• Газеты, часопісы і г.д.
  • Язычніцтва старажытных беларусаў  Людміла Дучыц, Ірына Клімковіч

    Язычніцтва старажытных беларусаў

    Людміла Дучыц, Ірына Клімковіч

    Выдавец: Харвест
    Памер: 368с.
    Мінск 2014
    Трэба заўважыць, што ўзровень і сэнс міфалагізацыі на розных этапах развіцця грамадства быў неаднолькавым. Хрысціянскія рытуальныя формы за тысячу гадоў адаптаваліся з традыцыйнай дахрысціянскай культурай, але янаўсё-такі захавалася як цэласная мадэль да нашыхдзён. Больш таго, сімбіёз хрысціянскага светаўспрымання і язычніцкай міфалогіі садзейнічаў нараджэнню багатага беларускага фальклору. Нягледзячы на тое, што вера ў вышэйшых багоў сінтэзіравалася з вераваннямі ў хрысціянскага адзінага Бога, ніжэйшыя міфалагічныя персанажы, якімі народнае ўяўленне насяліла зямную прастору, засталіся амаль без зменаў. Вера ў хатніх духаў, русалак, якія выходзяць з рэк і бегаюць па жыце, нябожчыкаў, што
    па начах падымаюцца са сваіх магіл, вядзьмарак, якія адбіраюць у кароў малако і псуюць як людзей, так і свойскую жывёлу, працягвала існаваць у свядомасці народа.
    У этнакультурных адносінах тэрыторыя Беларусі з’яўляецца адной з самых архаічных зон Еўропы. Нават дакументы часоў позняга Сярэднявечча падаюць шмат язычніцкіх імёнаў, кшталту Даждзьбог, Дадзібог, Багдан, Богумір, Ярамір, Хвалібог, Волас, а ў наш час існуюць такія прозвішчы, як Ідаловіч, Перуноўскі, Багуслаўскі, Бажымоўскі, Валасовіч, Валатоўскі, Каляда. 3 далёкіх часоў існавала перакананне, што пры атрыманні імя чалавек трапляў пад нагляд таго ці іншага боства. Такі самы звычай пераняло і хрысціянства, калі з яго прыняццем пачалі даваць імёны святых.
    Тэрмін «язычніцтва», або «паганства» (лацін. paganus — сялянскі, вясковы), узнік у асяродку першых носьбітаў хрысціянскай рэлігіі і азначаў дахрысціянскія і нехрысціянскія вераванні. Царкоўныя дзеячы стараліся выкараняць народныя вераванні. Міфалагічных персанажаў замянялі біблейскімі, але пад хрысціянскай абалонкай захоўваўся культ паганскіх багоў Перуна і Вялеса, а дахрысціянскай багіні-дзеве стала адпавядаць Божая Маці.
    Хрысціянскія ідэолагі паступова падпарадкоўвалі сабе і такія спрадвечныя абрады, як ушанаванне вадаёмаў, камянёў, дрэў, змагаліся з «богамерзкімі ігрышчамі». Выдаваліся нават указы пра забарону розных старажытных звычаяў. Так, існавала табу скакаць праз агонь на Купалле, аблівацца вадой на Вялікдзень, збірацца на ігрышчы і спяваць песні, і г.д.
    Потым, ужо ў савецкія часы, камуністы знішчалі хрысціянскія храмы і змагаліся з народным хрысціянствам, якое на працягу стагоддзяў фарміравалася на падставе сінтэзу язычніцкіх вераванняў і знешняй хрысціянскай абраднасці. Камуністычная ўлада, як і ранейшая царкоўная, забараняла шэсці да паклонных прыродных аб’екгаў, разбівала святыя камяні, спальвала святыя дрэвы, засыпала святыя крыніцы. Старажытныя святкаванні збору ўраджаю хрысціянская рэлігія атаясамлівала са святам Божай Маці, а камуністы — з Днём калектывізацыі ці Днём калгасніка. Але людзі ўпарта трымаліся звычаяў сваіх продкаў, таму шмат архаічных вераванняў і абрадаў дажылі да нашага часу. Менавіта такая народная памяць і з’яўляецца адной з адметных рысаў беларускай ментальнасці.
    Мэтададзенай кніжкі сцісла і папулярна паказаць, якнашы продкі ўяўлялі свет і сябе ў ім, як яны судакраналіся з прыродай, і тыя праявы міфалагічнай свядомасці, што захаваліся ў народныхсвятах, абрадах, звычаях і легендах.
    Раздзел I
    СТАРАЖЫТНЫЯ ЎЯЎЛЕННІ ПРАСУСВЕТ 		
    Глава 1
    КАСМІЧНЫЯ СТЫХП:
    ЗЯМЛЯ, ВАДА, ПАВЕТРА, АГОНЬ
    Нашы продкі ва ўсе часы шанавалі зямлю. Урадлівасць зямлі, здольнасць нараджаць хлеб і насычаць усё жывое рабілі яе ў вачах людзей клапатлівай маці-карміцелькай. У прыказках і добрых пажаданнях зямлю называюць святой і лічаць сімвалам багацця: «Будзь багаты, якзямля святая!» У некаторых месцах Беларусі галаўны боль дагэтуль лечаць зямлёю, прыкладаюць яе да хворага месца і кажуць: «Як здарова зямля, так і мая галава будзе здароваю».
    Зямля ўспрымалася як жывая істота, і менавіта жаночага роду. Яна, якжанчына, у вызначаныя часы апладняецца, цяжарыць і нарэшце нараджае — дае новы ўраджай. Таму зямлю трэба паважаць, ушаноўваць, ні ў якім разе нельга яе біць ні бізуном, ні розгамі, ні каламі, нават калупаць нагою. Як усё жывое, зямля нараджалася («адмыкалася») вясной, а памірала («замыкалася») увосень. Таму існавала забарона чапаць зямлю падчас яе зімовага сну — ад Пакравоў і да Радаўніцы. Іначай, як казалі, «можа быць смерцьу сваёй сям’і або неўраджай».
    У нашых міфах пра апладненне зямлі гаворыцца што неба і зямля — муж і жонка, што неба апладняе зямлю дажджом. У адной старажытнай замове прамаўляецца: «Ты, неба, бацька, ты, зямля, маці». Рэшткі такіх поглядаў захаваліся ў пазнейшых вераваннях. Дзе-нідзе ў нас лічыцца, што калі на вяселлі пойдзе дождж, маладых чакае шматлікае патомства. Адпаведна перасохлая, няплодная зямля параўноўваецца з удавой. Архаічнае ўяўленне пра неба і зямлю як
    шлюбную пару захавалася і ў загадцы: «Высокі татка, нізенька матка».
    Увогуле, старажытныя міфы распавядаюць пра тое, што некалі Бацька-Неба і Маці-Зямля былі непадзельнымі, і іх боскім дзецям было цесна і цёмна без прасторы ды святла. Тады яны вырашылі раз’яднаць сваіх байькоў. А зрабілі гэта Вецео і Дрэва. Святое дрэва моцна ўперлася сваімі каранямі ў зямлю, а кронаю трымала неба, каб яно не ўпала на зямлю і не расціснула ўжо створаны свет. Вось тады паміж небам і зямлёю з’явілася паветра.
    Паветра, паводле ўяўленняў продкаў, з’яўлялася адным з чатырох элементаў будовы Сусвету разам з зямлёй, вадой і агнём; неабходнай умовай узнікнення і існавання ўсяго жывога. Верылі, што паветра — гэта тая стыхія, дзе знаходзяцца розныя душы і нябачныя дэманічныя істоты, якія могуць або шкодзіць людзям, або прыносіць ім карысць. Прастора, запоўненая паветрам, лічылася шырэйшай і па памерах большай, чым зямля. Нават казалі, што на паветры «трымаецца неба».
    Зямля была асноўнай касмічнай стыхіяй, першаэлементам, з якога стварыўся Сусвет. I нават чалавек. Як вядома з легенд, цела чалавека створана з гліны. Адсюль і павер’е, што пасля смерці яно вяртаецца назад у зямлю, а душа трапляе ў верхні свет. Таму зямля для старажытных беларусаў была адвечнай калыскаю: «Зямля святая, яна наша маці, яна нас жывых корміць, а па смерці да сябе прыхіляе». Гэтае ўяўленне адлюстравана ў абрадах пахавання і каляндарных святах, звязаных з ушанаваннем продкаў. Да прыкладу, перад пахаваннем нябожчыка трэба было абавязкова абмыць і пераапрануць ва ўсё чыстае і новае. Таму што смерць і пахаванне разглядалі як вяртанне ў матчына ўлонне.
    Згодна з легендамі, зямля была створана Богам разам з ягоным паплечнікам, які паступова ператвараецца ў суперніка. Гэты паплечнік-супернік у розных варыянтах легенды можа насіць імя Сатаны, Д’ябла, Лукавага, Чорта. Вось што кажа народнае паданне:
    «Калісь гасподзь хадзіў па воздуху. Бача — пузыр вісіць, і ў пузыры штось пішчыць. Гасподзь спрашуя:
    — Што ты там такое пішчыш у пузуры?
    А ён гавора:
    — Бог!
    — А хто ж я?
    — А ты, — кажа, — над багамі бог, — у пузыры атвет дае.
    — Ну, калі ж я над багамі бог... — узяў і разадраў пузыр.
    Гара Талерка, вёска Саннікі (Дзятлаўскі р-н., Гродзенская вобл.)
    Рабінавы Камень, вёска Малыя Таронкавічы (Лепельскі р-н., Віцебская вобл.)
    Вышаў адтуль чалавек, з пузыра, і ідзе поплеч з ім. Ідзе. I цяперака гавора гасподзь:
    — Як бы нам з табою зямлі атыскаць? Патаму хоць нам без зямлі тожа можна жыць, а па-настаяшчаму няльзя. Ё, — гавора, — у акіяне бязэдным зямля — ідзі ты дастань адтуль: ты ета можаш здзелаці.
    Гасподзь гавора таму ўжэ таварышу свайму. Ну, той палез, узяў зямлі ў рукі і попрыч у рот; і тую, з рук, богу аддаў, а тую затаіў ад бога.
    Потым гасподзь гавора:
    — Ну, мы ж ету зямельку пасеям.
    Гасподзь зямельку пасеяў, зямелька стала росць. I ў ягонага таварыша ў роце стала росць. Яму стала трудна тагды ўжэ. Потым ён з трудоў тых кінуўся ад бога і давай харкаць, із рота зямлю выкідаць. I дзе харкане з рота паболей, там горы, курганы дзелаюцца, — і дзе зямлі больш выкінецца з рота, і дзе трохі харкане, там раўней; і дзе плюне — там мохі, балоты...»
    3 гэтай легенды бачым, што ў стварэнні зямлі прымае ўдзел не толькі Бог, але і ягоны паплечнік — нейкі таямнічы персанаж, які называе сябе таксама богам, толькі меншым, і які дапамагае яму ў нялёгкай справе пабудовы свету. Але гэтаму памагатаму надаецца незайздросная доля — стварэнне няроўнага і нязручнага для чалавека ландшафту. Яму прыпісваецца паходжанне гор, курганоў, лагчын і балот.
    У другім падобным аповядзе загадкавы памагаты называецца проста чортам і надзяляецца цалкам адмоўнымі рысамі:
    «Рабіў бог зямлю. Выгладзіў, выдзелаў — люба паглядзець. Гладзенькая, кругленькая, як шпакова яйка. Адляцеў троху воддаль дый дзівіцца з сваёй працы, што добра ўдалося.
    Тым часам чорт ужо быў, сядзеў ён за кустом і ад злосці аж тросся. Зайздрасць яго брала, што бог гэтак добра зрабіў. Як толькі бог схаваўся за нябеснымі брамамі, а іх цэлых сем, чорт давай са злосці кіпцямі зямлю дзярці ды кідаць. Куды кіне — гара, куды са злосці плюне — балота. Зрабіў зямлю такой, як мы зараз бачым. Сам зарыўся глыбока ў зямлю і зрабіў пад зямлёй сваё княства.
    Зямлю бог перарабляць не захацеў, бо былі ўжо людзі, іх некуды было выганяць пад час рамонту. Так і засталося да нашых часоў».
    Па іншай версіі, Бог, ствараючы зямлю, варыў яе, і пухіры, якія з’явіліся пры гэтым, пасля астывання ператварыліся ў горы. Аяшчэ распавядаюць, што ў пачатку стварэння зямля была вадкай, Бог з Д’яблам сціскалі яе з двух бакоў, каб адціснуць лішнюю вільгаць, і
    Альманскае балота, вёска Альманы (Столінскір-н, Брэсцкая вобл.)
    Рака Шчара (Мастоўскі р-н., Гродзенская вобл.)
    1 3
    тая зямля, якая выступіла ад моцнага ціску, ператварылася ў горы.
    3 антаганістам Бога звязана легенда і пра Чортаву Гару на берагах Віліі, якая з’явілася ад таго, што Чорт, які спужаўся спеваў пеўня, не данёс да ракі мех пяску і высыпаў яго непадалёк.
    Пра тое, адкуль узяліся на зямлі камяні, таксама распавядаюць па-рознаму. Часцей за ўсё кажуць, што камяні раней былі жывымі істотамі, маглі хадзіць, усё адчувалі, памнажаліся, раслі, як трава, і былі мяккімі. 3 тых часоў на камянях і засталіся сляды розных стварэнняў: ад жывёл і чалавека да розных міфалагічных істот. У часы хрысціянства сталі лічыць, што сляды на валунах пакінулі Бог або Божая Маці, святыя, нячыстая сіла. 3 часам камяні спынілі свой рост. А адбылося гэта тады, калі Бог пракляў людзей і зямлю за грахі. Зноў звернемся да легенды: