Язычніцтва старажытных беларусаў  Людміла Дучыц, Ірына Клімковіч

Язычніцтва старажытных беларусаў

Людміла Дучыц, Ірына Клімковіч
Выдавец: Харвест
Памер: 368с.
Мінск 2014
108.58 МБ
Людміла Дучыц Ірына Клімковіч
ЯЗЫЧНІЦТВА СТАРАЖЫТНЫХ БЕЛАРУСАЎ
Ммнск
Харвест
УДК 257.7(=161.3)+398.4(=161.3) ББК 86.31-402(=411.3)+63.5(=411.3)
Д859
Серыя «Неизвестная история» заснавана ў 2009 годзе Заснавальнік. серыі A. Е. Тарас Афармленне серыі Б. Г. Клюйко
У кнізе выкарыстаны працы мастакоў К. Альхімовіча, М. Андрыёлі, У. Аржавіцкага, С. Багенскага, В. Бачкова, М. Высоцкай, Б. Забірохіна, А. Зіменкі, А. Каждайліса, В. Кульваноўскага, Т. Мясніковай, А. Навіцкага, М. Праснякова, В. Славука, В. Сташчанюка, М. Сухарава
Дучыц, Л., Клімковіч, I.
Д859 Язычніцтва старажытных беларусаў / Людміла Дучыц, Ірына Клімковіч. — Мінск : Харвест, 2014. — 368 с.; 287 іл. — (Неизвестная история).
ISBN 978-985-18-3427-9
Кніга прысвечана этнічнай рэлігіі старажытных беларусаў. Міфы, паданні, легенды і вераванні нашых продкаў расказваюць пра іх светаўспрыманне, лад жыцця і духоўны свет, звычаі і абрады, прымхі і забабоны, багоў і легендарных герояў, татэмных жывёл і сакральныя расліны. Чытач даведаецца, якімі абярэгамі і амулетамі карысталіся нашы прадзеды, якія магічныя практыкі выконвалі падчас каляндарных абрадаў і ў паўсядзённым жыцці. Сучасніку будзе цікава пазнаёміцца з разнастайнымі духамі жытла, гаспадарчых пабудоў і прыродных абшараў, з ведзьмакамі і чараўніцамі, вешчунамі, пярэваратнямі, ваўкалакамі і іншымі дэманічнымі істотамі.
УДК 257.7(=161.3)+398.4(=161.3)
ББК 86.31-402(=411.3)+63.5(=411.3)
ISBN 978-985-18-3427-9
© Л. Дучыц, 1. Клімковіч, 2014
© Афармленне. ТАА «Харвест», 2014
ПРАДМОВА.
ШТО ТАКОЕ ЯЗЫЧНІЦТВА?
Паняцці «язычніцтва» і «язычнікі» паходзяць ад стараславянскага слова«языцы» (іншыя народы), раўназначнагастаражытнагрэцкаму «барбарос» (варвары) і старажытнажыдоўскаму «гвім» (чужынцы). Гістарычна склалася так, што паняцце «язычнікі» пазначае людзей, чые вераванні і рэлігійныя культы процілеглыя хрысціянству, а паняцце «язычніцтва» (або «паганства») — увесь комплекс іх вераванняў і культаў.
На лаціне язычнікаў звалі «paganus», што літаральна пазначае «сяляне». Рэч у тым, што хрысціянства першапачаткова распаўсюджвалася ў гарадах Рымскай імперыі, тады як жыхары вёсак праз доўгі час (некалькі стагоддзяў) заставаліся прыхільнікамі нехрысціянскіх вераванняў і культаў.
У адрозненне ад юдаізму, хрысціянства, ісламу, дзе ў цэнтры веры і культу знаходзіцца адзіны бог (напрыклад: «няма бога апроч алаха і Магамет — ягоны прарок»), вераванні старажытных плямёнаў існавалі ў форме анімізму, татэмізму і фетышызму, а з цягам часу гэтыя вераванні пераўтвараліся ў палітэізм.
Анімізм (ад лацінскага «animus» — дух, душа) — гэта вера ў існаванне самастойнай душы не толькі ў людзей, але таксама ў жывёл, раслін, прыродных аб’ектаў (напрыклад, у камянёў, азёр, рэчак) і ў прыродных з’яў (напрыклад, у ветру, грому, агню і г.д.)
Татэмізм (ад ангельскага «totem», у сэнсе «яго род») — гэта вера ў звышнатуральнае паходжанне роду або племені ад якой-небудзь жывёлы (напрыклад, ад мядзведзя), ад расліны (напрыклад, ад дуба), ад іншага аб’екта прыроды (напрыклад, ад гары) або ад прыроднай з’явы (напрыклад, ад грому). Такі міфічны продак лічыўся татэмам племяні.
Язычніцкія жрацы імкнуліся дамагчыся літасці ад гэтага продка, для чаго прыносілі ахвяры каменным або драўляным яго выявам (ідалам) або спрабавалі ўздзейнічаць на яго сродкамі магіі, каб ён дапамог племені ў вырашэнні важных практычных задач.
Фетышызм (ад партугальскага «fetico» — чараўніцтва) — вера ў тое, што пэўныя прадметы (так званыя амулеты) валодаюць магіч-
най сілай і здольныя ахоўваць іх уладальнікаў ад хвароб, раненняў, няшчасцяў, злога вядзьмарства і іншых бед.
Палітэізм (ад грэцкіх слоў «полі» — шмат і «тэос» — бог, боства)— вера ў шматлікіх багоў, а таксама духаў. Дадамо, што палітэізм не адмаўляе ні анімізму, ні татэмізму, ні фетышызму, яны ў тым альбо іншым выглядзе абавязкова захоўваюцца ў кожным яго варыянце.
Па меркаванні навукоўцаў, для язычніцтва (апроч анімізму, татэмізму і фетышызму) характэрныя наступныя дзевяць агульных асаблівасцяў.
1)	Вера ў тое, што ўсімі бакамі жыцця прыроды і грамадства «кіруюць» пэўныя звышнатуральныя жывыя істоты, агульны лік якіх досыць вялікі. Гэтая ідэя наўпрост вынікае з міфалагічнага спосабу мыслення. Дадамо, што сутнасць міфалагічнага мыслення палягае ў тым, што увесь свет прыроды ўспрымаецца як велізарная сукупнасць жывых істот.
Насупраць, тэізм (вера ў адзінага бога) заўсёды мае сваёй асновай рацыянальнае мысленне. Насамрэч, ідэя, паводле якой Бог з’яўляецца першапрычынай усяго існага, і пры гэтым сутнасць самог Бога застаецца непасціжнай для людзей, такая ідэя ёснь вынік досыць складаных абстрактных разваг.
2)	Боствы язычнікаў увасабляюць у сабе ідэю касмічнай гармоні. і парадку, таму яны пазбаўленыя індывідуальнай волі. Кожны такі бог (або багіня) «адказвае» за пэўную функцыю ў забеспячэнні касмічнага парадку, і ў гэтым сэнсе ён (або яна) выконвае сваё прызначэнне падобналюдзям.
3)	Для язычнікаўусе прыродныя з’явы ўзаемазлучаныя і ўраўнаважваюць адна адну, таму галоўным патрабаваннем да чалавека з’яўляецца мера ва ўсім і захоўванне «адвечнага» парадку. Кожны чалавек абавязаны трымацца свайго лёсу, наканаванага яму пры нараджэнні. Адпаведна, герой той, хто пражыў жыццё менавіта такім чынам, а не той, хто спрабаваў бунтаваць супраць свайго лёсу, гэта значыць — супраць волі багоў, якія вызначылі яго.
Спробы чалавека жыць выключна сваім розумам і сваімі жаданнямі (самому абіраць свой лёс), не звяртаючы ўвагі на божае прызначэнне, багі абавязкова перапыняюць і караюць.
4)	Багі язычнікаў — гэта не асобы, якія чыняць як ім хочацца (што кіруюцца сваімі асабістымі жаданнямі). Яны заўсёды з’яўляюцца ўвасабленнем той або іншай стыхіі (вады, агню, зямлі, сонца, ветру...) альбо нейкай функцыі (нараджэння, смерці, лекавання, палявання, вайны, хваробы, земляробства...).
5)	Язычніцкія боствы антрапаморфныя або зоаморфныя, гэта значыць маюць цела з галавой, падобныя чалавечым або звярыным. Гэтыя асаблівасці цела і галавы падкрэсліваюць галоўную функцыю той або іншай боскасці (адна боскасць прыгожая, іншая — агідная, адна вечна маладая, іншая — вечна старая, і гэтак далей).
6)	Сваіх багоў язычнікі могуць пры вызначаных умовах бачыць і чуць. Гэтыя багі ўдзельнічаюць у жыцці народа або племені (напрыклад, у іх войнах), могуць уступаць у сэксуальныя і іншыя адносіны з людзьмі (напрыклад, складаць з імі пэўныя дамовы).
7)	Вера ў багоў у язычніцтве не ёсць інтымны (патаемны) стан душы. Таму ў язычніцкіх культах галоўнае дзеянне — не малітва, a рэгулярнае выкананне рытуалаў (прынашэнне ахвяр пэўным богам на пэўных падставах), а таксама ўдзел у калектыўных абрадах — агульных для ўсіх чальцоў роду-племені, і ў таемных, напрыклад, толькі для ваяроў, або толькі для паляўнічых, або толькі для аратаяў, або толькі для маладзіц, або толькі для пэўнай сям’і...
8)	Язычніцтва вельмі шчыльна звязанае з магіяй (ад грэцкага «ма^ейя» — вядзьмарства, чараўніцтва). Магія — гэта рытуальныя дзеянні, накіраваныя на тое, каб багі, духі і іншыя звышнатуральныя істоты задавальнялі тыя або іншыя жаданні людзей. Напрыклад, ^прадказвалі ім падзеі, якія абавязкова адбудуцца ў недалёкай будучыні; пазбаўлялі ад хваробы; даравалі добры ўраджай або прыплод быдла; абаранялі ад ворагаў... У гэтым плане язычнікі не чакаюць цудаў, іх узаемаадносіны з багамі больш падобныя да стасункаў узаемадапамогі: «я — табе, а ты — мне». Калі ж боства не выканала просьбу, значыць, чалавек кепска чараваў (не ведаў як правільна гэта робіцца) або ягоная ахвяра выявілася як недастатковая.
9)	Агульны эмацыйны фон язычніцтва ў большасці выпадкаў бадзёры, пазітыўны. Калі хрысціянства можна назваць рэлігіяй скрухі і плачу, дык язычніцтва — гэта рэлігія радасці і смеху. Прокл, філосаф канца антычнай эпохі (V стагоддзе нашай эры), пісаў з гэтай нагоды: «Плачуць богі не вечна, смяюцца ж безупынна, бо слёзы іх ставяцца да апекі аб рэчах смяротных і тленных, і часам яны ёсць, а часам іх няма, смех жа багоў азначае вечнасць якая знаходзіццаўпоўнасці сусветнагабыцця... Смехмы залічым да роду багоў, а слёзы — да стану людзей і жывёл».
* * *
Хрысціянства, якое прыйшло ў Еўропе на змену язычніцтву (паганству), уключыла шматлікіх язычніцкіх богаў і духаў у свой пантэон, але пры гэтым панізіла іх да ўзроўня «нячыстай сілы».
Захаваліся таксама шматлікія язычніцкія сімвалы, абрады і святы, якім было дадзена новае тлумачэнне. Напрыклад, крыж — гэта вельмі старажытны сімвал сонца. Яйка — гэтак жа старажытны сімвал космагенэзу. Афарбоўка велікоднага яйка ў чырвоны колер азначае кроў; язычнікі фарбавалі ў чырвоны колер лоб параненым, парадзіхам і нованароджаным з мэтай павярнуць іх да жыцця. Вялікдзень — гэта ранейшае свята вясновага абуджэння прыроды. Яблычны Спас — аграрнае свята збору ураджаю з дрэў. Паняцце Тройцы адлюстроўвае элементы старажытнага анімізму ўсвяце Сёмухі — святога дрэва, святой травы і святога збожжа...
Усё прыведзеныя вышэй заўвагі маюць прамое дачыненне да зместа прапануемай кнігі.
Анатоль Тарас, рэдактар
УВОДЗІНЫ
Са старажытных часоў нашы продкі задавалі сабе пытанні пра Сусвет:
Як ён уладкаваны, што акаляе чалавека? Калі і з чаго была створана Зямля? Чаму на ёй існуюць горы і рэкі, балоты і лясы? Чаму свеціць Сонца, гараць зоркі, ідзе дождж, грыміць гром? Хто такі чалавек і адкуль ён узяўся? Чаму людзі паміраюць, і што з імі адбываецца пасля смерці?
Шмат якія з гэтых пытанняў нельга лічыць да канца вырашанымі. Мы ўжо звыкнуліся з тым, што цяпер на іх адказваюць навукі — фізіка і медыцына, біялогія, астраномія і геалогія, археалогія, талеанталогія і шмат якія іншыя.
Міфалогія адказвае на тыя ж пытанні, што і навукі, але са свайго пункту гледжання. Як і навуковыя, міфалагічныя веды маюць сваю логіку, проста яны іншыя, адмысловыя. I прадугледжваюць існаванне побач з чалавечым светам — свету памерлых і яшчэ ненароджаных, свету, адкуль з’яўляецца і куды сыходзіць усё жывое. У народзе гэта месца называецца тагасвет, той свет, іншасвет.
Старажытны чалавек кіраваўся ў паўсядзённым жыцці тымі ведамі, якія ён атрымаў у спадчыну ад продкаў. Ён ўспрымаў сябе як частку прыроды, а ўсё яго жыццё суправаджалася магічнымі дзеяннямі. За кожным прыродным аб’ектам былі замацаваны свае павер’і, свае рытуальныя дзеянні, пра кожны з іх існавалі міфалагічныя ўяўленні. Менавіта ў міфалогіі хаваюцца пачаткі філасофскіх ведаў, рэлігіі і мастацтва.