціўшы з саржавелага нутра чарговую порцыю куродыму, жвава хіснулася на два левыя колы, быццам на дыбкі, і звярнула да шлагбаўма, што перагароджваў уезд у двор дзевятай гарадской клінічнай бальніцы. Амаль не зніжаючы хуткасці і не выключаючы сірэпы, машына праскочыла пад іплагбаўмам, які толькі што пачаў падымацца, і цудам яго не зачапіла. Яшчэ праз імпіснне, заскавытаўшы тармазамі, замсрла каля збітых прыступак прыёмнага пакоя.
Чарговы кліент палаты № 8 — прыбыў!
— Рады вас бачыць! — скрывіў вусны ў амаль сяброўскай усменіцы мясцовы эскулап — сама стрыманасць, але я яго не чуў.
Класны хлопец
Ён згроб абедзвюма рукамі яе мясістую, увянчаную смочкай-жолудам цыцку і — паплыў. Гарачыня чужога цела паглынула яго. Вяршыня насалоды! Прыгожая нейкай даўнейшай прыгажосцю, недасягальная, быццам з карціны Рубенса, яна раптам, калі засталіся адны, неадступна гледзячы яму ў вочы (але, але, акурат праз іх, праз вочы, яна пранікла і авалодала яго свядомасцю), са спакоем англійскай каралевы, падкрэсліваючы кожнае слова, спыталася:
— Табе даспадобы аральны секс? Толькі пра яго й думаеш? Марыш? Вось ты які! Малайчына! Гэтак у нас што-кольвечы і атрымаецца. Але спачатку папрацуй трошкі, разадзьмі цяпельца, застымулюй дзяўчыну. He ведаеш як? He ўмееш? А я навучу. Глядзі, усё вельмі проста. Трэба ўзяцца вось тут. Але не цісні, як танк, на грудзі. Яны нікуды не ўцякуць...
Здзіўлеііы, дарагі мой чытач? А што ж ты думаў? Як яшчэ прымусіць такога гультая чытаць і адукоўвацца?! Проста са скуры даводзіцца вылузвацца, каб абібока на старонкі завалачы... Ах, табе і гэтага замала? Во ты які маньячок, аказваецца! Што ж, хочаш чагосыіі яшчэ больш крутога? 3 крывёю? Няма праблем! Развернемся на сто восемдзесят градусаў. Алс пачатак — пакінем. Бачу, табе ён лёг па душу...
Ён згроб абедзвюма рукамі яе мясістую (та, та, та, — прапусціў!) цыцку і зразумеў, чаго хацеў, пра што марыў, мроіў, якімі пакутнымі пакутамі пакутаваў. Усё жыццё! Ад нараджэння! 3 матчынага ўлоння! 3 генаў таго, хто яго зачаў. Ён і зараз смаг-
не, памірае ад жадання, ад жарсці, аддаў бы ўсё — і што будзе, то будзе! Начхаць! Так, ён хоча аднаго — адкусіць яе сасок. Вырваць з цела гэты гарачы, набраклы, гладкі, амаль без зморшчынак лялечны чубок чыреонай шапачкі! I яшчэ' Адкусіўшы, ён смачна яго сплюне: «Цьфу!», разатрэ нагамі, закрычыць, загалёкае, заглушыць яе стогны і ўвап’ецца зубамі ў другі сасок: «Раз!» 1 з’есць. 3 чвяканнем, давячыся. Кайф! Другі трэба абавязкова з'есці, праглынуць, увабраць у сябе! Ух! Ён не любіў паўтарацца...
Потым размажджэрыць ёй галаву (каб замоўкла), і лепш аб сцяну (глухі, бясшумны ўдар), і дабрацца да... Зрэшты — не! Спачатку — твар, вусны' Але, але — вусны! Пульхныя, жывыя, маладыя, вільготныя. Яны бязгучныя, амаль нерухлівыя, але яшчэ ды хаюць, дыхаюць! О-о!
Вусны змахну нажом (не паўтарацца!). Навошта? А навошта забіваюць? He ведаеце? Здагадваецеся? Думаеце — хворы? Глупства! Я — Маньяк! Так, так! 3 вялікай літары Маньяк! Звер! Забойца! Пачвара! Злы геній! He шэрасць, як вы! He шэрасць!
Ну што? Цяпер праняло? He? Во даеш! Ты жалезабетонны ці што? А можа, на скуралупні ў дзяцінстве ашываўся? Як жа цябе прымусіць чытаць, ёлкі-палкі? Слухай! А можа, ты з гэтых разумнікаў, як іх... інтэлігентаў? Што ж ты раней не казаў? Нічога, і для цябе знойдзецца слоўка. Мяркую, вось гэта цябс разварушыць. Слухай. Бог любшь тройцу.
Ён згроб абедзвюма рукамі яе мясістую... Стоп, стоп, стоп. Ты ж у нас асаблівы! Цябе па-інша.му трэба ўлагоджваць. Ласкава. Мякка. Пяшчотна. Здаём назад...
МЬіая мая, харошая!
Жыць не магу без цябе! Ты самая найпрыгожая! Шкада, што не для мяне!
Шкада...
Што? Навошта ж перапыняць? Занадта проста? Дзіцячы садок? Зноў мыа? Зноў не туды паехалі? Добра! Давёў! Атрымай! Сам напрасіўся! Цялер — не крыўдуй!
«Перавярнуць усё жыццё, зламаць, скрышыць любыя перашкоды, адолець нягоды, няўдачы, удары лёсу дзеля цябе — адзінай, жаданай, каханай! Ты — мая чараўніца! 3 табою спазнаў я рай! Рай — калі ты са мной! Рай — калі я з табой!..» — гэта я ўжо спяваю. Бачыш, да чаго давёў? — нават голас прарэзаўся!
Чаму цішыля, я пытаюся? Дзе апладысменты? Дзе ўдзячнасць чулага, спагадлівага чытача? Ці зноўку не дагадзіў вашаму адмысловаму густу? А можа, вы аматар рэбусаў, загадак, дэтэктыўных забаў? Здагадаўся? Так і ёсць? Нарэшцс! Што ж ты, нягоднік, адразу не прызнаўся? Добра, разбяромся. Загадкі, загадкі, загадкі, тайна злачынства... Так, так, так... Ёсць! Казачка! Вясёленькая!
Жылі не тужылі двое: ён і яна. Пабраліся даўно, гадоў пятнаццаць назад, Оііе дзяцей — пра якіх марылі і снілі! — так і не займелі. He лёс! Зрэшты, жылі дружна. Добра зараблялі, хадзілі ў госці, тэатры, рэстараны. У водпуск ездзілі ў краіны далёкія і
цёплыя. Так год за годам, прыступачку за прыступачкай і адольвалі ў гэтым свеце, нікому не замінаючы.
Але аднойчы, калі жонка вярнулася з работы (як заўсёды раней за мужа) і зайшла ў хату, ёй адразу штосьці падалося дзіўным.
Ёкнула сэрца: «У яго ж быў пісталет!». Як ашалелая, кінулася на кухню. Нешта падказала: калі гэта здарылася, дык акурат там.
Муж ляжаў з прастрэленай галавой, але яшчэ дыхаў, глядзеў на яе. Хацеў штосьці сказаць, хутчэй — пра нешта спытаць.
I яна зразумела, пра што, і адказала. Расшпілыа пінжачок, прыспусціла спаднічку, павярнулася да яго бокам:
— Так відаць?
I ён пабачыў. За імгненне да смерці пераканаўся: цяжарная! I нават паспеў абрадавацца (ён быў добры — як і яна, між іншым), прашаптаў:
— Даруй, я зламаўся, я хацеў... — не дагаварыў.
Ён памёр.
Каханая закрыла яму вочы. Прысела, абняла.
— Я ведаю, чаго ты хацеў, любы, — ледзь чутна варухнуліся вусны. — Ты марыў, каб я нарадзіла, але не жадаў змірыцца з думкаю, што зачаць я магу толькі ад другога. Замкнёны круг атрымаўся: я здрадзіла дзеля цябе, зрабіла тое, каб збылася твая мара і ты меў малога; ты памёр праз мяне: ведаў, што ніколі не зможаій дараваць здраду, і не хацеў абрыдзець мне сваёй рэўнасцю і пакутамі...
Пачуўся званок.
«Малайчына, татачка, — падумала яна. I ўсміхнулася: — Толькі ж пунктуальны ты на сваю галаву».
Цяпер галоўнае — пазбавіцца ад нялюбага. Любага ўжо няма...
А татачка ўляцеў радасны, усміхаўся. Дарэмна: татачкам ён так і не стаў...
Як табс гэткі сюжэпік? Што, зіюў прэтэнзіі? He зразумеў? Як жа цяжка табе дагадзіць’ To — дзіцячы садок, то — не дацяміў. Чытач называецца, інтэлігентны чалавек! А можа, ты хочаш цішыні, цяпла, мора, адзіііоты і лёгкіх бссклапотных прыгод? Так бы і сказаў! Хоць гэта ўсё роўна не да мяне. Гэта — да Даніэля Дэфо. 7'ут ён быў першы (з сучасных, так бы мовіць). Ім і застаўся. Так што прабач: надзеі нс спраўдзіў. Алс будзь спагадлівы: я ж стараўся як мог. Вельмі стараўся...
Вось гэтак заўсёды: захочаш скокнуць вышэй галавы, падняцца на прыступку, а ў выніку прыходзіш да класікі. Да Даніэля Дэфо. Усё ж класпы быў хлопец!
Партрэт
Вось вы — мастак, малады, таленавіты, смелы, дзёрзкі. Гэтак жа смсла і дзёрзка вы забілі сваю багатую, у гадах, што вечна павучала вас, жонку. А псрад тым, заўважым, паспелі намаляваць яе амалоджаііы партрэт-камплімент (адзін з псршых падарункаў — а як жа інакш да старой мымры падлабуніцца?). Ён і цяпер вісіць у спалыіі. Цуцоўна прамаляваны, ваш гонар. адна з першых удач. I здымаць яго вам зусім не хочацца. Ды й пасля дзірку ў сцяне заштукоўваць.
1	вось вы вольны шляхціц, забяспечаны, у росквіце сілаў — самы раз пажыць дзеля ўласнае асалоды.
I вы запрасілі яе — маладую, прыгожую, амаль, як і вы, пачаткоўку. I яна здзейсніла любоўны цуд, і вы — ля ейных ног. I ўсё як найлепш: воля, каханне, шчасце. I яна — такая спакусніца-чараўнша.
Але гэта для вас усё як найлепш. Для яе ж усё выглядае іначай: ёсць грошы, але як бы не зусім яе, ёсць віла, але як бы зусім не яе. Hi тое, ні гэтае. Лозунг жа прыгажуняў: усё альбо нічога!
1	яна ідзе на ўсё.
I ўжо ваш аўтапартрэт ёй пеахвота здымаць са сцяны.
Хлопцы ўжо, відаць, зачакаліся?
Прахапіўся ў пяць. Толькі-толькі днсла. Разбудзіў ён. Утаропіўся ў чяпс вачыма, высмоктваў апошнія сокі. Я ўпершыню злавіў яго за працай. Зразумеў, чаму пасля смерці ейнага мужа кожную раніцу пачуваюся блага, а яна баіцца тут начаваць.
Шпурнуў будзільнік. Жалезная скрыыачка не даляцела да яго некалькі дзюймаў, адскочыла, упала на падлогу, пакацілася: дзінь, дзінь.
«Ён у ахоўным полі, — сцяміў я. — 3 ходу — не ўзяць. Думай, Федзя, думай».
Ёсць ідэя: сернікі! Полымя праглынс і полс! Падпаліць крывасмока’
Устаю, усміхаюся (як бы кажу: ну хопіць на сёння, даражэнькі, ну хопіць), іду нібыта мыцца. Запальваю пліту — бы згатаваць кавы, але прыкурваю ад канфоркі газету. Тут жа — пакуль «сябра» не
датумкаў, што да чаго, — выплюхваю ў вочы-свярдзёлкі — толькі не прамахнуцца! — падрыхтаваную па ўсялякі выпадак (якое супадзешіе!) шклянку спірту і ўслед пасылаю вогненныя «апошнія навіны». I — салют: яго партрэта больш няма!
А сам кіруюся дахаты. He чакаю, пакуль тыя, што нічога не бачаць, мяне туды ў ненавіснай з дзяцінства кашулі да пят завязуць. Дый халасцяцкас, у родных сценах жыццё спакайнейшае будзе. I хлопцы, зноў жа, пакуль я сватаўся-жаніўся, напэўна, па себруку засумавалі...
Як яны ўсміхаліся адно аднаму!
Яна: «Піць пачне з сямі-васьмі. Да адзінаццаці будзе “гатовы”. У дванаццаць адыдзе, захрапе, і вось тады...»
Ён: «Ляжа, як усе, хто шануе здароўе, у дзевяцьдзесяць. Да адзінаццаці пагартае якую-небудзь лухту, кшталту “Веданне свайго гараскопу — зарука даўгалецця”. Пад дванаццаць гарматай не разбудзіш. 1 вось тады...»
Яны сядзелі за невялікім столікам у «Макдональдсе». Прыгожыя, элегантна апранутыя, шчаслівыя. Быў выхадны дзень. Сонечна. Радасна. Яму зайздросціў увесь мужчынскі род, ёй — увесь жаночы.